Верашчака
480 subscribers
8.71K photos
1.41K videos
5 files
2.23K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МоваНашаРодная

Не па-беларуску і не па-руску, а на трасянцы
Сумесь беларускай і рускай мовы называецца «трасянкай». У прамым сэнсе слова абазначае сена нізкай якасці, якое ўтвараецца ад спалучэння сухой і свежаскошанай травы. Ва ўкраінскай мове таксама ёсць падобная з’ява і называецца яна «суржык».
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так было ў Дзяржынску! Сёння Лашаны!
#турхатабацькоў #дразды #беларусь
25 студзеня 1869 года нарадзіўся беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст Адам Гіляры Калікставіч Гурыновіч 

У гісторыю беларускай літаратуры увайшоў як паэт-рэвалюцыянер, пясняр народнай нядолі, які заклікаў да рашучай барацьбы з панамі і самаўладствам, першы з беларускіх літаратараў звярнуўся да рабочай тэмы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Усё пра ўсё
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Скульптар з Беларусі, наш зямляк пабудаваў ледзяны карабель, які функцыянуе. У судна нават штурвал з якарам зроблены з лёду.

Піраты Нарачанскага мора
МАГІЯ ПАЛЫНУ

Палын - трава горкая! Горкая і магічная! Але горыч яе і даўкі водар не адштурхоўвалі, наадварот, з даўніх часоў шырока выкарыстоўвалі гэтую траву на Беларусі.

Паводле старадаўніх павер'яў:

🌿 Пучок палыну, засунуты пад дах дома або на гарышчы, засцерагае гэты дом ад прыродных катаклізмаў (разбуральных навальніц, ураганаў і г.д.).

🌿 Галінка палыну, змешчаная над уваходнымі дзвярыма, абараняе хату ад злых намоваў, якія могуць прынесці ў хату нядобрыя людзі, зайздросныя суседзі.

🌿 Венік, сабраны з галінак палыну. Такім венічкам вымятаюць з хаты ўсё паскуддзе, зайздрасць, злыя нагаворы і плёткі.
Палынны венічак можа быць зусім невялікім, сімвалічным.

🌿 Калі трэба будзе далёкі шлях, то варта пакласці зусім маленькую галінку палыну ў чаравік. Гэта дапаможа ісці доўга і без стомы.
Forwarded from Звязда
Беларусь павысіла тарыфы на пракачку нафты па тэрыторыі краіны

Яны набудуць моц з 1 лютага.

zviazda.by
#МузыкаБеларусі

Гуслі

Дзякуючы Янку Купалу і яго знакамітаму вобразу Гусляра пра гэты музычны інструмент ведаюць шматлікія беларусы, нягледзячы на тое, што з пачатку ХХ стагоддзя гуслі не так часта можна пачуць ў Беларусі.

Гуслі - тэхнічна дастаткова просты інструмент. Гусельную дошку рабілі з любога дрэва, на яе нацягвалі струны.

Упершыню гуслі ўспамінаюцца ў Кірылы Тураўскага ў дакументах XII стагоддзя.

Ужо ў XIX стагоддзі гуслі пачалі губляць папулярнасць, таму што з'явілася магчымасць заказваць з-за мяжы больш складаныя шчыпковыя інструменты. Але як і ў дуды, у гэтага музычнага інструмента ёсць свае прыхільнікі, якія і сёння становяцца гуслярамі і іграюць на гэтым інструменце душы, як яго называюць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У мяне на абед крупнік з языком і сушанымі баравікамі.
А у вас?
🇧🇾🇧🇾 Времена года и погода :: Словарь белорусского 🇧🇾🇧🇾

Времена года - Поры года
Зима - Зіма
Лето - Лета
Весна - Вясна
Осень - Восень

Небо - Неба
Облако - Воблака
Радуга - Вясёлка
Холодная (погода) - Халодны
Жаркая (погода) - Спякотны

Жарко - Спякотна
Холодно - Холадна
Солнечно - Сонечна
Облачно - Воблачна
Влажно - Сыра

Идет дождь - Ідзе дождж
Идет снег - Ідзе снег
Ветрено - Ветрана
Какая погода? - Як надвор'е?

Хорошая погода - Добрае надвор'е
Плохая погода - Дрэннае надвор'е
Какая температура? - Якая тэмпература?
На улице 24 градуса - 24 градусы
Лазнік

*Лазнік, Лазеншчык, Баннік, у беларускіх вераннях дух - жыхар і гаспадар лазні.

*Жыве за печчу-каменкай ці пад палком. Пераважна нябачны або падобны на Вадзяшка. Лічыўся найбольш злосным сярод іншых сядзібных нячысцікаў, што тлумачыцца месцазнаходжаннем лазні на мяжы свету Культуры (прасторы, засвоенай чалавекам) і Прыроды. Адсюль важная роля лазні ў калядных варожбах.

*Лазнік палохае тых, хто мыецца у лазні пасля поуначы ці заходу Сонца, бо сам любіць памыцца і папарыцца ў гэты час. Калі ж хто затрымаецца ў лазні так позна, то Лазнік пачынае кідаць у яго камяні з печкі, імкнучыся забіць парушальніка, або палохае яго ненатуральным храпам, сіпеннем, віскатам, рогатам і да т. п.

*Каб залагодзіць Лазнік, у новую лазню прыносілі ахвяру - хлеб ды соль - ці закопвалі пад ганкам чорную курыцу, а таксама пакідалі яму ваду і венік, каб Лазнік змог памыцца. Пры пераходзе сямі ў новую сялібу ЛАЗНIК у адрозненне ад Хатніка ў яе не запрашалі.
Хачу дадаць яшчэ прыкмет, пра якія казала бабуля, калі хадзіла з намі ў лазню:

🫧 У лазні нельга спяваць, гэта прываблівае нячысцікаў

🫧 На каменне нельга ліць халодную ваду, толькі з гарачай бочкі. Лазнік злаваць будзе

🫧 Калі ў цябе на насмарк, то перад тым, як парыцца, трэба ўцягнуць у нос халоднай вады. "Каб не запарыць!"

🫧 Калі ў жанчыны "тыя дні", то яна першая павінна зайсці з прылазніка ў лазню. Нават калі там ужо хто мыўся, то жанчына павінна была папярэдзіць, усе выходзілі і потым яна ійшла першая. Рабілася гэта дзеля таго, "каб не было пераходаў" - рабых плямаў на твары.

🫧 Мужчыны і хлопчыкі ішлі ў лазню першымі, а жанчыны пасля іх. Лічылася, што калі мужчына мыецца пасля жанчыны, то гэта аслабляе яго, забірае мужчынскую сілу.

Лёгкай пары вам!
Forwarded from Аналитические Гусли
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння мне прыйшла нарэшце кніга, якую заказвала два тыдні таму

"Гісторыя беларускай дзяржаўнасці"


Вучэбны дапаможнік рэкамендаваны Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Адным з аўтараў кнігі з'яўляецца І.А. Марзалюк. Асабіста мяне гэта радуе, бо мне падабаецца стыль падачы матэрыялу і погляд на гістарычныя падзеі гэтага аўтара.

Упэўнена, што вывучэнне дадзенага курса дазволіць умацаваць гістарычны светапогляд НАШАГА народа і ўсвядоміць месца і ролю Рэспублікі Беларусь на сусветнай палітычнай арэне.

Цудоўна, што нарэшце расстаўляюцца кропкі над рознымі трактоўкамі нашай гісторыі і маніпуліраваннем гістарычнымі падзеямі і асобамі ў нечых чужых мэтах!

Зоя С
#ПобытБеларусі

Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей

У беларускай сям’і існаваў строгі падзел працы на мужчынскую і жаночую, а ў межах той і другой — па ўзросце.

Мужчына не рабіў жаночай работы: ніколі не даставаў ежу з печы, бялізну з куфра. Для гэтага былі гаспадыня або нявестка.

Жаночую работу размяркоўвала старэйшая жанчына — маці. Яна была поўнай гаспадыняй у сваёй сферы, памочніцай і дарадчыцай мужа. Дзяўчаты заставаліся ў яе распараджэнні   да самага замужжа, а хлопчыкі пасля 14 гадоў пераходзілі ў распараджэнне гаспадара.
#КазкіДзецям

Адкуль у кіта такая глотка

Рэдьярд Кіплінг

Пераклад Міхася Багуна
Forwarded from Верашчака
Гэты канал створаны па ініцыятыве нераўнадушных грамадзян Беларусі, якія хочуць чытаць цікавае пра сваю краіну на роднай мове.
Так склалася, што большасць беларускамоўных рэсурсаў у нас не нашы, не за нас, а частка з іх прызнана экстрэмісткімі.
Пачухалі мы патыліцы і вырашылі зрабіць тое, што можам. А можам мы пісаць ды чытаць па-беларуску. Тое і рабіць будзем!

Свае матэрыялы можна дасылаць сюды @gusljar_bot
будзем вельмі ўдзячныя

Абмеркаваць пасты і проста паразмаўляць можна тут https://yangx.top/kab_skvirchala

Каб прасцей было знаходзіць матэрыял на канале, мы падзелім яго на рубрыкі

#ЛюдзіБеларусі

#ГісторыяБеларусі

#МузыкаБеларусі

#МіфыЛегендыБеларусі

#ПобытБеларусі

#СучаснаяБеларусь

#МоваНашаРодная

#Літаратура

#ДзеткамБеларусікам

#КазкіДзецям

#ЗробленаЎБеларусі

#КухняБеларусі

#ФондКіно

#абшчэственныЛікбез Коратка аб асноўных гістарычных з'явах у кантэксце гістарычнай палітыкі РБ