Forwarded from Дзікая прырода побач
🐥 Пачаўся сезон подлеткаў.
Маленькія птушаняты вучацца лётаць – не забірай іх дадому! 🙅♀️
🙌 Захавай сабе памятку, зрабі рэпост, раскажы сябрам, каб як мага больш людзей ведалі, што рабіць і чаго не трэба рабіць, калі знайшлі птушаня.
📷 На фота подлетак дразда-спявуна, аўтар Іна Шкурко.

Forwarded from Звязда
Беларускія краявіды
Беларускія
краявіды...
Перазвоны
азёр і бароў.
Над палеткамі
бульбы і жыта -
Песня
велічных курганоў.
Гэта наша
зямля дарагая,
Гэта нашы
лугі і палі,
Над якімі
спрадвеку лунае
Бусел -
сімвал
бяссмерця
зямлі.
Анатоль Грачанікаў
#Літаратура
Беларускія
краявіды...
Перазвоны
азёр і бароў.
Над палеткамі
бульбы і жыта -
Песня
велічных курганоў.
Гэта наша
зямля дарагая,
Гэта нашы
лугі і палі,
Над якімі
спрадвеку лунае
Бусел -
сімвал
бяссмерця
зямлі.
Анатоль Грачанікаў
#Літаратура
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
СУП СА СВЕЖАГА ШЧАЎЯ
Паўкварты шчаўя перабраць і чыста вымыць. Пакласці на сіта, каб збегла вада.
Дробна пасячы і выціснуць трохі зялёнага соку. Пакласці ў рондаль трохі свежага масла, дадаць пасечанае шчаўе, пасыпаць пшанічнай мукой і перамяшаць. Уліць трошкі больш за паўкварты
булёну, зваранага з паловы курыцы і цялячай грудзінкі. Перацерці ўсё праз сіта, дадаць пару кавалкаў грудзінкі.
Пры жаданні можна падаць грэнкі.
Грэнкі робяцца наступним чынам. Зрэзаць румяную скарынку з булкі, тонка пакроіць булку, намазаць свежым маслам і патрымаць у печы.
Гэты суп вельмі карысны людзям у час хваробы.
Пра меры вымярэння тут

Forwarded from Onlíner па-беларуску
Надышла вясна, прачнулася прырода. Вырашылі паглядзець, якія кветкі радуюць вока ў гэтую пару года.
Акрамя традыцыйных пралесак (а таксама цюльпанаў і нарцысаў), ёсць і іншыя вясновыя прыгажуні, якія растуць на тэрыторыі Беларусі і з якімі мы вас сёння пазнаёмім.

Forwarded from Лукашынскі дзённік
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥬 Прачнуцца да ўсходу сонца, каб спасаць капусту ад начных замаразкаў — чарговы вясковы чэллендж выкананы.
🎶 Толькі паслухайце, як заліваюцца птахі!
🎶 Толькі паслухайце, як заліваюцца птахі!
Forwarded from Звязда
Акцыя «Свечка памяці» пачалася ў МЗС і ва ўсіх беларускіх замежных установах
Адпаведныя публікацыі будуць размешчаны 8 і 9 мая на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках.
zviazda.by

Forwarded from Беларускі Саюз Мастакоў
Сябры, ЗАПРАШАЕМ!
Беларускі саюз мастакоў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў распачаў маштабны праект «Колеры Вялікай Перамогі». Праект працуе цалкам бясплатна ў кожны дзень працы Палаца мастацтваў.
8 мая ў 14.00 у рамках праекта адкрываецца выстава жывапісу "Голас ваеннага пакалення", у рамках якой можна ўбачыць творы вядомых беларускіх жывапісцаў П.Масленікава, В Гардзеенкі, В.Пратасені, Ф.Бараноўскага, І.Белановіча, А.Малішэўскага, Э.Куфко, І.Стасевіча, В.Жолтак, А.Кроля і іншых. Работы з'яўляюцца лепшай часткай калекцыі Беларускага саюза мастакоў.
Працы прысвечаны героям вайны і тылу, кровапралітным бітвам і цяжкім будням Вялікай Айчыннай. У экспазіцыі шмат тэматычных карцін, партрэтаў, краявідаў.
Выстава дазваляе праз мастацтва жывапісу дакрануцца да гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны, асэнсаваць подзвіг народа і абудзіць у сучасніках адказнасць за беражлівае захаванне памяці пра подзвігі старэйшых пакаленняў.

Выстава Беларускага саюза мастакоў “Голас ваеннага пакалення” да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Палац мастацтва
Зайцаў Яўгеній Аляксеевіч. "Памяці загінуўшых". 1985-1987. 130х220
З калекцыі Беларускага саюза мастакоў
У Маскве Яўгеній зацаў пазнаёміўся з Бацькам Мінаем — камандзірам партызанскага атрада Мінаем Піліпавічам Шмыравым, чыя страшная гісторыя ўзрушыла мастака. Так з'явілася карціна "Незабыўнае". Сярод шэрагу асоб былі і зусім юныя — вайна заклікала і тых, хто па ўзросце не падпадаў пад заклік, але ўсё роўна ішоў у бой: такі напісаны ў 1943-м «Партрэт юнага партызана».
Кумірам мастака быў Канстанцін Заслонаў. Зайцаў пільна сачыў, яшчэ будучы на фронце. Карціну "Пахаванне героя" ён пісаў некалькі гадоў: за Заслонава, нават мёртвага, фашысты абяцалі вялікія грошы, і сяляне схавалі яго цела ад ворагаў. Так яны і стаяць на палатне Зайцава разам - партызаны, якія праводзяць загінулага камандзіра, і вясковыя жанчыны, якія аплакваюць таго, хто ваяваў за іх.