Forwarded from Onlíner па-беларуску
Беларускую манету прадалі за 355 рублёў. Што ў ёй такога?
Гэта медна-нікелевая манета наміналам 1 рубель «Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВИС».
Яе выпуск анансавалі ў 2020 годзе да 100-годдзя УНОВІС — авангарднага мастацкага аб'яднання, створанага Казімірам Малевічам у Віцебску ў 1920 годзе.
Адпускная цана ў Нацбанка была 18 рублёў, усе манеты раскупілі. Цяпер адна з 1699 штук (такі быў тыраж) усплыла на аўкцыёне, яе купілі за 355 рублёў.

Forwarded from Кніжны клуб «Звязды»
Пачынаем знаёміць вас з навінкамі лютага ад Выдавецкага дома «Звязда»!
⠀
У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Падарунак караля» (12+).
Кароль зрабіў сваю дзяржаву самай магутнай і багатай. Справамі каралеўства ён жыў многія дзесяцігоддзі, а сям’і не займеў. І калі падабралася пара перадаць трон надзейнаму, разумнаму, шчыраму і добраму пераемніку, стала зразумела, што знайсці такога зусім няпроста…
Гэтае выданне можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».
Кошт: 6,79 руб.
⠀⠀
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
⠀
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.

Нашы падпісчыкі падзяліліся файным дызайнам крамы "Стары Полацк"
Як вы ўжо здагадаліся, знаходзіцца ў Полацку.
Як вам такое аздабленне крамы? Зайшоў за прадуктамі і пазнаёміўся з гістарычнымі асобамі Беларусі.

Forwarded from BelAI
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Абноўленая нейрасетка Нeygen здольная за пару клікаў стварыць з тэксту прафесійны відэаролік і перавесці маўленне на 40+ моў
Нeygen-гэта інавацыйная відэа платформа, якая выкарыстоўвае магчымасці генератыўнага штучнага інтэлекту для аптымізацыі працэсу стварэння відэа. Платформа дае ўнікальныя інструменты для аўтаматызацыі працэсу стварэння відэа і адкрывае новыя перспектывы для тых, хто імкнецца да эфектыўнага і інавацыйнай вытворчасці мультымедыйных матэрыялаў.
Для стварэння відэароліка карыстальнікі могуць скарыстацца гатовымі AI-аватарамі з шырокай бібліятэкі сэрвісу або стварыць свой унікальны прататып. Нейрасетка платформы скапіюе зыходны тэмбр голасу карыстальніка і захавае яго інтанацыю, а міміка АІ-Аватара падбудуецца пад згенераваную гукавую дарожку, надаючы натуральнае гучанне голасу.
@belaiplatform

Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
На наш погляд, гучыць значна прыгажэй за "прахожы". А Вам ці даспадобы, сябры? 🧡
МІНА́К (minak)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Тое, што і прахожы.
⠀
🔸Мінак паглядзеў на Мірона, як на пустое месца і пашыбаваў сабе далей. (Аўласенка).
#словы_М

#МіфыЛегендыБеларусі
Скурапея, Шкурапея — у беларускай міфалогіі галоўная змяя, гэта частка вобраза нейкага старажытнага змея з язычніцкіх міфаў, аналаг Ёрмунганда ў скандынаўскай міфалогіі.
Шкурапея прысутнічае ў беларускіх замовах дзеля лячэння чалавека, якога ўкусіла змяя.

Forwarded from Дразды вакол Беларусі (Алексей)
Навагрудак!
Паводле легендарнай часткі «Хронікі Быхаўца», Наваградак заснаваны Гердзівілам, сынам жамойцкага князя Монтвіла, унукам Гімбута, праўнукам Кунаса і прапраўнукам міфічнага Палямона. Монтвіл паслаў сына Гердзівіла, дазнаўшыся, што «Цар Батый» «разагнаў рускіх князёў» і землі, якія тыя захапілі, цяпер можна апанаваць самім. Разам з Гердзівілам пайшлі тры Монтвілавы «паны радныя»: Грумпюс, Эйкшыс і Гроўжыс (яны заснавалі Ашмяны, Эйшышкі, Граўжышкі). Яны «зайшлі за раку Вяллю, і потым перайшлі раку Нёман і знайшлі ў чатырох мілях ад ракі Нёмана гару красную, і спадабалася ім, і ўчынілі на ёй горад і назвалі яго Ноўгародак». Пасля Гердзівіла ў Ноўгарадку княжыў яго сын Мінгайла, а потым Мінгайлаў сын Скірмунт. Звесткі з «Палямонавага наратыва» лічацца легендарнымі.
Першыя летапісныя згадкі Наваградка звычайна адносяць да 1005, 1044, 1116 або 1254 гадоў. Згадка як пра «Ноўгарад» пад 1005 годам паходзіць з фальсіфіката XIV-XV ст. — «устаўнай граматы кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча» на заснаванне Тураўскай епархіі, якую лічаць неверагоднай. Думку, што паведамленне з 1044 года пра будаўніцтва «новага горада» кіеўскім князем Яраславам і яго паход «на Літву» адносіцца да Навагрудка, выказаў яшчэ Васіль Тацішчаў. Такое меркаванне заснавана на скажэнні ў позніх Наўгародскім 4-м і Сафійскім 1-м летапісах пад 1044 годам: «ходи Ярослав на Литву, а на весну заложил Новгород и сделал и». У арыгінале, ранейшым і паўнейшым Наўгародскім 1-м летапісе старэйшага ізводу, тэкст даецца як «В лето 6552 [1044]. Ходи Ярослав на Литву; а на весну же Володимир заложи Новъгород и сдела его». Таму можна сцвярджаць, што паведамленне 1044 года адносіцца да будаўніцтва новых умацаванняў у Ноўгарадзе.
#дразды

Forwarded from Звязда
У 2025 годзе будзе адзначацца 900-годдзе Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку
Але да яго юбілею рыхтуюцца ўжо цяпер.
zviazda.by
Але да яго юбілею рыхтуюцца ўжо цяпер.
zviazda.by
Царыца-вадзіца
Вада - асноватворная стыхія светабудовы. Народы ўсіх часоў абагаўлялі гэтую стыхію як невычэрпная крыніца жыцця, як вечна жывая крыніца, пры дапамозе якога апладнялася іншая вялікая стыхія - зямля.
Жыццё славяніна са старажытных часоў была звязана з вадой. Нашы продкі жылі ўздоўж рэк, па якіх праходзілі гандлёвыя шляхі, здзяйснялі зносіны паміж плямёнамі.
Вада як стыхія, якая валодае асобай чысцінёй, не прымае нячыстыя прадметы і выштурхвае іх на паверхню. Менавіта вада, калі ў яе кінуць свяшчэнны прадмет, прыводзіць людзей да месца, дзе можна будаваць селішча.
Рэкі-дарогі ў тагасветны свет, або межы паміж светам жыцця і смерці, выява часу.
Гісторыя славян звязана з вялікімі рэкамі: Дунаем, Дняпром, Донам, Волгай. Па сведчанні народных былін, моцныя магутныя волаты і іх жонкі, паміраючы, разліваліся шырокімі рэкамі. Арыйскае паходжанне маюць назвы рэк славян: Ра - Волга - рака сонца. Дон, Дунай, Дзвіна - значыць, вада, рака.

Forwarded from Матуля Беларусь
НАШЫ СВЯТЫ.
ЖАНЧЫНАМ-БЕЛАРУСКАМ.
БРЭНДАВАЯ ПАРФУМА - ДА 8 САКАВІКА !
Брэсцкі гарвыканкам абвясціў конкурс. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня разыгрывае парфуму "Любімы Брэст"!
Каб стаць ўладальнікам непаўторнага водара неабходна скласці чатырохрадкоўе, у якім павінны згадвацца словы «любімы Брэст».
Свае варыянты дасылайце на адрас электроннай пошты [email protected] да 9.00 7 сакавіка.
Лепшыя чатырохрадкоўі апублікуюць у тэлеграм-канале гарвыканкама, а пераможца атрымае парфуму «Любімы Брэст».
ЖАНЧЫНАМ-БЕЛАРУСКАМ.
БРЭНДАВАЯ ПАРФУМА - ДА 8 САКАВІКА !
Брэсцкі гарвыканкам абвясціў конкурс. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня разыгрывае парфуму "Любімы Брэст"!
Каб стаць ўладальнікам непаўторнага водара неабходна скласці чатырохрадкоўе, у якім павінны згадвацца словы «любімы Брэст».
Свае варыянты дасылайце на адрас электроннай пошты [email protected] да 9.00 7 сакавіка.
Лепшыя чатырохрадкоўі апублікуюць у тэлеграм-канале гарвыканкама, а пераможца атрымае парфуму «Любімы Брэст».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хоць верш пра заход сонца, але ўсім добрай раніцы і цудоўнага дня!
Forwarded from Лёгкая Мова
ЧУЛЬЛÍВЫ (čullivy)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Здольны ўспрымаць зьнешнія, фізычныя раздражненьні.
🔸️У гэтых дваццаці яблынь мы наўмысна затрымліваем цьвіценьне, яны вельмі чульлівыя да замаразкаў. (Стаховіч)
2. Кранальны, сардэчны, здольны выклікаць замілаваньне, добрае пачуцьцё.
3. Здольны тонка адчуваць, востра рэагаваць.
🔸️Ад чульлівага дзіцячага сэрца не схаваеш фальшы. (Краўчанка)
#словы_Ч