Верашчака
488 subscribers
8.34K photos
1.36K videos
5 files
2.14K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Звязда
Туман і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі 6 сакавіка

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -5 да +1. Днём будзе ад -1 да +5.

zviazda.by
Дарагія беларусы!
Мы ўжо пераканаліся, што разам мы можам многае!

Заклікаю дапамагчы маленькай беларусачцы выжыць. Сітуацыя сапраўды крытычная, дзяўчынка расце і ёй засталося 800 гр да кропкі незвароту, калі ўжо нічога не дапаможа.
Збор трэба закрыць тэрмінова.

Давайце створым цуда!
Гэта так проста і так неабходна гэтаму дзіцяці!

Інфармацыю і рэквізіты можна знайсці па спасылцы https://bio.site/nika.smaylik3?fbclid=PAAaY_SjU03c_cZhwCgcLSKRbqDvhRoCNME9-kUdFHtpGUIgPQ8vH81lBxyjk
------------------------------


Дорогие белорусы!
Мы уже убедились, что вместе мы можем многое!

Призываю помочь маленькой белорусочке выжить. Ситуация действительно критическая, девочка растет и ей осталось 800 гр до точки невозврата, если уж ничего не поможет.
Сбор нужно закрыть срочно.

Давайте создадим чудо!
Это так просто и так необходимо этому ребенку!

Информацию и реквизиты можно найти по ссылке

https://bio.site/nika.smaylik3?fbclid=PAAaY_SjU03c_cZhwCgcLSKRbqDvhRoCNME9-kUdFHtpGUIgPQ8vH81lBxyjk
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сняданак ад маленькага беларусіка Арсенія
У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго з'ўяляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️дыхтоўны ❗️

Выдатна зроблены, вельмі добрай якасці.

1. Сам я з Дняпра, з-пад Оршы, са шляху з вараг у грэкі, дзе яшчэ і сёння, здаецца, смаляць дыхтоўныя лодкі... Я. Сіпакоў.
2. Старая дыхтоўная тумбачка, але стальніца на ёй не драўляная, а каменна-гранітная ці мармуровая... Л. Галубовіч.

👉 Што цікава, ёсць яшчэ і ўстойлівы выраз: "Даць дыхту" - у сэнсе моцна сварыцца на некага, адчытваць.
НІШЧЫМНЫ (niščymny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Не прыпраўлены скаромным, без скаромнага; посны.

🔸️Мы атрымлівалі толькі агульную норму хлеба і два разы на дзень у сталоўцы нішчымны .. крупнік. (Сяргейчык).
🔸️Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі каўбасы на стол палажыў. А меншы наварыў капусты, ды й то нішчымнай. (Якімовіч).
   
2. Без нічога, без якіх-н. дабавак.

🔸️[Хана] такая худая, што мне робіцца шкада яе, і я аддаю ёй усе грушы, а на перапынку елі нішчымны хлеб. (Каліна).

3. Пусты.

🔸️Часамі ў гумно ўрываўся лёгкі ветрык, паварушваючы зьвіслыя са страхі нішчымныя каласкі. (Колас).
#словы_Н
Энергія сілы карагодаў.

Карагоды - гэта ўнікальная псіхатэхніка нашых Продкаў, дзе праз рух і яднанне прапрацоўваюцца псіхічныя і фізічныя пытанні кожнага ўдзельніка. Цела і розум робяцца свабоднымі і чыстымі. Тэрапеўтычны эфект складана пераацаніць, хутчэй можна недаацаніць.

Карагод - старажытная народная практыка, праз якую кожны можа разгледзець, што адбываецца ў яго жыцці.

Карагоды - не спорт! У іх не трэба "хутчэй, вышэй, мацней", хоць і цела магутна трэніруецца-кіруецца. Правяцца суставы, звязкі; ладзяцца мышцы; сыходзяць заціскі, напругі...

Карагод - гэта рух рука ў руку, прыняцце і перадача сілы. Разблытванне завес і заломаў, якія ўзнікаюць у карагодзе, не праз логіку, а праз сам рух Карагода Жыцця.
🦊 Лісіца ў Лотве паставіла ўсіх на вушы

РЫЖАЯ хітрыца завітала на сялянскі падворак у Лотве. Яна не ўцякала ад людзей, была знясілена, асобныя ўчасткі футра аблыселі (усё гэта — клінічныя прыкметы шаленства).
9, 16, 17 i 23 сакавіка запрашаем усіх аматараў бліноў на “Шчодрую Масленіцу”!
Масленіца – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Людзі спрадвеку ўспрымалі вясну, як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае жыццё і сілы ўсяму жывому. Нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным на сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці.
Масленіца ў Суле – асаблівае свята! Кожны год мы падтрымліваем добрую традыцію - выпяканне самага вялізнага масленічнага бліна. І гэта магчыма толькі з вашай дапамогаю!
У праграме будзе шмат гульняў і забаў, смачнай ежы і падарункаў. Самыя спрытныя могуць паспрабаваць сябе ў розных спаборніцтвах: баі мяхамі, перацягванне канатаў, “Масленічны слуп” і не толькі. Самае цікавае застанецца тым, хто прыедзе на свята!

https://parksula.by/by/galereya-novostej/470-shchodraya-maslenica-2024
Запаўняйце ўсё сваё асяроддзе жыцця толькі добрым, каб дрэннаму не было куды пралезці....
#МіфыЛегендыБеларусі

Птушка БУСЕЛ шырока прадстаўлена ў беларускай міфалогіі, паводле якой гэта чалавек ці анёл, пакараны Богам за цікаўнасць.

Бусел для беларусаў — святая птушка. Забіць бусла — вялікі грэх.
Дачыненні чалавека і бусла — прыклад гарманічнага суіснавання чалавека і дзікай прыроды, якая становіцца свойскай: чалавек дапамагаў буслу будаваць гняздо, ахвяруючы дзеля гэтага старыя колы, бароны, кладучы туды кавалкі жалеза, медзі. За гэта бусел магічным чынам засцерагаў жыллё ад пажару або папярэджваў, што жытло спаліць пярун. Пакрыўджаны бусел мог спаліць негасцінную сялібу, прынёсшы на яе галавешку, або занячысціць калодзеж, кінуўшы ў яго гадзюку.

Бусел усведамляецца як носьбіт нябеснага агню, як распарадчык і ахоўца яго, як апякун над іншымі нябеснымі стыхіямі, напрыклад, над ветрам. У час навальніцы раілі станавіцца пад дрэва з буслянкай, бо ў такое дрэва ніколі не ўдарыць маланка.