Forwarded from Матуля Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
НАШЫ ДАТЫ.
11 КРАСАВІКА - ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ ВЯЗНЯЎ ФАШЫСЦКІХ КАНЦЛАГЕРАЎ.
ДА ДНЯ ПАМЯЦІ...

#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
На каго палявалі і рыбачылі старажытныя людзі беларускіх зямель
Цікава, што ў старажытных
крэпасцях у Гародні і Ваўкавыску, дзе жылі пераважна воіны-
дружыннікі, знойдзена больш касцей дзікіх жывёл, чым свойскіх.
Для дружыннікаў і князёў паляванне было любімай забавай і важнейшым
спосабам папаўнення запасаў харчавання. Палявалі, як і раней, на
зубра, лася, высакароднага аленя, казулю, дзіка, зайца, у ежу ішлі часткі мядзведзя і бабра. Дзеля тлушчу палявалі на барсука.
Лясы поўніліся разнастайнымі птушкамі, рэкі і азёры — рыбай.
Пры раскопках знаходзяць металічныя астрогі, што ўскосна сведчыць пра
здабычу буйной рыбы.
Дакладна можна сцвярджаць, што жыхары
Ваўкавыска лавілі балтыйскага асятра, ласося, шчупака, плотак, галаўля, краснапёрку, жэраха, ліня, ляшча, сама, судака, акуня.
У здабычу трапляліся самы даўжынёй да двух метраў, а щчупакі — да метра дваццаці сантыметраў.
Збірала тагачаснае насельніцтва лясныя і вадзяныя арэхі, розныя
ядомыя карані і травы. У адной з гаспадарчых пабудоў Наваградка знайшлі сушаныя лясныя яблыкі і плады цёрну (дзікай слівы), a ў Менску — абгарэлыя грушы.
Варта адзначыць, што як у жалезным веку, так і ў раннім сярэд-нявеччы на большай частцы тэрыторыі Беларусі, за выключэннем некаторых мясцін Палесся, адсутнічаюць сляды палявання на ляснога
быка — тура, які вадзіўся тут да пачатку XVII стагоддзя. Магчыма, такая традыцыя, калі можна было паляваць на зубра і нельга было —
на тура, з'яўляецца адлюстраваннем нейкіх старажытных татэміс-
тычных вераванняў.
У старажытным Бярэсці (Брэсце) адшуканы драўляны жом (прэс) для выціскання алею (хутчэй за ўсё з семя ільну альбо канапель).
Пры раскопках на паселішчах IX-XIV стагоддзяў у Беларускім Паазер'і знойдзены зерне жыта, ячменю, аўса, грэчкі, пшаніцы і гароху, костачкі слівы.
Мяркуючы па знаходках касцей, у ежу ўжывалі са свойскіх жывёл мяса свіней (найбольш), дробнай рагатай жывёлы, быка і каровы. Наяўнасць раздробленых касцей коней сведчыць аб тым, што апошніх таксама елі.
Дзеля папаўнення меню
палявалі на лася, дзіка, бабра, зайца, зубра, казулю, мядзведзя, высакароднага аленя. Некаторыя з гэтых жывёл здабываліся таксама
дзеля шкур.
Магчыма, ужывалі мяса тарпана (дзікага каня). А з
птушак акрамя курэй і свойскіх качак елі глушцоў, рабчыкаў, шэрых
цецярукоў, дзікіх качак і т.д.
Лавілі рыбу, якой ва ўсе часы былі багаты Браслаўскія азёры, прычым цікава адзначыць, што ў той час
вадзіліся ў нас і асятры.

Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Виталий Карпанов (ДРОЗДЫ))
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзякуем Миністэрства Культуры https://yangx.top/minkultrb за такую падтрымку нашага тура “Хата Бацькоў”
#СучаснаяБеларусь
Падвясны мост праз Нёман у Мастах
Размяшчэнне: Гродзенская вобласць, г. Масты;
Адлегласць: Гродна 60 км, Мінск 250 км;
Каардынаты: 53.4102, 24.54653
Не самае тыповае для Беларусі архітэктурнае рашэнне размясцілася ў самым прыдатным для гэтага горадзе.
Пешаходны мост праз Нёман - адна з візітных картак горада Масты.
Гэта упадабанае месца для сэлфі сярод гараджан і турыстаў, месца рамантычных спатканняў і прагулак ўсёй сям'ёй.
А вось аматараў экстрыму можа спасцігнуць расчараванне: у выніку адной з рэканструкцый мост, пабудаваны ў 1972 годзе, дадаткова ўмацавалі моцнымі трасамі і цяпер ён практычна не разгойдваецца.

#ЯМыКаласы
" Гадзінай пазней Алесь зноў хадзіў туды і сюды па калідоры. Вакол была тая самая нясцерпная цішыня.
Здалося? Не, не здалося. У цішыні раптам прагучаў балесны стогн. Яшчэ стогн... Яшчэ... Стогны былі ціхія, стрыманыя, але кожны працінаў сэрца.
Не ведаючы, куды схавацца, Алесь адчыніў дзверы. Нявялікая, амаль пустая камора. Акенца ў дзве далоні.
Ён стаў між пустых бляшанак і торб з мукою і гарохам і чакаў. Стогны... стогны... Ці гэта ў вушах?
Вітахмоўцы, кажуць, калісьці былі чарадзеі. Перад родамі муж доўга глядзеў жонцы ў вочы, а потым знікаў з хаты, ішоў у пушчу і там крычаў і біўся аб дрэвы. І жонкі раджалі лягчэй, а мужчыны, кажуць, нават адчувалі боль, яны нібыта бралі частку пакут на сябе.
Потым, як заўсёды, ад гэтага засталася адна абалонка. Ніхто амаль не ўмеў «браць на сябе», але ў пушчу ўсё адно ішлі... Гэта звалася кувада... Няўяўнай старадаўнасці звычай... " Глава VIІ. Кніга другая.
Уладзімір Караткевіч. «Каласы пад сярпом тваім»

🍃Мужчына ў вёсцы спазнае сабе цану🍂
Жыццё ў вёсцы дапамагае мужчыну здабыць павагу да сябе, асэнсаванае жыццё і даўгалецце. "Дзе мужчына лепш сябе адчувае: у горадзе ці вёсцы?" - Спытала я ў некалькіх мужчын, якія паспелі пажыць у горадзе, а потым перасяліліся да нас у сяло з жонкамі і дзецьмі.
Няма дзе ў кватэры паставіць варштат (верстак). Няма куды вывесіць на прасушку рыбацкую амунiцыю. І стрэльбу паляўнічую не прыбудуеш: дзеці знойдуць, ці мала што. У мужчыны ў гарадской кватэры мала кропак прыкладання.
Рамонт рэдка хто робіць сам, а калі і сам, то камяні варочаць, мясіць цэмент і цяслярнічаць на сваіх квадратных метрах усё роўна амаль не трэба.
Да таго ж рамонт пяць-дзесяць разоў у жыцці. А мужчына жывы кожны дзень. І яму трэба неяк выяўляцца ў прасторы, каб пачувацца жывым і далей. Ну, пасек ён у фарш усіх крывасмокаў у «Сталкеры». Пасядзеў у Інтэрнеце. Паляжаў на канапе. Смецце вынесла. Усё.
У кожнага мужчыны ёсць тое, што павінна свята захоўвацца, каб ён быў спакойны. Таму жанчыны ў гараж не заходзяць. А калі з'яўляюцца, дык толькі на парозе. Адпаведна, мужчына заходзіць у хату паесці, што-небудзь паправіць, і ў канцы дня - адпачываць, кахаць жонку і сядзець у Інтэрнэце, калі захочацца.
Мужчыны тут розныя. Ёсць былыя праграмісты, якія да пераезду цяжэй клавіятуры нічога ў руках не трымалі. Ёсць былыя вайскоўцы, якія бачылі, пачым фунт разынак і здольныя выжыць у любых умовах. І яны задаволены жыццём. Адзінае, што іх усіх аб'ядноўвае: яны вырашыліся на перасяленне і яго здзейснілі.
Калі гэта здарылася, у далейшым мужчынская сіла ўзрастае па неабходнасці. Часам сыходзіць некаторы час на адаптацыю, у гэты час мужчына непрыкаяна блукае па сваіх угоддзях і ў жаху разглядае пахіленыя слупы і метровы быльнік (бурьян).

Forwarded from Onlíner па-беларуску
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Адхланне», «неруш», «пляга» — так гавораць беларусы. Выходзіць з друку новая кніга пра беларускую мову.
Мінскае выдавецтва «Тэхналогія» падрыхтавала да друку невялікую навукова-папулярную кнігу «Як гавораць беларусы», прысвечаную беларускай мове.
Тут расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай, якая ў яе дыялектная аснова, што адметнага ёсць у гаворках Беларусі. Да прыкладу, у выданні вы знойдзеце адказы на пытанні, што такое «ганавíцы» і «мя́тлушка», дзе ў нас гавораць «мухá» і «куры́ца» і якіх беларусаў раней называлі сакунамі.
Аўтарам выступіў кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык, вядомы чытачам Onlíner па серыі публікацый у рамках праекта «Мова: як гаворыць краіна» і па дакументальным фільме «Гаворкі Беларусі».
Выхад кнігі з друку запланаваны на другую палову красавіка 2024 года, але замовіць яе па выдавецкім кошце (10 рублёў) можна ўжо цяпер.
people.onliner.by/go/1108853

Ведаеце што, таварышы тамнаверсесядзячыя, літаратары, гісторыкі і прапагандысты, ці не трэба было ўжо неяк вызначыцца з гэтым усім? Сабрацца, перачытаць дакументы, перагледзець спісы гістарычных асоб, пісьменнікаў, навукоўцаў і дакладна сказаць: гэты нармальны, а гэты быў варожы элемент.
Да якой пары у нас састарэлыя студэнты і іншыя асобы па ўласнай ініцыятыве будуць трапаць імёны, ганіць падручнікі і паліваць граззю усю культуру!?
Дуніна-Марцінкевіча аб'явілі экстрэмістам цэлым зборнікам (дарэчы, я так і не знайшла афіцыйнага падцвяржэння адмены гэтага рашэння), велічны твор Караткевіча выключаюць са школьнай праграмы, на людзей пішуць даносы за публікацыю фота Геніўш, хаця пракуратура адказала, што яна не забаронена, цяпер і да Францішка Аляхновіча дабраліся, а я чытаю вось такі артыкул ў выданні "Звязда" і не разумею, чаго тады нашу студэнтку панясло?
https://zviazda.by/be/news/20160916/1474024830-francishak-alyahnovich-novaya-drama-u-zhycci-i-na-scene
Чакаем калі кнігі на плошчах пачнуць паліць?

#МіфыЛегендыБеларусі
г.п. Целяханы, што на Брэстчыне, славiцца сваей "Лысай Гарой" - так яе называюць мясцовыя жыхары.
Па легендзе, татара-мангольскi Хан дайшой да тых мясцiн i загiнуў там. Яго рассяклi мячом ад вуха да сядла. Потым пахавалi, а слугам загадалі насыпаць курган з усiм яго скарбам.
Але і ў цяперашнi час кажуць людзi, што можна чуць ту бойку ды лязг жалеза. А хтосцi нават i самого Хана бачыў - яго здань.

Forwarded from Звязда
Выбіраем насенную бульбу
Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.
zviazda.by