Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Forwarded from Лёгкая Мова
Шчыра віншуем чароўных паненак з Міжнародным жаночым днём! 💐💐💐
НЕСПАДЗÉЎКА (niespadzieŭka)
(назоўнік, жаночы род)
Размоўнае слова: нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэньне і пад.
🔸️Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. (Даніленка)
🔸️Для мяне прапанова выступіць была неспадзеўкаю, і я неяк аж зьбянтэжыўся. (Сабаленка)
#словы_Н

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Баба Галя "нацыяналістка" і рёвер)))
Forwarded from Белорусская Правда
Фотакалаж з лозунгамі да 8 сакавіка з разварота часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №7 1932 года.
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#БНР
Абвяшчэнне БНР
Пачатак тут
Кайзер Германіі Вільгельм ІІ 23 сакавіка 1918 года выдаў Дэкларацыю аб прызнанні незалежнасці літоўскай дзяржавы (Літоўскай Трабы) і перадачы ёй беларускіх зямель: Беласточчыны, Віленшчыны і Гродзеншчыны. Землі на поўдзень ад Палескай чыгункі перадаваліся Украінскай Народнай Рэспубліцы.
Прынятыя палітычныя рашэнні разрывалі беларускія землі на часткі, руйнавалі эканамічныя сувязі.
Дзейсных органаў кіравання на месцах урадам БНР створана не было. Усе намаганні кабінета Я.Варонкі былі накіраваны на атрыманне палітычнай падтрымкі з боку нямецкай адміністрацыі Обер-Оста ў Берліне. Ён верыў, што Германія, якая падтрымала ўзнікненне Украінскай Народнай Рэспублікі і Літоўскай Рэспублікі, прызнае і ўрад БНР.
Але Германія з Савецкай Расіяй заключылі дагавор аб непрызнанні Берлінам новых дзяржаўных утварэнняў, якія паўстануць на тэрыторыі Расіі пасля 3 сакавіка 1918 года.
На ноту ўрада Я.Варонкі канцлер Рэйха Георг фон Хертлінг заявіў, што Берлін ставіцца да Беларусі як да часткі Савецкай Расіі.
Больш за тое, перагаворы з нямецкім ўрадам і стасункі з акупацыйнымі войскамі толькі кампраметавалі БНР, бо ў германскіх войсках беларусы бачылі прыгнятальнікаў і ворагаў, якія неслі голад і разбурэнні.
Адмова савецкага кіраўніцтва ад прызнання Беларускай Народнай Рэспублікі ставіла пытанне аб суб'ектнасці БНР.
У такіх умовах з'явілася Трэцяя Устаўная грамата. Яна ўпершыню аб'яўляла Беларусь незалежнай дзяржавай.
Галоўная задача, якую ставілі яе стваральнікі, - прызнанне незалежнасці на міжнароднай арэне.
Аднак для Германіі гэта дэкларацыя, якая падкрэслівала незалежнасць БНР ад Расіі, нічога не змяняла.
Крокам адчаю стала тэлеграма да імператара Германіі Вільгельма ІІ з падзякай за вызваленне Беларусі ад панавання Расіі і з чарговай просьбай аб падтрымцы БНР як дзяржавы, якую 26 красавіка 1918 года падпісалі Р.Скірмунт, Я.Варонка і шэраг членаў Рады БНР.
Гэты крок быў вельмі негатыўна ўспрыняты левым крылом Беларускай сацыялістычнай грамады і прывёў да яе расколу.
БСГ распалася на тры партыі: Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыял-рэвалюцыянераў і Беларускую партыю сацыял-федэралістаў. Апошнія выказалі незадаволенасць тым, што Р.Скірмунт палітычным партнёрам бачыў Польшчу, а не Расію.
Дадатковым фактарам палітычнага крызісу Рады БНР летам і восенню 1918 года стала пашырэнне партызанскай барацьбы супраць нямецкіх акупацыйных войскаў.
Паводле няпоўных звестак, на акупаванай тэрыторыі Беларусі дзейнічалі каля 100 партызанскіх атрадаў.
Працяг будзе

Forwarded from Onlíner па-беларуску
«Гравіці Фолз» у Траецкім прадмесці? VOKA выпусціў новыя серыі дзіцячага мультфільму «Марыля. У пошуках дзіўнікаў».
У цэнтры мультсерыяла — дзяўчынка Марыля. Дзякуючы сваёй фантазіі яна адчыняе партал і запускае ў сучасую Беларусь дзіўнікаў — герояў беларускай міфалогіі.
І героі гэтыя не заўжды станоўчыя. У кампаніі свайго сябра, дзядулі і невялічкага цмока Кута дзяўчынцы давядзецца выратаваць краіну ад гэтага нашэсця.
Учора трапілі на прэм'ерны паказ. Спойлерыць не будзем, але кажам адразу: бачыць у мультсерыяле знаёмыя пейзажы: ад Мінскай чыгункі да Палесся — асобны від асалоды. Дарослым таксама спадабаецца: у мультфільме хапае адсылак да поп-культуры.

#МіфыЛегендыБеларусі
Сусветнае Дрэва - у беларускай міфалогіі з'яўляецца воссю светапабудовы, месцам дзе жывуць багі.
Сусветнае дрэва знаходзіцца ў цэнтры сусвету і расце на вялікім валуне, які стаіць пасярод бясконцай вады - акіяну.
Каля дрэва стаіць Залатая Сядзіба, у якой на прыгожым троне сядзіць Бог - Бацька Неба.
У галінах Сусветнага Дрэва размяшчаўся Птушыны Вырай, менавіта сюды на зімоўку злятаюць птушкі, а кіруе імі кароль птушак Кук.
Каб птушкам было лягчэй знайсці дарогу ў Вырай, багі зрабілі ім Птушыную або Гусіную Дарогу, сцежку засцеленую зоркамі. Па ёй, ў Вырай і назад, на святы, Дзяды таксама ходзяць.
У каранях Сусветнага Дрэва, у гары - Змяіны Вырай. Туды на зімоўку вядзе ўсіх змей Вужыны Кароль.
Пад вялікім валуном там жыве і змяя Скурапея, а на жалезным прыгожым ложку час ад часу пад дрэвам спіць Сівы Воўк - кароль усіх ваўкоў.
З пад каранёў Сусветнага Дрэва цякуць чароўныя крыніцы, вада з якіх можа вылекаваць ад любой хваробы.

#КухняБеларусі
Суп з белай фасолі
Інгрыдыенты:
1,5 л фасолі
1 ст лыжка масла
1 корань пятрушкі
1 карняплод сельдэрэю
1 парэй
1-2 цыбуліны
1-2 морквы
1 французская булка (багет) на грэнкі
Як гатаваць:
Спелую белую фасолю заліць халоднай вадой, зварыць да мяккасці, працерці праз сіта.
Тонка парэзаць пятрушку і нашынкаваць парэй, падсмажыць іх у вялікай лыжцы масла, дадаць да пюрэ з фасолі і развесці прыгатаваным асобна адварам карэння так, каб суп быў густы.
Падаць з падсмажанымі з французскй булкі грэнкамі.

#СучаснаяБеларусь
Факты пра Беларусь
Самая чыстая рака — Заходняя Дзвіна.
На жаль, праблема забруджвання рэк вельмі актуальная для Беларусі. Самымі забруджанымі лічацца Свіслач, Бярэзіна, Нёман, Буг, Мухавец, Вілія, Днепр, Сож, Прыпяць.
А вось у Заходняй Дзвіне ўзровень нітратаў мінімальны і практычна бясшкодны.