Forwarded from Новости Ляховичи - Ляхавіцкі веснік
☀️ А май к нам пришёл в начале апреля
#МіфыЛегендыБеларусі
Агонь, Аген, Агенец, Агонь-агніч - бог агню, яго персаніфікацыя.
Агонь займаў і працягвае займаць адно з важных месцаў у жыцці чалавека. Вядома ж яго, як бога, ушаноўвалі і старажытныя беларусы.
Агонь заўсёды быў часткай важных абрадаў і свят: Масленіца, Купалле.
Праз агонь чалавек меў сувязь з астатнімі нябеснымі багамі. У антрапаморфнай форме ён з'яўляўся ў выглядзе чалавека ў чырвонай вопратцы і з агністымі валасамі.
Бог Агонь мае неадназначную характарыстыку ў міфалогіі беларусаў, з аднаго боку ён нясе дабро, з другога - ён можа нарабіць нямала шкоды.
Усе нячысцікі вар'яцка баяцца Агню, таму гэта добрая зброя супраць рознага роду чарцей.

Forwarded from Матуля Беларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
НАШЫ ДАТЫ.
11 КРАСАВІКА - ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ ВЯЗНЯЎ ФАШЫСЦКІХ КАНЦЛАГЕРАЎ.
ДА ДНЯ ПАМЯЦІ...

#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
На каго палявалі і рыбачылі старажытныя людзі беларускіх зямель
Цікава, што ў старажытных
крэпасцях у Гародні і Ваўкавыску, дзе жылі пераважна воіны-
дружыннікі, знойдзена больш касцей дзікіх жывёл, чым свойскіх.
Для дружыннікаў і князёў паляванне было любімай забавай і важнейшым
спосабам папаўнення запасаў харчавання. Палявалі, як і раней, на
зубра, лася, высакароднага аленя, казулю, дзіка, зайца, у ежу ішлі часткі мядзведзя і бабра. Дзеля тлушчу палявалі на барсука.
Лясы поўніліся разнастайнымі птушкамі, рэкі і азёры — рыбай.
Пры раскопках знаходзяць металічныя астрогі, што ўскосна сведчыць пра
здабычу буйной рыбы.
Дакладна можна сцвярджаць, што жыхары
Ваўкавыска лавілі балтыйскага асятра, ласося, шчупака, плотак, галаўля, краснапёрку, жэраха, ліня, ляшча, сама, судака, акуня.
У здабычу трапляліся самы даўжынёй да двух метраў, а щчупакі — да метра дваццаці сантыметраў.
Збірала тагачаснае насельніцтва лясныя і вадзяныя арэхі, розныя
ядомыя карані і травы. У адной з гаспадарчых пабудоў Наваградка знайшлі сушаныя лясныя яблыкі і плады цёрну (дзікай слівы), a ў Менску — абгарэлыя грушы.
Варта адзначыць, што як у жалезным веку, так і ў раннім сярэд-нявеччы на большай частцы тэрыторыі Беларусі, за выключэннем некаторых мясцін Палесся, адсутнічаюць сляды палявання на ляснога
быка — тура, які вадзіўся тут да пачатку XVII стагоддзя. Магчыма, такая традыцыя, калі можна было паляваць на зубра і нельга было —
на тура, з'яўляецца адлюстраваннем нейкіх старажытных татэміс-
тычных вераванняў.
У старажытным Бярэсці (Брэсце) адшуканы драўляны жом (прэс) для выціскання алею (хутчэй за ўсё з семя ільну альбо канапель).
Пры раскопках на паселішчах IX-XIV стагоддзяў у Беларускім Паазер'і знойдзены зерне жыта, ячменю, аўса, грэчкі, пшаніцы і гароху, костачкі слівы.
Мяркуючы па знаходках касцей, у ежу ўжывалі са свойскіх жывёл мяса свіней (найбольш), дробнай рагатай жывёлы, быка і каровы. Наяўнасць раздробленых касцей коней сведчыць аб тым, што апошніх таксама елі.
Дзеля папаўнення меню
палявалі на лася, дзіка, бабра, зайца, зубра, казулю, мядзведзя, высакароднага аленя. Некаторыя з гэтых жывёл здабываліся таксама
дзеля шкур.
Магчыма, ужывалі мяса тарпана (дзікага каня). А з
птушак акрамя курэй і свойскіх качак елі глушцоў, рабчыкаў, шэрых
цецярукоў, дзікіх качак і т.д.
Лавілі рыбу, якой ва ўсе часы былі багаты Браслаўскія азёры, прычым цікава адзначыць, што ў той час
вадзіліся ў нас і асятры.

Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Виталий Карпанов (ДРОЗДЫ))
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзякуем Миністэрства Культуры https://yangx.top/minkultrb за такую падтрымку нашага тура “Хата Бацькоў”