Верашчака
476 subscribers
9.2K photos
1.47K videos
5 files
2.36K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from sacral_BY
#райца #sacral_orthodox
Неад'емнай часткай сядзібнага комплексу Раецкіх можна лічыць царкву на ўзгорку. Бо чаму? Бо будавалася яна не проста як парафіяльны касцёл, а як фамільная пахавальня.
Неагатычны храм, вельмі нагадваючы замачак, пабудавалі ў 1817 годзе пры Францішку Раецкім. Згадкі пра драўляную ўніяцкую царкву на гэтым месцы сустракаюцца яшчэ ў сярэдзіне-другой палове XVII стагоддзя.
Пасля паўстання 1863-64 гг. касцёл канфіскавалі ды ператварылі ў праваслаўную царкву. А ў часы хрушчоўскай барацьбы з рэлігіяй (50-я гг. ХХ ст.) храм быў значна пашкоджаны, а крыпта з пахаванымі Раецкімі разрабавана.
У 2003 годзе завяршылася аднаўленне царквы. Раней на вежы, там дзе зараз крыж, месцілася статуя святой Марыі. На старым здымку яе, хоць і дрэнна, але бачна. А на фрагменце выявы Напалеона Орды бачна куды лепш.
Forwarded from Звязда
# СучаснаяБеларусь

Дом-крэпасць Нонхартаў

Размяшчэнне: Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н, в. Гайцюнішкі;
Адлегласць: Гродна 160 км, Мінск 160 км;
Каардынаты: 54.25139, 25.43238

Дом-крэпасць у Гайцюнішках - помнік абарончага дойлідства, унікальны гістарычны аб'ект на тэрыторыі Беларусі.

Яго пабудаваў у 1612 годзе для ўласнага пражывання архітэктар Пётр Нонхарт, які спецыялізаваўся на будынках такога тыпу і прызначэння.
Даследчыкі лічаць Гайцюнішскі дом-замак прыкладам готыка-рэнесанснай архітэктуры. Гэтая ўнікальная славутасць у Гайцюнішках выстаяла 400 гадоў.

Зараз будынак размешчаны на тэрыторыі лячэбніцы для людзей, якія ўчынілі злачынства ў стане непрытомнасці. Але трапіць на тэрыторыю магчыма: на прахадной лячэбніцы вы можаце бясплатна атрымаць дазвол на агляд будынка, запісаўшыся ў спецыяльны часопіс.

Праход на тэрыторыю псіхіятрычнай клінікі - ужо цікавы вопыт для вандроўцы, пагадзіцеся.
#ЯМыКаласы

"Бо ты не быдла, каб ісці туды, куды вядуць, а цар прыроды. Не «цар польскі, вялікі князь фінляндскі», а цар сусвету... І таму маеш права сам глядзець на ўсё, сам мацаць, сам узважваць... Вось гак... Паэты, калі яны сапраўдныя паэты, таксама гісторыкі. І не могуць быць іншымі. Гісторыкі думкі, гісторыкі праўды. І таму ў гісторыкаў страляюць часцей, чым, скажам, у членаў сената."   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

"Ведаеце, з кім Модзінька вучыўся? З Пушкіным. Ворагі былі. Сварыліся. Афрыканец наш яго, здаралася, і пабіваў. І атрымалася так, што перакрыжоўваліся іхнія шляхі. Адзін за кнігу — і другі за кнігу. Адзін гісторыю пісаць — і другі пісаць. Мяркую, у Модзінькі, хоць ён і нахапаў чыноў, увесь час аставалася пачуццё ўшчэрбнасці, абдзеленасці, падсвядомае жаданне саперніцтва. Ну і пісалі. Адзін свае смярдзючыя кніжачкі, абяцадла для бедных, а другі — «Гісторыю пугачоўскага бунту». Гісторыя — лухта, гісторыя — парахня! То скажыце мне, князь Загорскі, скажыце мне, чаму за гэтую парахню аднаго ўсё жыццё ганялі, застрэлілі ўрэшце і нават пасля смерці баяцца?! І чаму другога за парахню гэтую, за непатрэбшчыну, узвысілі, ступеняў надавалі?". Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Разам з Пушкіным у Ліцэі вучыўся барон Мадэст Андрэевіч Корф (1800-1876).(Модінька, Дзячок. Ён вучыўся там разам з А.С. Пушкіным і А.М. Гарчаковым, вызначаўся добрай ахвотай і любоўю да чытання царкоўных кніг, за што меў дадзеную ліцэістамі насмешлівую мянушку) - рускі дзяржаўны дзеяч, гісторык і бібліёграф. Да яго Пушкін не адчуваў ні найменшай сімпатыі і да канца жыцця абыходзіў увагай. Корф адзіны, хто пакінуў вельмі негатыўныя запіскі пра Пушкіна як пра чалавека, высока шануючы пры гэтым яго паэтычны талент. (Тлумачэнне да тэксту вышэй).
Forwarded from Звязда
У Беларусі забаранілі ўвоз гарбаты і кавы папулярнай расійскай кампаніі

Ва ўзорах чорнага чаю маркі «Прынцэса Кандзі» і «Гіта» была знойдзена цвіль з перавышэннем дапушчальнай нормы. Прадукцыя дадзенай фірмы павінна быць выключаная з абарачэння.

zviazda.by
Выберыце правільны варыянт напісання прапанаваных ніжэй слоў:
Anonymous Quiz
18%
жыраф, фасоль, камод
82%
жырафа, фасоля, камода
Дайсці да ручкі

Гэты выраз азначае, што чалавек аказаўся ў складаных абставінах.
Яно пайшло з самага хадавога віду хлеба - калача. Па вонкавым выглядзе ён нагадваў гіру з ручкай.
У знакамітым слоўніку Даля калач апісаны так: «У калача адрозніваюць: жываток з губкай, і ручку, дужку ці перавясла».
Людзі часта елі калачы прама на вуліцы, трымаючы іх за гэтую самую дужку ці ручку. А з меркаванняў гігіены саму ручку ў ежу не ўжывалі, а аддавалі жабракам, альбо кідалі сабакам. Але дома можна было і з'есці чыстую ручку.
Вось так выраз: "дайсці да ручкі" і дайшло да нашых дзён.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ты жыві, наша мова, жыві!....

У тыкток @klochkodv
— Правілы заўсёды прыдумляюць для нелюбімых
— А для любімых?
— А для любімых - выключэнні!

🎨 Малюнак Глушчанка Ірыны
Не толькі птушкам патрэбныя дамкі! 🦇

Зрабілі дамкі для птушак на лецішчы? Птушкі ядуць насякомых удзень, а кажаны палююць на іх уначы, прычым усё лета. Ты можаш зрабіць домік для іх сваімі рукамі!

На што звярнуць увагу?

🔹 Домік павінен быць без шчылін, каб не было скразнякоў і ўнутр не трапляла вада.
🔹 Памер шчыліны-ўвахода – 15-20 мм. Усе астатнія памеры прыблізныя.
🔹 Лепш узяць не цвікі, а самарэзы.
🔹 На ўсіх унутраных сценках зрабі пілой ці стамескай гарызантальныя пазы, каб
кажаны маглі зачапіцца лапкамі – яны адпачываюць, вісячы галавой уніз.
🔹 Таксама зрабі такія ж прапілы на канцах сценак В і С, дзе яны выступаюць.
🔹 Абірай драўніну, не апрацаваную хімічнымі сродкамі.

Як падвесіць дамок для кажаноў?

Для ўмацавання вазьмі вязальны дрот або металічны трос.
Размясці домік на ствале дрэва (пажадана хвойнага) або будынка на
вышыні ад 3 да 6 метраў, лепш вышэй.
Лепш размяшчаць на адным дрэве некалькі домікаў наўкол ствала.
Домік трэба вешаць так, каб на яго не падала штучнае святло ўначы.
Вельмі добра, калі побач ёсць вадаём.

Кажаны аддзячаць табе! 🤗

📷 Фота Javier Ábalos, CC BY-SA 2.0, Flikr
Forwarded from Звязда
У вальерах Белавежскай пушчы з’явіліся тарпанападобныя коні

Нягледзячы на перавозку, коні выглядаюць бадзёрымі і актыўнымі, хутка асвоіліся на новым месцы.

zviazda.by