#ЛюдзіБеларусі
13 мая 1905 год – нарадзілася Стэфанія Станюта, беларуская актрыса, легенда сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, Народная артыстка Беларскай ССР і СССР, выканала шматлікія ролі ў кіно. Адметныя рысы творчасці С. Станюты — шырыня дыяпазону, валоданне разнастайнымі сродкамі сцэнічнай выразнасці, яркі пластычны малюнак роляў, эмацыянальнасць, выразнасць слова, жэста, мімікі, уменне карыстацца іроніяй, гратэскам.
Стэфанія Станюта ў праекце "Радыётэка".
https://yandex.by/video/touch/preview/16713906103803308002
Святло далёкай зоркі. Стэфанія Станюта
https://yandex.by/video/touch/preview/9244614123182867

Forwarded from Куфар старажытнасцяў
У гэтыя дні на Радаўніцу многія выязджаюць на могілкі, наведваюць пахаванні сваіх продкаў.
На фота актрыса Стэфанія Станюта ля магілы сваёй маці Крысціны на мінскіх Вайсковых могілках.
Сёння дарэчы у Стэфаніі Станюты (1905-2000) быў бы дзень нараджэння.
Зберагайце помнікі сваіх продкаў і ў цэлым адметнасці могілак. Бо нярэдка знікаюць адметныя агароджы і цікавыя самаробныя і іншыя помнікі.
Беражыце некропалі, бо як яны зберагаюцца сведчыць пра культуру ўсяго народа.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як у вас падрывалі курак?
У нас так, як на відэа
У нас так, як на відэа
#МіфыЛегендыБеларусі
Зіма - паводле беларускага фальклора гэта персаніфікаваная пара года, жаночая пара духа Мароза, Зюзі.
Зіма ўяўлялася ў выглядзе прыгожай старой з сівымі валасамі ў ледзяной сукенцы. Заўжды яна запрашала Мароза ў госці, але часам ён мог пакрыўдзіцца на нешта і не ісці ў госці. Тады Зіма пачынала плакаць горкімі халоднымі слязамі. Адсюль і зімы без мароза і снега, адныя хлюп ды бруд.
Пабачыць Зіму звычайны чалавек не можа, але калі ў вас ёсць кавалачак кароны Вужынага Караля..."
З нататкаў нячысціказнаўца Яна К. Лашкевіча

Forwarded from sacral_BY
#менск #sacral_rocks #sacral_orthodox
Амаль раптоўна трапілася цікавая лакацыя ў менскім Зялёным Лузе. Інсталяцыя з размаляванымі рознымі абразамі камянямі каля царквы Ўваскрэсення Хрыстова на вуліцы Гамарніка.
Вось ведаеце, некалі даўно, калі раптоўна адкрыў для сябе багаты скарб схаваных у вясковай мясцовасці старажытных руінаў, розум імкнуўся ў далечы і глыбіні геаграфічныя ды сакральныя. Сталіца ўспрымалася, як нейкі пасляваенны навабуд, варты пагарды ў «сапраўднага постпаломніка».
Але ж гэта праходзіць. Цікавае чакае паўсюль. Нават калі гэта не нешта архаічна-гістарычнае (ну вось як гэтая пляцовачка з камянямі).
А якія незвычайныя, цікавыя, спецыфічныя мясціны ёсць у вашых ваколіцах? Ці мо нешта адкрылі для сябе, вандруючы?

Forwarded from Матуля Беларусь
НАША СПАДЧЫНА.
БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СТРОЙ.
Майстар #ЮліяЛітвінава ў Турава-Давыд-Гарадоцкім строі.
Фота зроблена падчас фестываля "Карагоднае кола", акурат на Тураўскаім гарадзішчы.
Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Усходняга Палесся. Бытаваў у асяроддзі мяшчан невялікіх гарадоў (Тураў, Давыд-Гарадок, Столін), мястэчак і буйных вёсак у 19 — пачатку 20 ст. Рэзка вылучаўся сярод іншых строяў ускладненымі сілуэтамі жаночага касцюма з арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын. У вырабе і аздабленні, як і ў адзенні гараджан, шырока выкарыстоўвалі мануфактурныя тканіны, каштоўныя ўпрыгожанні, па-мастацку апрацаваную скуру і інш..
АДНАЎЛЯЕМ СВАЁ ❤️ !