Верашчака
492 subscribers
7.96K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МоваНашаРодная

Беларуская мова існуе ў двух правапісах

У 1918-м годзе мовазнаўца і грамадска-палітычны дзеяч Браніслаў Тарашкевіч выдаў «Беларускую граматыку для школ» кірыліцай і лацінкай. Гэта была першая практычная граматыка. Канешне, былі ў яе і пэўныя недахопы, якія дапрацоўваў у сваёй граматыцы Язэп Лёсік. Распрацаваны ім правапіс называецца класічным, іншая назва — «тарашкевіца».

З 1933-га года ў выніку разгортвання русіфікацыі замацавалася так званая «наркамаўка». Гэты правапіс рэфармаваўся двойчы: у 1956-м годзе і ў 2008-м. Апошнім варыянтам мы карыстаемся сёння.
Верашчака
#ГісторыяБеларусі "Гэта не больш чым філасофская спекуляцыя". Гісторык пра ўзнікненне і сутнасці канцэпцыі еўразійства. Адразу адзначым, што гэта канцэпцыя, як і скіфства, аўтарам канала ніколі не падабалася. Цудоўна, што Ігар Аляксандравіч расставіў усё…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дарэчы, Андрэй Ільіч Фурсаў, расійскі гісторык і палітычны аналітык, падцвярджае, што Расія значна больш еўрапейская краіна, чым Заходняя Еўропа і называе еўразійцаў і скіфцаў людзьмі нелалёкімі.

А то ўчора накінуліся на Ігара Аляксандравіча Марзалюка, проста парвалі на цытаты

Хаця, няхай рвуць, можа паразумнеюць каторыя. 😝

А як вы лічыце, мы еўрапейцы, еўразійцы або скіфы?
Верашчака
Photo
#МузыкаБеларусі

Скрыпка

Сучасная скрыпка і яе слава "каралеўскага аркестра" сёння больш асацыіруецца з шыкоўнымі філармоніямі і вечарамі з шампанскім і чорнымі сукенкамі да падлогі.
Тым больш складана паверыць, што стагоддзяў шэсць назад скрыпка была інструментам беднаты і таму рэдка трапляла ў літаратурныя і гістарычныя дакументы

Першае дакументальнае сведчанне скрыпкі ў Беларусі адносіцца да 1566 года. Менавіта ў гэтым годзе князь Сігізмунд-Аўгуст напісаў пісьмо свайму маршалку, прыказаўшы браць налог з музыкаў-скамарохаў: дудароў, скрыпачоў і іншых.

Першымі скрыпачамі Беларусі, і праўда, былі скамарохі, вандруючыя акцёры і музыкі, якіх любілі і чакалі на любых народных святах.

Затое ўлады і цэрквы іх любілі не вельмі. Прымушалі плаціць вялікія падаткі і ўсімі сродкамі імкнуліся прагнаць са сваіх земляў.

Нягледзячы на тое, што ў той час складана прыходзілася скамарохам, а разам з імі і мастацтву скрыпкі, памяць аб тым, як скрыпка радавала сялян, захавалі самі беларусы.

У Беларусі было некалькі вёсак з назвамі "Скрыпка" або "Скрыпкі".
Успамінаецца гэты інструмент і ў шматлікіх прыказках: "Ён такую скрыпку мае, што гаворыць і спявае".
У народнай казцы "Музыка і чэрці" скрыпка ўтварае цуды, а ў знакамітай паэме "Сымон-музыка" скрыпка - частка галоўнага вобраза героя.
Пачула, што ў некаторых узнікаюць пытанні, на чыім баку былі аўтары канала ў 20-ым годзе і што рабілі.

Думаю, так пытанні здымуцца?

Аўтары канала ўсе свае сацыяльныя сеткі ператварылі ў прадзяржаўнае інфармацыйнае поле і ўдзельнічалі ў мерапрыемствах у падтрымку Прэзідэнта. Што і цяпер робім.

А вось у тых, хто спрабуе выставіць аўтараў нейкімі ворагамі і нацыкамі, стаяць шкілецікі ў шафе. Можа таму яны і ў іншых іх шукаюць.

Нездарма ж кажуць, што мы аб іншых мяркуем па сабе!

Зоя С
Верашчака
Photo
#ГісторыяБеларусі

За "Пагоняй" - стагоддзі нашай гісторыі, таму мы шануем гэты герб як наш гістарычны набытак
(Працяг)

Той, хто вывучаў геральдыку, ведае, што нават змена аднаго элемента на гербе азначае, што перад намі іншы герб, прынамсі іншы варыянт герба.
Гэта тычыцца герба Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), у тым ліку і адной з яго разнавіднасцей, што выкарыстоўвалася падчас акупацыі беларускімі нацыяналістамі-здраднікамі, верай і праўдай служыўшых нацыстам.
Мастацкім і геральдычным наватарам з'яўляецца і дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь 1991 - 1995 гадоў.
Называць гэтыя гербы гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, прыпісваць ім старажытныя вытокі азначае адно - хлусіць.

У 1918 годзе адрадзілася ідэя выкарыстання старадаўняй "Пагоні" як герба БНР. Магчыма гэта адбылося зусім стыхійна і, наколькі вядома, не было замацавана якім-небудзь дакументам БНР, што кананізаваў бы "Пагоню" ў якасці герба і меў бы строгае апісанне ўсіх яго дэталей. Таму ад тых часоў захавалася некалькі варыянтаў герба. Выява "Пагоні" была размешчана на пячатках розных устаноў БНР.

Беларускія здраднікі, якія прыехалі з немцамі на акупіраванаю сталіцу Беларусі, адразу пачалі выкарыстоўваць герб "Пагоня". У аснову іх "Пагоні" быў пакладзены адзін з варыянтаў герба БНР. Менавіта ён быў афіцыйна зацверджаны ў якасці эталона Вільгельмам Кубэ 27 ліпеня 1942 года.
Дакументальныя пацверджанні выкарыстання гэтага герба, як і бел-чырвона-белага сцяга разам з нацысткай сімволікай у часы акупацыі прадстаўлены ў кнізе І.А. Марзалюка "Сімвалы беларускай вечнасці")

Пасля зыходу СССР з палітычнай карты свету і абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь герб "Пагоня" нават атрымаў на пэўны час статус яе Дзяржаўнага герба (1991 - 1995). Эталон новага герба рабіўся паспешліва, што выклікала пэўныя памылкі і недарэчнасці. На выяве вершніка змешчана непрапарцыянальна доўгая папона - "гунька". Конь, рыцарскі конь, не мае падкоў. А падковы рыцарскага каня ўвасаблялі высокі статус і годнасці вершніка. Ездзіць на "босым кані" ў рыцарскім асяроддзі лічылася вялікай ганьбай.

Але мы гаварылі найперш не пра блюзнераў і злачынцаў, не пра здраднікаў. Мы казалі пра нашых продкаў, стварыўшых сваю магутную дзяржаву пад знакам "Пагоні". Гістарычнай "Пагоні", якая ўвасабляла сімвал абароны Айчыны. Той гістарычнай, нашай, агульнабеларускай "Пагоні".
Той, пра якую казаў Максім Багдановіч, што яе "не разбіць, не спыніць, не стрымаць!"


Матэрыял падрыхтаваны на аснове выдання І.А.Марзалюка "Сімвалы беларускай вечнасці"
Той выпадак, калі ты пачынаеш верыць у цуд!
За тры дні для маленькай Рыты сабралі, звалася, неверагодную суму і цяпер яна будзе жыць!

Проста таму, што калі мы разам, мы можам усё, нават тое, што здаецца немагчымым!

Мы - беларусы! Мы - адна сям'я!

https://yangx.top/souzBLOGGEROV/35152
🖼🎨 Выстава «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі» да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі адкрыецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 25 студзеня.
———
🖼🎨 Выставка «Василь Быков. Жизнь через контуры и линии» к 100-летию народного писателя Беларуси откроется 25 января в Государственном музее истории белорусской литературы.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так было ў Данілавічах! Два аншлагі! Дзякуй за такі прыём!
#турхатабацькоў #дразды #беларусь
Верашчака
Так было ў Данілавічах! Два аншлагі! Дзякуй за такі прыём! #турхатабацькоў #дразды #беларусь
Глядзім як беларусы з вёскі "Данілавічы" сустракаюць гурт "Дразды", які выконвае песні на роднай беларускай мове.💚❤️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
МАТУЛЯ INTERNATIONAL.
НАШ СВЕТ.

МУЗЫКА.

Музыканты ў 1893: каб атрымаць слухачоў, патрэбна напісаць добрую песню.

Музыканты ў 2024:
Луіс Карлоса выканаў свой новы трэк у палёце - ляцеў у паветры з фартэпіяна.

#Musіc