Верашчака
487 subscribers
6.98K photos
1.09K videos
4 files
1.71K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
" І пра тое кожны пяе салавей
Росным кветкам у роднай траве:
«На Беларусі бог жыве», —
І няхай давеку жыве." 💚❤️
Верашчака
#СучаснаяБеларусь #ПобытБеларусі #Рамёствы
#СучаснаяБеларусь
#ПобытБеларусі
#Рамёствы

У Расіі зараз у моду ўваходзяць какошнікі, зразумела, у сучасным варыянце. Бачу, што папулярныя блогеры, прадпрымальнікі, артысты носяць гэты аксесуар. Дызайнеры моды робяць акошнік элементам сваіх калекцый.

І была думка, вось бы і які небудзь элемент беларускага касцюма набыў новае жыццё і стаў папулярным сярод моладзі. Аж раптам во яно! Ёсць! Беларускія майстрыцы робяць гарлячкі з бісеру і паспяхова прадаюць іх нават за мяжу!

Гарлячка — шыйнае ўпрыгажэнне з бісеру, якое штодзённа насілі жанчыны Гомельшчыны ў мінулым стагоддзі.

Бісер на тэрыторыю сучаснай Беларусі завозілі з ранняга жалезнага веку. З I ст. да н. э. — I ст. н. э. у нас пачалі вырабляць разнастайныя шкляныя пацеркі, якія потым выкарыстоўвалі для шыйных упрыгажэнняў, нанізваючы на шнуркі або конскі волас, для аздаблення металічных упрыгажэнняў, вопраткі і рытуальных прадметаў.

Аднак выпляталі з бісеру толькі на Гомельшчыне, а менавіта ў Веткаўскім і Брагінскім раёнах. Там у канцы XIX — пачатку XX стст. распаўсюдзіліся шыйныя ўпрыгажэнні з бісеру пад рознымі назвамі — кружкі, лавачкі, пляцёнкі і гарлячкі. Гарлячкі плялі па ўсёй акружнасці шыі або толькі на пярэднюю частку.
Узоры звычайна паўтаралі арнамент на абрусах, кашулях, ручніках. Тыповыя назвы такіх узораў: «Казёл», «Павук», «Капейка», «Вочка».
#СучаснаяБеларусь
#Рамёствы
#ПобытБеларусі

Сёння майстрыха Дарка адна з тых, хто адраджае моду на гарлячкі.

Ейныя вырабы носяць у Беларусі, Казахстане, Літве, Польшчы, Германіі, Францыі, Нідэрландах, Швейцарыі, Грузіі і Амерыцы. Дарка лічыць, што гарлячкі ўпісваюцца ва ўсе стылі, і носіць сваю працу нават са спартыўнымі штанамі

Больш за ўсё Дарка любіць арнаменты з посцілак: катоў, ільвоў, лебедзяў, вавёрак, пчол, галубоў і колеры «вырві вока». Таксама ёй падабаецца, калі людзі скідваюць свае ідэі, і пачынаецца сумесная праца.

— У нас столькі арнаменту, што мне жыцця не хопіць усё перарабіць. Я памятаю ўсе працы, якія я рабіла, усе вырабы і кожнага чалавека, які заказваў прыгажосць. Але самыя незвычайныя працы — гэта працы з посцілак, якія ткалі прабабулі ці бабулі заказчыц. Гэта ж цуд! І мая праца, якую ўпершыню заказалі, з арнаментам «Прашчур», продак усіх продкаў, назаўжды ў маім сэрцы, — кажа дзяўчына.


https://www.instagram.com/darka__vyrvi_voka?igsh=MXF5a2NnNXZqdnlpdQ==э
Forwarded from Звязда
❗️Прэзідэнт пра саюзную дзяржаву:

Дзве незалежныя дзяржавы! У нас эканоміка ў чымсьці розная, мы многае захавалі, што вельмі шануе РФ. Трэба эвалюцыйна, крок за крокам, вырашаць пытанні, якія стаяць перад намі.
Forwarded from Звязда
📣 Прэзідэнт пра Украіну:
Ёсць магчымасць дамовіцца! Я бачу, расіяне ўзялі курс на мірнае ўрэгуляванне гэтага пытання. Калі не пойдуць на перагаворы з Расіяй – цалкам страцяць краіну.
#ЯМыКаласы
#Літаратура

«Сям`я, дзе трымаюцца старых звычаяў, не можа выхаваць юду».
 
«Заручыны — гэта яшчэ не вяселле. I нават вяселле яшчэ не канец. Разумеешь, на зямлi iснуе адзiная непапраўнанасць, адзiная незваротнасць. Гэта смерць. Пакуль яна не прыйшла — усе можна змянiць тваей воляй або капрызам лесу».
 
Уладзімір Караткевіч. «Каласы пад сярпом тваім»
Forwarded from Звязда
У дом Валянціна Таўлая сцежка прывяла

У Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея ўрачыста адзначылі 110-годдзе з дня нараджэння паэта. Госці і прыхільнікі яго творчасці пазнаёміліся з экспазіцыямі і выстаўкамі ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, наведалі галоўную славутасць горада — Лідскі замак.

zviazda.by
Вось такі цікавы кубачак заўважылі нашы падпісчыкі ў краме!

Згадзіцеся, арыгінальны дызайн, выдатны падарунак.

Дасылайце вашы фота тавараў "па-беларуску"
🪗 Песнямі пад жывую музыку сустракае Занарацкі ўчастак для галасавання нумар 10.

Святочны настрой ствараюць мясцовыя самадзейныя артысты.

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Святлана Блізнік расказвае, што галасаванне праходзіць досыць актыўна: на 14:00   удзел у выбарах прынялі 74 працэнты ад унесеных у спісы. І людзі працягваюць ісці на ўчастак. Да тых жа, хто пажадаў галасаваць дома, накіроўваюцца члены камісіі. Вось і зараз яны працуюць у Занарачы.

Пакуль размаўляем, занарацкіх артыстаў змяняе калектыў "Радаўніца".