Верашчака
493 subscribers
7.98K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#КухняБеларусі

Зацірка — знакавая страва беларускай кухні.

Адразу ўсплываюць у памяці «Пяць лыжак заціркі» Змітрака Бядулі і беларуская прыказка: «Лахман не адзежа, зацірка не ежа».

І сапраўды, увесну, калі мукі заставалася мала для выпечкі хлеба і яе трэба было эканоміць, гатавалі гэтую немудрагелістую ежу.
Зацірку, не запраўленую ні малаком, ні салам, звалі балбатухай або калатухай. Пра голад казалі: «Ядуць пустую зацірку». Менавіта такі вобраз склаўся ў свядомасці беларусаў. Увогуле, гэта праўда, але не ўся.

Сапраўдная зацірка — гэта нешта накшталт маленькіх клёцак з мукі, яек і вады, якія доўга «заціралі» і толькі потым адварвалі ў малацэ ці вадзе з малаком.
І, вяртаючыся да класікі беларускай літаратуры, давайце успомнім суседку Сцёпчыху, якая аб'ела Агату і яе дзетак на пяць лыжак заціркі, таму нам трэба задумацца і гатаваць, каб усім хапіла.
#КухняБеларусі

ЗАЦІРКА

Зацірку гатавалі з пшанічнага, грэцкага ці яічнага прэснага цеста, якое праціралі праз рэшата або паміж рук. Класічнай лічылася малочная зацірка без мяса.

Нам спатрэбіцца:
1,5 шклянкі мукі,
1 яйка,
40 г сметанковага масла,
2-3 шклянкі малака
3-4 шклянкі вады
соль

Прыгатаванне:

У прасеяную пшанічную муку дадаць трошкі вады, яйка, масла, соль, старанна перацерці рукамі. Камячкі павінны быць сухімі, не зліпацца. Калі яны ліпнуць адзін да аднаго, то дадайце мукі і яшчэ перацірайце.

Атрыманыя камячкі цеста засыпаць у рондаль з кіпячай вадой. У працэсе засырання мучной сумесі пастаянна размешваем варыва, каб усё не злілося ў вялікія камы.

Варыць 5–7 хвілін на невялікім агні, памешваючы. Дадаць соль на смак.

Па гатоўнасці атрыманую зацірку забельваем малаком.

Смачна есці!
#МоваНашаРодная

Для беларускай мовы не характэрны дзеепрыметнікі цяперашняга часу
Дзеепрыметнікі цяперашняга часу (сплючы чалавек, маючыя дадзеныя) — чужынцы ў беларускай мове. Яны ўжываюцца толькі ва ўстойлівых спалучэннях (бягучы год, дзеючая асоба), характэрных для навуковага і афіцыйнага стыляў. У іншых выпадках гэта парушэнне літаратурнай нормы.
Дзеепрыметнікі найбольш распаўсюджаныя ў рускай мове, бо паходзяць з царкоўнаславянскай мовы, на глебе якой і развівалася сучасная літаратурная руская мова. У старабеларускай мове такія формы дзеяслова не былі распаўсюджаныя.
Талака.

Талака́ — сумесная праца, добраахвотная ў сваёй аснове, узаемадапамога.

Талака зьяўляецца адным з спосабаў арганізацыі працы ў беларусаў . Талакой беларусы будавалі хаты, талакой жалі і касілі.

Таксама Талакой звалі апякунку жніва і ўрадлівасьці ў беларускай міталёгіі. Талака была вядомая па ўсёй Беларусі. Сьвята ў гонар Талакі адбывалася ў розны час у залежнасьці ад мясьціны. Сьвяткаваньне бывае вельмі ўрачыстае.

Ад слова «талака» паходзіць назва беларускага гораду Талачын.
Forwarded from BelAI
І трошкі статыстыкі ў канцы тыдня. 10 прафесій, якія першымі пацярпяць ад ШІ па меркаванні Insider today:
✔️Тэхнічныя спецыяльнасці: праграмісты і аналітыкі даных — прыкладна 1-2 гады да таго, як IІ навучыцца годна кадзіраваць;
✔️СМІ: рэкламшчыкі, кантэнтмэйкеры, журналісты – ужо; у гэтым годзе з'явіцца новая пасада — промптмэйкер;
✔️юрысты: памочнікаў юрыстаў сапраўды можа падмяніць штучны інтэлект, які апрацоўвае юрыдычныя тэксты, зводзячы даныя;
✔️аналітыкі рынку;
✔️настаўнікі: у бліжэйшыя 5 гадоў з'явіцца мноства інструментаў на аснове ШІ для навучання;
✔️фінансы: аналітыкі і кансультанты; ШІ ужо падлічвае грошы, аналізуе рынкавыя тэндэнцыі і кіруе партфелямі;
✔️інвестыцыі: маладым спецыялістам у інвестыцыйным банкінгу неабходна ўмець карыстацца ШІ;
✔️графічныя дызайнеры;
✔️бухгалтэрыя;
✔️абслугоўванне кліентаў: разнастайныя спецыялісты тэхпадтрымкі.

У першую чаргу будзе замяшчацца нізкакваліфікаваны персанал са слабым узроўнем адказнасці. Высокакваліфікаваны, адказны персанал пакуль па-за канкурэнцыяй.
ШІ - штучны інтэлект.
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

26 студзеня дзень нараджэння беларускага паэта Аркадзя Моркаўкі

У шаснаццаць гадоў (нарадзіўся 26 студзеня 1900 года ў вёсцы Зазер’е, цяпер гэта Пухавіцкі раён) скончыў у  Мінску курсы тэлеграфістаў і да 1924 года працаваў па спецыяльнасці на чыгуначнай станцыі «Мінск». Вырашыўшы прадоўжыць вучобу, выбраў прафесію, таксама далёкую ад «лірыкі»,  — паступіў у Віцебскі электрамеханічны тэхнікум. Яшчэ праз тры гады стаў студэнтам Беларускага політэхнічнага інстытута. Скончыўшы яго ў 1934 годзе, быў інжынерам на мінскім заводзе «Беларусь», а затым перайшоў у Палату мер і вагі. Паралельна працаваў ва Усесаюзным энергетычным таварыстве.

У  Вялікую Айчынную вайну — удзельнік мінскага антыфашысцкага падполля: рабіў капсулы для мін і снарадаў. Пасля вызвалення Мінска ад нямецкафашысцкіх захопнікаў вярнуўся ў Палату мер і вагі. Адначасова выкладаў на родным яму энергетычным факультэце політэхнічнага інстытута. Памёр рана, 24 красавіка 1957 года
Паэзію Аркадзя Моркаўкі любілі Янка Купала, Цішка Гартны…
Не мог не падабацца ім і верш «ххх Срэбнай казкай сад…». Гэта — адзін з найлепшых яго твораў. А напісаны ж у 28-гадовым узросце:

Срэбнай казкай сад у снежні стыне,
Дрэвы шэпчуць у глыбокім сне.
Грузка шэрань лапамі сваімі
Звісла ў снег.
Кволым шклом абложаны галінкі, —
У палях закутыя вятры…
Сны пра сонца, пра снапы, дажынкі,
Вецер, вецер, не сатры!

Талент яго да апошняга дня не растраціў сваіх мажлівасцей, і хоць раскрываўся запаволена, вершы нараджаліся арыгінальнымі, касмічнымі. Паэту ўдалося спасцігнуць саму сутнасць усяго жывога ў Сусвеце, адчуць заканамернасць усяго, што адбываецца, а чалавека і чалавецтва ўбачыць часцінкай несупынных працэсаў, якія праходзяць па адным ім вядомых законах:

І зорны рой, і кожны атам,
І плынь няспынная гадзін —
Ўсё у бясконцасці узнята
Сляпою воляй дзікіх сіл.
У дзікай прорве акіянаў,
Віроў міжзорных і азёр
Бушуе безліч сіл, сабраных
Для утварэння новых зор.
Закон адзіны і няўхільны:
Усім няспынны творчы дух.
Таму на камені і гліне
Ляжыць і наш агністы круг.

Верш «ххх Маладымі прагнымі вачыма…», напісаны ў 1954 годзе, — нібы падагульненне пройдзенага шляху. Жыццёвага, творчага. І як надзея на паразуменне з тымі, хто сустрэнецца з яго творамі праз шмат гадоў:

Не судзі мяне, суддзя суровы,
Мой далёкі, мой сапраўдны друг:
Нечакана патухала слова,
Нечакана разрываўся круг.
Чорнай бурай наляталі войны…
Па крывавай сцежцы йшлі гады…
А засцелюць абрусы для роўных,
Дык здалёк пакліч мяне тады.

Паэзія Аркадзя Моркаўкі вартая ўвагі і павагі. Той, хто ўпершыню сустрэнецца з ёю, перажыве радасныя, шчаслівыя хвіліны. А хто паспеў яе палюбіць, стаў духоўна багацейшы.
Як вы мяркуеце, чаму на галоўным канале краіны "Пул Першага" няма варыянта пастоў на беларускай мове?
Anonymous Poll
26%
Леняца перакладаць
33%
Не падумалі, што некаму яна патрэбная
0%
Гэта дорага
44%
Ніхто не прасіў
8%
Іншы варыянт (пішыце ў каментарыі)
❤️💚 З 1 лютага павялічваюцца памеры дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, адзіначасовая дапамога цяпер будзе складаць:

✔️ пры нараджэнні першага дзіцяці - 4067,40 руб. (+389,5руб);

✔️ пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 5694,36 руб. (+545,3руб)
🔥 Дзень навукі ў Палацы

Першы сёння ўручае дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.
Мерапрыемства традыцыйнае, аднак не цалкам урачыстае.
Пасля ўручэння, як правіла, - размова за кубкам чаю.
Аб задачах, перспектывах, праблемах.

Крыніца: https://yangx.top/pul_1/11141
#МузыкаБеларусі

А вы ведалі, што беларусы маглі йграць нават на саломе?

Гэта сапраўды так! Інструмент з саломіны маглі зрабіць хвілін за пяць і прытым гучаў ён накшталт жалейкі.
Самі паслухайце!

https://youtu.be/7RZqWBq3Snk?si=3S_6-u8nEvJaDxDs
Forwarded from Звязда
❗️Прэзідэнт: «Кожны вучоны, які працуе ў Беларусі, павінен быць патрыётам. Маю пазіцыю вы ведаеце: без кахання да сваёй Айчыны не варта і брацца за справу.
Так, навука заклікана служыць людзям, усяму чалавецтву. Яна інтэрнацыянальная. А вы, беларускія навукоўцы, закліканыя служыць найперш свайму народу»
НАШЫ ДАТЫ.
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ МУЛЯВІНА.

21 год жывем без Мулявіна.
26 студзеня - дзень памяці музыканта.

Да даты ў Музеі народнага артыста Беларусі - новая экспазіцыя.
"Што захоўвае сямейны архіў" - за назвай некалькі абсалютна новых экспанатаў- прыватных рэчаў Уладзіміра Георгіевіча, якія музею нядаўна перадалі Марына і Юрый, дзеці Песняра.

Рэчы - не проста "адзінкі захавання". Па іх можна шмат даведацца пра Мулявіна. Напрыклад, ваенны білет дасць нам веды пра вагу, рост, аб'ём галавы і памер адзення выдатнага чалавека !

Аказваецца ўсенародна любімы спявак быў духоўна - волатам. Але, яго фізічныя памеры былі даволі сярэднія : рост 170, памер адзення 50...