Верашчака
487 subscribers
8.32K photos
1.35K videos
5 files
2.13K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Спадчына
Пра выдуманыя гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
Forwarded from Спадчына
Верашчака
Пра выдуманыя гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі
Магчыма многія з вас бачылі гэтую карту гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, якая з энцыклапедыі ў энцыклапедыю гуляе без усялякіх удакладненняў. Па ёй дарэчы фарміруецца (і ніяк не можа сфарміравацца) экспазіцыя Музея народнай архітэктуры і быту ў Азярцы.

Па-першае, насцяроджвае тое, што карта існуе адна адзіная. Гэта азначае, што тэму падзелу на гісторыка-этнагафічныя рэгіёны ніхто з навукоўцаў не распрацоўвае, інчай былі б бясконцыя ўдакладненні межаў, альтэрнатыўныя варыянты.

Па-другое, аж занадата падазрона выглядае тое, што рэгіёнаў 6, як і савецкіх абласцей у Беларусі, дык яшчэ гэтыя рэгіёны ў цэлым добра суадносяцца з межамі абласцей.

Па-трэцяе, дзіўная раўназначнасць. Рэгіёны не моцна адрозніваюцца. Так не бывае.

Я адмыслова дадаў карты этнаграфічных рэгіёнаў нашых суседзяў, Літвы і Польшчы, каб паказаць розніцу. У Літве існуе гіганцкая Аўкштайція, невялічкая Сувалкія і маленечкая Малая Літва. У Польшчы гіганцкія Вялікапольшча, Малапольшча, Мазовія, а побач маленькія памежныя Лужыца, Палессе, Вармія. І карты гэтыя разнастайныя, на адной ёсць Чырвоная Русь, Чорная Русь і Сувальшчына, і спрэчная паміж імі Гродзеншчына, на іншай больш абагуленыя рэгіёны. І многія памежныя рэгіёны толькі часткова заходзяць на тэрыторыю сучаснай Польшчы, бо межы, намаляваныя пасля вайны, не адпавядаюць ніякай гісторыі і этнаграфіі.

А галоўнае, што я, не будучы палякам і не ведаю ўсё іхняй гістарычнай кухні ведаю, што Мазовія досыць позна была далучана да Кароны, што Мазуры гэта азёрны край, што дзіўны клін Варміі там утварыўся, бо пасля Грунвальда гэтыя землі Прусіі адышлі непасрэдна да Кароны, а ўсё навокал да 1945 года было пад немцамі. Ведаю, што Малая Літва нават у ВКЛ ніколі не была, там літоўцы развіваліся сваім шляхам і шмат у чым адсутнасць цэнзуры на літоўскі друк паспрыяла літоўскаму нацыянальнаму адраджэнню ў 19 ст. (кніганошы насілі літоўскія кнігі менавіта адсюль).

І я абсалютна нічога не ведаю пра беларускую нарэзку.

Я адмыслова пайшоў пачытаць пра Беларускае Падняпроўе і Панямонне.

Гэта капец: X-XIII стст., крывічы, хуічы, радзімічы. І ўсё. Далей, відаць, Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя. На падставе гэтага склалі карту на, увага, XIX - пачатак XX стагоддзя?

Яны там нас што, за дэбілаў лічаць???

Заходняе Палессе - окей, па межах унікальнай гаворкі. Але Усходняе? Брагін і Лоеў нават у ВКЛ некалькі стагоддзяў не уваходзілі і тут раптам гісторыка-этнаграфічная блізкасць з Ганцавічамі пад Баранавічамі?

Падняпроўе мае сваю адметнасць гістарычную, звязаную з пастаянным вынішчэннем зямлі ў войнах, вялікімі гарадамі-крэпасцямі на Дняпры і трыманнем праваслаўя. Але можна было назваць Белай Руссю. Пабаяліся крыватолкаў.

Але што блін за Падзвінне ў Плешчаніцах і Будславе? Што агульнага ў культуры Глыбоччыны з культурай Віцебшчыны, што іх аб'ядналі ў адзін рэгіён?

І ДЗЕ БЛІН ВІЛЕНШЧЫНА? Не да рэк рэгіёны прывязваліся, не да сівых плямёнаў і археалагічных культур, а да цэнтраў. Вакол сталіцы Вільні быў яе магутны эканамічны, палітычны і культурны ўплыў. Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Воранава - гэта ўсё Віленшчына. Але яе няма ў беларускай, ёсць нейкае Панямонне.

А чаму няма? Па той жа прычыне, чаму на карце беларускіх дыялектаў не паказаны беларускія дыялекты Віленшчыны, што засталася Літве, Падляшша, Смаленшчыны, Пскоўшчыны і інш., то бок усяго беларускага арэала, што застаўся па-за межамі БССР. Дарэчы гэтыя карта таксама існуе ў адной і толькі адной версіі.

Нельга, бо гэта нацыяналізм, шавінізм і сепаратызм у дачыненні да саюзных рэспублік і Цэнтра.

Гісторыка-этнагафічную карту на сметніцу - гэта савецкі фуфел у найгоршым варыянце. Варта шукаць свае рэгіёны наноў, глядзець не славянскія і балцкія плямёны, а стагоддзі пазней: на падзел, на заваяванні, на эканамічныя сувязі, на тагачасныя цэнтры,. а толькі пасля на вышыўку і сялянскія хаты, якія з гэтай нарэзкай таксама не стыкуюцца.
Проста цікава, хто што мяркуе наконт гэтай думкі? 👆
Forwarded from Звязда
Колькасць ДТЗ з удзелам паляўнічых жывёл у 2023 годзе вырасла амаль на 12%

Гэта на 353 выпадкі, або 11,7 працэнта, больш, чым у 2022 годзе.

zviazda.by
Forwarded from Час сьпяваць (Natallia 🦉Sych)
Часцей за ўсё музыкі ігралі разам, у капэлі. Выконвалі танцы, маршы (музыка, якая суправаджала вясельны поезд). Складалася капэля звычайна са скрыпкі, цымбал, бубна ды басэтлі. У пачатку ХХ стагоддзя яшчэ фіксавалі дудароў, але пазней усё большую папулярнасць набывае гармонік. Музыканты часта ігралі на вуліцы, на хаду, што адбівалася на выбары інструментах ды манеры ігры.
Паслухайце капэлю Алёны Мялешкі, найгрыш "Як вецер у полі гуляе". Выконваюць басэтля, скрыпка, цымбалы ды барабан (бубен).
https://youtu.be/HMNiqrJ4o-Q?si=V5eb0xLEvivI24TD
🍃Як жанчына творыць чараўніцтва на кухні🍂

Нашы продкі ведалі, што якасць ежы вызначае не толькі стан здароўя чалавека, але і стан яго псіхікі, разумовай дзейнасці, накіраванасці.

Успомніце прымаўку: "шлях да сэрца мужчыны ляжыць праз яго страўнік". Здольнасць рыхтаваць сапраўды адзін з сакрэтаў шчаслівага сямейнага саюза. Гаворка ідзе не пра кулінарных вынаходствах. Уменне рыхтаваць-гэта рыхтаваць з чыстым свядомасцю настрою любові, радасці і шчасця.

Любыя нашы дзеянні прыводзяць да вызвалення энергіі. Напрыклад, калі вы маеце зносіны з чалавекам і ў вас будзе шчырая ўсмешка на твары, чалавек адкажа вам тым жа. Але злосны погляд адштурхне ад вас любога, хто паспрабуе нават проста паглядзець у ваш бок.

Сіла жанчыны мае велізарны патэнцыял, велізарную моц. Яна здольная супрацьстаяць любой энергіі. Таму жанчына, якая хоча абараніць свайго блізкага чалавека, свайго мужа, менавіта сваёй энергіяй, укладвае яе ў ежу. І гэтая ежа становіцца здаровай, сытнай
Сёння быў повад задумацца, наколькі трывалыя тыя звычкі, якія сфарміраваліся ў нас у дзяцінстве.

Помніце, у савецкіх школах нас заўсёды вучылі беражлівым адносінам да хлеба? Што нельга пакідаць недаедзены кавалачак, што упаўшую скібачку трэба падняць, што нельга хлеб у смецце выкідаць ...

Сёння пасля гасцей прыбірала са стала, на талерках ляжалі тры маленькія недаедзеныя кавалачкі. Адразу кінула іх у сметнік, ляніва было несці такую дробязь у спецыяльную пушку, куды збіраем рэшткі хлеба, каб аддаць на корм сабаку.

І вось стаю, мыю посуд, а ўнутры нібы коткі скрабуцца. Хлеб разам са смеццем! Як можна!?

Не вытрывала, выцягнула гэтыя кавалачкі і аднесла ў пушку. Так будзе правільна!

А ў вас ёсць такія звычкі, якія закладзены з дзяцінства і ад якіх проста не можаце адступіць?
Раніца ў бабулі... Што можа параўнацца з гэтым відам?

.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А вы верыце ў бяссмерце роднай мовы?
#КухняБеларусі

Хрэнавуха

А гэта – любімы напой простага люду.
Зрабіць яго было вельмі лёгка і проста: карані хрэна чысцілі, а потым настойвалі на гарэлцы ці самагонцы, дабавіўшы мёд.

Вы можаце пакласці ў яе лімон, імбір і іншае, што вам да спадобы.

Чаму за аснову настойкі браўся менавіта хрэн? Таму што гэтая расліна сама па сабе мае мноства лячэбных уласцівасцяў. А настойка з хрэнам узбуджае апетыт, выдатна танізуе (зразумела, калі піць яе ва ўмераных колькасцях).

Ужывалі яе ахалоджанай, закусваючы салёным агурком і шматком сала.

Сцвярджаюць таксама, што хрэнавуха – гэта самы сапраўдны натуральны афрадыяк.
#СучаснаяБеларусь

Незвычайныя помнікі Беларусі

Памятаеце серыю з усімі любімага мультфільма, дзе Воўк ганяў па трасе на пабітым матацыкле?
Ён усё ж такі прыехаў куды трэба, апынуўшыся разам са сваім сябрам-працяжнік-ворагам Зайцам у Ваўкавыску.

Побач з адной з мясцовых АЗС з'явіўся незвычайны помнік героям часоў СССР, захаваных у бронзе разам з тым самым матацыклам.

Здарылася гэта ў 2012 годзе, і на месцы Зайца мы б засцерагліся: сімвалам Ваўкавыска, што нядзіўна, з'яўляецца менавіта воўк.
#ЛюдзіБеларусі

Міхаіл Савіцкі прайшоў праз тры самыя страшныя канцэнтрацыйныя лагеры і пісаў праўду, якую бачыў.

18 лютага дзень нараджэння аднаго з самых вядомых мастакоў Беларусі Міхаіла Савіцкага.

Пры жыцці ён быў уганараваны мноствам савецкіх і беларускіх званняў і ўзнагарод: Народны мастак СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і трох Дзяржаўных прэмій Беларусі, акадэмік Акадэміі мастацтваў Расіі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знакам Пашаны", прэміяй і ордэнам Андрэя Першазванага. Савіцкі першы атрымаў ордэн Францыска Скарыны.

Глядзець на палотны Савіцкага цяжка. Вельмі. Выйдзеш з музея, а перад табой маўклівыя постаці нябожчыкаў. Заплюшчыш вочы, а бачыш іх нямыя пытанні.
Навошта так рэалістычна? Але менавіта гэтым ён, выжыўшы сярод тысяч закатаваных, і апраўдаў сваё "вязенне", бескампрамісна паказваючы — пра гэта нельга забыцца.
Колькі б год не мінула.

Падрабязна чытайце тут
Карціны беларускага мастака Міхаіла Савіцкага