Верашчака
495 subscribers
7.46K photos
1.2K videos
4 files
1.87K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
"У хадзьбе ёсць гаючая сіла. Раўнамернае перасоўванне ног, адна-другая, адна-другая, адначасова рытмічныя ўзмахі рук, паскарэнне частаты дыхання, лёгкая стымуляцыя сардэчнай дзейнасці, актыўнасць зроку і слыху, неабходная для вызначэння кірунку і захаванні раўнавагі, дакрананне да скуры прахалоднага. паветра — усё гэта з'явы, непераборнай выявай сумяшчальныя цела і дух, ад якіх можа акрыяць і пашырэць нават засмучаная і прыгнечаная душа".
Forwarded from Звязда
Партыя беларускіх аўтобусаў пастаўлена ў Новарасійск

Аўтобусы для горада закуплены ў максімальнай камплектацыі.

zviazda.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дарэчы, апошнім часам нешта зашмат разумнікаў, якія лічаць, што вёскі трымаць нерэнтабельна.
А іншыя яшчэ заяўляюць, што калі чалавек дабравольна застаецца ў вёсцы, то ён павінен быць гатовы да таго, што яму не правядуць газ, не прывязуць прадукты і не акажуць такую медыцынскую дапамогу, як гарадскім.

Я так разумею, гэта прыхільнікі капіталізму вядуць такую рыторыку, бо толькі яны могуць замест мазгоў у галаве трымаць адны разлікі.

І калі я чытаю такіх "разумнікаў", то ўзнікае вялікае жаданне, каб і сапраўды раптам на нейкі час вёскі зніклі. Гады на тры так. Няхай бы тады палічылі, што ім выгадна і ў колькі гэта выліваецца!

У тыкток @churkina.snezhana
Як хораша, калі ты маеш домік у вёсцы!...
Раніцай выйшаў - вечарам запоўз!

🎨 Малюнак Рыны Зянюк
Найлепшы спосаб навучыцца адрозніваць птушак – гэта практыка! Запісвайся на Вясновы нацыянальны чэмпіянат па фотабёрдынгу! 😍

🐦 Гэта вельмі добрая нагода атрымаць незабыўныя ўражанні і пазнаёміцца з птушкамі бліжэй. Ты даведаешся, хто з птушак жыве каля цябе, а некаторыя птушкі, магчыма, трапяцца табе ўпершыню.

А зваротная сувязь ад журы падкажа табе, якія віды вызначаны правільна ці няправільна, якія віды засталіся нявызначанымі – і па якіх прыкметах іх можна было пазнаць. Многія птушкары-пачаткоўцы цэняць чэмпіянат акурат за такі фідбэк.

💁‍♀️ Сваімі ўражаннямі дзеліцца ўдзельніца аднаго з чэмпіянатаў Надзея Бацілава:

“Насамрэч, было цікава і весела. Тыя птушкі, якіх бачу кожны дзень (гракі, лебедзі) кудысьці падчас чэмпіянату пахаваліся, а затое тыя, каго я лічыла «вераб’ямі», аказаліся не толькі вераб’ямі. Я пасля чэмпіянатаў кожны раз па-новаму гляджу на свае навакольныя кусты, у якіх, аказваецца, так многа новых для мяне птушак.

Суседні 10-павярховы цагляны дом увесь у ластаўчыных гнёздах, гэта я заўважыла толькі ранкам у дзень чэмпіянату. Калі стала вызначаць, узяла бінокль і заўважыла, што носяцца побач і свіргулі, і ластаўкі. А салаўя, колькі ні намагалася высачыць у кустах, за свае 66 гадоў пабачыла ўпершыню. Ды яшчэ і паздымала.”

Падавай заяўку і лаві птушак у аб’ектыў! 🤗

👉 Падрабязнасці, рэгістрацыя і правілы чэмпіянату глядзі тут!

📷 На фота сіняя сініца, аўтар Кацярына Хведанцевіч, @ptushkafota.
#МіфыЛегендыБеларусі

Бог Зніч


Зніч згадваецца і пад іншымі імёнамі - Жніч, Ведаць. Гэтага Бога ўшаноўвалі славяне Прыбалтыкі.

Функцыі і задачы гэтага бога - даваць жыццёвыя сілы ўсім жывым істотам і нават самай атмасферы на Зямлі.

Даследчыкі славянскай міфалогіі мяркуюць, што гэтае бажаство было вечным агнём, што гарыць у капішчах, храмах і нават унутры ўсіх жывых істот.
Яшчэ вогненнага Бога ўспрымалі сакральнай першапрычынай Быцця - нешта большае, чым проста агонь. Хутчэй, для славян - гэта звышнатуральны агонь. А бачны зямны агонь - толькі адна з праяў Зніча.

Бог дае людзям азарэнне, яснасць розуму і ўсвядомленасць уласнага існавання.
Воіны часта атрымлівалі сілу ўнутранага агню, каб атрымаць перамогу над ворагамі.
Агонь кахання і страсці таксама можна было атрымаць ад Бога Агню.

Да Зніча таксама звярталіся падчас хваробы. Ён прыходзіў і сваім унутраным агнём выпальваў усякую хваробу.
Forwarded from Дразды вакол Беларусі (Алексей)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вiталь Карпанау пра туры гурта ,, Дразды"

#дразды
#КазкіДзецям

Лісіца-хітрыца

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
НАШЫ АСОБЫ.
АНАТОЛЬ КЛЫШКА.
АДУКАЦЫЯ.

16 красавіка -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка, педагога Анатоля КЛЫШКІ (1935 - 2021).
Нарадзіўся ў вёсцы Дайнекі Навагрудскага павета. Вучыўся ў Навагрудскім педвучылішчы (1949 - 1952). Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1958). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960). Аўтар "Буквара" (1969, 23 выданні), пераклаў на беларускую мову "Новы Запавет" (1980).
Быў сярод арганізатараў Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны (1981), дзе ўзначальваў камісію па культуры мовы.
Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1994), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, беларусікі, беларусачкі і беларусы!)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Правильный ребенок.

Имей честь с молоду, говори название страны правильно!
Республика Беларусь.

Девчушка ОГОНЬ 😊👍
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не бацькава мова, не матчына,
А так, захаваная ў слоўніках ...
😢😢😢
Forwarded from Звязда
Яравы рапс у Беларусі пасеялі амаль на 16% плошчаў

Бульбу пасадзілі на 0,73 тыс. га, або 4,38 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры — на 0,78 тыс. га (15,5 працэнта).

zviazda.by
#ЯМыКаласы

 "У невялікім пакойчыку сядзела амаль у поўным складзе кіраўніцтва нелегальнай арганізацыі.

— Што ж,— сказаў Дамброўскі.— Адпачылі ад крыку — бадай, час пачынаць... У гаспадара вось-вось госці збяруцца. Пачынай, грамадзянін Зыгмунт.

— Падсумуем,— сказаў Серакоўскі.— Сённяшняе пасяджэнне «левіцы» і «цэнтра» нашай арганізацыі аднагалосна згадзілася з тым, што дасягнуць нашай мэты, гэта значыць волі і дэмакратыі, нельга іначай, чым праз паўстанне.

Загорскі ўбачыў, як Кастусь схіліў галаву.

— ...Таму што дабіцца чаго-небудзь лаяльнымі шляхамі ў паліцэйскай дзяржаве немагчыма. І, акрамя таго, нездавальненне народаў Польшчы, Літвы і Беларусі гнюснай палітыкай імператара і ягонай камарыллі пераходзіць у ярасць. Цярпець далей ярмо мы не можам. Кожная лішняя гадзіна рабства разбэшчвае слабых і ганьбіць моцных... Таму з сённяшняга дня мы павінны запэўняць усіх, што без паўстання...

— Без рэвалюцыі,— сказаў Віктар.

— ...справа не абыдзецца... Акрамя таго, «левіца», якую падтрымлівае частка «цэнтра», прапануе, каб сацыяльная перабудова грамадства ішла побач з вызваленчым паўстаннем. Асноўныя іх тэзы: поўная раўнапраўнасць усіх грамадзян, уся зямля — сялянам, мова — народам. Прапанову ўнесла беларуская група рады ў складзе грамадзян братоў Каліноўскіх, грамадзян Вярыгі, Зянковіча, Малахоўскага, ад імя якіх абвясціў прапанову складальнік яе, сакратар групы, грамадзянін Загорскі... Прапанову падтрымалі большасцю галасоў, хоць, улічваючы думку «правіцы» ў Пецярбургу, Вільні і Варшаве, трэба думаць, што яе праваляць.

Добрае, трохі разгубленае аблічча Віктара перасмыкнулася. Алесь перавёў вочы на змрачнаваты цёмны твар Кастуся. Кастусь знізаў плячыма, нібы сказаў: «Ну і што? А трымацца гэтага ўсё адно трэба».

— Пачынаем апошнюю сённяшнюю праблему. Праблему аб нацыях так званых ускраін. Пытанне гэтае можна сфармуляваць так: «Воля ўскраінам. Самавызначэнне іхнім народам». Яно абмяркоўваецца строга сакрэтна, і таму члены рады не павінны дыскутаваць яго сярод іншых, каб заўчасна не заводзіць звад. Уласна кажучы, увод нашага рашэння ў дзеянне адбудзецца толькі ў час паўстання і пасля яго перамогі ."   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Forwarded from Лёгкая Мова
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
20+ сынонімаў да слова "гарэза". І гэта толькі невялікая частка з улікам усіх дыялектаў! 🫣

❓️А якія яшчэ сынонімы ведаеце вы?

Inst: @wanderlust_samoyed