Верашчака
469 subscribers
9.59K photos
1.52K videos
6 files
2.47K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Зрабі круты падарунак з птушкай года сабе ці блізкаму чалавеку!

Радасна паведамляем, што мы прымаем заказы на новы дроп эксклюзіўных футболак і шопераў – з шэрай варонай! 🐦 Прыбытак ад іх пойдзе на ахову прыроды Беларусі.

👕 Тканіна 100% бавоўна высокай шчыльнасці 150 г/м2.

Для прынтоў будзе выкарыстаны ДТФ друк, адзін з самых якасных – карцінка доўга не выцвітае.

☝️ Такія вырабы будуць доўга радаваць свайго гаспадара ці гаспадыню.

Колеры жаночых футболак – белы, нябесны, мятны, мужчынскіх – белы, ружовы, мятны.

Даступныя чатыры прынты.

🛍 Таксама можна замовіць стыльныя бэжавыя шоперы з такімі самымі прынтамі. Тканіна 100% бавоўна павышанай шчыльнасці 168 г/м2.

👛 Кошт футболкі – 75 рублёў, шопера – 60 рублёў. Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” зніжкі.

Заказы прымаем да 28-га красавіка ўключна. Гатоўнасць мерчу – максімум да 6-га траўня.

Паспей заказаць!

На выявах – прыкладная візуалізацыя футболак. Макапы з платформ GraphicsFuel і Mr.Mockup.

#птушка2024года
#КазкіДзецям

З рога ўсяго многа

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

Абрадавыя стравы на беларускіх землях.
Запусты і Масленіца


Перад вялікім пастом (сем тыдняў да Вялікадня) адзначаліся "запускі" на каўбасу і мяса.

Этнографы ўказвалі, што ежа гатавалася звычайная, толькі багата запраўлялася салам і свежанінай.

Варыліся капуста і тлусты квас. У верашчаку клалі скваркі, каўбасы. Каша і
крупяны суп павінны былі "плаваць у тлустасці".

Абавязковай стравай
лічылася квашаніна, якая гатавалася са свіных ног, вушэй і галавы.

На Масленіцу першыя два-тры дні трэба было пячы аржаныя, аўсяныя і ячныя бліны, а трохі пазней — бліны з грэцкай мукі.

Бліны елі з летнім, або пятроўскім (ад Пятроўскага посту), тварагом. Такі тварог пераціраўся з соллю, заліваўся ў якой-небудзь пасудзіне гарачым маслам і мог захоўвацца аж да Масленіцы.

Бяднейшыя мусілі задавальняцца канапляным алеем. Масленіца закончвалася
"запускамі" на малако, якія наладжваліся ў нядзелю. У гэты дзень вячэра складалася з адных малочных страў: сыру, масла, тварагу з малаком.
#ЛюдзіБеларусі
#МузеіБеларусі

Васіль Быкаў і ягоная сядзіба ў Бычках
Адрас: Ушацкі раён, в. Бычкі

Васіль Быкаў нарадзіўся ў маляўнічым мястэчку Ушацкага раёна. У дзяцінстве хлопчыка так натхняла прырода, што ён вырашыў стаць мастаком. Пасля васьмігадовай школы ён паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага вучылішча, але пакінуў яго з-за адмены стыпендыі. Вялікая Айчынная вайна цалкам змяніла погляды юнака. Васіль мужна прайшоў яе і адлюстраваў ўражанні ў прозе. У сваіх творах Быкаў не проста апісваў ваенныя падзеі, але і звяртаў увагу на чалавека і яго маральны выбар.

Дом, дзе нарадзіўся знакаміты пісьменнік, прыйшлося знесці. На яго месцы ўзвялі амаль такі ж. Гэта сялянская хата з інтэр’ерам тыповай беларускай сям’і. У ёй ёсць арыгінальныя прадметы таго часу: зэдлікі, качарга, абразы, фатаграфіі сям’і Быкавых і прасякнутыя гісторыяй лісты пісьменніка з фронту.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
"ЗАСЛАЎСКІЯ ПАДВЯЧОРКІ".

Фальк-праект прайшоў
у этнаграфічным комплексе "Млын".


Вечарына “Спеўныя падвячоркі” :
на беларускай вёсцы існаваў даўні звычай вячорак, калі дзяўчаты збіраліся восеньскімі і зімовымі вечарамі за працай у адной хаце.
Нашыя ж падвячоркі — местачковыя, веснавыя і запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвочых разам паспяваць, пажартаваць, крышку патанчыць і зрабіць нешта ўласнымі рукамі пад спеў.
Спеўным і музычным гэтае мерапрыемства зробіць гурт “Пілігрымы” Вольгінскага прыходу г. Мінска.
Мерапрыемства - з элементамі традыцыйнага адзення і з уласным рукадзеллем.

Як прайшло ?! Глядзіце самі ❤️ !

Фота #НастаБалыш
Forwarded from Мода На Мову
🛒 Мяркую, такое малако можна знайсці не толькі ў Менскіх крамах 😉 То ж шукайма беларускую паўсюль ❤️

#моваНаСпажывецкімРынку
Замак для жонкі. Распавядаем пра гістарычны дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча.

«Чорны замак Альшанскі» быў выдадзены ў 1978 годзе. Між тым, напісаць дэтэктыў для каханай Валянціны аўтар абяцаў яшчэ ў 1960-х.

Па сюжэце сябра палеографа і пісьменніка Антон Косміч знаходзіць кнігу з шыфрам. Той указвае на месцазнаходжанне скарбаў, што схаваныя ў сутарэннях Альшанскага замка.

Сябар Антона раптоўна (ці не вельмі) памірае, і галоўны герой вырашае адправіцца на пошук тых самых скарбаў. Але ён на гэтым шляху не адзін.

Забойствы і містыка, маленькая беларуская вёска, гісторыя, што цягнецца на працягу некалькіх стагоддзяў, загадкі, якія чытач можа паспрабаваць разгадаць самастойна, — усё гэта «Чорны замак Альшанскі».

https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851552845?utm_source=tg