Верашчака
488 subscribers
7.01K photos
1.09K videos
4 files
1.71K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МіфыЛегендыБеларусі

Цыгра - мiфічная iстота, якою страшылi дзяцей, каб яны не лазілі дзе ні трэба - лес, балота, чужы агарод.

Мабыць гэта бліжайшы сваяк Цыцохі, але душыць дзяцей яна каменнымі, а не жалезнымі цыцкамі.  Згадваецца на ўсходзе Беларусі. 
Forwarded from Час сьпяваць (Natallia 🦉Sych)
Сённяшні эфір пра вельмі цікавы сюжэт, які даволі часта сустракаецца ў даўгіх песнях. Памірае малойчык а на яго магілу прылятаюць плакаць тры птушачкі - маці, сястра і жонка. Да сустрэчы!
#КазкіДзецям

Прынцэса на гарошыне

Ханс Крысціян Андэрсэн

Пераклад Уладзіміра Ліпскага
Forwarded from Усё пра ўсё
А вы ведалі, што ў нас, у Беларусі тэстуюць футурыстычны цягач MAZ-Х? Абяцаюць запас ходу да 3000 км (гэта гібрыд), а таксама выдатныя разгон і хуткасць.

Апроч абцякальнай кабіны, цікава і прылада ўсярэдзіне: пасадка кіроўцы прыніжаная, у зоне адпачынку ёсць высоўная ракавіна, а дзверы ўсяго адні - ссоўная справа. Замест усіх люстэркаў камеры.

Калі грузавік запусцяць у вытворчасць (і ці запусцяць увогуле), пакуль не гавораць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пастаноўка на беларускай мове для юных гледачоў.
Чаму фінікі асабліва карысныя для жанчын

Фінікі лічацца "жаночай" ежай, якая павялічвае месяцовую энергію. Давайце
разбярэмся, чым карысныя гэтыя выдатныя сухафрукты для выдатнай
паловы чалавецтва.

🔹 Фінікі валодаюць супрацьпухліннымі ўласцівасцямі і здольныя
прадухіляць развіццё анкалагічных захворванняў. Таму абавязкова
уключайце іх у свой рацыён для прафілактыкі ракавых захворванняў.

🔹 Фінікі служаць магутным энергетыкам: ужо праз 30 хвілін пасля іх
ужывання вы адчуеце прыліў бадзёрасці і сіл. Гэта дапаможа захаваць
актыўнасць на працягу дня.

🔹 Калі вы выконваеце дыету з мэтай скінуць лішнюю вагу, заменіце фінікамі ўсе прысмакі і мучныя вырабы. Фінікі вельмі добра стымулююць стрававальны працэс, і дапамагаюць чысціць кішачнік.

🔹 А яшчэ фінікі - выдатны прадукт, які прадухіляе дэпрэсіі і паляпшае настрой.
#МоваНашаРодная

Лёк

Так называюць сялёдачны, а зрэдку и агурэчны расол

Як сказана ў слоўніку Івана Насовіча, названым мовазнаўцамі «энцыклапедыяй роднай мовы»: лёк — гэта всякій разсолъ, особенно сельдяный: «На капейку лёку, на цэлы дзень піцця»; густая наливка: «Самы лёк спілі, а толькі гушчу пакінулі

Лінгвісты перакананы, што лёк са значэннем селядцовы расол узнік у выніку кантамінацыі — змеш­вання частак двух блізкіх па гучанні польскіх слоў lak(ляк) — расол і loch (лёх) — густы сіроп з чаго-небудзь, апошняе з якіх выводзіцца ад італьянскага loc, loco, што ў сваю чаргу трапіла з лацінскай мовы, дзе lohos — густое лякарства, падобнае да павідла.

Калі ж будзе нагода запрасіць у хату сваякоў, суседзяў, то парадуйце іх сваёй гасціннасцю, а на пытанне: „Што гэта ў вас на стале?“ — адкажыце словамі Рыгора Барадуліна: „І смáгне селядзец у лёку, і ў лютай пáры млее кроп“.
Не давайце іншым абражаць ваш ГОНАР.
ГОНАР вашага народа, вашай веры.Ведайце, што ў вачах чужаземца выйграе той чалавек, які паважае свой народ. А той, хто зносіць абразы, той здраднік.
Здрадніка ніхто не паважае!
Хочаце пазнавальна і незвычайна правесці выходныя з сям'ёй у Беларусі? Бярэзінскі біясферны запаведнік запрашае Вас і вашу сям'ю. Вас чакае не толькі прагляд экспазіцый у музеі, але і сустрэча з дзікімі жывёламі ў лясным заапарку, гісторыя іх жыцця. Пазнаёміцеся з беларускай міфалогіяй у рамках Музея міфалогіі, пакатайцеся на коніках.Увесь гэты час Вас будзе суправаджаць абсалютна чыстае паветра запаведніка і Шчабятанне птушак, якіх так не хапае нашым дзецям.   https://berezinsky.by/by/ekoprosveshchenie-i-turizm/programmy-turov/tury-vykhodnogo-dnya/tur-druzhnaya-semeyka/
Усе на выбары. 💚❤️
#МоваНашаРодная

Лёс мяккага знака
або ад "тарашкевіцы" да "наркамаўкі"


У 1918 годзе ў Вільні пабачыла свет “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча, у якой была зроблена першая ўдалая спроба ўнармавання правапісу новай літаратурна-пісьмовай беларускай мовы.

На працягу наступнага дзесяцігоддзя правапіс Тарашкевіча і яго “Граматыка” адыгралі выключна важную ролю ў пашырэнні і ўкараненні беларускай мовы ва ўсе сферы ўжытку беларускага грамадства.

Але моўная практыка ўжо ў сярэдзіне 1920-х паказала, што гэты правапіс мае істотныя недахопы, якія, у прыватнасці, абцяжарваюць вывучэнне беларускай мовы ў агульнаадукацыйных школах.

— Пытанне аб рэформе правапісу паводле “Граматыкі” Тарашкевіча фактычна ўзнялі настаўнікі-практыкі, што пачалі выкладаць беларускую мову і весці навучанне па-беларуску. Прычым пытанне гэта было імі ўзнята задоўга да пачатку палітычных рэпрэсій, — адзначае дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр ЛУКАШАНЕЦ.

— Дарэчы, і сам Тарашкевіч у прадмове да аднаго з выданняў сваёй “Граматыкі” пісаў, што не ўсе распрацаваныя ім правілы дасканалыя і “Граматыка” патрабуе пэўнай дапрацоўкі. Некаторыя сфармуляваныя Тарашкевічам правілы былі вельмі грувасткімі і складанымі для вывучэння. Многія аспекты правапісу засталіся ўвогуле незакранутымі, недасканалым было ўпарадкаванне напісання слоў іншамоўнага паходжання.

— “Граматыка” 1918-га моцна садзейнічала стабілізацыі правапісных норм. У сваім правапісе Тарашкевіч здолеў аб’яднаць два асноўныя прынцыпы, што і сёння застаюцца вядучымі ў беларускай арфаграфіі: марфалагічны і фанетычны, — тлумачыць навукоўца.

— Марфалагічны прынцып звязаны з нязменнай перадачай на пісьме значымых частак марфем незалежна ад таго, як яны вымаўляюцца ў розных формах слова.
А фанетычны прынцып звязаны з адлюстраваннем на пісьме вуснага маўлення: “як чуеш, так і пішаш”.
Марфалагічнаму прынцыпу ў асноўным падпарадкавана адлюстраванне на пісьме зычных гукаў, фанетычнаму — галосных.

Такім чынам, Тарашкевічу ўдалося не толькі ўпершыню сістэмна сфармуляваць асноўныя правілы беларускай арфаграфіі, але і спалучыць два асноўныя прынцыпы (фанетычны і марфалагічны), што забяспечыла адметнасць беларускай пісьмовай мовы.

Беларускае грамадства карысталася “тарашкевіцай” на працягу больш як 10 гадоў.

Працяг
Forwarded from Звязда
🔥Гатоўнасць нумар 1 на ўчастку нумар 1!
Upd: так яго ў народзе называюць.

Адзіны дзень галасавання: Прэзідэнта з хвіліны на хвіліну чакаюць на 481-м участку ва ўніверсітэце фізкультуры.
❗️Пагутарыць Прэзідэнт традыцыйна і з журналістамі.
Forwarded from Звязда
❗️Прэзідэнт: шчыра скажу, нідзе ў свеце адкрытых сумленных выбараў як у Беларусі – НЯМА!

У нас гэта свята! Мы праводзім шчырую і сумленную палітыку! Нам патрэбна спакойнае жыццё і ў імя гэтага мы будзем рабіць УСЁ!
Forwarded from Звязда
🔥 🔥 🔥 Перадайце ім, што пайду!
Прэзідэнт на пытанне аб маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах!!!
" І пра тое кожны пяе салавей
Росным кветкам у роднай траве:
«На Беларусі бог жыве», —
І няхай давеку жыве." 💚❤️