Верашчака
478 subscribers
9.06K photos
1.44K videos
5 files
2.33K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
НАШЫ МАЙСТРЫ.
"ЗАЛАТЫЯ РУКІ" БЕЛАРУСІ.

СУСВЕТ РУШНІКОЎ.

Рушнікі з Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці.

#MogilevNews
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці

Белнацкам і яго роля ў стварэнні ССРБ

Пасля разгону Усебеларускага з'езда адбылося паскарэнне бальшавізацыі левага крыла беларускага нацыянал-дэмакратычнага руху.
На савецкай тэрыторыі беларуская нацыянальная ідэя была распаўсюджана сярод беларусаў-бежанцаў і тых, хто даўно жыў і працаваў у расійскіх губернях, сярод салдат.

У кастрычніку 1917 года пачаўся працэс стварэння Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (БСДРП), блізкай па сваёй ідэалогіі да бальшавікоў. Яна была створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі БСГ і спачатку налічвала каля 500 чалавек, у асноўным рабочых. У выканаўчы камітэт уваходзілі А.Чарвякоў, У.Скарынка і інш.

БСДРП накіравала дэлегатаў на Усебеларускі з'езд і пасля яго разгону падала заяву ў ЦК РСДРП(б) з патрабаваннем стварыць камісію для расследвання гэтага здарэння.

8 студзеня 1918 г. па ініцыятыве БСДРП адбылася нарада з удзелам Петраградскай арганізацыі БСГ, чыгуначнай і вайсковай арганізацыі беларусаў, дзе абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята.
У лютым 1918 года беларусы ўдзельнічалі ва ўзброенай абароне Петраграда ад германскіх інтэрвентаў.

31 студзеня 1918 года У.Ленін падпісаў дэкрэт, у адпаведнасці з якім ствараўся Беларускі нацыянальны камісарыят на правах аддзела Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР (Белнацкам).

Камісарам Белнацкама да мая 1918 г. з'яўляўся А.Чарвякоў (пасля І.Лагун), а яго намеснікам левы эсэр У.Скарынка.

Дзеячы левага крыла нацыянальнага руху ў Беларусі знаходзіліся пад уплывам марксізму. Аднак кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэта бальшавісткай партыі і Аблвыканкамзаха адмоўна ставіліся да фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Імкненне да нацыянальнага адраджэння ў любых формах яно раўглядала як праявы сепаратызму і нацыяналізму.
Па іх меркаванні, тыя этнаграфічныя асаблівасці, што аддзяляюць беларусаў ад рускіх, неабходна было ліквідаваць, бо галоўнай задачай павінна было стаць не стварэнне новых нацый, а знішчэнне старых нацыянальных перашкод.
Ва ўмовах ваеннага супрацьстаяння і нарастання рэвалюцыйных падзей у Еўропе пазіцыя В.Кнорына, К.Ландэра і А.Мяснікова станавілася яшчэ больш жорсткай.
Па іх прапанове быў ліквідаваны аддзел па нацыянальных справах пры выканкаме Заходняй вобласці.

У такіх умовах Белнацкам станавіўся галоўным цэнтрам, які змагаўся за станаўленне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Пад уплывам гэтай арганізацыі ідэя беларускай савецкай рэспублікі набывала ўсё большую падтрымку, што, у прыватнасці, выявілася ў прыняцці адпаведных рэзалюцый беларускімі сходамі, канферэнцыямі і з'ездамі.
У прынятых рэзалюцыях меліся, як правіла, тры асноўныя пункты: непрызнанне БНР і яе ўрада, дэкларацыя ў падтрымку савецкай улады і супрацьпастаўленне БНР ідэі федэрацыі Беларусі з Расіяй як спосабе рэалізацыі права беларускага народа на самавызначэнне.

Дарэчы, Першая сусветная вайна істотна паўплывала на рост нацыянальнай самасвядомасці. Гэта можна назіраць на прыкладзе параўнання перапісаў насельніцтва.
Калі ў 1897 годзе ў Мінскай губерні беларусамі сябе лічылі 76% насельніцтва, то ў 1917 годзе беларусы склалі 89%

Працяг будзе
Хто ў дзяцінстве хоць раз смакаваў смалу з вішні? 😉😉😉
📅 105 гадоў таму выйшла газета “Бацькаўшчына”

16 сакавіка 1919 г. у Горадні выйшаў першы нумар штотыднёвіка грамадска-літаратурнай тэматыкі - “Бацькаўшчына”. Газету запачаткавала Беларускае культурна-асветнае таварыства «Бацькаўшчына» (уваходзілі Кастусь Езавітаў (старшыня), Усевалад Боеў, Язэп Варонка, Тодар Вернікоўскі, Іван Карчынскі, Я. Курлаў, Сымон Якавюк і інш.)

Таварыства і выдавецтва газеты спынілі працу з прыходам у горад польскіх войскаў.

(на здымку К. Езавітаў).
Возера Мядзел у 1917 годзе на нямецкіх паштоўках. На фоне жывапіснага возера — знішчаныя галіны дрэў і калючы дрот.

Фрагмент з дзённіка Міхася Мялешкі, ураджэнца вёскі Скары, што на беразе возера Мядзел:

"Ізноў успомніўся свой родны вугалык, палеткі што раскрыліся пірад маімі вачыма, паказаліся мне роднымі ўзгоркамі і лугавінкамі, успомнілася родная хатка, родная сямейка, праўды рэдка калі я забываю пра іх, і як нажом у грудзі дрыганулі, як успомніў, што там цяпер «вайна», што можа ад усяго таго, што цешыць маю думку, асталіся руіны толькі і мо ў жывых ці астаўся хто, ах, Божачка, як цяжка пра гэта думаць, сьпіраіца дыханне ў грудзях і выступаюць слёзы з вачэй..."
27 верасня 1915
Лепшае, што бацька можа зрабіць для сваіх дзяцей, - гэта любіць іх маці!


🎨 Малюнак Jocelyn Li Langrand
Forwarded from Звязда
У Гродне ідзе рэканструкцыя гістарычнага комплекса

Новыя контуры старажытнага бровара.

zviazda.by
#МіфыЛегендыБеларусаў

Улішыца або Вуйма - паводле беларускага фальклору лясны начны дэман жаночага полу, які мае чырвоныя вочы, вялікі да вушэй рот, пляскаты нос, хвост і поўсць каровы.

На Купалле, калі саламяная лялька якую падпальвалі падала, то гэта было дрэнным знакам, тады на яе накідвалі пятлю і тапілі ў рацэ. Але часам ляльку выкідвала хвалямі на бераг, калі такая лялька праляжыць на беразе столькі месяцаў, колькі на святкаванні было людзей, то ажыве і ператворыцца ў дэмана Вуйму.

Улішыца небяспечна для чалавека, яна любіць заманьваць людзей у сваё логава і замучваць іх там да смерці. Хутка можа перакідвацца ў дзіка з 6 нагамі.

Часам Вуйма можа заходзіць на могілкі, падымаць з труны мерцвякоў і гутарыць з імі, нават яны могуць паплакаць разам, але зранку яна знікае, а нябожчык лезе назад у труну.
А хто вінаваты, што беларускамоўны кантэнт можна знайсці толькі на няправільных рэсурсах?

Паспрабуйце самі пашукаць беларускія песні, гістарычныя або пазнавальныя артыкулы, цікавосткі на беларускай мове! Завяраю вас, што вынікі не спадабаюцца. 97% знойдзенай інфармацыі вядзе на рэсурсы не беларускага паходжання.

Дарэчы, гэта і стала прычынай адкрыцця дадзенага канала. Заманала такая сітуацыя!

А з другога боку, можа гэта ўзаемаабмен такі? Нашы медыя для палякаў перадачы праводзяць, а яны для нас.
А чопадзелаць, калі нікому галава не баліць, што глядзіць і слухае беларускамоўная частка насельніцтва? 🤷🏻‍♀️

Карацей, нам самім гэта ўсё не падабаецца. Але пакуль так вось. Прыходзіцца змірыцца.

А фамілія..... Мы ж тут не гісторыкі, не можам усіх ведаць пра каго пішуць...


https://yangx.top/dzermant/7249