#ПобытБеларусі
15 лютага - Грамніцы
* Калі на Стрэчанні рана з’явіцца сонца, то будзе ранні лён.
* Калі на Грамніцы снег перамятае цераз дарогу, то будзе позняя восень.
* Калі на Грамніцы растане снег, то на Юр'я будзе трава.
* На Стрэчанне зіма на мароз ідзе, а сонца на лета.
* На Стрэчанні сняжок, вясной дожджык.
* Прагляне сонца скрозь хмары – на цяпло, а не прагляне – чакай моцных марозаў.
* На Стрэчаньне зіма з летам сустрэлася і з дарогі не зварочвае, а лета яе ў зубы б’е: зубы трашчаць, дзеці, збіраючы іх, пішчаць (это значит сосульки появились).
* Раніцай на Грамніцы выпадзе снег - чакай ранняга ўраджаю; у поўдзень – сярэдняга, да вечара – позняга.
* Калі вецер на Грамніцы дзьме, дык з дрэваў нячысьцікаў здымае, летам ураджай садавіны багаты будзе.
* Кармі на Стрэчанне курэй аўсом, вясной будзеш з яйцом.
* Святое Стрэчанне свечы сукае, лета сустракае.
* Грамніцы – хлеба палавіцы, а зімы трэццяя частка.
* На Грамніцы мяцеліца, вясна будзе позняй.

Грамніцы
Паводле меркавання адных, назва паходзіць ад паганскага бога Грамаўніка (Грамоўніка), больш вядомага нам пад імем Пярун. Гэта бог веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыяюць усялякай расліннасці.
Паводле пераканання іншых, у гэты дзень Юр’я быццам бы выпрабоўвае свае стрэлы, кідаючы іх у нячыстую сілу. Таму 15 лютага можна пачуць і першыя грымоты.
А ўвогуле, у народзе лічылі, што ў гэты дзень Зіма з Летам сустракаецца.
Як заўважалі нашы продкі, «калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я (6 мая) вол наесца травіцы»
Нашы продкі лічылі, што цёплыя Грамніцы абяцаюць такую ж вясну. А гэта цягне за сабой перасыханне зямлі і, як следства, нізкія ўраджаі. Таму і не зразумела, што лепш: каб певень усё ж напіўся з-пад страхі ці каб быў мароз…
У гэты дзень у цэрквах асвячаюць свечкі, якія называюцца грамнічнымі. Іх захоўваюць у хатах (а цяпер і ў кватэрах) цэлы год, бо лічыцца, што яны абараняюць жыллё ад перуна (навальніц з грымотамі).
Але калі зараз мы набываем гатовыя тонкія царкоўныя свечкі, дык раней нашы продкі рабілі напярэдадні свята і больш тоўстыя, а тады неслі іх на асвячэнне.
Людзі здаўна лічылі агонь свяшчэннай стыхіяй. Яго баяліся, яму пакланяліся, ашчадна захоўвалі ў ачагу…
І полымя свечкі, як сцвярджаюць вучоныя, вельмі карыснае для здароўя. Апрача іншага, яно павышае энергетыку чалавека. Ля яго карысна знаходзіцца пры алергіі, гіпертаніі, неўрозах, дэпрэсіях, стрэсах. А калі глядзець на запаленую свечку перад сном, дык чалавек супакойваецца. Усё дрэннае, назапашанае за дзень, быццам згарае ў тым агні. І сон будзе больш моцным.
Апрача пералічаных народных прыкмет, у шэрагу мясцовасцяў Беларусі існавалі і свае, адмысловыя звычаі і абрады.
Галоўнае – гэты дзень не праходзіў незаўважаным. Пасля яго сяляне-мужчыны ладзілі ўжо сохі і бароны, рыхтуючыся да веснавых палявых работ, а сялянкі-жанчыны сядалі за кросны.

Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Край.by | Новости
☝️Да нас звярнулася Таццяна, жыхарка горада Мядзел са скаргай, што ля будынка ААТ "Мядзелаграсервіс" доўгі час "Сцяг працоўнай перамогі" ля адпаведнага стэнда вісіць, заблытаны і апушчаны ўніз.
☎️Пазванілі ў арганізацыю. Там патлумачылі, што тканіна проста намокла і заблыталася ветрам. Праз некалькі гадзін сітуацыю выправілі. Цяпер сцяг ізноў прыгожа ўзняты на флагштоку.
🗣Аказваецца, жыхароў горада хвалююць не толькі бытавыя праблемы і добраўпарадкаванне, але і стан такіх вось знакавых аб'ектаў. Прыемна.

Forwarded from Сила Традиций
Пачынаем новую серыю пастоў пра вясельныя абрады і звычаі беларусаў 👰🏻♀️🤵🏼
Беларускія нацыянальныя святы можна падзяліць на каляндарныя і сямейна-абрадавыя. Вяселле адносіцца да сямейна-абрадавых традыцый беларусаў.
Беларускі вясельны абрад раней праходзіў у тры этапы:
▫️ перадвясельны («запыты», сватанне, заручыны);
▫️ само вяселле;
▫️ паслявясельны (пірагі і «мядовы месяц»).
🗓 Строга забаранялася праводзіць вяселлі з 7 па 21 студзеня (гэты пара называлася «крывавыя вечары») і падчас пастоў. Лепшым часам лічыліся канец лета і восень, а таксама перыяд зімовага мясаеда (ад Вадохрышча да Масленіцы).
Вясельны абрад пачынаўся са сватаўства. Сваты (бацькі, хросныя, браты ці сёстры) з рознымі пачастункамі прыходзілі да бацькоў дзяўчыны. Жаніх на сватаўстве не прысутнічаў. Калі ўсё праходзіла добра, то ў знак згоды распівалі прынесеную сватамі бутэльку.
🥮 Напярэдадні вяселля і ў доме жаніха, і ў доме нявесты выпякалі каравай. Яго пяклі толькі замужнія жанчыны. Добрай прыметай лічылася, калі сярод іх прысутнічала цяжарная.
У наступным пасце гэтай серыі раскажам, як праходзіла само вяселле. Пакіньце любы каментарый, калі чакаеце працяг!

20 ЧАЙНЫХ ТРАЎ ( ТРАЎ ДЛЯ ГАРБАТЫ) 🌿
.. Некаторыя расліны выяўляюць свой густ толькі пры ферментацыі лісця, а ў высушаным або сырым выглядзе яны маюць бледны і травяністы густ, такія як лісце суніцы і трускаўкі. Або смак іх слабы без ферментацыі. Такія расліны як Іван-чай, можна ферментаваць, а можна заварваць высушаныя верхнія лісточкі і кветкі. Пры ферментацыі густ змяняецца на больш насычаны, з карамельна - цукеркавымі нотамі.
З лясных раслін галоўнымі чайнымі з'яўляюцца чарніцы, верас, брусніца. З чарніц і верасу атрымліваюцца цудоўныя, далікатныя, саладкавыя, духмяныя чаі.
Спіс чайнай травы (лісце, кветкі)
1. Скрыпень (Іван-чай (Кіпрэй).
2. Таволга (лабазнік).
3. Парэчкі.
4. Маліна.
5. Чарніцв.
6. Брусніцв.
7. Мята.
8. Мяліса.
9. Катоўнік.
10. Яснатка.
11. Ліпа.
12. Вішня або таксама чарэшня
13. Суніцы(клубніцы).
14. Дуб.
15. Клён.
16. Ажыны.
17. Шыпшыннік.
18. Шалфей.
19. Святаяннік (зверобой) .
20. Крапіва.

Forwarded from Звязда
У Магілёве ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з афганскай вайны
На набярэжнай Дняпра прайшоў жалобны мітынг.
zviazda.by

Forwarded from Нарочь. Мядель | Новости
Сёння ў Мядзеле ля баявой машыны дэсанта адбыўся мітынг да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана