Доўгія валасы - сакрэт жанчыны
1) Па-першае валасы гэта своеасаблівыя «антэнкі», якія атрымліваюць касмічную энергію.
2) Па-другое валасы выконваюць функцыю акумулятара. Яны назапашваюць энергію. Асабістую сілу чалавека. У чалавека з доўгімі валасамі лепш працуе інтуіцыя. Жанчына з доўгімі валасамі выносіць дзіця без таксікозу.
3) Па-трэцяе валасы захоўваюць памяць чалавека. Чалавеку, які перажыў вельмі вялікае гора, раяць зрабіць стрыжку. І па тым жа самым чынніку не ў якім разе НЕЛЬГА падстрыгаць маленькіх дзяцей. Дзіця актыўна спазнае свет, вучыцца кожную секунду свайго жыцця, а Вы проста бераце і абразаеце яму ўсю памяць. Ён пачынае вучыцца спачатку. У наяўнасці адставанне ў развіцці. Чаму дзяўчынкі, як правіла, развіваюцца хутчэй? Бо іх, як правіла, не падстрыгаюць. Даказана, што дзеці, якім не стрыглі валасы, развіваюцца нашмат хутчэй.
Мілыя жанчыны, не фарбуйце і не стрыгіце свае валасы - гэта ваша багацце!

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Над маім лунае лёсам Беларусь мая!
Добрай суботняй раніцы вам!
Добрай суботняй раніцы вам!
#КухняБеларусі
Тушаная фасоля з цыбуляй і морквай
Запечаная фасоля – гэта страва, якая пры гатаванні ў вёсцы патрабуе мінімальнага ўдзелу ў працэсе: фасоля на ноч заліваецца вадой, з рання ставіцца ў печ – і ў абед вы маеце шыкоўную, наварыстую, духмяную і сытную страву.
Але і ў сучасных гарадскіх умовах нешта такое можна гатаваць.
Спачатку замочваем фасолю ў вадзе на ноч, каб набухла. Потым ставім варыцца ў падсоленай вадзе: надоўга і на малым агні, пакуль не разварыцца і не стане амаль што гатовая. Асобна смажым цыбулю з морквай і сушанымі грыбамі (грыбы трэба папярэдне заліць кіпнем, каб размяклі) на алеі (можна дадаць крышачку масла). Пасля пасыпаем спэцыямі і трохі тушым, бо спэцыі добра аддаюць водар у алеі.
Нашу прыгожую і залацістую сумесь морквы, цыбулі і грыбоў змешваем з фасоляй. Калі трэба – дасольваем і дасыпаем яшчэ спэцыямі. Усё выкладваем у бляху, накрываем фальгой і ставім у разагрэтую да 180–200 градусаў духоўку на 30–40 хвілін.
Усё, можна есці – амаль як з печы!

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
#слоўнік_мядзельшчыны
📖Спіс праклёнаў, зафіксаваных на мядзельшчыне, карыстайцеся:
-А каб цябе Дундар свіснуў!
-Бадай ты галаву скруціў!
-Бадай ты летца не даждаў!
-Бадай ты не ўзрос!
-Гаручка яго бяры!
-Доля б яго не знала!
-Каб вас каршун падзёр!
-Каб па табе яма зявала!
-Каб табе галава адсохла!
-Каб табе духі заняло!
-Каб табе морду сабакі лізалі!
-Каб табе так лёгка было ўміраць, як мне лёгка жыць!
-Каб табе язык навек выперла!
-Каб твая магілка травой зарасла!
-Каб ты выхварэў!
-Каб ты ў плеўцы заліўся!
-Каб цябе бог не множыў!
-Каб цябе бура панесла!
-Каб цябе распёрла!
-Каб цябе сонейка не грэла!
-Каб яго сырыца ўзяла!
-Каб яму бог здароўя не даў!
-Ляці на скрут шыі!
-О, каб це каршун!
А калі нехта праклінае вас, тады скарыстайцеся наступнымі адкляццямі:
-Каб твае кляты ды табе ў пяты!
-Каб твае кляты на сухі лес!
Крыніца:
"Выслоўі" М. Я. Грынблат, 1979

#міфалогія
Адзін з праклёнаў які бытаваў на Мядзельшчыне гучыць так:
"А каб цябе Дундар свіснуў!"
Дундар/Дундаль — гэта рэгіянальная назва Перуна на Мядзельшчыне і Слонімшчыне. Слова паходзіць ад літоўскага Dundulis, якое значыць "гром". Таксама яно роднаснае з англ. Thunder і ням. Donner “гром”.
Ілюстрацыя: інстаграм belarusian_monsters

Forwarded from Звязда
Робата для дзяцей з аўтызмам створаць на Камчатцы
«Асноўная функцыя робата — правядзенне спецыялізаваных заняткаў. Робат выступае мастом паміж псіхолагам ці ўрачом і дзіцем.
zviazda.by
«Асноўная функцыя робата — правядзенне спецыялізаваных заняткаў. Робат выступае мастом паміж псіхолагам ці ўрачом і дзіцем.
zviazda.by
Forwarded from Звязда
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Літаратурная інтэграцыя па-беларуску ці як замежныя паслы дакрануліся да нацыянальнай культуры нашай краіны 😎
У Мінскай гарадской ратушы прайшоў літаратурны вечар МЗС і тэлеканала «Беларусь 24», прысвечаны Міжнароднаму дню Роднай мовы.
Удзел у ім прынялі прадстаўнікі больш за 3️⃣0️⃣ краін і міжнародных арганізацый.
Радкі Аркадзя Куляшова, Еўдакіі Лось, Уладзіміра Мазго, Васіля Быкава, Алеся Ставера, Паўла Труса, Артура Вольскага, Ядвігіна Ш., Адама Русака прагучалі галасамі не толькі саміх паэтаў і пісьменнікаў, але і былі зачытаны на беларускай мове пасламі і афіцыйнымі прадстаўнікамі Арменіі, Ізраіля, Кітая, Манголіі, Пакістана, Палесціны, Дзіцячага фонду ААН.

#ГісторыяБеларусі
#Год1917
Рэвалюцыя 1917 года і беларускае пытанне
У лютым 1917 г. у Расійскай імперыі пачаліся падзеі, якія пераважная большасць даследчыкаў акрэсліла як Лютаўскую рэвалюцыю.
У ноч з 2 на 3 сакавіка 1917 года імператар Мікалай Раманаў падпісаў акт аб адрачэнні аб адрачэнні ад пасады, улада была перададзена Часоваму ўраду.
Важнейшым пытаннем для Расіі з'явіліся пытанні аб зямлі і аб міру. Вайна прымусіла народы Расійскай і іншых імперый пашырыць сваю барацьбу за існаванне. Не з'яўляюцца выключэннем і беларусы.
Прадстаўнікі сацыяльных слаёў і груп па-рознаму бачылі шляхі вырашэння акрэсленых пытанняў.
З сакавіка па лістапад 1917 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 26 палітычных партый і арганізацый, пераважна агульнарасійскіх.
Вялікі ўплыў у гарадах і мястэчках меў Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз (Бунд), які ўзнік у 1897 г. у Вільні.
Актывізаваліся арганізацыі прапольскай, літоўскай і украінскай арыентаванасці.
У сакавіку 1917 г. аднавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе арганізацыі ўзніклі ў Петраградзе, Маскве, гарадах неакупаванай часткі Беларусі. БСГ падтрымала Часовы ўрад у спадзяванні, што ён будзе дзейнічаць з улікам інтарэсаў беларусаў.
У перыяд з сакавіка па кастрычнік свае палітычныя партыі стваралі беларускія памешчыкі, буржуазія, духавенства, інтэлігенцыя.
Наяўнасць вялікай колькасці салдат, шматэтнічны і поліканфесійны склад насельніцтва Беларусі абумовілі значныя цяжкасці ў аб'яднанні нацыянальных сіл. Але паступова акрэслівалася разуменне, што без кансалідацыі намаганняў дасягнуць поспеху немагчыма.
З 25 па 27 сакавіка 1917 года па ініцыятыве БСГ А.Смоліча адбыўся з'езд беларускіх партый і арганізацый, на якім прысутнічала каля 150 чалавек: прадстаўнікі БСГ, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Беларускай партыі народных сацыялістаў, Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў.
Быў створаны нацыянальны камітэт для падрыхтоўкі выбараў у Беларускую краёвую раду на чале з Р.Скірмунтам.
Міністру-старшыні Часовага ўраду Г.Львову была накіравана запіска аб неабходнасці аўтаноміі для Беларусі.
Аднак гэта прапанова не знайшла падтрымкі, паколькі прадстаўнікі Часовага ўрада не лічылі беларусаў асобным народам.
У чэрвені 1917 года на канферэнцыі ў Петраградзе быў адобраны праект праграмы-мінімум БСГ. Сярод бліжэйшых задач назначаліся нацыяналізацыя прамысловасці, стварэнне кааператыўных і крэдытных арганізацый, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня, устанаўленне мінімальнага заробку і інш. Вырашэнне важнейшага для беларксаў пытання аб зямлі бачылася праз яе перадачу органам мясцовага кіравання.
Між тым, Часовы ўрад не мог вырашыць нават пытанні забеспячэння харчаваннем. Паражэнне на фронце і далейшае абвастрэнне сацыяльных праблем выклікалі наступны палітычны крызіс. Арганізаваная бальшавікамі 3-4 ліпеня ў Петраградзе масавая дэманстрацыя была разагнана, пачаліся арышты, была ўведзена смяротная кара і ваенна-палявыя суды. Двоеўладдзе завяршылася. Бальшавікі ўзялі курс на падрыхтоўку ўзброенага паўстання.
Сітуацыя, якая ўзнікла, вымусіла беларускія нацыянальныя сілы шукаць новыя падыходы да ажыццяўлення планаў нацыянальнага самавызначэння.
Працяг будзе

Беларускія біятланісткі выйгралі бронзу Усерасійскай спартакіяды ў эстафеце
Гэты медаль спартакіяды стаў для беларускай біятлоннай дэлегацыі другі.
zviazda.by
Гэты медаль спартакіяды стаў для беларускай біятлоннай дэлегацыі другі.
zviazda.by
Пчаляр, Пасечнік або Пасечны Дух — у беларускім, ўкраінскім і польскім фальклоры сядзібны нячысцік, які жыве каля пчальніка.
Сам па сабе гэты дух не з'яўляецца, такога духа трэба заклікаць спецыяльным чынам. Той чалавек, у якога за пчальнікам сочыць і даглядае нячысцік, можа назаўжды забыцца пра якія-небудзь клопаты. Пчальнік сам будзе станавіцца большы і лепшы, пчолы будуць як чмялі, а салодкі мёд будзе цячы ракой.
Тым не менш у Пасечніка з Чортам агульнага больш, чым з Хатнікам, хоць ён і прыкідваецца сядзібным нячысцікам. Кошт квітнеючага пчальніка - душа яе гаспадара. І як толькі гаспадар памрэ, пчальнік тут жа прыйдзе ў запусценне.
#ЛегендыМіфыБеларусі