Верашчака
497 subscribers
7.25K photos
1.16K videos
4 files
1.8K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
НАШЫ АСОБЫ.
МІХАІЛ КЕБЕЦ.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.

Да 75-годдзя мастака Міхаіла Кебеца (1949-2005). Ураджэнец г. Петрыкава на Гомельшчыне, мастацкую адукацыю ён атрымліваў у Коўне і Мінску.Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1972). Вучыўся ў А.Малішэўскага, А.Луцэвіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1986 г. Працаваў пераважна ў акварэлі. Асноўныя творы: лісты “Лясная дарога”, “Май”, “Разліў на Мухаўцы”, “Дарогі”, “Летні дзень”, “Апошні снег”, Рака Лясная”, “Меднае возера”, “Камянец”; серыі “Па Палессю”, “Берасцейшчына”; партрэты А.Кожына, А.Уса, “Аутапартрэт”, а таксама пано (маркетры) “Музыка архітэктуры” ў Брэсцкай бібліятэцы імя М.Горкага. Творы знаходзяцца ў Брэсцкім краязнаўчым музеі. Член БСМ з 1994 г.
#КазкіДзецям

Сем братоў

Браты Грым
Пераклад Уладзіміра Ліпскага
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ЯНКА КУПАЛА.
#КухняБеларусі

Жур — адзін з найбольш старажытных тыпаў супу ў беларускай, польскай, украінскай і літоўскай кухнях.

Спачатку гэта быў злёгку кіслявы суп, больш падобны да поліўкі, які варылі з аўсянай, грэчневай, жытняй мукі.
Закваску для журу раней рыхтавалі загадзя і называлі «белым баршчом». Рабілі закваску ў два этапы. Спачатку муку залівалі гарачай вадой, дадавалі хлеб, затулялі і ставілі ў цёплае месца на 3-5 дзён, калі ўзнікала цвіль — яе выдалялі, а атрыманую закваску працэджвалі і на ёй варылі жур.

У розны час і ў розных рэгіёнах пераважалі тыя ці іншыя тыпы журу, адзінага рэцэпту не было, яны пастаянна трансфармаваліся. З цягам часу ў жур пачалі дадаваць гародніну, варыць яго на грыбах ці мясе.
Як згатаваць жур?

✔️ Найперш трэба зрабіць закваску з аўсянкі, таму адразу рэцэпт закваскі:

Аўсяныя шматкі (ці аўсяная мука) 1 шклянка

Вада 40°С  5 шклянак

🍶 У глыбокую ёмістасць засыпаць аўсянку, заліць вадой, перамяшаць і пакінуць у памяшканні на некалькі дзён. У гатовай закваскі павінен атрымацца прыемны кіславаты водар.

✔️ Для гатавання:

Мяса любое
Цыбуля
Морква
Духмяны перац
Часнок
Маяран
Алей
Аўсяная закваска
Соль
Вада

🥘 Дробна нарэзаць цыбулю, натаркаваць моркву, абсмажыць на алеі.
🥘 Мяса адварыць да гатоўнасці 
🥘 Як мяса зварыцца, дастаць яго і нарэзаць на невялічкія кавалачкі, закінуць іх у булён, пасаліць.
🥘 Дадаць цыбулю з морквай і духмяны перац.
🥘 Закваску са слоіка выліць і працадзіць праз сіта, каб шматкі не трапілі ў жур.
🥘 Потым дадаць частку закваскі ў булён, лаўровы ліст і ў канцы часнок.
🥘 Яшчэ крыху паварыць і ўсё, жур гатовы.

Смачна есці! 🥄
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Люблю цябе, жыццё, любоўю кроўнай.
Я не нахлебнiк твой. Я на зямлю
Не для таго прыйшоў, каб жменяй поўнай
Уцехi браць. Я - аддаваць люблю.

Тым, што зрабiў, любоў я вымяраю.
I калi мой апошнi час праб'е,
Павiнен ведаць я, што памiраю,
Аддаўшы ўсё да кропелькi - табе."

( НІЛ ГІЛЕВІЧ )

Аддаючы ЖЫЦЦЮ - ЛЮБОЎ, мы атрымліваем ад яго - дні.
Ўсё новыя і новыя...
І гэта - самы жаданы падарунак !
Трымаем яго ў руках - моцна, трывала, адказна, радасна.
Дзякуй Богу 🙏 ! Яшчэ нешта СЁННЯ зможам зрабіць...

З НОВЫМ ДНЁМ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️ !

СПРЫЯННЯ ЎСІМ ДОБРЫМ ПЛАНАМ !

Фота : а вось майстрыхі з Парэчча (Гродзеншчына) - ткуць...І традыцыі падтрымаюць. І зробяць палатно.
#МоваНашаРодная

Не па-беларуску і не па-руску, а на трасянцы
Сумесь беларускай і рускай мовы называецца «трасянкай». У прамым сэнсе слова абазначае сена нізкай якасці, якое ўтвараецца ад спалучэння сухой і свежаскошанай травы. Ва ўкраінскай мове таксама ёсць падобная з’ява і называецца яна «суржык».
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так было ў Дзяржынску! Сёння Лашаны!
#турхатабацькоў #дразды #беларусь
25 студзеня 1869 года нарадзіўся беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст Адам Гіляры Калікставіч Гурыновіч 

У гісторыю беларускай літаратуры увайшоў як паэт-рэвалюцыянер, пясняр народнай нядолі, які заклікаў да рашучай барацьбы з панамі і самаўладствам, першы з беларускіх літаратараў звярнуўся да рабочай тэмы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Усё пра ўсё
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Скульптар з Беларусі, наш зямляк пабудаваў ледзяны карабель, які функцыянуе. У судна нават штурвал з якарам зроблены з лёду.

Піраты Нарачанскага мора
МАГІЯ ПАЛЫНУ

Палын - трава горкая! Горкая і магічная! Але горыч яе і даўкі водар не адштурхоўвалі, наадварот, з даўніх часоў шырока выкарыстоўвалі гэтую траву на Беларусі.

Паводле старадаўніх павер'яў:

🌿 Пучок палыну, засунуты пад дах дома або на гарышчы, засцерагае гэты дом ад прыродных катаклізмаў (разбуральных навальніц, ураганаў і г.д.).

🌿 Галінка палыну, змешчаная над уваходнымі дзвярыма, абараняе хату ад злых намоваў, якія могуць прынесці ў хату нядобрыя людзі, зайздросныя суседзі.

🌿 Венік, сабраны з галінак палыну. Такім венічкам вымятаюць з хаты ўсё паскуддзе, зайздрасць, злыя нагаворы і плёткі.
Палынны венічак можа быць зусім невялікім, сімвалічным.

🌿 Калі трэба будзе далёкі шлях, то варта пакласці зусім маленькую галінку палыну ў чаравік. Гэта дапаможа ісці доўга і без стомы.
Forwarded from Звязда
Беларусь павысіла тарыфы на пракачку нафты па тэрыторыі краіны

Яны набудуць моц з 1 лютага.

zviazda.by
#МузыкаБеларусі

Гуслі

Дзякуючы Янку Купалу і яго знакамітаму вобразу Гусляра пра гэты музычны інструмент ведаюць шматлікія беларусы, нягледзячы на тое, што з пачатку ХХ стагоддзя гуслі не так часта можна пачуць ў Беларусі.

Гуслі - тэхнічна дастаткова просты інструмент. Гусельную дошку рабілі з любога дрэва, на яе нацягвалі струны.

Упершыню гуслі ўспамінаюцца ў Кірылы Тураўскага ў дакументах XII стагоддзя.

Ужо ў XIX стагоддзі гуслі пачалі губляць папулярнасць, таму што з'явілася магчымасць заказваць з-за мяжы больш складаныя шчыпковыя інструменты. Але як і ў дуды, у гэтага музычнага інструмента ёсць свае прыхільнікі, якія і сёння становяцца гуслярамі і іграюць на гэтым інструменце душы, як яго называюць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У мяне на абед крупнік з языком і сушанымі баравікамі.
А у вас?