Верашчака
488 subscribers
8.3K photos
1.35K videos
5 files
2.12K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну, дадаць тут няма чаго.... 🤷🏻‍♀️

Менавіта так і выглядаюць беларусы з погляду тых, хто прыязджае сюды і спрабуе вучыць беларускую мову


У тыкток @sucharauskishogun
А ты ведаеш, як вароны бароняць сваю тэрыторыю?

Птушка года: факт № 13 з 15.

#дзікіфакт: Шэрыя вароны аб'ядноўваюцца ў чароды, каб адагнаць драпежнікаў са сваёй тэрыторыі.

🦆 У крумкачовых шмат ворагаў – гэта драпежныя птушкі, совы, лісы і куніцы. Адмысловым крыкам вароны прыцягваюць да драпежніка суродзічаў. Яны пікіруюць і наносяць удары дзюбамі. Як правіла, вароны праганяюць драпежніка, калі не задзяўблі яго да смерці.

Дакладна так робяць і многія дробныя птушкі, калі адчуваюць небяспеку для гнязда з боку вароны. Яны аб'ядноўваюцца ў чараду і праганяюць варону нападамі, крыкамі і дажджом з памёту.

Часам шэрыя вароны аб’ядноўваюцца, каб адагнаць драпежную птушку ці лісу ад здабычы.

👉 Калі табе трапіцца шэрая варона з незвычайнымі паводзінамі, здымай фота ці відэа і дасылай у Тэлеграм-чат “Птушка года” @ptushkahoda

Больш цікавых фактаў пра сырую варону чытай па хэштэгу #птушка2024года

📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"У хадзьбе ёсць гаючая сіла. Раўнамернае перасоўванне ног, адна-другая, адна-другая, адначасова рытмічныя ўзмахі рук, паскарэнне частаты дыхання, лёгкая стымуляцыя сардэчнай дзейнасці, актыўнасць зроку і слыху, неабходная для вызначэння кірунку і захаванні раўнавагі, дакрананне да скуры прахалоднага. паветра — усё гэта з'явы, непераборнай выявай сумяшчальныя цела і дух, ад якіх можа акрыяць і пашырэць нават засмучаная і прыгнечаная душа".
Forwarded from Звязда
Партыя беларускіх аўтобусаў пастаўлена ў Новарасійск

Аўтобусы для горада закуплены ў максімальнай камплектацыі.

zviazda.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дарэчы, апошнім часам нешта зашмат разумнікаў, якія лічаць, што вёскі трымаць нерэнтабельна.
А іншыя яшчэ заяўляюць, што калі чалавек дабравольна застаецца ў вёсцы, то ён павінен быць гатовы да таго, што яму не правядуць газ, не прывязуць прадукты і не акажуць такую медыцынскую дапамогу, як гарадскім.

Я так разумею, гэта прыхільнікі капіталізму вядуць такую рыторыку, бо толькі яны могуць замест мазгоў у галаве трымаць адны разлікі.

І калі я чытаю такіх "разумнікаў", то ўзнікае вялікае жаданне, каб і сапраўды раптам на нейкі час вёскі зніклі. Гады на тры так. Няхай бы тады палічылі, што ім выгадна і ў колькі гэта выліваецца!

У тыкток @churkina.snezhana
Як хораша, калі ты маеш домік у вёсцы!...
Раніцай выйшаў - вечарам запоўз!

🎨 Малюнак Рыны Зянюк
Найлепшы спосаб навучыцца адрозніваць птушак – гэта практыка! Запісвайся на Вясновы нацыянальны чэмпіянат па фотабёрдынгу! 😍

🐦 Гэта вельмі добрая нагода атрымаць незабыўныя ўражанні і пазнаёміцца з птушкамі бліжэй. Ты даведаешся, хто з птушак жыве каля цябе, а некаторыя птушкі, магчыма, трапяцца табе ўпершыню.

А зваротная сувязь ад журы падкажа табе, якія віды вызначаны правільна ці няправільна, якія віды засталіся нявызначанымі – і па якіх прыкметах іх можна было пазнаць. Многія птушкары-пачаткоўцы цэняць чэмпіянат акурат за такі фідбэк.

💁‍♀️ Сваімі ўражаннямі дзеліцца ўдзельніца аднаго з чэмпіянатаў Надзея Бацілава:

“Насамрэч, было цікава і весела. Тыя птушкі, якіх бачу кожны дзень (гракі, лебедзі) кудысьці падчас чэмпіянату пахаваліся, а затое тыя, каго я лічыла «вераб’ямі», аказаліся не толькі вераб’ямі. Я пасля чэмпіянатаў кожны раз па-новаму гляджу на свае навакольныя кусты, у якіх, аказваецца, так многа новых для мяне птушак.

Суседні 10-павярховы цагляны дом увесь у ластаўчыных гнёздах, гэта я заўважыла толькі ранкам у дзень чэмпіянату. Калі стала вызначаць, узяла бінокль і заўважыла, што носяцца побач і свіргулі, і ластаўкі. А салаўя, колькі ні намагалася высачыць у кустах, за свае 66 гадоў пабачыла ўпершыню. Ды яшчэ і паздымала.”

Падавай заяўку і лаві птушак у аб’ектыў! 🤗

👉 Падрабязнасці, рэгістрацыя і правілы чэмпіянату глядзі тут!

📷 На фота сіняя сініца, аўтар Кацярына Хведанцевіч, @ptushkafota.
#МіфыЛегендыБеларусі

Бог Зніч


Зніч згадваецца і пад іншымі імёнамі - Жніч, Ведаць. Гэтага Бога ўшаноўвалі славяне Прыбалтыкі.

Функцыі і задачы гэтага бога - даваць жыццёвыя сілы ўсім жывым істотам і нават самай атмасферы на Зямлі.

Даследчыкі славянскай міфалогіі мяркуюць, што гэтае бажаство было вечным агнём, што гарыць у капішчах, храмах і нават унутры ўсіх жывых істот.
Яшчэ вогненнага Бога ўспрымалі сакральнай першапрычынай Быцця - нешта большае, чым проста агонь. Хутчэй, для славян - гэта звышнатуральны агонь. А бачны зямны агонь - толькі адна з праяў Зніча.

Бог дае людзям азарэнне, яснасць розуму і ўсвядомленасць уласнага існавання.
Воіны часта атрымлівалі сілу ўнутранага агню, каб атрымаць перамогу над ворагамі.
Агонь кахання і страсці таксама можна было атрымаць ад Бога Агню.

Да Зніча таксама звярталіся падчас хваробы. Ён прыходзіў і сваім унутраным агнём выпальваў усякую хваробу.
Forwarded from Дразды вакол Беларусі (Алексей)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вiталь Карпанау пра туры гурта ,, Дразды"

#дразды
#КазкіДзецям

Лісіца-хітрыца

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
НАШЫ АСОБЫ.
АНАТОЛЬ КЛЫШКА.
АДУКАЦЫЯ.

16 красавіка -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка, педагога Анатоля КЛЫШКІ (1935 - 2021).
Нарадзіўся ў вёсцы Дайнекі Навагрудскага павета. Вучыўся ў Навагрудскім педвучылішчы (1949 - 1952). Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1958). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960). Аўтар "Буквара" (1969, 23 выданні), пераклаў на беларускую мову "Новы Запавет" (1980).
Быў сярод арганізатараў Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны (1981), дзе ўзначальваў камісію па культуры мовы.
Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1994), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы, беларусікі, беларусачкі і беларусы!)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Для Служебного Пользования
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Правильный ребенок.

Имей честь с молоду, говори название страны правильно!
Республика Беларусь.

Девчушка ОГОНЬ 😊👍
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не бацькава мова, не матчына,
А так, захаваная ў слоўніках ...
😢😢😢
Forwarded from Звязда
Яравы рапс у Беларусі пасеялі амаль на 16% плошчаў

Бульбу пасадзілі на 0,73 тыс. га, або 4,38 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры — на 0,78 тыс. га (15,5 працэнта).

zviazda.by