Forwarded from Верашчака
#ЯМыКаласы
"Алесь з тым самым велічэзным сорамам за сваё багацце прапанаваў Віктару грошы, каб той паехаў куды-небудзь лячыцца. Той адмовіўся, спаслаўшыся на тэрміновую работу для віленскай археаграфічнай камісіі (ён сапраўды працаваў для Кіркора і Маліноўскага і не лічыў магчымым кінуць без дапамогі, і нібы без вачэй, сляпога гісторыка) (Нататка №1 см. далей). Алесь сказаў, што Віктар Калiноўскi (Нататка №2 см. далей) падарве-такі свае сілы. Віктар адказаў, што гэтая работа дасць яму грошы, каб паехаць, а не, дык проста каб жыць. Браць жа ў сябра, не спадзеючыся аддаць, ён не можа сабе дазволіць. Алесь крычаў на яго, што ён ёлуп, што ніхто яму не прапануе дарагой Італіі, што паездка звычайным парусным суднам у Егіпет або на Мадэйру каштуе, як усякі водны шлях, не дорага і гэта можна сабе дазволіць.
Ад злосці на легкаважнасць Віктара ледзь не паліліся з вачэй слёзы. Віктар паглядзеў на Алеся, раптам пасур’ёзнеў і сказаў, што калі бліжэйшыя некалькі месяцаў не прынясуць палёгкі — ён паспрабуе скарыстаць Алесеву прапанову." Глава VIІ. Кніга другая.
Уладзімір Караткевіч. «Каласы пад сярпом тваім»

Нататка №1. Віленская археалагічная камісія — навукова асветная ўстанова ў 1855—1865 гадах, якая займалася зборам і даследаваннем помнікаў старажытнасцей на тэрыторыі Беларусі і Літвы.
Створана па ініцыятыве Я. П. Тышкевіча пры Віленскім музеі старажытнасцей. У склад камісіі ўваходзілі Я. П. Тышкевіч (старшыня), М. Балінскі (віцэ-старшыня), А. К. Кіркор, Ю. І. Крашэўскі, Т. Нарбут, А. Плятэр, У. Сыракомля, К. П. Тышкевіч і інш. Камісія збірала матэрыялы па гісторыі краю, звесткі пра старажытныя знаходкі і ўладальнікаў археалагічных матэрыялаў, наладжвала археалагічныя экспедыцыі, абмеркаванні вынікаў іх працы, вывучала матэрыяльную і духоўную культуру паводле «Праграмы дзеянняў», складзенай Я. Тышкевічам. Пасяджэнні камісіі адбываліся адзінаццатага дня кожнага месяца. На іх заўсёды прысутнічаў папячыцель акругі, часта і віленскі ваенны генерал-губернатар. Пратаколы пасяджэнняў складаліся па-руску. Артыкулы чыталіся на рускай, польскай і французскай мовах. На пасяджэннях вырашаліся бягучыя і арганізацыйныя пытанні. На гадавых сходах слухаліся справаздачы аб дзейнасці камісіі. Камісія выпускала «Записки Виленской археологической комиссии», краязнаўчыя працы. Члены камісіі і супрацоўнікі пастаянна праводзілі абмен навуковай інфармацыяй, кнігамі, наладжвалі сустрэчы з навуковымі арганізацыямі Англіі, Швецыі, Францыі, Швейцарыі і іншых краін. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў на Беларусі, у Польшчы і Літве ўлады прызналі «шкоднымі» экспанаты віленскай археалагічнай камісіі і паводле загаду віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва камісія была закрыта.

Нататка №2. Віктар Каліноўскі (21 красавіка 1833, в. Мастаўляны — 6 лістапада 1862, Якушоўка, цяпер Свіслацкі раён) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Свіслацкай і Гродзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. 3 1856 у Пецярбургу.
Па даручэнні Віленскай археалагічнай камісіі працаваў у Імператарскай публічнай бібліятэцы, адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі. У 1858-62 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы з Беларусі, Літвы, Польшчы ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод членаў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых членаў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы.
Восенню 1862 захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, дзе і памёр. Узрост 29 год.
Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генеалагічныя даведкі для прыватных асоб, даследаваў гісторыю ВКЛ, антыпрыгонніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Украіне. Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ.

Forwarded from Матуля Беларусь
НАША ПРЫРОДА.
БРАТЫ і СУСЕДЗІ МЕНЬШЫЯ.
Па вёсцы Высачаны Ліёзненскага раёна (Віцебшчына) гуляе такі вось смелы цецярук !
Маўляў, лічыць сябе гаспадаром тэрыторыі 😁 ?!)
Назірала жыхарка вёскі #Таццяна

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну, дадаць тут няма чаго.... 🤷🏻♀️
Менавіта так і выглядаюць беларусы з погляду тых, хто прыязджае сюды і спрабуе вучыць беларускую мову
У тыкток @sucharauskishogun

Forwarded from Дзікая прырода побач
❓ А ты ведаеш, як вароны бароняць сваю тэрыторыю?
Птушка года: факт № 13 з 15.
#дзікіфакт: Шэрыя вароны аб'ядноўваюцца ў чароды, каб адагнаць драпежнікаў са сваёй тэрыторыі.
🦆 У крумкачовых шмат ворагаў – гэта драпежныя птушкі, совы, лісы і куніцы. Адмысловым крыкам вароны прыцягваюць да драпежніка суродзічаў. Яны пікіруюць і наносяць удары дзюбамі. Як правіла, вароны праганяюць драпежніка, калі не задзяўблі яго да смерці.
Дакладна так робяць і многія дробныя птушкі, калі адчуваюць небяспеку для гнязда з боку вароны. Яны аб'ядноўваюцца ў чараду і праганяюць варону нападамі, крыкамі і дажджом з памёту.
Часам шэрыя вароны аб’ядноўваюцца, каб адагнаць драпежную птушку ці лісу ад здабычы.
👉 Калі табе трапіцца шэрая варона з незвычайнымі паводзінамі, здымай фота ці відэа і дасылай у Тэлеграм-чат “Птушка года” @ptushkahoda
Больш цікавых фактаў пра сырую варону чытай па хэштэгу #птушка2024года
📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.
Птушка года: факт № 13 з 15.
#дзікіфакт: Шэрыя вароны аб'ядноўваюцца ў чароды, каб адагнаць драпежнікаў са сваёй тэрыторыі.
Дакладна так робяць і многія дробныя птушкі, калі адчуваюць небяспеку для гнязда з боку вароны. Яны аб'ядноўваюцца ў чараду і праганяюць варону нападамі, крыкамі і дажджом з памёту.
Часам шэрыя вароны аб’ядноўваюцца, каб адагнаць драпежную птушку ці лісу ад здабычы.
👉 Калі табе трапіцца шэрая варона з незвычайнымі паводзінамі, здымай фота ці відэа і дасылай у Тэлеграм-чат “Птушка года” @ptushkahoda
Больш цікавых фактаў пра сырую варону чытай па хэштэгу #птушка2024года
📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"У хадзьбе ёсць гаючая сіла. Раўнамернае перасоўванне ног, адна-другая, адна-другая, адначасова рытмічныя ўзмахі рук, паскарэнне частаты дыхання, лёгкая стымуляцыя сардэчнай дзейнасці, актыўнасць зроку і слыху, неабходная для вызначэння кірунку і захаванні раўнавагі, дакрананне да скуры прахалоднага. паветра — усё гэта з'явы, непераборнай выявай сумяшчальныя цела і дух, ад якіх можа акрыяць і пашырэць нават засмучаная і прыгнечаная душа".
Forwarded from Звязда
Партыя беларускіх аўтобусаў пастаўлена ў Новарасійск
Аўтобусы для горада закуплены ў максімальнай камплектацыі.
zviazda.by
Аўтобусы для горада закуплены ў максімальнай камплектацыі.
zviazda.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дарэчы, апошнім часам нешта зашмат разумнікаў, якія лічаць, што вёскі трымаць нерэнтабельна.
А іншыя яшчэ заяўляюць, што калі чалавек дабравольна застаецца ў вёсцы, то ён павінен быць гатовы да таго, што яму не правядуць газ, не прывязуць прадукты і не акажуць такую медыцынскую дапамогу, як гарадскім.
Я так разумею, гэта прыхільнікі капіталізму вядуць такую рыторыку, бо толькі яны могуць замест мазгоў у галаве трымаць адны разлікі.
І калі я чытаю такіх "разумнікаў", то ўзнікае вялікае жаданне, каб і сапраўды раптам на нейкі час вёскі зніклі. Гады на тры так. Няхай бы тады палічылі, што ім выгадна і ў колькі гэта выліваецца!
У тыкток @churkina.snezhana

Найлепшы спосаб навучыцца адрозніваць птушак – гэта практыка! Запісвайся на Вясновы нацыянальны чэмпіянат па фотабёрдынгу! 😍
🐦 Гэта вельмі добрая нагода атрымаць незабыўныя ўражанні і пазнаёміцца з птушкамі бліжэй. Ты даведаешся, хто з птушак жыве каля цябе, а некаторыя птушкі, магчыма, трапяцца табе ўпершыню.
А зваротная сувязь ад журы падкажа табе, якія віды вызначаны правільна ці няправільна, якія віды засталіся нявызначанымі – і па якіх прыкметах іх можна было пазнаць. Многія птушкары-пачаткоўцы цэняць чэмпіянат акурат за такі фідбэк.
💁♀️ Сваімі ўражаннямі дзеліцца ўдзельніца аднаго з чэмпіянатаў Надзея Бацілава:
“Насамрэч, было цікава і весела. Тыя птушкі, якіх бачу кожны дзень (гракі, лебедзі) кудысьці падчас чэмпіянату пахаваліся, а затое тыя, каго я лічыла «вераб’ямі», аказаліся не толькі вераб’ямі. Я пасля чэмпіянатаў кожны раз па-новаму гляджу на свае навакольныя кусты, у якіх, аказваецца, так многа новых для мяне птушак.
Суседні 10-павярховы цагляны дом увесь у ластаўчыных гнёздах, гэта я заўважыла толькі ранкам у дзень чэмпіянату. Калі стала вызначаць, узяла бінокль і заўважыла, што носяцца побач і свіргулі, і ластаўкі. А салаўя, колькі ні намагалася высачыць у кустах, за свае 66 гадоў пабачыла ўпершыню. Ды яшчэ і паздымала.”
Падавай заяўку і лаві птушак у аб’ектыў! 🤗
👉 Падрабязнасці, рэгістрацыя і правілы чэмпіянату глядзі тут!
📷 На фота сіняя сініца, аўтар Кацярына Хведанцевіч, @ptushkafota.

#МіфыЛегендыБеларусі
Бог Зніч
Зніч згадваецца і пад іншымі імёнамі - Жніч, Ведаць. Гэтага Бога ўшаноўвалі славяне Прыбалтыкі.
Функцыі і задачы гэтага бога - даваць жыццёвыя сілы ўсім жывым істотам і нават самай атмасферы на Зямлі.
Даследчыкі славянскай міфалогіі мяркуюць, што гэтае бажаство было вечным агнём, што гарыць у капішчах, храмах і нават унутры ўсіх жывых істот.
Яшчэ вогненнага Бога ўспрымалі сакральнай першапрычынай Быцця - нешта большае, чым проста агонь. Хутчэй, для славян - гэта звышнатуральны агонь. А бачны зямны агонь - толькі адна з праяў Зніча.
Бог дае людзям азарэнне, яснасць розуму і ўсвядомленасць уласнага існавання.
Воіны часта атрымлівалі сілу ўнутранага агню, каб атрымаць перамогу над ворагамі.
Агонь кахання і страсці таксама можна было атрымаць ад Бога Агню.
Да Зніча таксама звярталіся падчас хваробы. Ён прыходзіў і сваім унутраным агнём выпальваў усякую хваробу.

Forwarded from Дразды вакол Беларусі (Алексей)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Матуля Беларусь
НАШЫ АСОБЫ.
АНАТОЛЬ КЛЫШКА.
АДУКАЦЫЯ.
16 красавіка -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка, педагога Анатоля КЛЫШКІ (1935 - 2021).
Нарадзіўся ў вёсцы Дайнекі Навагрудскага павета. Вучыўся ў Навагрудскім педвучылішчы (1949 - 1952). Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1958). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960). Аўтар "Буквара" (1969, 23 выданні), пераклаў на беларускую мову "Новы Запавет" (1980).
Быў сярод арганізатараў Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны (1981), дзе ўзначальваў камісію па культуры мовы.
Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1994), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.