НІЛ ГІЛЕВІЧ
Родная мова
Як ты дорага мне, мая родная мова—
Песні-долі маёй векавая аснова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»
I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала.
А задумае вораг з далёкага краю
Адабраць у мяне, знішчыць мову маю —
He дазволю.
He дам.
He прадам.
He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!

#МіфыЛегендыБеларусі
Усяслаў Чарадзей - легендарны беларускі князь, уладар Полацка.
Быў праўнукам Рагнеды і Ўладзіміра Яснага Сонейка.
Паводле «Аповесць мінулых гадоў», маці нарадзіла Ўсяслава ад чарадзейства. Як вынік, пры нараджэнні ў яго на галаве была родная пляма - чарадзейны знак, які ён пазней прыкрываў павязкай або доўгімі валасамі.
Усяслаў пабудаваў Сафійскі Сабор у Полацку - якіх тады на Русі было ўсяго тры, астатнія ў Кіеве і Ноўгарадзе. Пэўны час нават быў князем Кіева, пасля палона ў тым жа самым Кіеве.
Паводле легенд, Усяслаў быў чарадзеям, валодаў магічнымі здольнасцямі, мог перакідвацца ў крумкача або воўка і пераадольваць у такім выглядзе вялікія адлегласці.

Forwarded from Дзікая прырода побач
❓ Зможаш правільна вызначыць усіх птушак на фота? Пішы свае адказы ў каментары!
👉🏻 Гэтых птушак часцей за ўсё блытаюць адну з адной і называюць адным словам “варона”. Усе яны належаць да сямейства крумкачовых, але гэта розныя віды птушак.
Хочаш навучыцца адрозніваць каўку ад грака, а грака ад шэрай вароны? Набывай наш бестселер – фотавызначальнік птушак Беларусі! 📗
У кнізе ты знойдзеш:
🐦 229 відаў птушак Беларусі;
🐦 691 якасную і арыгінальную фатаграфію;
🐦 інфармацыю пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, прыкметы і галасы кожнага віду.
У кнізе 248 старонак і невялікі фармат, яе зручна браць з сабой на прагулку або ў паездку. Калі кніга пад рукой, значна прасцей і хутчэй вызначыць новы від птушак або даведацца, як правільна завецца ўжо знаёмая візуальна птушка.
Набыць вызначальнік птушак можна ў нас на сайце або ў краме Акадэмкнігі.
📷 Фота Віталя Некрашэвіча і Аляксея Вайцянкова з чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota.
#птушка2024года

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Раніцы ў хату!
Андрэй Усанаў
Ансамбль "Песняры"
Андрэй Усанаў
Ансамбль "Песняры"
Forwarded from Лёгкая Мова
ФАРСУН (farsun)
(назоўнік, мужчынскі род)
Тое, што франт, моднік.
🔸️У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлета і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. (Карпюк)
#словы_Ф

#СучаснаяБеларусь
Адзіная пячора ў Беларусі
Размяшчэнне: Віцебская вобл., Глыбоцкі р-н, паблізу вёскі Сахновічы;
Адлегласць: Віцебск 165 км, Мінск 205 км;
Каардынаты: 55.304608, 28.138116
Карставая пячора глыбінёй 10 метраў утварылася 25 тысяч гадоў таму пасля паазерскага абляднення.
Яна вымыта ў пяшчаніку, таму ў моцных духам, якія туды залазяць, з'яўляецца ўстойлівае адчуванне, быццам сцены вось-вось асыплюцца.
Лаз ў пячору даволі вузкі, але ўнутры здольныя змясціцца 3 чалавекі.
Пагуляць пад скляпеннямі не атрымаецца, аднак, для жыхароў Беларусі – гэта цікавы спелеалагічны вопыт.

Forwarded from Матуля Беларусь
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАР.
ВЕРБНІЦА.
1⃣
Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. У гэты дзень у царкве асвячалі галінкі вярбы, а пасля набажэнства з усіх бакоў чуліся словы: “Не я б’ю – вярба б’е. За тыдзень – Вялікдзень. Здароўе ў косці, хвароба ў лес”. Вярба надзялялася ўласцівасцямі жыццёвай сілы і лічылася сродкам аховы ад хвароб і няшчасцяў. У хрысціянскай традыцыі вярба сімвалічна замяніла пальму, якой віталі Іісуса Хрыста пры ўваходзе ў Іерусалім. А ў простым народным жыцці вярба выкарыстоўвалася ў шматлікіх абрадавых дзеяннях, пра якія можна будзе пачуць ужо ў гэтую нядзелю на нашым свяце!
Пасцябаўшы злёгку ўсіх хатніх асвечанымі галінкамі са словамі-замовамі, нашыя продкі пераходзілі да свойскай жывёлы. І не толькі сімвалічна сцябалі кароў, коней, козаў, свіней, але і на катоў ды сабак не забываліся. Так што ў каго коцікі ў хаце… Можаце паспрабаваць таксама!
👇

2⃣
Вярбу, прынесеную з храма на Вербніцу, не толькі захоўвалі ў жытле, але і ўтыкалі ў сцены хлявоў ды іншых гаспадарчых пабудоў. Бо лічылася, што вярба ахоўвае і ад благога вока, і ад маланкі ды пажараў.
Было і такое : калі чалавек дужа ўжо баіцца грымотаў, трэба...з’есці пупышку вярбы. Саму ж яе варта выставіць падчас навальніцы на акно. Казалі нават, што калі асвечаную галінку вярбы кінуць у агонь, ён патухне…
Яшчэ нашыя продкі верылі, што пупышкі дапамагаюць пры дзіцячых хваробах, паразітах, ліхаманцы, хворых зубах. І – елі. Цікава, якія яны на смак? Вы не каштавалі ?!
Сама ж вярба мае станоўчую энергетыку, таму «стасункі» з ёю павінны дапамагчы набрацца сіл. Асабліва, калі дакранацца-абдымацца з дрэвам у перыяд з шасці да дзевяці гадзін вечара.
Верыце вы ў народныя прыкметы ці не, але ў Вербную нядзелю не раілі працаваць, займацца вышываннем, вязаннем і г.д. Традыцыйна забаранялася сварыцца, высвятляць адносіны.