Верашчака
493 subscribers
7.33K photos
1.17K videos
4 files
1.82K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#КухняБеларусі

Бульба ў солі

Хто хоць раз спрабаваў печаную ў вуглях бульбу, той сумуе па ёй, седзячы ў сваёй гарадской кватэры.

У мяне ёсць для вас адзін хітры рэцэпт прыгатавання бульбы. Не скажу, што яна такая ж, як печаная атрымаецца, але крыху напамінае па смаку.
А што смачней, чым проста так звараная, то дакладна!

Глядзіце відэа і смачна есці вам!
Forwarded from Звязда
Адкуль у Зайца кажушок

Некалі Расціслаў Бензярук у аўтабіяграфічным вершы прыгадваў свае пачаткі: «На парозе вясны, сярод лютай вайны, меў я шчасце калісь нарадзіцца». І вось 27 лютага да пісьменніка, які жыве ў Жабінцы і дасюль актыўна шчыруе на творчай ніве, завітаў прыгожы юбілей – 80 гадоў з дня нараджэння.

zviazda.by
#СучаснаяБеларусь

Самае легендарнае возера Беларусі — Свіцязь.

Насамрэч, Беларусь — вельмі містычная краіна, таму нядзіўна, што ў ёй існуе мноства легенд пра азёры.

Натхніўшыся гісторыяй пра Свіцязь, знакаміты паэт Адам Міцкевіч нават стварыў аднайменную паэму.

Гісторыя пра горад, які пайшоў пад зямлю, – не адзіная легенда, звязаная з гэтым месцам. Кажуць, у ціхае надвор'е на беразе можна пачуць як гучаць званы храма, схаванага ў глыбінях возера Свіцязь. А таямнічая Свіцязянка дагэтуль з'яўляецца перад рыбакамі і турыстамі.

Легенду цяжка пацвердзіць навукова, а вось пра таямнічыя сцежкі балтыйскіх плямёнаў, якія калісьці праходзілі па дне возера, сведчаць археалагічныя знаходкі. Фрагмент брукаванай дарогі быў знойдзены на дне вадаёма ў 70-х гадах.

Аднак ёсць рэчы, якія здзіўляюць нават навукоўцаў. Напрыклад, даследчыкі не могуць растлумачыць, чаму ўзровень вады ў Свіцязі заўсёды аднолькавы, нягледзячы на засуху, дажджы і іншыя змены надвор'я. 
Ваш адмін на вялікім шпацыры))
#ГісторыяБеларусі
#Год1917

Рэвалюцыі 1917 года і беларускае пытанне
Пачатак тут

У выніку ў нацыянальным пытанні бальшавікі Беларусі дапусцілі шэраг пралікаў.

Апублікаваная ў 1917 годзе "Дэкларацыя правоў народаў Расіі" садзейнічала стварэнню асобных дзяржаў каля меж Беларусі на аснове самавызначэння.
У лістападзе 1917 года была абвешчана Украінская Народная рэспубліка (прызнаная Савецкай Расіяй), зроблены захады па ўтварэнні Латвійскай дзяржавы.

На заходнюю, акупаваную немцамі частку Беларусі (Віленшчыну і Гродзеншчыну) прэтэндавалі Літоўская Тарыба і польскія палітыкі.
Сур'ёзную пагрозу для Беларусі стваралі размешчаныя тут арміі Заходняга фронту, якія знаходзіліся ў стадыі інтэнсіўнага распаду.
Сітуацыя яшчэ больш ускладнялася дзеяннямі 1-га польскага корпуса пад камандаваннем Ю.Доўбар-Мусніцкага.

Ва ўмовах нарастання аграрнай рэвалюцыі часці корпуса станавіліся на абарону памешчыкаў, учынялі над беларускімі сялянамі жорсткія расправы.

Беларускія нацыянальныя партыі, якія не прынялі ўладу Саветаў, пэўныя надзеі звязвалі з выбарамі ва Устаноўчы сход (лістапад 1917г.). Яны меркавалі, што метадамі парламенцкай дэмакратыі можна дасягнуць поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі.

Выканкам Вялікай беларускай рады пачаў падрыхтоўку свайго Устаноўчага сходу - Усебеларускага з'езда, мэтай якога было стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.

Адначасова ў гэтым кірунку працаваў Беларускі абласны камітэт (БАК), які быў сфарміраваны ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў.
Беларускі абласны камітэт выступіў з прапановай аб правядзенні 15 снежня з'езда прадстаўнікоў земстваў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, арміі, настаўніцкага саюза, кааператыўных і культурна-асветніцкіх арганізацый.

Працяг будзе
Калі не ведаеш, чым дапамагчы людзям, проста стаі і свяці!

🎨 Малюнак Virpi Pekkala
#МіфыЛегендыБеларусі

Копша - у фальклоры цэнтральнай Беларусі магільны дух у выглядзе жанчыны. Нябожчыкам часцей клалі ў магілу грошы, каб дагадзіць ёй. Функцыі Копшы ад крыніцы да крыніцы розняцца - ад багіні царства мёртвых, да абаронцы магільных скарбаў.

Часцей Копшу уяўлялі страшнай і задымленай у сажы або смале жанчынай. Жыве Копша ў дамавінах, старых магілах, турбуе нябожчыкаў, асабліва тых, каму у магілу не паклалі грошы ды іншыя неабходныя для жыцця пасля смерці рэчы.

Ахвяраванні Копшы рабіліся падчас паганскай трызны, на Радаўніцу.
За рэкламу канала спадару Дзярмонту ( ці як там яго? ) вялікі дзякуй ... 😊😊😊😊
#КазкіДзецям

Каток - залаты лабок

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
Бчб-адэпт у мінулым, пад сцягам бчб зігаваўшы Дзярмонт вучыць людзей як Радзіму любіць. Паважаны, Алёша, ў нас ёсць Беларусь у цябе ёсць толькі нейкая "Скіфія". Вось тут паміж намі і вялікая розніца.
Forwarded from Yury
К. Крапіва
ФІЛОСАФ I РАКА
Блукаў Філосаф па зямлі.
Чаго блукаў? Мо праўды ён шукаў
I сцежак тых, што да яе вялі,
Мо вывучаў складанасць тых падзей,
Што выклікаюць у людзей
То радасць, то трывогі.
А толькі збіўся ён з дарогі,
Пайшоў да вёскі нацянькі
I апынуўся ля ракі.
Вось вёска ўся на відавоку,
Сям-там дымяцца каміны,
I смачны пах даносіцца здалёку:
Няйначай як пякуць бліны,
А можа, нават і мачанку
(Філосаф наш ад ранку
Не каштаваў ніякай стравы).
Ды вось бяда —
Наперадзе вада
I не відаць ніякай пераправы.
«Не будзем смутку наддавацца,—
Сказаў Філосаф наш, пачаўшы раздзявацца.—
Мне толькі варта зняць штаны,
I я паспею на бліны».
Аднак, раздзеўшыся, пачаў ён сумнявацца:
Ці то ў штанах, ці без штаноў —
Філосаф ёсць філосаф:
Паразважаць заўжды гатоў
Аб чалавечых лёсах.
«Які ж мяне самога лёс чакае?
Хоць розум мой глыбінь шукае,
Але ж вада тут чорная такая...
Таму адзначым: гэты глыб
Не для філосафаў — для рыб».
I тут, у гэтыя хвіліны
Сумненняў і разваг,
Пачуўся раптам роў асліны:
Асёл, прыспешыўшы хаду,
Імчаўся з берага ў ваду
(Відаць, усмаг).
Напіўшыся, стаяў, крапіў хвастом бакі
Аж на сярэдзіне ракі
(Аслу было тут па калені).
Філосаф зноў у задуменні:
«Чаму ж мы дна ў рацэ не бачым?
Даследуем і растлумачым:
Таму мы ў ёй не бачым дна,
Што ў вадаёме муць адна».
Так іншы твор са зместам цьмяным
Мы лічым ледзь не акіянам.

1963