Верашчака
501 subscribers
7.22K photos
1.16K videos
4 files
1.8K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#КухняБеларусі

Квасім буракі

Заквасіць буракі проста. Вось як гэта рабілі здаўна.
Буракі выкопвалі, мылі, абскрабалі.
Перад прыгатаваннем буракі трэба добра пачысціць.
Потым складалі ў драўляную кадку даверху, якую залівалі рачной ці калодзежнай вадой цалкам і накрывалі накрыўкай.
Праз тыдзень-два (у залежнасці ад тэмпературы памяшкання) расол, які ўласна і называлі "баршчом"станавіўся дастаткова кіслым. Яго можна было выкарыстоўваць да Каляд, кожны раз даліваючы вады столькі, колькі ўзялі расолу.

Пасля свята ж ваду болей не далівалі, паколькі буракі больш не выдзялялі сок у расол. Калі варылі нешта на разведзеным вадой бурачным расоле, то дадавалі ў гаршчок некалькі крышаных буракоў – для салодкасці.

Закладку на сквашванне паўтаралі некалькі разоў на працягу зімы. Аднак гаспадыні раілі не сквашваць буракі у маладзік (як, дарэчы, і капусту з агуркамі), а рабіць гэту работу ў канцы апошняй квадры.

На сучаснай жа кухні, каб сквасіць буракі, ужо не абавязкова мець бочку. Дастаткова і трохлітровага слоіка, у які можна накрышыць тонкімі скрылікамі некалькі свежых буракоў. Потым, заліўшы іх негатаванай вадой, завязаць горла марляй і паставіць на некалькі дзён у цёплае месца для сквашвання.
Forwarded from Звязда
Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане

15 лютага Беларусь адзначае Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

З дня вываду войскаў Савецкай арміі з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан мінула 35 гадоў, але сэрцы беларусаў захоўваюць памяць аб суайчынніках, якія сталі непахіснай перашкодай міжнароднаму тэрарызму.

Праяўляючы мужнасць і стойкасць, вы абаранялі паўднёвыя рубяжы сваёй краіны, змагаліся за дастойную будучыню афганскага народа.

Мы падзяляем горыч страт сем’яў загінулых салдат і афіцэраў, схіляем галовы перад маці, якія вырасцілі сапраўдных патрыётаў.

Вярнуўшыся з вайны, вы прадаўжаеце служэнне Айчыне: прывіваеце маладому пакаленню любоў і павагу да Радзімы, стаіце на варце асноў дзяржаўнага ладу, працуеце на карысць грамадства.

Прайшоўшы праз няпростыя выпрабаванні, застаяцеся сапраўдным шчытом, які аберагае родную Беларусь ад сучасных пагроз.

Жадаю вам сілы духу і добрага здароўя, а вашым блізкім — міру і дабрабыту.

zviazda.by
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Нясвіж, дзякуй! Два канцэрты, два аншлагі!
#турхатабацькоў #дразды #беларусь
Налібоцкая пушча пад мястэчкам Камень.
#ПобытБеларусі

15 лютага - Грамніцы

* Калі на Стрэчанні рана з’явіцца сонца, то будзе ранні лён.

* Калі на Грамніцы снег перамятае цераз дарогу, то будзе позняя восень.

* Калі на Грамніцы растане снег, то на Юр'я будзе трава.

* На Стрэчанне зіма на мароз ідзе, а сонца на лета.

* На Стрэчанні сняжок, вясной дожджык.

* Прагляне сонца скрозь хмары – на цяпло, а не прагляне – чакай моцных марозаў.

* На Стрэчаньне зіма з летам сустрэлася і з дарогі не зварочвае, а лета яе ў зубы б’е: зубы трашчаць, дзеці, збіраючы іх, пішчаць (это значит сосульки появились).

* Раніцай на Грамніцы выпадзе снег - чакай ранняга ўраджаю; у поўдзень – сярэдняга, да вечара – позняга.

* Калі вецер на Грамніцы дзьме, дык з дрэваў нячысьцікаў здымае, летам ураджай садавіны багаты будзе.

* Кармі на Стрэчанне курэй аўсом, вясной будзеш з яйцом.

* Святое Стрэчанне свечы сукае, лета сустракае.

* Грамніцы – хлеба палавіцы, а зімы трэццяя частка.

* На Грамніцы мяцеліца, вясна будзе позняй.
#ПобытБеларусі

Грамніцы

Паводле меркавання адных, назва паходзіць ад паганскага бога Грамаўніка (Грамоўніка), больш вядомага нам пад імем Пярун. Гэта бог веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыяюць усялякай расліннасці.

Паводле пераканання іншых, у гэты дзень Юр’я быццам бы выпрабоўвае свае стрэлы, кідаючы іх у нячыстую сілу. Таму 15 лютага можна пачуць і першыя грымоты.

А ўвогуле,  у народзе лічылі, што ў гэты дзень Зіма з Летам сустракаецца.
Як заўважалі нашы продкі, «калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я (6 мая) вол наесца травіцы»

Нашы продкі лічылі, што цёплыя Грамніцы абяцаюць такую ж вясну. А гэта цягне за сабой перасыханне зямлі і, як следства, нізкія ўраджаі. Таму і не зразумела, што лепш: каб певень усё ж напіўся з-пад страхі ці каб быў мароз…

У гэты дзень у цэрквах асвячаюць свечкі, якія называюцца грамнічнымі. Іх захоўваюць у хатах (а цяпер і ў кватэрах) цэлы год, бо лічыцца, што яны абараняюць жыллё ад перуна (навальніц з грымотамі).

Але калі зараз мы набываем гатовыя тонкія царкоўныя свечкі, дык раней нашы продкі рабілі напярэдадні свята і больш тоўстыя, а тады неслі іх на асвячэнне.

Людзі здаўна лічылі агонь свяшчэннай стыхіяй. Яго баяліся, яму пакланяліся,  ашчадна захоўвалі ў ачагу…
І полымя свечкі, як сцвярджаюць вучоныя, вельмі карыснае для здароўя. Апрача іншага, яно павышае энергетыку чалавека. Ля яго карысна знаходзіцца пры алергіі, гіпертаніі, неўрозах, дэпрэсіях, стрэсах. А калі глядзець на запаленую свечку перад сном, дык чалавек супакойваецца. Усё дрэннае, назапашанае за дзень, быццам згарае ў тым агні. І сон будзе больш моцным.

Апрача пералічаных народных прыкмет, у шэрагу мясцовасцяў Беларусі існавалі і свае, адмысловыя звычаі і абрады.

Галоўнае – гэты дзень не праходзіў незаўважаным. Пасля яго сяляне-мужчыны ладзілі ўжо сохі і бароны, рыхтуючыся да веснавых палявых работ, а сялянкі-жанчыны сядалі за кросны.
Калі мара доўга не збываецца, то гэта не ваша мара. Перамарце нанова!

🎨 Малюнак Светланы Пероцці
☝️Да нас звярнулася Таццяна, жыхарка горада Мядзел са скаргай, што ля будынка ААТ "Мядзелаграсервіс" доўгі час "Сцяг працоўнай перамогі" ля адпаведнага стэнда вісіць, заблытаны і апушчаны ўніз.

☎️Пазванілі ў арганізацыю. Там патлумачылі, што тканіна проста намокла і заблыталася ветрам. Праз некалькі гадзін сітуацыю выправілі. Цяпер сцяг ізноў прыгожа ўзняты на флагштоку.

🗣Аказваецца, жыхароў горада хвалююць не толькі бытавыя праблемы і добраўпарадкаванне, але і стан такіх вось знакавых аб'ектаў. Прыемна.
Пачынаем новую серыю пастоў пра вясельныя абрады і звычаі беларусаў 👰🏻‍♀️🤵🏼

Беларускія нацыянальныя святы можна падзяліць на каляндарныя і сямейна-абрадавыя. Вяселле адносіцца да сямейна-абрадавых традыцый беларусаў.

Беларускі вясельны абрад раней праходзіў у тры этапы:
▫️ перадвясельны («запыты», сватанне, заручыны);
▫️ само вяселле;
▫️ паслявясельны (пірагі і «мядовы месяц»).

🗓 Строга забаранялася праводзіць вяселлі з 7 па 21 студзеня (гэты пара называлася «крывавыя вечары») і падчас пастоў. Лепшым часам лічыліся канец лета і восень, а таксама перыяд зімовага мясаеда (ад Вадохрышча да Масленіцы).

Вясельны абрад пачынаўся са сватаўства. Сваты (бацькі, хросныя, браты ці сёстры) з рознымі пачастункамі прыходзілі да бацькоў дзяўчыны. Жаніх на сватаўстве не прысутнічаў. Калі ўсё праходзіла добра, то ў знак згоды распівалі прынесеную сватамі бутэльку.

🥮 Напярэдадні вяселля і ў доме жаніха, і ў доме нявесты выпякалі каравай. Яго пяклі толькі замужнія жанчыны. Добрай прыметай лічылася, калі сярод іх прысутнічала цяжарная.

У наступным пасце гэтай серыі раскажам, як праходзіла само вяселле. Пакіньце любы каментарый, калі чакаеце працяг!