#КухняБеларусі
Сырнікі вараныя
Спатрэбіцца:
0,5 кг тварагу
6 яек
3-4 ст. лыжкі смятаны
120 г мукі
2-3 ст. лыжкі масла
соль.
Расцерці свежы (неперагрэты) тварог, дабаўляючы па адным яйку, некалькі лыжак няўкісшай смятаны.
Пасаліць і дасыпаць патроху столькі мукі, каб маса раскачвалася на стальніцы.
Калі ў масе зусім не застанецца камякоў тварагу і яна стане пульхнай, пасыпаць стальніцу мукой, зрабіць валікі, сплюснуць іх, намеціць тыльным бокам нажа роўныя кавалачкі, пакроіць наўскос і апусціць у падсолены кіпень.
Як сырнікі ўсплывуць, адцадзіць на друшляк і падаць іх залітымі растопленым маслам.
Можна пасыпаць цукрам па смаку.

Чакаем Май.... ❤️💚
Явар і каліна
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам.
Лісцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай,
Песцяцца сонцам паўднёвым.
Захадам модлы пакорныя
З маткай-зямлёй адпраўляюць;
Тайна у ночаньку чорную
Месяца, зор выглядаюць.
Слухаюць смехаў русалчыных,
Лопату крылляў начніцы,
Ветру павеваў ап’янчаных,
Плюскату шклістай крыніцы.
Чуецца музыка дзіўная
Ў повесцях сонных імшараў…
Цешыцца явар з калінаю,
Скінуўшы зімнія чары.
Янка Купала
Явар і каліна
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам.
Лісцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай,
Песцяцца сонцам паўднёвым.
Захадам модлы пакорныя
З маткай-зямлёй адпраўляюць;
Тайна у ночаньку чорную
Месяца, зор выглядаюць.
Слухаюць смехаў русалчыных,
Лопату крылляў начніцы,
Ветру павеваў ап’янчаных,
Плюскату шклістай крыніцы.
Чуецца музыка дзіўная
Ў повесцях сонных імшараў…
Цешыцца явар з калінаю,
Скінуўшы зімнія чары.
Янка Купала
Forwarded from Белорусская Правда
Язэп Дыла
Беларускі празаік, драматург, грамадзкі й культурны дзеяч. У студзені — лютым 1919 камісар працы ў Часовым урадзе БССР. З 1924 правадзейны член Інбелкульта. Разам з прафэсарам У. Пічэтам, акадэмікам Я. Карскім распрацоўваў статут Інбелкульта. Дырэктар Інстытута па вывучэньні мастацтва. У красавіку 1925 году быў прызначаны дырэктарам Беларускага тэатра імя Янкі Купалы
https://yangx.top/historianinBelarus/1405

Forwarded from sacral_BY
#райца #sacral_orthodox
Неад'емнай часткай сядзібнага комплексу Раецкіх можна лічыць царкву на ўзгорку. Бо чаму? Бо будавалася яна не проста як парафіяльны касцёл, а як фамільная пахавальня.
Неагатычны храм, вельмі нагадваючы замачак, пабудавалі ў 1817 годзе пры Францішку Раецкім. Згадкі пра драўляную ўніяцкую царкву на гэтым месцы сустракаюцца яшчэ ў сярэдзіне-другой палове XVII стагоддзя.
Пасля паўстання 1863-64 гг. касцёл канфіскавалі ды ператварылі ў праваслаўную царкву. А ў часы хрушчоўскай барацьбы з рэлігіяй (50-я гг. ХХ ст.) храм быў значна пашкоджаны, а крыпта з пахаванымі Раецкімі разрабавана.
У 2003 годзе завяршылася аднаўленне царквы. Раней на вежы, там дзе зараз крыж, месцілася статуя святой Марыі. На старым здымку яе, хоць і дрэнна, але бачна. А на фрагменце выявы Напалеона Орды бачна куды лепш.

# СучаснаяБеларусь
Дом-крэпасць Нонхартаў
Размяшчэнне: Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н, в. Гайцюнішкі;
Адлегласць: Гродна 160 км, Мінск 160 км;
Каардынаты: 54.25139, 25.43238
Дом-крэпасць у Гайцюнішках - помнік абарончага дойлідства, унікальны гістарычны аб'ект на тэрыторыі Беларусі.
Яго пабудаваў у 1612 годзе для ўласнага пражывання архітэктар Пётр Нонхарт, які спецыялізаваўся на будынках такога тыпу і прызначэння.
Даследчыкі лічаць Гайцюнішскі дом-замак прыкладам готыка-рэнесанснай архітэктуры. Гэтая ўнікальная славутасць у Гайцюнішках выстаяла 400 гадоў.
Зараз будынак размешчаны на тэрыторыі лячэбніцы для людзей, якія ўчынілі злачынства ў стане непрытомнасці. Але трапіць на тэрыторыю магчыма: на прахадной лячэбніцы вы можаце бясплатна атрымаць дазвол на агляд будынка, запісаўшыся ў спецыяльны часопіс.
Праход на тэрыторыю псіхіятрычнай клінікі - ужо цікавы вопыт для вандроўцы, пагадзіцеся.