Верашчака
489 subscribers
8.35K photos
1.36K videos
5 files
2.14K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ВАСІЛЬ БЫКАЎ.
🫖 Людзей, як і ваду, трэба фільтраваць, каб не было накіпу ў душы.....

🤗
#КазкіДзецям

Малады князь палюе

Беларуская народная казка

Апрацоўка Уладзіміра Ягоўдзіка
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

Усё успамінала, як жа па-беларуску будзе "халадзец"?
А тут чытала рэцэпты і прыгадала, што ў нас сапраўды гэта страва звалася "квашаніна"!

КВАШАНІНА СА СВІНІНЫ

Палову ачышчанай свіной галавы і ногі зварыць з карэннем, соллю, чорным і англійскім перцам, гваздзікай і лаўровым лістом. Як будуць зусім мяккімі, выцягнуць, адняць ад касцей мяса, пакроіць яго на кавалкі, а булён, сабраўшы з яго тлушч, працадзіць, уліць
трошкі воцату і яшчэ паварыць крыху на малым агні, потым яшчэ
раз працадзіць праз сурвэтку і наліць на дно формы. Як застыне, пакласці некалькі кавалачкаў цытрыны і абабраных агуркоў,
пакроеных на кавалачкі, дадаць скрышанае мяса, заліць рэштай булёну і астудзіць.

Падаваць на стол з воцатам і алеем.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ЗробленаЎБеларусі

Той выпадак, калі надпісы на ўпакоўцы лепш за якія карцінкі!

Перац - непыл
Сумесь перцаў - многанемала
Праправа для крылак - з'еўпаляцеў

Ды і прыправы харошыя, перац тэрмаядзерны проста, сумесь духмяная. Як бачу такія прыправы, то выбіраю менавіта іх. Галоўнае што без солі і ўсялякіх дадаткаў.
#ФактыПраБеларусь

Самай доўгай вуліцай Беларусі прадказальна з'яўляецца праспект Незалежнасці ў Менску.
Яго даўжыня складае больш за 15 км.

Не тое, каб гэта выбітнае дасягненне, аднак, дзякуючы праспекту перамяшчэнне па Мінску на аўтамабілі становіцца хуткім і зручным.

Параўнайце з тым жа Парыжам з яго вар'яцкімі пробкамі на раніцу!
Forwarded from Звязда
🇧🇾 Гэтыя трактары "Belarus" Прэзідэнт падарыў г.Шушэ
#ЯМыКаласы

 "Вочы Вежы мякка свяціліся з-пад суровых павек.

А ты, чалавек, стой. Стой, не падай. За ўсіх стой. Спачатку за людзей, потым за ўсіх, хто дыхае і шуміць. Доўга яшчэ стаяць. Крывава. А ты стой. Нават пры сваёй прынізлівай жывёльнасці — стой. Жывёла, а стаіш. За гэта з цябе — усе грахі ды на святасць вялікую.

Месяц імчаўся між непарушных хмар.

Сосны на Доўгай Кручы бачыў? — спытаў дзед.

Алесь успомніў.

...Імклівы, дрыготкі, як страла ў палёце, Дняпро... Доўгае, з вярсту, і высокае, сажняў у пяцьдзесят, урвішча... Крывава-чырвоная гліна... І на строме, карэннямі ўгору і свежымі шатамі ўніз — сосны... Вісяць... Бітыя, страшна скарлючаныя... Перавітыя, непрыступныя, самотныя... Няскораныя ў сваім жаданні жыць там, дзе не здолеў і не захацеў жыць ніхто.

— Але.

— Дык гэта мы. Слабая абарвецца. Усякая іншая абарвалася б... акрамя нас... І ўсё. Да апошняга каменя запомні...
   "   Глава ІХ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Forwarded from Звязда
Уладзімір Караткевіч у Азербайджане

Добрая літаратурная навіна прыйшла з Баку. У бліжэйшы час будзе завершана праца над аднатомнікам прозы і паэзіі беларускага літаратара ў перакладзе на азербайджанскую мову.

zviazda.by
Forwarded from Звязда
У Азербайджанскім універсітэце моў адкрыўся беларускі цэнтр мовы і культуры

Далей плануецца арганізацыя летніх школ для студэнтаў, рэалізацыя адукацыйных праграм.

zviazda.by
***
Сніцца яснае прадвесне.
Песняў хочацца мне - песняў!
З ветрам крыллі распрасцерці,
паляцець па белым свеце,
завіхрыць шалёным узлётам
узняць сонца пазалоту
І аздобіць, і прыбраці
Беларусь маю, як маці,
каб пасля начэй бясконцых
Заірдзела яна сонцам!

(1925)

Міхась Васілёк

#Літаратура
Дні, якія напоўнены шчасцем, заўсёды маюць нечыя імя....

🎨 Малюнак Yakup Aydın
#МіфыЛегендыБеларусі

Зюзя, Мароз, Ледзяны Дзед або Дзюдзя - у беларускім фальклоры дух зімы, гаспадар і персаніфікацыя маразоў, выглядае як невысокі стары з белай барадой, ходзіць босы ў футры з жалезнай паліцай. На Палессі ўяўлялі як лысага барадатага дзеда, які ў расхрыстаным кажусе, босым хадзіў па снезе.

Любая жывая істота, якая дакранецца да паліцы Мароза, адразу ж ператварыцца ў ледзяную статую і расчараваць яе будзе амаль што немагчыма.

Беларусы верылі, што большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але часам наведвае вёскі, прыносіць туды моцную сцюжу. Раззлаваны, Зюзя б’е булавой па пні, і тады пачынаецца траскучы мароз.

Любімая справа Зюзі гэта біць сваёй паліцай па дрэвах і падмарожваць іх. Часам Мароз можа нават сесці на дах хаты, ад чаго тая пачынае моцна трашчаць.

Увогуле, Зюзя не злы дух, але беларусы на Каляды ў Шчодры вечар звычайна кідаюць яму лыжку куцці ў кут, каб яго задобрыць.
#КазкіДзецям

Медзяны дзядок

Беларуская народная казка

Апрацоўка Уладзіміра Ягоўдзіка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Суботнік ранак з жартоўнай народняй песняй.

Няхай ваш дзень будзе добрым!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

СЕЛЯДЦОВАЕ МАСЛА НА СНЕДАННЕ

Вымачыць пару селядцоў, выцягнуць косці, адрэзаць галовы і стаўчы "мяса" ў ступе.
Пасля ўкласці ў яго кавалак свежага нясоленага масла, яшчэ раз усе разам ператаўчы, а потым перацерці на сіта, каб плеўкі засталіся на ім.

Паставіць у халоднае месца, каб загусцела, а пасля таго пакроіць на кавалкі і падаваць на снеданне.

Да гэтага масла можна дадаць у час прыгатавання пару зярнятак англійскага перцу дзеля паху.

З селядца, перад тым як таўчы, не забывайцеся садраць скурку.

Смачна есці!
#ФактыПраБеларусь

На думку амерыканскага інтэрнэт-рэсурсу фінансавых і аналітычных навін Тhe Street, Мінск уваходзіць у тройку самых чыстых гарадоў свету.

Перад сталіцай Беларусі толькі Сінгапур і Токіа

👍
#ГісторыяБеларусі
#Літаратура

100 гадоў таму ў гэты дзень выйшла газета “Сын беларуса”

«Сын белару́са» — заходнебеларуская газета, што выдавалася з 18 мая да 19 верасня 1924 г. у Вільні на беларускай мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газеты «Голас беларуса».
📌 На старонках друкаваліся ўспаміны пра Ф. Багушэвіча, І. Буйніцкага, І. Луцкевіча, артыкулы У. Самойлы пра творчасць К. Сваяка, апавяданне В. Адважнага. Інфармавала пра новыя беларускія кнігі.
📌Выйшлі 42 нумары. Зачынена польскімі ўладамі.