Forwarded from Белорусская Правда
Сёння Міжнародны дзень аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Давайце шанаваць тое, што яшчэ збераглося.
Варта зберагаць старыя могілкі, невялікія капліцы, гаспарадчыя пабудовы даўніх сядзібаў (ды і самі сядзібы). Каб засталося багацце беларускай зямлі.
https://yangx.top/kufar_starazytnasc/4565?single

Forwarded from Верашчака
#ЯМыКаласы
" То нашто абмяркоўваць? — спытаў Звяждоўскі.
— Пытанне ставяць таварышы з ускраін,— растлумачыў Зыгмунт.— Каб ведаць загадзя, на якіх умовах яны будуць змагацца поплеч з намі.
— На фарпосце паўстання,— удакладніў Вярыга.— Бо калі хто першы і атрымае свінцу, то гэта мы.
— Якія ўмовы? — спытаў Ямант.
— Поўная воля беларусам і літоўцам самім вырашаць свой лёс,— сказаў Алесь.
— Федэрацыя? — спытаў Дамброўскі.
— Магчыма.
— Незалежнасць? — спытаў Падлеўскі.
— Народы вырашаць гэта самі.
— Якія народы? — быццам непаразумела спытаў Авейдэ.
— Грамадзянін глухі? — спытаў Хвэлька.— Беларусы і літоўцы. Дзве нацыі, якія жывуць на землях...
— Якая беларуская нацыя? — спытаў Ямант, удаючы недасведчанасць.
— Ніколі не чуў? — спытаў Алесь.
— Чаму. Я чуў і аб беларусах і аб літоўцах, але заўсёды лічыў іх галінамі польскага племені. Мова — дыялект польскай.
— Ты б паспрачаўся аб гэтым з шаноўным панам нябожчыкам Уваравым, — іранічна сказаў Віктар.— А мы тым часам займаліся б сваёй справай. Нам вашу лухту слухаць няма часу.
Зграбныя, доўгія Віктаравы пальцы трымалі невялічкую няяркую кніжку ў папяровай вокладцы.
— Я заўсёды лічыў, што гэта дыялект непісьменных,— сказаў Ямант.
У той жа момант кніжка пляснулася яму на калені.." Глава VIІ. Кніга другая.
Уладзімір Караткевіч. «Каласы пад сярпом тваім»

" Дыялект непісьменных.— сказаў Віктар.— На, панюхай, гэта «Дудар беларускі» Дуніна-Марцінкевіча.
— Не бачу ў гэтым асаблівай небяспекі.
— А Кукальнік15 бачыць. Вясной забараніў яго паэму «Халімон на каранацыі».
— Гэта яшчэ не доказ,— Ямант то адкінуў кнігу на сафу.— Адзін паэт — гэта не нацыя.
— Ва ўсякім разе, рана яшчэ гаварыць аб нейкай асобнасці,— сказаў Звяждоўскі.— Нічога не зроблена вамі, хлопцы. І, я мяркую, паколькі пачатак вашага племені вядзецца здаўна — ёсць у вашым характары нейкая хіба. Нічога не зрабіць за семсот год — гэта трэба ўмець. А калі няздатныя — падпарадкоўваецеся.
Алесь спалохаўся, убачыўшы твар Віктара. На запалых шчоках, плямамі, нездаровая чырвань, дрыжаць вусны, гараць з-пад чорных броваў сінія, з залатымі іскрамі вочы.
...У наступную хвіліну старэйшы Каліноўскі накінуўся на апанентаў. Ён сек, хвастаў, не пакідаў каменя на камені, не даваў дыхнуць.
Трэсліся вусны, падступаў аднекуль да горла кашаль, мяккія вочы ўтрапёна палалі. Нельга было не загледзецца на яго ў гэтую хвіліну.
— А Кірыла Тураўскі, а паданні? А тое, што наша друкаваная «Біблія» з’явілася раней, чым у многіх у Еўропе? А тое, што законы Статута літоўскага склалі мы? А тое, што Польшча сто год судзілася законамі, напісанымі на нашай мове, а калі пераклала іх, то пакінула ўсе нашы тэрміны і адсылала тых, хто не зразумее іх, да арыгінала? А тое, што рукапіс меж паміж Польшчай і Літвой, які даследчыкі лічаць польскім, напісаны беларускай гаворкай? А тое, што трыста год мовай княства была беларуская мова?..
— У Статуце сказана не так...
— Ведаю. Чацвёрты раздзел, першы артыкул Статута. А якія, вы лічыце, гэта словы: «пісар маець», «літарамі», «позвы», «не іншым языком і словы»?
— Рускія словы,— рэкнуў Ямант.
— Віншую,— з’іранізаваў Валеры.
— З чым?
— З добранабытай дурасцю,— сказаў Дамброўскі.
— А гэта што? — усміхнуўся Віктар.— «Заказала яму пад горлам, абы таго не казаць», «беглі есмо да двара на конех», «на ўрадзе кгродскім пінскім жалаваў, апавядаў і пратэставаў се земляны павету Пінскага...». Тры сказы — тры стагоддзі. Тры сказы — тры мясцовасці. А мова адна. Чаго яшчэ трэба? А Будны? А старажытны іканапіс?! Алесь, Юзаф тваёй дысертацыі не слухаў. Торкні яго носам... Продкі думалі не так.
— Адкуль вы ведаеце, як яны думалі? — спытаў Людвік.
— Вам ніколі не даводзілася перамалёўваць факсіміле? — спытаў Віктар.— Але што я, вы афіцэр, ваша рамяство — вайна. А шкада... Часам у старым рукапісе трапляецца неразборлівае месца. Для выдання яго трэба дакладна скапіраваць. І вось водзіш рукою, паўтараючы лініі, і раптам ловіш сябе на думцы, што ўсё, усё разумееш. Таму што твая рука паўтарае рухі рукі чалавека, які жыў за трыста год да цябе. Так і з падспуднай думкай продка, за якой сочыш, чытаючы стары рукапіс.
— Цікава,— з нечаканай сур’ёзнасцю сказаў Баброўскі " Глава VIІ. Кніга другая.

#МоваНашаРодная
У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥
Вочап
Так завецца жэрдка ў канструкцыі пад’ёмнага механізму калодзежа да якой мацуецца вядро. 🧐
Цётка ўзялася за вочап і зачэрпвала вады, але вось жа паспрабуй уліць у карыта. М. Лужанін
Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. І. Мележ

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
💫 Найстарэйшы гатэль у Вільні названы ў гонар возера Нарач — Narutis.
⚓️«Narutis» – гатэль, размешчаны ў будынках XV-XVI стагоддзяў на вуліцы Піліес. Гэтыя будынкі знаходзяцца ў самым сэрцы Старога горада Вільні і ўключаныя ў спіс UNESCO. Гатэль «Narutis» — адзін са старэйшых ва Ўсходняй Еўропе і ўпершыню згаданы у 1581 годзе. Некалькі стагоддзяў тут жылі студэнты Віленскага ўніверсітэта. Гатэль атрымаў назву ў гонар возера Нарач у 1939 годзе.
⚓️ А яшчэ цікавей тое, што тапонім Вільня паходзіць ад беларускай назвы (славянскага ці балцкага паходжання) ракі Вілія, а назва беларускага возера Нарач мае агульнае паходжанне з літоўскай назвай ракі Вілія — Neris. Магчыма, што ў старажытнасці балты лічылі, што Вілія выцякае з возера Нарач. Таму ў суседніх мовах Вялля стала называцца па-рознаму — у залежнасці ад меркаванага вытока. Раней Нарач называлі Віленскім морам, і як бачым, назва трапная.
*Назвы Narutis і Neris паходзяць ад балцкіх каранёў Nar- і Ner-, якія звязаныя са словамі naras «нырок» і nerti «ныраць».

Той выпадак, калі расіяне больш паважліва адносяцца да беларускай мовы, чым самі беларусы....
https://yangx.top/slavydeal/1027
https://yangx.top/slavydeal/1027
Telegram
Андрей Кулябкин. Видный отечественный блоггер.
Что там с беларусізацыяй? На международной выставке туристского потенциала Отдых2024 в Минске сегодня была встречена такая надпись на павильоне одной из областей РФ, изготовленная самими россиянами. Молодцы.
⭐️ БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ.
БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 27 красавіка аб 11-ай запрашае на куратарскую экскурсію з Ірынай Князевай па выставе “Беларусь – краіна талентаў. Беларускія пісьменнікі ў творчасці беларускіх мастакоў”.
Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў, такія як Мікола Гусоўскі, Францішак Багушэвіч, Адам Міцкевіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Іван Шамякін, Васіль Быкаў і іншыя. 🔥🔥🔥
Шчыра запрашаем усіх зацікаўленых!
Квіткі: 10,00 руб.
Запіс: +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47.

Forwarded from Адвечная думка
Купіўшы свае ўлюбёныя пельмені з курыцай у мясцовай краме я ўспомніў, што некалі жыў такі старагрэцкі філосаф, як Эпікур, і галоўны прынцып яго этычнага вучэння гучаў прыкладна так: умей задавальняць сябе тым, што маеш і не трэба пакутваць над тым, чаго не маеш. Чалавек павінен навучыцца задавальняць сябе малым(адмовіцца ад празмернай колькасці задавальненняў, каб не адчуваць пасля гэтага пакуты) і праз гэта быць шчаслівым. Таму таксама заклікаю вас насалоджвацца тымі дробязямі, якія вы маеце, у дадзеным выпадку - пельменямі🤗
#філасофія
#філасофія
Forwarded from Звязда
Сёлета «Бібліяноч» пройдзе 19 красавіка
У бібліятэках нашай краіны рыхтуюцца цікавыя і насычаныя праграмы для прыхільнікаў літаратуры.
Падрабязней чытайце на zviazda.by

Forwarded from Лукашынскі дзённік
🛣 Хутка да Лукашына нарэшце будзе весці асфальтаваная дарога. Хоць я і карыстаюся большай часткай шляхам праз лес, але ў час, калі пуцявіны пад снегам альбо ідуць моцныя дажджы, там далёка не праедзеш. Ды і аўтамабілістам будзе добра.
Дарэчы, па вёсцы ходзіць байка, што па дакументах дарога ёсць ужо шмат год: быццам бы нейкая адказная асоба ці то паклала асфальт недзе ў іншым месцы, ці то скрала грошы, якія прызначаліся на будаўніцтва.
Не думаю, што гэта праўда. У любой вёсцы любяць прыдумляць небыліцы: адзін недачуў, другі - не да канца зразумеў, трэці - дадаў нешта ад сябе, і вось ужо плётка пайшла гуляць сваім жыццём.
Як бы там ні было, а добрая дарога - гэта яшчэ адзін бонус для вяскоўцаў

#МіфыЛегендыБеларусі
Паляндра, Мажанна, Маржана - у беларускім фальклоры дух, які варожа настроены да людзей, нават ненавідзіць іх.
Паляндру звязваюць з холадам, зімой, смерцю, яе нават называюць багіняй смерці. Калі чалавек памірае, то ў гэты момант у хату да яго можа з'явіцца Паляндра ў выглядзе пачварнай жанчыны ў лахманах і забраць яго душу, не даць ёй ступіць на Гусіную Сцежку.
Паляндра ў добрым сяброўстве з Ягіняй і іншымі ведзьмамі, менавіта ім яна дастаўляе душы памерлых. Ягіня і іншыя ведзьмы пажыраюць душы, дзякуючы чаму яны становяцца лёгкімі як душа і могуць лётаць на мётлах ды ў жалезных ступах.
Адганяюць Паляндру ад памерлага адпаведнымі замовамі ды загаворамі.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы!
Паслухайце голас продкаў для адпаведнага настрою
Паслухайце голас продкаў для адпаведнага настрою
Forwarded from Белорусская Правда
Станіслаў Баніфацы Юндзіл
Батанік, заолаг і прыродазнавец, адзін з першых даследчыкаў расліннага й жывёлнага свету Беларусі, доктар філасофіі й тэалёгіі (1798), прафэсар батанікі й заалогіі Віленскага ўнівэрсытэта, загадчык катэдры гісторыі прыроды. У 1785 C. Б. Юндзіл адбывае ў Шчучын, дзе прыняў кіраўніцтва школай піяраў. Рэфармаваў у ёй выкладанне ў адпаведнасці з новым статутам Адукацыйнай камісыі, увёў курс батанікі й заклаў батанічны садок, пачаў ствараць навуковы гербарый мясцовай флоры. У выніку рэформ, праведзеных Юндзілам, Шчучынская школа ў хуткім часе стала адной з лепшых піярскіх школ.
https://yangx.top/historianinBelarus/1431?single