Верашчака
495 subscribers
7.56K photos
1.21K videos
4 files
1.9K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Марозіва або марожанае? Як правільна?

Чытайце ніжэй 👇
Ці ёсць у беларускай мове слова "марозіва"?

Вікіпедыя афіцыйным правапісам прапануе выкарыстоўваць "марожанае", тарашкевіцай - "марозіва". У слоўніках збольшага сустракаецца варыянт афіцыйным правапісам. Журналісты ўжываюць ў артыкулах абодва варыянты. Можа гэта пытане густу?

Слова "марозіва" ў адрозненне ад "марожанага" сапраўды не фіксуецца нарматыўнымі слоўнікамі, больш таго, дарэформенны расійска-беларускі слоўнік Байкова і Некрашэвіча перакладам да "мороженое" падае якраз "марожанае".

Аднак мовазнавец Павел Сцяцко ў сваёй кнізе "Культура мовы" сцвярджае, што і слова "марозіва" ўжывалася ў дарэформенны час Максімам Гарэцкім і іншымі пісьменьнікамі.

Яго словы падцвярджаюцца мовазнаўцам Юрасём Бушляковым:
"У Беларусі марозіва пачало прыжывацца з мінулага стагодздзя. Называлі яго па-рознаму, прыкладам, на польскі лад - лёды, або на расейскі - марожанае. Былі вось марожанае мяса або рыба марожаная, а тут паявілася проста марожанае.

Таму рупіліся з пачатку гэтага стагодздзя моватворцы беларускія пра свой, не чужы, назоў. І ў выніку, як былі ў нашай мове малодзіва з прадзівам, так паявілася ў спадзейныя 20-я гады марозіва."

Такім чынам, слова "марожанае" хоць і прыйшло з расейскай мовы, але ў нашай мове існуе даволі даўно, і ў цяперашні час з'яўляецца нарматыўным.

Вэрсію пра "марозіва", на жаль, немагчыма праверыць без адпаведных крыніц, але калі яно і ўжывалася, то, хутчэй за ўсё, было малараспаўсюджаным (інакш Байкоў і Некрашэвіч дадалі б яго ў свой слоўнік).

У нашыя часы ўжываць слова "марозіва" пачалі падчас нацыянальнага адраджэння. Некаторыя лічаць, што гэтаму паспрыяла наяўнасць ва ўкраінскай мове слова "морозиво". Варта адзначыць, што "марозіва" ляканічна выглядае ў нашай мове, бо ўтворана паводле характэрнай для беларускай мовы мадэлі: мы маем такія словы як "прадзіва", "паліва", "змесціва", "поліва" і г. д. Трэба дадаць, што вядомы мовазнавец Юрась Пацюпа ў цыклі публікацый "З трасянкі на мову" раіць ужываць менавіта "марозіва".

Залішне гаварыць, што сёння "марозіва" шырока ўжываецца ў літаратуры і СМІ, таму можна ўпэўнена сказаць, што гэтае слова ў нашай мове ёсць, але лічыць яго адзіна правільнай назвай гэтага дэсэрту не выпадае.

Так ці інакш, выбіраючы паміж "марожаным" і "марозівам", вы мусіце кіравацца ўласным густам і поглядамі на мову.

Крыніца
• Турагенцтва "Tesla Travel" распрацавала і прапануе Прыморцам і Хабараўчанам
аўтобусны тур па Рэспубліцы Беларусь з пералётам да Масквы
📍Сямідзённы тур уключае ў сябе самыя вядомыя славутасці Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, сталічны Мінск, велічныя замкі ў Міры і Нясвіжы, гераічную Брэсцкую крэпасць, легендарную Белавежскую пушчу, каралеўскі горад Гродна, а таксама Лідскі замак і старажытны Навагрудак.
🚌Маршрут: Масква-Мінск-» Мір — Нясвіж " — Брэст — Белавежская пушча — Гродна — Ліда — Навагрудак — Мінск — Смаленск-Масква!

📌У праграме тура:
Аглядная аўтобусная і пешаходная анімацыйна-тэатралізаваная экскурсія па галоўных помніках і славутасцях;
Экскурсійная паездка «Мір – Нясвіж»;
Агляд гістарычнага цэнтра Брэста;
Наведванне Гродзенскага Старога замка, Каложскай царквы, новы Гродзенскі замак, Фарны касцёл Св. Францыска Ксаверыя;
Касцёл святых Сымона і Алены ("Чырвоны" касцёл);
Мінская ратуша, Плошча Свабоды, Петрапаўлаўская (Екацярынінская) царква і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
🔥І шмат што іншае!
Ва ўсіх школах Беларусі 7 і 8 мая пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі.

Месцам правядзення ўрока стануць музеі ўстаноў адукацыі, музейныя пакоі, бібліятэкі. Праграма адзінага ўрока распрацавана для трох узроставых катэгорый: 1-4-х, 5-8-х і 9-11-х класаў.

Падчас інфармацыйнай гадзіны дзецям раскажуць, што Беларусь адной з першых прыняла на сябе масіраваны ўдар фашысцкіх захопнікаў, стаўшы арэнай самых буйных бітваў. Першымі наступ ворага адбівалі пагранічнікі і перадавыя падраздзяленні войскаў прыкрыцця. Варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, а таксама такія гарады, як Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы і іншыя.

Пасля пачатку акупацыі ў Беларусі разгарнулася нябачанае па сваёй масавасці і зацятасці супраціўленне ворагу. Галоўнай формай усенароднай барацьбы стаў партызанскі рух, у якім за гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічалі больш за 370 тыс.партызан, звыш 70 тыс. чалавек налічвала антыфашысцкае падполле.
Forwarded from Звязда
Больш за 25 святочных мерапрыемстваў пройдзе ў Мінску ў Дзень Перамогі

Галоўнай пляцоўкай стане тэрыторыя каля Палаца спорту.

zviazda.by
🎬🌸 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на праграму «Мы іх не забудзем», якая адбудзецца 9 мая а 12-й гадзіне.

🕛 12:00 – тэматычная экскурсія «Баліць жывым…»;
🕒 15:00 – лекцыя «Крывёю сэрца»;
🕔 17:00 – паказ кінастужкі «Ідзі і глядзі».

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
Forwarded from Звязда
📣 Аляксандр Лукашэнка: У нашай гісторыі нямала яркіх старонак, якімі мы ганарымся. Не ўсе з іх захавалі сваю значнасць да нашых дзён. Многія, страціўшы былыя сэнсы, апынуліся папросту забытыя.
Аднак ёсць даты і падзеі, якія нясуць у сабе разуменне сутнасці і праўду жыцця. Яны не падуладныя часу і абставінам, перадаюцца праз пакаленні з малаком маці, аберагаюць ад памылак і дапамагаюць будаваць будучыню.
Для беларусаў такой падзеяй стала перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
— Скажы, што такое пяшчота?
— Калі абдымаюць.
— А, шчасце???
— Калі цябе разумеюць.....!

🎨 Малюнак Сьюзэн Вілер
#МіфыЛегендыБеларусі

Гамаюн.

Большасць з нас хоць раз чулі выраз "Гамаюн - птушка пеўчая". Але далей гэтага выраза не зазіралі...

Гамаюн - пасланніца славянскіх багоў, іх вяшчальнік. Яна спявае людзям боскія гімны і абвяшчае будучыню тым, хто згодзен слухаць таемнае.

Жыла яна ў Светлым Ірыі - месцы пасялення Багоў. Яе імя выкарыстоўвалася ў якасці асабістага, імя выкарыстоўвалася як назва ў тапаніміку.

Сама назва хутчэй за ўсё паходзіць ад слова «гаманіць», гэта значыць распавядаць, казаць.

Паводле шматлікіх апісанняў Гамаюн мае галаву і грудзі выдатнай панны, а тулава вялікай птушкі, пёры яркія і выразныя. Часам жа чалавечых рыс у абліччы Гамаюн няма, гэта вялізная птушка. Дзе-нідзе сустракаюцца згадкі, што Гамаюн здольная да пераўвасаблення і цалкам становіцца дзевай. У шматлікіх апісаннях паказана, што Гамаюн не мае ног, часам нават крылаў.

Гамаюн усё на свеце ведае аб паходжанні зямлі і неба, багоў і герояў, людзей і пачвар, звяроў і птушак. Па старажытным павер'і, крык птушкі Гамаюн прадвесціць шчасце.

Таксама павер'е абвяшчае: «Калі крыламі сваімі Гамаюн павее на галаву - быць яму ўладаром. Калі птушка свой палёт над яго галавой перапыніць - здарыцца бедам вялікім. Калі грымне на зямлю і дух выпусціць - сканае князь або набліжаны да яго».
🐥 Пачаўся сезон подлеткаў.

Маленькія птушаняты вучацца лётаць – не забірай іх дадому! 🙅‍♀️

🙌 Захавай сабе памятку, зрабі рэпост, раскажы сябрам, каб як мага больш людзей ведалі, што рабіць і чаго не трэба рабіць, калі знайшлі птушаня.

📷 На фота подлетак дразда-спявуна, аўтар Іна Шкурко.
#КазкіДзецям

Вавёрчына гора

Васіль Вітка
Forwarded from Звязда
Бясконцая «вандроўка» па Пружанах і ваколіцах

«Бацькаўшчына. У пошуках страчанага».

zviazda.by
Беларускія краявіды

Беларускія
краявіды...
Перазвоны
азёр і бароў.
Над палеткамі
бульбы і жыта -
Песня
велічных курганоў.
Гэта наша
зямля дарагая,
Гэта нашы
лугі і палі,
Над якімі
спрадвеку лунае
Бусел -
сімвал
бяссмерця
зямлі.


Анатоль Грачанікаў


#Літаратура