Верашчака
491 subscribers
8.02K photos
1.3K videos
4 files
2.06K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Ваш адмін на вялікім шпацыры))
#ГісторыяБеларусі
#Год1917

Рэвалюцыі 1917 года і беларускае пытанне
Пачатак тут

У выніку ў нацыянальным пытанні бальшавікі Беларусі дапусцілі шэраг пралікаў.

Апублікаваная ў 1917 годзе "Дэкларацыя правоў народаў Расіі" садзейнічала стварэнню асобных дзяржаў каля меж Беларусі на аснове самавызначэння.
У лістападзе 1917 года была абвешчана Украінская Народная рэспубліка (прызнаная Савецкай Расіяй), зроблены захады па ўтварэнні Латвійскай дзяржавы.

На заходнюю, акупаваную немцамі частку Беларусі (Віленшчыну і Гродзеншчыну) прэтэндавалі Літоўская Тарыба і польскія палітыкі.
Сур'ёзную пагрозу для Беларусі стваралі размешчаныя тут арміі Заходняга фронту, якія знаходзіліся ў стадыі інтэнсіўнага распаду.
Сітуацыя яшчэ больш ускладнялася дзеяннямі 1-га польскага корпуса пад камандаваннем Ю.Доўбар-Мусніцкага.

Ва ўмовах нарастання аграрнай рэвалюцыі часці корпуса станавіліся на абарону памешчыкаў, учынялі над беларускімі сялянамі жорсткія расправы.

Беларускія нацыянальныя партыі, якія не прынялі ўладу Саветаў, пэўныя надзеі звязвалі з выбарамі ва Устаноўчы сход (лістапад 1917г.). Яны меркавалі, што метадамі парламенцкай дэмакратыі можна дасягнуць поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі.

Выканкам Вялікай беларускай рады пачаў падрыхтоўку свайго Устаноўчага сходу - Усебеларускага з'езда, мэтай якога было стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.

Адначасова ў гэтым кірунку працаваў Беларускі абласны камітэт (БАК), які быў сфарміраваны ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў.
Беларускі абласны камітэт выступіў з прапановай аб правядзенні 15 снежня з'езда прадстаўнікоў земстваў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, арміі, настаўніцкага саюза, кааператыўных і культурна-асветніцкіх арганізацый.

Працяг будзе
Калі не ведаеш, чым дапамагчы людзям, проста стаі і свяці!

🎨 Малюнак Virpi Pekkala
#МіфыЛегендыБеларусі

Копша - у фальклоры цэнтральнай Беларусі магільны дух у выглядзе жанчыны. Нябожчыкам часцей клалі ў магілу грошы, каб дагадзіць ёй. Функцыі Копшы ад крыніцы да крыніцы розняцца - ад багіні царства мёртвых, да абаронцы магільных скарбаў.

Часцей Копшу уяўлялі страшнай і задымленай у сажы або смале жанчынай. Жыве Копша ў дамавінах, старых магілах, турбуе нябожчыкаў, асабліва тых, каму у магілу не паклалі грошы ды іншыя неабходныя для жыцця пасля смерці рэчы.

Ахвяраванні Копшы рабіліся падчас паганскай трызны, на Радаўніцу.
За рэкламу канала спадару Дзярмонту ( ці як там яго? ) вялікі дзякуй ... 😊😊😊😊
#КазкіДзецям

Каток - залаты лабок

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
Бчб-адэпт у мінулым, пад сцягам бчб зігаваўшы Дзярмонт вучыць людзей як Радзіму любіць. Паважаны, Алёша, ў нас ёсць Беларусь у цябе ёсць толькі нейкая "Скіфія". Вось тут паміж намі і вялікая розніца.
Forwarded from Yury
К. Крапіва
ФІЛОСАФ I РАКА
Блукаў Філосаф па зямлі.
Чаго блукаў? Мо праўды ён шукаў
I сцежак тых, што да яе вялі,
Мо вывучаў складанасць тых падзей,
Што выклікаюць у людзей
То радасць, то трывогі.
А толькі збіўся ён з дарогі,
Пайшоў да вёскі нацянькі
I апынуўся ля ракі.
Вось вёска ўся на відавоку,
Сям-там дымяцца каміны,
I смачны пах даносіцца здалёку:
Няйначай як пякуць бліны,
А можа, нават і мачанку
(Філосаф наш ад ранку
Не каштаваў ніякай стравы).
Ды вось бяда —
Наперадзе вада
I не відаць ніякай пераправы.
«Не будзем смутку наддавацца,—
Сказаў Філосаф наш, пачаўшы раздзявацца.—
Мне толькі варта зняць штаны,
I я паспею на бліны».
Аднак, раздзеўшыся, пачаў ён сумнявацца:
Ці то ў штанах, ці без штаноў —
Філосаф ёсць філосаф:
Паразважаць заўжды гатоў
Аб чалавечых лёсах.
«Які ж мяне самога лёс чакае?
Хоць розум мой глыбінь шукае,
Але ж вада тут чорная такая...
Таму адзначым: гэты глыб
Не для філосафаў — для рыб».
I тут, у гэтыя хвіліны
Сумненняў і разваг,
Пачуўся раптам роў асліны:
Асёл, прыспешыўшы хаду,
Імчаўся з берага ў ваду
(Відаць, усмаг).
Напіўшыся, стаяў, крапіў хвастом бакі
Аж на сярэдзіне ракі
(Аслу было тут па калені).
Філосаф зноў у задуменні:
«Чаму ж мы дна ў рацэ не бачым?
Даследуем і растлумачым:
Таму мы ў ёй не бачым дна,
Што ў вадаёме муць адна».
Так іншы твор са зместам цьмяным
Мы лічым ледзь не акіянам.

1963
#КухняБеларусі

Страва, якая асабліва падабаецца мужчынам, таму что мяса гатуецца адным вялікім кавалкам і атрымліваецца вельмі сакавітым.

Нам спатрэбіцца:
800 г свініны,
2 ст. лыжкі тлушчу
3 цыбуліны,
12 бульбін,
соль, кмен
Прыгатаванне:
Мяса (адным кавалкам) пасыпаць соллю, перцам, абсмажыць з усіх бакоў на моцна разагрэтым тлушчы.
Перакласці на бляху, уліць тлушч, што застаўся ад смажання, пасыпаць кменам, дадаць нарэзаную кружкамі цыбулю, 3-4 ст. лыжкі вады і паставіць у духоўку.
Запякаць, паліваючы сокам, які ўтварыўся, да таго часу, пакуль мяса дойдзе да напаўгатоўнасці.
Бульбу прыкладна адной велічыні абабраць, памыць, пасыпаць соллю і пакласці на бляху разам з мясам і, працягваючы паліваць, запякаць да гатоўнасці.
Гатовае мяса тонка нарэзаць, абкласці запечанай бульбай. Падаваць з кіслай капустай.
Усходні гараскоп на тыдзень
4 - 10 сакавіка


Шалі. Гэты тыдзень у параўнанні з мінулымі днямі будзе крыху менш напружаны. Давядзецца выконваць дадзеныя раней абяцанні, на шчасце, час для гэтага з’явіцца. Зрэшты, вашы намаганні не знікнуць дарма. Вас чакаюць вельмі прыемныя падзеі ў асабістым жыцці. Эмоцыі гэтых дзён, яркія і глыбокія, запатрабуюць выхаду. Адпачынак пажаданы пасіўны, у адасобленым месцы.

Скарпіён. Літаральна з першых дзён тыдня з’явіцца шанц для кар’ернага росту, павялічыцца дабрабыт. Заклад поспеху — у выкарыстанні асабістых і дзелавых сувязяў. Гэты час запомніцца багаццем сустрэч і цікавымі знаёмствамі. Не адкладайце рашэнне асабістых праблем у доўгую скрыню. Добры час, каб зрабіць важны крок насустрач свайму шчасцю. Цяпер могуць спраўдзіцца самыя смелыя мары.

Стралец. На гэтым тыдні надыходзіць спрыяльны час для рэалізацыі дзелавых планаў, вам могуць падняць заробак. Добры момант для рамонту кватэры, пакупкі мэблі, упрыгожвання інтэр’еру. Калі вы незадаволены абставінамі, якія складваюцца, то паспрабуйце што-небудзь змяніць у сабе, астатняе зменіцца само. У канцы тыдня чакайце падарункаў і ўвагі.

Казярог. На гэтым тыдні надайце асаблівую ўвагу зносінам з патрэбнымі і ўплывовымі людзьмі. Вас можа парадаваць нечаканае прызнанне вашых прафесійных заслуг. Панядзелак — удалы дзень для пачатку вандраванняў. У чацвер і пятніцу ваша ўпэўненасць ва ўласных сілах зробіць шмат за вас. У нядзелю варта перагледзець сваю стратэгію адносін са сваякамі, у першую чаргу з дзецьмі.

Вадаліў. На гэтым тыдні пажадана звярнуць асаблівую ўвагу на свае псіхалагічныя праблемы. Інакш не выключаны нуда і дэпрэсія. Зусім простыя дзеянні, распачатыя своечасова, дапамогуць умацаваць ваш унутраны стрыжань. У пятніцу з’явіцца шанц нестандартнага рашэння старых праблем. Добры час для пошуку свайго шляху і падвядзення вынікаў. У выхадныя вы, хутчэй за ўсё, будзеце заклапочаныя бытавымі пытаннямі, якія запатрабуюць неадкладнага вырашэння.

Рыбы. Стабільнасць жыццёвага ўкладу і аптымістычны настрой дазволяць вам лёгка праслізнуць праз перашкоды і выйсці пераможцамі практычна з любой сітуацыі. У пачатку тыдня пажадана нікуды не спазняцца, непунктуальнасць можа стаць прычынай праблем. У аўторак і суботу не варта пачынаць высвятленне адносін са спадарожнікам жыцця, вы рызыкуеце сур’ёзна пасварыцца.
Усходні гараскоп на тыдзень
4 - 10 сакавіка


Авен. Вам відавочна ёсць чым ганарыцца, аднак не варта цешыць сябе і выхваляцца сваімі бліскучымі поспехамі. Зноў і зноў давядзецца збірацца з сіламі, праяўляць волю, рабіць усё, што належыць, каб дасягнуць чарговай з намечаных вышынь. Практычна ўвесь час на гэтым тыдні можа быць паглынуты работай, адказнасць і напружанне будуць узрастаць. Добра было б не толькі патрабаваць увагі ад людзей, неабыякавых да вас, але і нешта рабіць для іх у адказ. Выхадныя варта правесці з сям’ёй і роднымі.

Цялец. Прафесійная сфера запатрабуе пільнай увагі і непасрэднага ўдзелу ў працоўных працэсах. Для таго каб утрымліваць кантроль над сітуацыяй, вам спатрэбіцца разважлівасць і засяроджанасць. Паспрабуйце не выяўляць ганарыстасць і не сварыцца з навакольнымі. Аўторак — спрыяльны дзень для максімальнай актыўнасці і рашучых дзеянняў. У пятніцу наладзьце вечарынку для сяброў.

Блізняты. На гэтым тыдні зможаце плённа працаваць, не адцягваючыся на прыкрыя дробязі, а змены ў працоўным калектыве прынясуць павышэнне на службе і рост зарплаты. Вашы працоўныя планы пачнуць рэалізоўвацца суцэльна ўдала. А вось у асабістым жыцці лепш нічога не планаваць, жывіце па вольным графіку, і ўсё само складзецца найлепшым чынам. Пятніца можа стаць вельмі рамантычным днём. Чакайце падарункі, кветкі, сюрпрызы.

Рак. Можа з’явіцца шанц рэалізаваць свае мары, дык скарыстайцеся дадзенай магчымасцю. У вас няма мары? Прыйдзецца тэрмінова прыдумаць. Надыходзіць дастаткова насычаны падзеямі тыдзень. На рабоце назапасіцца мноства спраў, якія запатрабуюць неадкладнага рашэння. Спатрэбіцца ўпэўненасць у сваіх сілах і здольнасць не спыняцца на паўдарогі. Аднак паспешнасць і мітусня ні да чаго. Доўгія выхадныя правядзіце ў коле прыемных вам людзей.

Леў. Гэты тыдзень прынясе ўсплёск актыўнасці ў сферы прафесійнай дзейнасці і творчых пошукаў. Усё будзе атрымлівацца проста выдатна, але будзьце пільныя, капрызная ўдача можа адвярнуцца ў любы момант. Асабліва калі вы зазнаецеся і вырашыце спачываць на лаўрах. Да таго ж начальства будзе да непрыстойнасці часта мяняць свой пункт гледжання. Субота можа аказацца даволі складаным і мітуслівым днём.

Дзева. На гэтым тыдні не выключаны ўскладненні з дзелавымі партнёрамі, патрэбен разумны кампраміс, але не больш за тое. Свае інтарэсы давядзецца адстойваць. І не ўсе вашы выказванні прыйдуцца па душы, яны могуць унесці разлад сярод калег і стаць прычынай дастаткова сур’ёзнага канфлікту. У пятніцу будуць спрыяльныя паездкі і вандраванні. Не пераносьце вызначаны адпачынак.
4 сакавіка - прафесійнае свята беларускай міліцыі.

Ён адзначаецца з 1917 года, калі загадам грамадзянскага каменданта горада Мінска Міхайлаў Міхаіл Аляксандравіч (сапраўднае імя — Міхаіл Васільевіч Фрунзе) быў прызначаны часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага земскага саюза па ахове парадку ў горадзе Мінску.

Гэтая дата лічыцца днём нараджэння беларускай міліцыі.

Свята зацверджана 26 сакавіка 1998 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў! Віншуем вас з прафесійным святам!

Ваша праца небяспечная і цяжкая, патрабуе мужнасці, вытрымкі і прафесіяналізму. Дзякуем за вашу нялёгкую працу, самаадданае служэнне грамадству і яго абарону! Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым сем'ям, поспехаў у службе, падтрымкі калег і блізкіх.

https://youtu.be/AMO4gg5ooeM?si=-AzXgEvp1HiCtS5N
У які дзень адзначаюць сваё свята праваахоўнікі іншых краін

Аналагічныя святы існуюць у многіх краінах свету.

Напрыклад, у Расіі Дзень супрацоўніка органаў унутраных спраў адзначаюць 10 лістапада. Так гэтае свята сталі называць з 2011 года пасля перайменавання міліцыі ў паліцыю. У цэлым расійскія традыцыі святкавання падобныя з беларускімі.

Дзень Казахстанскай паліцыі-23 чэрвеня. Указ аб гэтым кіраўнік дзяржавы падпісаў у 2007 годзе.

Паліцыя Арменіі пачынаючы з 2002 года адзначае сваё прафесійнае свята кожнае 16 красавіка. Дата абраная не выпадкова-менавіта ў гэты дзень у 2001 годзе ў Арменіі прынялі Закон аб паліцыі.

У Кыргызстане Дзень работніка міліцыі святкуюць 1 лістапада. Урад Рэспублікі 17 верасня 1993 года па прапанове МУС прыняў пастанову аб гэтым у памяць аб утварэнні міліцыі 1 лістапада 1924 г.у Кара-Кыргызскай аўтаномнай вобласці. Летась ведамства адзначыла свой 99-ы дзень нараджэння.

На Кубе Дзень паліцыі – 10 лістапада-супадае з расейскай датай.

Дзень Народнай паліцыі Кітая адзначаецца штогод 10 студзеня. Цікава, што нумар экстранага выкліку ў краіне-110.
Свята заснавалі ў 2020 годзе ў гонар прызнання выбітнай працы органаў грамадскай бяспекі. У 2024 годзе напярэдадні свята найбольш вызначыліся супрацоўнікаў народнай паліцыі не толькі ўзнагародзілі, але і апублікавалі ў СМІ іх імёны і біяграфіі, каб натхніць калег і грамадзян.
#СучаснаяБеларусь

Рэкі Беларусі

Шматлікія беларускія гарады стаяць на буйных рэках. Напрыклад, праз Гомель працякае Сож, Мінск стаіць на Свіслачы, а гораду Пінску і зусім назву дала яго галоўная водная артэрыя — рака Піна.

Цікавы факт: хоць Беларусь і названа «сінявокай», азёр у ёй на парадак менш — рэк налічваецца 20 800.