Forwarded from Матуля Беларусь
НАШЫ АСОБЫ.
АНАТОЛЬ КЛЫШКА.
АДУКАЦЫЯ.
16 красавіка -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка, педагога Анатоля КЛЫШКІ (1935 - 2021).
Нарадзіўся ў вёсцы Дайнекі Навагрудскага павета. Вучыўся ў Навагрудскім педвучылішчы (1949 - 1952). Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1958). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960). Аўтар "Буквара" (1969, 23 выданні), пераклаў на беларускую мову "Новы Запавет" (1980).
Быў сярод арганізатараў Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны (1981), дзе ўзначальваў камісію па культуры мовы.
Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1994), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, беларусікі, беларусачкі і беларусы!)
Forwarded from Для Служебного Пользования
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Правильный ребенок.
Имей честь с молоду, говори название страны правильно!
Республика Беларусь.
Девчушка ОГОНЬ 😊👍
Имей честь с молоду, говори название страны правильно!
Республика Беларусь.
Девчушка ОГОНЬ 😊👍
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не бацькава мова, не матчына,
А так, захаваная ў слоўніках ...
😢😢😢
А так, захаваная ў слоўніках ...
😢😢😢
Forwarded from Звязда
Яравы рапс у Беларусі пасеялі амаль на 16% плошчаў
Бульбу пасадзілі на 0,73 тыс. га, або 4,38 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры — на 0,78 тыс. га (15,5 працэнта).
zviazda.by

#ЯМыКаласы
"У невялікім пакойчыку сядзела амаль у поўным складзе кіраўніцтва нелегальнай арганізацыі.
— Што ж,— сказаў Дамброўскі.— Адпачылі ад крыку — бадай, час пачынаць... У гаспадара вось-вось госці збяруцца. Пачынай, грамадзянін Зыгмунт.
— Падсумуем,— сказаў Серакоўскі.— Сённяшняе пасяджэнне «левіцы» і «цэнтра» нашай арганізацыі аднагалосна згадзілася з тым, што дасягнуць нашай мэты, гэта значыць волі і дэмакратыі, нельга іначай, чым праз паўстанне.
Загорскі ўбачыў, як Кастусь схіліў галаву.
— ...Таму што дабіцца чаго-небудзь лаяльнымі шляхамі ў паліцэйскай дзяржаве немагчыма. І, акрамя таго, нездавальненне народаў Польшчы, Літвы і Беларусі гнюснай палітыкай імператара і ягонай камарыллі пераходзіць у ярасць. Цярпець далей ярмо мы не можам. Кожная лішняя гадзіна рабства разбэшчвае слабых і ганьбіць моцных... Таму з сённяшняга дня мы павінны запэўняць усіх, што без паўстання...
— Без рэвалюцыі,— сказаў Віктар.
— ...справа не абыдзецца... Акрамя таго, «левіца», якую падтрымлівае частка «цэнтра», прапануе, каб сацыяльная перабудова грамадства ішла побач з вызваленчым паўстаннем. Асноўныя іх тэзы: поўная раўнапраўнасць усіх грамадзян, уся зямля — сялянам, мова — народам. Прапанову ўнесла беларуская група рады ў складзе грамадзян братоў Каліноўскіх, грамадзян Вярыгі, Зянковіча, Малахоўскага, ад імя якіх абвясціў прапанову складальнік яе, сакратар групы, грамадзянін Загорскі... Прапанову падтрымалі большасцю галасоў, хоць, улічваючы думку «правіцы» ў Пецярбургу, Вільні і Варшаве, трэба думаць, што яе праваляць.
Добрае, трохі разгубленае аблічча Віктара перасмыкнулася. Алесь перавёў вочы на змрачнаваты цёмны твар Кастуся. Кастусь знізаў плячыма, нібы сказаў: «Ну і што? А трымацца гэтага ўсё адно трэба».
— Пачынаем апошнюю сённяшнюю праблему. Праблему аб нацыях так званых ускраін. Пытанне гэтае можна сфармуляваць так: «Воля ўскраінам. Самавызначэнне іхнім народам». Яно абмяркоўваецца строга сакрэтна, і таму члены рады не павінны дыскутаваць яго сярод іншых, каб заўчасна не заводзіць звад. Уласна кажучы, увод нашага рашэння ў дзеянне адбудзецца толькі ў час паўстання і пасля яго перамогі ." Глава VIІ. Кніга другая.
Уладзімір Караткевіч. «Каласы пад сярпом тваім»

Forwarded from Лёгкая Мова
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
20+ сынонімаў да слова "гарэза". І гэта толькі невялікая частка з улікам усіх дыялектаў! 🫣
❓️А якія яшчэ сынонімы ведаеце вы?
Inst: @wanderlust_samoyed
❓️А якія яшчэ сынонімы ведаеце вы?
Inst: @wanderlust_samoyed
Forwarded from Белорусская Правда
17 красавіка 1936 году нарадзіўся Міхась Міхайлавіч Рудкоўскі — беларускі паэт, перакладнік і публіцыст, тэлежурналіст.
На свае перадачы ён запрашаў выступаць пісьменьнікаў, мастакоў, артыстаў, аматараў розных відаў мастацтва, розных цікавых людзей. Журналіст Міхась Рудкоўскі стварыў шэраг дакумэнтальных фільмаў, велізарную колькасьць літаратурных і краязнаўчых перадач, якія былі высока ацэненыя сучасьнікамі. Усе яны выхоўвалі любоў да беларускай мовы і роднага краю.

Святаяннік (зверобой) трава 🌿 Супраць спазмаў крывяносных сасудаў, у якасці антысептычнага сродку для змазвання дзёсен і паласкання, пры захворваннях дыхальных шляхоў, гіпертаніі, анеміі, пры лячэнні пролежняў, алергіі, ран, пры хваробах мачавой бурбалкі і нырак, страўнікава-кішачнага , грыпе, прастудных захворваннях і кашлі, гемарою, галаўнога болю, нервовых хваробах.
* Як заварваць святаяннік.
1ст. лыжку сухой травы заліць 200-250 мл кіпеню, награваць на вадзяной лазні 30 мін. настаяць 30-40 мін., працадзіць, адціснуць, дадаць кіпячонай вады, каб атрымалася 200 мл.
Прымаюць унутр, за 30 мін. да ежы, па 1/3 шклянкі -60-70 мл, 3 разы на дзень пры хваробах страўніка і печані, анеміі, кашлі. Выкарыстоўваць толькі свежы настой, захоўванне да 24 гадзін.
* Як зрабіць настойку.
20 г травы заліць 1/2 літра гарэлкі. Настаяць 15 дзён, працадзіць.
Прымаць па 20-30 кропель у 100 мл вады. Паласкаць рот.
Можна прымаць па 30 кропель з невялікай колькасцю вады 3 разы на дзень пасля ежы пры іншых захворваннях.

Forwarded from Белпосцінг
Палац гойны, в нім прыгожо,
Паўберано всюды гожо,
Где пойдеш, напасеш очы,
Гледеўбысь аж до цёмнай ночы,
Пачавшы од світа.
В сені вхожу, поглядаю,
Где Паном чолом біці маю,
I вхожу в тые покое,
Где з гостмі Панове двое,
А з німі дружына
Верш апошняга канцлера ВКЛ Яўхіма Храптовіча на тагачаснай гутарковай беларускай мове. Гэты верш сведчыць аб тым, што нягледзячы на поўную змену ідэнтычнасці тагачаснай магнатэрыі на польскую і ужыванне ёю польскай мовы як асноўнай, у гутарковай мове беларуская жыла. Як мінімум у сялян і мяшчан, што мы ведаем з крыніц. У акружэнні магната Храптовіча, як бачым, гутарковая беларуская мова таксама была. Знайшоў верш у 1970 г. беларускі літаратуразнаўца Адам Мальдзіс у бібліятэцы Курніцкай (Польшча).

Forwarded from Кніжны клуб «Звязды»
Заканчваем знаёміць вас з навінкамі сакавіка ад Выдавецкага дома «Звязда»!
⠀
У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга Людмілы Кебіч «Неба ў дыяментах» (12+).
У кнізе прозы Людмілы Кебіч «Неба ў дыяментах» паказана духоўнае жыццё, свет пачуццяў і ўяўленняў аўтара, усё, што хвалюе, радуе, дае асалоду, заспакойвае, турбуе, выклікае смутак, — адным словам, усё, што з’яўляецца зместам жыцця. Тэматычна ўсе творы розныя. Гэта і рэальныя гісторыі, і прыгоды, і глыбокія расчараванні, і роздумы пра з’явы жыцця, і няспраўджаныя мары пра сапраўднае каханне.
Для шырокага кола чытачоў.
Гэтае выданне можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
⠀
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.

#МіфыЛегендыБеларусі
Белая Баба або проста Смерць - у беларускай міфалогіі гэта дух, персаніфікацыя смерці.
Беларусы ўяўлялі яе бледнай схуднелай жанчынай з састалелым тварам нябожчыка, амаль што шкілета, загорнутай у белы саван ці ў адзенне, падобнае чымсці да шлюбнага.
Паўстае Белая Баба перад чалавекам нечакана, слупам вырастаючы з зямлі. Чалавеку гэтая сустрэча прадказвае хуткую смерць. Часам Белая Баба з’яўлялася нават у сам момант развітання з жыццём.
Каб Белая Баба не ўвайшла ў хату і не прынесла няшчасце, пад ганкам закопвалі кабыліную калаву, вешалі касу над варотамі ці на верхнім вушаку дзвярэй, прыбівалі да парога падкову.
Цалкам незразумела хто пасылае Смерць да чалавека, адныя лічаць, што гэта сам Бог - Бацька Неба, іншыя, што гэта Чорт.
Таксама не зразумела з боку міфалогіі і фальклора ў якіх адносінах Белая Баба з іншымі духамі смерці: Ягіняй, Паляндрай, Копшай. Дакладна вядома толькі тое, што магільны Стораж, або Чаргавы, ахоўвае вёску ад Белай Бабы.

Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ранішнія вітаначкі ад былой беларускай сталіцы!
Спадзяёмся, усе ведаюць той факт, што Вільня была нашай беларускай сталіцай і цэнтрам адукацыі і культуры

#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
Чым харчаваліся на землях Беларусі ў XVIII - XIX стагоддзях? (Працяг)
Значную ролю ў харчаванні адыгрывалі разнастайныя малочныя прадукты.
Вывучаючы гісторыю малочнай жывёлагадоўлі, латвійскі этнограф Л. Думпе зрабіла выснову, што для Беларусі і краін Балтыі з
глыбокай старажытнасці характэрна наступная паслядоўнасць
апрацоўкі малака:
1) закісленне без дадавання закваскі;
2) здыманне
з закісшага малака смятаны;
3) са смятаны збівалі масла;
4) рэшту кіслага малака з'ядалі або перапрацоўвалі ў тварог.
Працэджванне
падоенага малака праз кавалак ільняной тканіны (або, магчыма, праз
жмут кудзелі ці саломы) вядома было яшчэ ў першабытны час.
У Латвіі ў познім перыядзе эпохі бронзы дзеля гэтай мэты выкарыстоўвалі гліняныя коўшападобныя цадзілкі.
Масла атрымлівалі
працяглым перамешваннем смятаны ў пасудзіне рукой або спецыяльнай драўлянай лыжкай.
Збіванне кругавымі рухамі рукі было распаўсюджана ва ўсіх індаеўрапейцаў, што сведчыць пра дужа даўняе паходжанне гэтага спосабу. Ва ўсякім разе, ужо ў
сярэднявеччы атрымалі распаўсюджанне маслабойкі поршневага тыпу, якія ў вёсках захаваліся і цяпер.
Рэшткі такога прыстасавання
знойдзены ў пластах XIII-XIV стагоддзяў у старажытным Ноўгарадзе, а малюнак поршневай маслабойкі сустракаецца на англійскай
гравюры XIV стагоддзя.
Для атрымання тварагу цёплае кіслае малако злівалі ў спецыяльную торбу, адкуль паступова сцякала сыроватка.
У познім сярэднявеччы некаторае распаўсюджанне набыў спосаб награвання кіслага малака да таго часу, пакуль бялковая частка не
згортвалася. Пасля яго пералівалі ў торбу, каб з тварожнай масы
сцякла сыроватка. Такі тварог атрымліваўся больш цвёрды.
У юрыдычных дакументах XVI стагоддзя згадваецца асаблівая разнавіднасць сыру — малдрык.
Яго рабілі з салодкага малака і потым абсмажвалі ў масле.