Верашчака
476 subscribers
9.2K photos
1.47K videos
5 files
2.36K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Вясковыя замалёўкі з матулінай хаты
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як у вас падрывалі курак?
У нас так, як на відэа
#МіфыЛегендыБеларусі

Зіма - паводле беларускага фальклора гэта персаніфікаваная пара года, жаночая пара духа Мароза, Зюзі.

Зіма ўяўлялася ў выглядзе прыгожай старой з сівымі валасамі ў ледзяной сукенцы. Заўжды яна запрашала Мароза ў госці, але часам ён мог пакрыўдзіцца на нешта і не ісці ў госці. Тады Зіма пачынала плакаць горкімі халоднымі слязамі. Адсюль і зімы без мароза і снега, адныя хлюп ды бруд.

Пабачыць Зіму звычайны чалавек не можа, але калі ў вас ёсць кавалачак кароны Вужынага Караля..."

З нататкаў нячысціказнаўца Яна К. Лашкевіча
Forwarded from #ЯМыКаласы
#КазкіДзецям

Кацёл з каменьчыкамі

Уладзімір Караткевіч
Forwarded from sacral_BY
#менск #sacral_rocks #sacral_orthodox
Амаль раптоўна трапілася цікавая лакацыя ў менскім Зялёным Лузе. Інсталяцыя з размаляванымі рознымі абразамі камянямі каля царквы Ўваскрэсення Хрыстова на вуліцы Гамарніка.

Вось ведаеце, некалі даўно, калі раптоўна адкрыў для сябе багаты скарб схаваных у вясковай мясцовасці старажытных руінаў, розум імкнуўся ў далечы і глыбіні геаграфічныя ды сакральныя. Сталіца ўспрымалася, як нейкі пасляваенны навабуд, варты пагарды ў «сапраўднага постпаломніка».
Але ж гэта праходзіць. Цікавае чакае паўсюль. Нават калі гэта не нешта архаічна-гістарычнае (ну вось як гэтая пляцовачка з камянямі).

А якія незвычайныя, цікавыя, спецыфічныя мясціны ёсць у вашых ваколіцах? Ці мо нешта адкрылі для сябе, вандруючы?
НАША СПАДЧЫНА.
БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СТРОЙ.

Майстар #ЮліяЛітвінава ў Турава-Давыд-Гарадоцкім строі.

Фота зроблена падчас фестываля "Карагоднае кола", акурат на Тураўскаім гарадзішчы.

Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Усходняга Палесся. Бытаваў у асяроддзі мяшчан невялікіх гарадоў (Тураў, Давыд-Гарадок, Столін), мястэчак і буйных вёсак у 19 — пачатку 20 ст. Рэзка вылучаўся сярод іншых строяў ускладненымі сілуэтамі жаночага касцюма з арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын. У вырабе і аздабленні, як і ў адзенні гараджан, шырока выкарыстоўвалі мануфактурныя тканіны, каштоўныя ўпрыгожанні, па-мастацку апрацаваную скуру і інш..

АДНАЎЛЯЕМ СВАЁ ❤️ !
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

Грыбкі гатаваліся з пшанічнай мукі, адносна вялікай колькасці яек і малака.
Вядомы беларускі этнограф М.Я. Нікіфароўскі (1845-1910) адзначаў у адной са сваіх прац: "Грыбок - агульнавядомая драчона,
цеста для якой робіцца значна больш густое, чым на бліны, — на малацэ і яйках".

ЛІТОЎСКІ ГРЫБОК

Узяць кварту малака, шэсць альбо сем яек, лыжку топленага масла, моцна ўзбіць гэта, дасыпаць столькі мукі, каб цеста было трошкі гусцейшым, чым на бліны, і добра перамяшаць.

Для гэтага грыбка трэба
мець вялікую патэльню. Намазаць яе густа маслам, наліць плытка
прыгатаванай масы і паставіць у печ. Як толькі трошкі запячэцца
зверху, трэба пакласці некалькі кавалачкаў масла і дапякаць.
Калі цеста замнога на адну патэльню, трэба палову выпякаць на другой, бо плытка налітае, яно лепш выпякаецца і падымаецца.

Порцыя на восем чалавек

Меры вагі і аб'ёму тут
У праваслаўных вернікаў сёння Радаўніца

Радаўніца адрозніваецца ад іншых памінальных дзён тым, што гэта свята напоўнена не толькі смуткам аб памерлых, але і радасцю, што душы продкаў патрапілі ў лепшы свет.

Радаўніцу адзначаюць на дзявяты дзень пасля Вялікадня.
У Беларусі гэта свята з'яўляецца афіцыйным непрацоўным днём.