Верашчака
500 subscribers
7.23K photos
1.16K videos
4 files
1.81K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
⚡️ Адразу некалькі крутых птушыных рэгістрацый на мінулым тыдні. Усе тры віды адносяцца да выпадкова залётных.

🐦 Беларусь наведала каравайка. Гэтага невялікага каштанавага колеру ібіса сфатаграфаваў 30 красавіка арнітолаг Віктар Натыканец у заказніку “Тураўскі луг” у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці.

Каравайкі залятаюць у Беларусь раз у 5-10 гадоў. Найбліжэйшыя месцы гнездавання знаходзяцца ў Паўднёвай Украіне.

🐦 Горную гусь заўважылі птушкары Дзмітрый і Кацярына Гушча 4 траўня на Вілейскім вадасховішчы. Вялікая гусіная чарада адпачывала амаль на сярэдзіне штучнага возера і птушкары нарабілі сотні здымкаў. Разгледзець яе на вялікай адлегласці яшчэ і сярод іншых гусей было цяжка і знайшлі яе на фатаграфіях ужо ў хаце.

Горная гусь – высакагорны від, распаўсюджаны ў Цэнтральнай Азіі, а ў Еўропу гэты від інтрадуцыраваны чалавекам. Так як птушкі зараз добра размнажаюцца ў Еўропе, то від унесены ў спіс фаўны Еўропы. Для Беларусі гэта другая рэгістрацыя, першая была ў 2014 годзе.

🐦 Яшчэ адзін горны від – горную пліску – адзначыла Вера Ігнацюк 5 траўня ў Брэсцкім раёне каля а/г Медна. Від гняздуецца ў горах Еўропы. Цікава, што горная пліска была адзначана ў гэтым самым месцы два гады назад.

А ты часта выбіраешся на прыроду паназіраць за птушкамі? Уважліва прыглядайся вакол, бо можна заўважыць сапраўдную рэдкасць. 😉

📷 На фота: каравайка ў заказніку “Тураўскі луг”, аўтар Віктар Натыканец; горная гусь на Вілейскім вадасховішчы (паспрабуй знайсці яе на фота!), аўтары Дзмітрый і Кацярына Гушча; горная гусь (ілюстрацыйнае), аўтар Imran Shah, CC BY-SA 2.0, Wikimedia Commons; горная пліска каля а/г Медна, аўтар Яўген Місіюк.
Forwarded from Дзермант
Товарищи, с Днём Победы советского народа над нацизмом!
#ХвілінкаРэтра

Савецкія плакаты і паштоўкі "З Днём Перамогі"
9 Мая 1945 года. Мінск. ❤️💚
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥 Фарбы вайны Віктара Грамыкі!

"ГАЛАСЫ ЭПОХІ" - сумесны праект радыё "Культура" і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

🎙Чарговы выпуск праграмы прысвяцілі творчасці майстра гісторыка-гераічных твораў, народнага мастака Беларусі ВІКТАРА ГРАМЫКІ.

🎤 Вядучая - Анастасія Ермалюк.

📻У эфіры кожную пятніцу 13:15 і 18:45, відэаверсію глядзіце на нашым YouTube канале.
Тэматычныя песні на беларускай мове да любога свята трэба яшчэ пашукаць! І не факт што знойдзеш. Небагатыя мы на свае песні, нажаль.

🔥 Але ж да Дня Перамогі знайшлася цудоўная песня на беларускай мове!

https://youtu.be/gxzdkXHrFvs?si=y_N4TEca8gfSqiX6