Верашчака
494 subscribers
7.48K photos
1.2K videos
4 files
1.88K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#КухняБеларусі

Крупнік - галоўны суп продкаў беларусаў

Крупнік лічыцца адным з самых галоўных супоў беларусаў. Гэты суп таксама моцна любяць палякі і літоўцы, у апошніх страва вядомая пад назвай крупеня. А яшчэ гэтую страву вельмі любілі гатаваць і есці мясцовыя яўрэі.
Лічылася, што крупнік добра сагравае і ратуе ад прастуды.

Крупнік стараліся варыць сытным і з вялікай колькасцю гушчы. Гэтая страва сфарміравалася яшчэ тады, калі не было падзелаў на першае і другое, таму, паабедаўшы такім супам, можна было добра падсілкавацца і вяртацца да цяжкой працы.

Заможныя ж людзі маглі варыць крупнік з некалькіх відаў мяса, да прыкладу ялавічыны або дзічыны і свініны, а простыя — дадавалі сушаныя грыбы і косткі.

У другой палове ХІХ стагоддзя ў крупнік пачалі актыўна дадаваць бульбу для сытнасці стравы. Ёсць рэцэпт крупніка не з ячнымі крупамі , а з аўсом, тады страва больш нагадвае кісель па кансістэнцыі.
#КухняБеларусі

Як прыгатаваць крупнік?

Спачатку пастаўце рондаль з вадой на агонь, пакладзіце туды кавалак мяса ці косткі, два лаўровыя лісткі і ўсыпце чорны перац гарошкам, лыжку сталовую з горкай солі. Няхай даходзіць да кіпення, калі з’явіцца пена на булёне, то яе трэба зняць лыжкай. Варыць каля 30 хвілін.

Сушаныя грыбы і прамыты панцак (ячныя крупы) заліць гарачай вадой на дзве гадзіны. Моркву, цыбулю і сельдэрэй парэзаць кубікамі, спачатку папасіраваць крыху цыбулю на алеі, потым дадаць іншую гародніну на патэльню і тушыць каля 5 хвілін, каб яна раскрыла смак.

Замочаныя грыбы парэзаць саломкаю і таксама папасіраваць літаральна хвіліну з іншай гароднінай.

З булёну дастаць мяса, даць яму астынуць. Дадаць запраўку з гародніны і грыбную ваду ў будучы суп, усыпаць замочаны панцак. Варыць каля 40 хвілін на сярэднім агні. Астылае мяса трэба парэзаць кубікам і потым дадаць у крупнік. За пару хвілін да падачы дадайце добры шмат масла і зеляніну для паху і далікатнасці крупніка.
Смачна есці!

Нам спатрэбяцца:
Булён — 3 літры
Панцак(ячныя крупы) — 400 грамаў
Мяса — 350 грамаў
Морква — 150 грамаў
Сельдэрэй — 150 грамаў
Цыбуля — 100 грамаў
Масла — 40 грамаў
Сушаныя грыбы — 25 грамаў
Алей — 20 мілілітраў
Перац чорны — 10 гарошынаў
Соль — сталовая лыжка
Пук пятрушкі
Два лаўровыя лісткі
Добрай раніцы, беларусы.
#МоваНашаРодная

Тры стагоддзі беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ
З XIV ст. і да 1696 года беларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. Пасля аб’яднання ВКЛ і Каралеўства Польскага ў 1569-м годзе пачалася паланізацыя насельніцтва Княства. Скончылася гэта поўным выцясненнем беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку. З 1696-га года справаводства Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову. З таго часу беларуская мова ўжывалася ў побыце.
Узгадаем наша лета ў вёсцы. Хто пасвіў кароў у полі ставім падабайку 👍 ці сардэчка. ❤️
Арнамет беларускі - зашыфраванае пасланне нам ад продкаў і ад нас нашчадкам, таму гэты сімвал існуе на сцягу нашей любай Беларусі. ❤️💚
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

24 студзеня дзень нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, мовазнаўцы Міхаіла Паўлавіча Пазнякова

Нарадзіўся ён у 1951 г. у вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна.

Першая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям – "Дзіўныя "блізняты" (1987), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з'явіліся "Побач з татам" (1988), "Тры чарадзеі" (1991), "Ехаў поўны воз дзівос" (1994), "Шые вожык кажушок", "Дзівосны свет" (1996) і інш.

Сягоння Міхась Пазнякоў – аўтар каля 30 кніг паэзіі і прозы.

Міхась Пазнякоў з'яўляецца Лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996 г.), трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій "Лепшая кніга года", лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых.
#ГісторыяБеларусі

🌅 Напэўна няма ў Беларусі чалавека, які не чуў пра наш Нарачанскі курорт і пра саму Нарач - самае вялікае возера Беларусі, якое часта называюць беларускім морам.

Але далёка не ўсе ведаюць, што курортнікі на Нарачы з'явіліся яшчэ за польскім часам, у далёкія 20-я, 30-я гады мінулага стагоддзя. Так-так, курорту Беларусі амаль сто гадоў ужо!

Палякі былі ўражаны прыгажосцю нарачанскіх краявідаў і прывабнасцю азёрных берагоў і таму ўздоўж возера пачалі з'яўляцца еўрапейскага ўзроўню сядзібы. А потым турыстычныя базы, рэстараны і нават яхт-клубы.

У Купа (цяпер к.п. Нарач) спецыяльна пабудавалі прычал. А ў Кабыльніку (в.Нарач), на плошчы перад касцёлам, размясцілася танцавальная зала і тэатральная сцэна, там жа круцілі кінафільмы. А на святы іграў аркестр пажарнай дружыны.

У сувязі з узрастаючым наплывам турыстаў, значная ўвага надавалася дарогам.
Да адкрыцця чыгункі дарога з Вільні ў Нарач была сапраўдным выпрабаваннем,  4.300 метраў трэба было ісці пешшу па бездарожжы. Але нават не гледзячы на гэта, еўрапейскія турысты не гублялі цікавасці да нарачанскіх берагоў.

І вось у 1937-ым годзе польскі турыстычны часопіс напісаў аб адкрыцці вузкакалейнай чыгункі, якая з Вільні ішла аж да самага возера. Падарожжа займала ўсяго 4 гадзіны, уключаючы перасадку ў Лынтупах з "нармальнага" на вузкакалейны паравоз.

Некаторыя ўчасткі дарогі напаміналі Шварвальд або Вогезы. Каляя вілася серпанцінам па высокім насыпу, сярод густога бору, пераскоквала праз яры, на дне якіх беглі імклівыя рачулкі, дзе вадзілася фарэль.

Апошні адрэзак чыгункі з нарачанскім пейзажам быў самы прыгожы. Толькі дзеля гэтага відовішча можна было сюды прыязджаць. Маленькі вакзальчык, які гарманічна ўпісваўся ў наваколле, быў вытрыманы ў своеасаблівым стылі і збудаваны з вагонных кузавоў, змененых да непазнавальнасці. А далей 80 квадратных метраў воднай прасторы, пакрытай яхтамі, кацярамі, лодкамі, байдаркамі.....

Хаця пачатак ў нарачанскай чыгункі быў не вельмі радасны. Але пра гэта іншым разам.
Працягваем знаёміць вас з навінкамі студзеня ад Выдавецкага дома «Звязда»!

У Выдавецкім доме «Звязда» зусім хутка выйдзе кніга Алёны Басікірскай «Быль пра шкодніка Сёму» (6+).

Гумарыстычная вершаваная быль пра пяцігадовага хлопчыка Сёмку нясе ў сабе адразу некалькі выхаваўчых установак. Па-першае, дзеці на прыкладзе галоўнага героя вучацца, што нічога не даецца проста так, а каб нешта атрымаць, гэта трэба заслужыць. І, канечне,твор вучыць дзетак змалку літаратурнай беларускай мове, яе хараству і адметнасці, зафіксаванай у лінгвістычных слоўніках. Сёмка і напрыканцы твора застаецца свавольнікам і гарэзам, але намногалагоднейшым і пачцівейшым.

Гэтае выданне можна будзе набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».
⠀⠀
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
Forwarded from Усё пра ўсё
Роўна 40 гадоў таму Apple прадставіла Macintosh – першы камерцыйна паспяховы кампутар са зразумелым усім інтэрфейсам і мышкай.

Першапачаткова яго хацелі назваць у гонар гатунку яблыкаў McIntosh, але такі брэнд ужо быў заняты вытворцам аудыётэхнікі, так што напісанне крыху змянілі.

Быў і план-Б - назваць яго MAC: па-англійску гэта Mouse Activated Computer, а ў перакладзе на беларускую - "кампутар з мышкай".

У гонар юбілею фанаты Apple запусцілі сайт, на якім сабраны сотні фота і відэа з усімі існуючымі Mac.
Forwarded from Аналитические Гусли
#абшчэственныЛікбез

Перыяд Расійскай імперыі
Частка 2

Перыяд развіцця Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII - пачатак XX ст) - гэта эпоха фарміравання гістарычных перадумоў аб'ектыўнага і суб'ектыўнага характару, якія далі магчымасць рэалізацыі нацыянальнай дзяржаўнасці. На беларускіх землях узмацніліся нацыя- і элітаўтвальныя працэсы.

Да канца XIX. стагоддзя тэрмін "беларусы" замацаваўся за насельніцтвам тэрыторыі ў межах сучаснай Беларусі.

У 80-я гады  XIX ст. лідэры беларускай нацыянальнай эліты ўсвядомілі неабходнасць палітычнага аб'яднання і барацьбы за права свайго народа на самастойнае гістарычнае існаванне і развіццё, што першымі аб'явілі народнікі з групы "Гоман" у сталіцы Расійскай імперыі - Санкт-Пецярбурзе.
Яны тэарэтычна абаснавалі існаванне беларускай нацыі, у сваёй праграме вылучалі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага распрыгоньвання беларускага народа, якое звязвалі з перамогай народнай рэвалюцыі ў Расіі, пераходам улады да Устаноўчага схода і ўтварэннем нацыянальных аўтаномій.

Беларускія палітычныя эліты ў канцы XIX ст - пачатку XXст. звязвалі будучыню Беларусі з ліквідацыяй самадзяржаўя і зацвярджэннем у Расіі дэмакратычнага ладу.

Барацьба эліт за нацыянальныя інтарэсы стала магутнай рухчай сілай, якая аб'яднала ідэю нацыянальнай дзяржаўнасці з дзейнасцю беларускіх палітычных партый, арганізацый і груп рознага сацыяльнага скдаду.

У гэты перыяд амаль усе палітычныя арганізацыі і плыні, якія прадстаўлялі інтарэсы нацыі, арыентаваліся на ідэю аўтаномна-дзяржаўнага ўладкавання Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі.

Цэнтрам беларускага нацыянальнага руху сталі створаная ў 1903 годзе першая беларуская палітычная партыя "Беларуская сацыялістычная грамада" і заснаваная ў 1906 годзе газета "Наша ніва".

"Наша ніва" аб'яднала вакол сябе класікаў айчыннай літаратуры - Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.
З перыядам Расійскай імперыі звязаны імёны і іншых выбітных гістарычных асоб: Міхаіл Клеафас Агінскі, Іосіф Сямашка, Іосіф Гурко, Якуб Наркевіч-Йодка, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Яўхім Карскі, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Ігнат Буйніцкі.

(Працяг будзе)

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез