Верашчака
493 subscribers
7.35K photos
1.18K videos
4 files
1.83K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

Геаграфія вучыць: Вільня і Беласток - гарады Беларускія.
Менавіта да такіх высноў упэўнена прыйшоў першы ў Беларусі прафесар геаграфіі Аркадзь Антонавіч Смоліч.

Ён з'явіўся на свет 29 верасня 1891 года, у вёсцы Бацэвічы, што цяпер у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці.
Прафесарскія рэгаліі наўрад ці нават сніліся ў дзяцінстве хлопчыку з сціплай сям'і сельскай дз'якана, якому наканавана было пражыць бурную, поўную звілістых паваротаў жыццё, пуцяводнай зоркай у якой апынулася вельмі папулярная ў пачатку ХХ стагоддзя навука геаграфія.

У 1919 годзе ў Вільні 28-гадовы Смоліч апублікаваў "Геаграфію Беларусі", сваю галоўную кнігу, якая стала ў савецкіх перавыданнях крыніцай пазнання аб родным краі для масавага беларускага чытача 1920-х гадоў.

Займальна напісаная геаграфічная навучальная літаратура прыцягвала ўжо эпіграфам:"каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў".

Беларускі погляд на геаграфію Усходняй Еўропы атрымаўся ў аўтара настолькі пранізліва шчырым, што кнігу неўзабаве забаранілі ў суседніх Польшчы, Літве і Латвіі.

Забаранялі, скажам прама, нездарма: ужо на пятай старонцы першага выдання "геаграфіі Беларусі" чытаем вось што: "Беларусь займае плошчу каля 300 тысяч квадратных вёрст, або 30 мільёнаў дзесяцін... Большая частка краін у Еўропе займае меншую плошчу...
Пароўну з Беларуссю маюць землі Англія (без калоній), Італія і Фінляндыя. А астатнія - Балгарыя, Румынія, Польшча, Літва, Грэцыя, Сербія, Бельгія, Швейцарыя і многія іншыя маюць землі менш, чым у Беларусі, у 2, у 3 і больш за тое раз".

Палякі і літоўцы, якія прэтэндавалі ў 1919-м на значную частку беларускіх зямель, страшна пакрыўдзіліся, але тут як раз рацыю меў географ Смоліч: па дакладных дадзеных тагачасных навукоўцаў, этнаграфічныя межы Польшчы не перавышалі 150 тысяч квадратных кіламетраў, пра Літву і казаць няма чаго.

Насельніцтва Беларусі, якое жыве ў 62 - 65 паветах былой Расійскай імперыі, Аркадзь Антонавіч ацэньваў у 15,5 мільёна чалавек, з якіх 77 працэнтаў беларусы.

На 40-й старонцы геаграфіі Смоліча бачым карту, на якой у складзе Беларусі маюцца і Вільня, і Беласток.

Падзяліўшы беларускія землі на 14 рэгіёнаў, Смоліч уключыў у іх і Віленскі край, і Надбужанскі край (Падляшша).

200 - тысячны ў тую пару Вільня ўдастоіўся ў геаграфіі Смоліча падрабязнага сямістаронкавага нарысу, які пачынаецца так: "Вільня - культурны і эканамічны цэнтр усёй Беларусі і Літвы, сталіца вялікіх князёў літоўска-беларускіх, самы вялікі горад на ўсёй прасторы Беларусі".

100-тысячны Беласток, з якога, як і ад Вільні, адразу ў пяці кірунках разыходзяцца чыгункі, Смоліч вылучае з пункту гледжання прамысловага развіцця: "У наш час Беласток самы фабрычны горад Беларусі. У ім больш за 300 фабрык, на якіх працуе каля 6 тыс.рабочых; тавараў вырабляецца больш чым на 6 мільёнаў рублёў".

Гэтых ідэй не цуралася і кіраўніцтва БССР, з дазволу якога Смоліч у жніўні 1922 года вярнуўся ў Мінск.

Савецкі перыяд яго дзейнасці аказаўся надзвычай насычаным - прафесарства ў БДУ, упартая праца па арганізацыі Акадэміі навук у яе папярэдніку Інбелкульце, адкрыццё сельгасакадэміі ў Горках, арганізацыя краязнаўчага руху ў Беларусі, падрыхтоўка першага масавага выдання твораў яго сябра і аднагодка, выдатнага паэта Максіма Багдановіча, Малы залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства як прызнанне навуковых заслуг.

Бальшавікі, зрэшты, не забывалі пра тое, што Смоліч усяго толькі "спадарожнік рэвалюцыі", якога пры выпадку варта скінуць з "парахода сучаснасці".

Далейшае было прадказальна: арышт у 1930-м па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі, высылка ў 1931-м, паўторны арышт у 1937-м, гібель у 1938-м, рэабілітацыя ў 1988-м.

З 2018 года ў Мінску ёсць вуліца Аркадзя Смоліча, і гэты геаграфічны аб'ект падкрэслівае значнасць спадчыны аднаго з самых яркіх беларусаў свайго пакалення.
#КазкіДзецям

Торба, палі ў печы!

Беларуская народная казка
Апрацоўка Анатоля Клышкі
Тысячагоддзямі людзі скардзіліся, што Бога нельга ўбачыць, пачуць, адчуць.

Скардзіліся, слухаючы спевы птушак, бачачы плыні рэк, збіраючы грыбы па кошыках. О, няўважлівы чалавек! Бог заняў усю планету, а ты яго нават не заўважыў.
#КухняБеларусі

З даўніх часоў буракі спажывалі як сквашаныя, так і неапрацаваныя, г.з. "салодкія".

Калісьці ў этнаграфічным музеі трапілася на вочы велізарная бочка. Аказалася, што ў ёй квасілі буракі, якія такім чынам захоўваліся амаль да новага ўраджаю.

У ежу ішоў і сам караняплод, і расол, на якім гатавалі разнастайныя першыя стравы.

Цяпер буракі ніхто не сквашвае, паколькі з’явіліся новыя спосабы іх кансервацыі. І вельмі шкада, таму што стравы з квашаных буракоў, якія займалі значнае месца сярод нацыянальных страў Беларусі, амаль зніклі.

А яшчэ ў XIX стагоддзі Ганна Цюндзявіцкая (аўтар гаспадарчай энцыклапедыі "Літоўская гаспадыня") адзначала, што на кухні свежы расол з буракоў вельмі патрэбны, паколькі яго выкарыстоўваюць для прыгатавання кіславатых соусаў і супоў. Маўляў, у гэтым выпадку гаспадыня з поспехам можа эканоміць віно і лімоны
#КухняБеларусі

Квасім буракі

Заквасіць буракі проста. Вось як гэта рабілі здаўна.
Буракі выкопвалі, мылі, абскрабалі.
Перад прыгатаваннем буракі трэба добра пачысціць.
Потым складалі ў драўляную кадку даверху, якую залівалі рачной ці калодзежнай вадой цалкам і накрывалі накрыўкай.
Праз тыдзень-два (у залежнасці ад тэмпературы памяшкання) расол, які ўласна і называлі "баршчом"станавіўся дастаткова кіслым. Яго можна было выкарыстоўваць да Каляд, кожны раз даліваючы вады столькі, колькі ўзялі расолу.

Пасля свята ж ваду болей не далівалі, паколькі буракі больш не выдзялялі сок у расол. Калі варылі нешта на разведзеным вадой бурачным расоле, то дадавалі ў гаршчок некалькі крышаных буракоў – для салодкасці.

Закладку на сквашванне паўтаралі некалькі разоў на працягу зімы. Аднак гаспадыні раілі не сквашваць буракі у маладзік (як, дарэчы, і капусту з агуркамі), а рабіць гэту работу ў канцы апошняй квадры.

На сучаснай жа кухні, каб сквасіць буракі, ужо не абавязкова мець бочку. Дастаткова і трохлітровага слоіка, у які можна накрышыць тонкімі скрылікамі некалькі свежых буракоў. Потым, заліўшы іх негатаванай вадой, завязаць горла марляй і паставіць на некалькі дзён у цёплае месца для сквашвання.
Forwarded from Звязда
Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане

15 лютага Беларусь адзначае Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

З дня вываду войскаў Савецкай арміі з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан мінула 35 гадоў, але сэрцы беларусаў захоўваюць памяць аб суайчынніках, якія сталі непахіснай перашкодай міжнароднаму тэрарызму.

Праяўляючы мужнасць і стойкасць, вы абаранялі паўднёвыя рубяжы сваёй краіны, змагаліся за дастойную будучыню афганскага народа.

Мы падзяляем горыч страт сем’яў загінулых салдат і афіцэраў, схіляем галовы перад маці, якія вырасцілі сапраўдных патрыётаў.

Вярнуўшыся з вайны, вы прадаўжаеце служэнне Айчыне: прывіваеце маладому пакаленню любоў і павагу да Радзімы, стаіце на варце асноў дзяржаўнага ладу, працуеце на карысць грамадства.

Прайшоўшы праз няпростыя выпрабаванні, застаяцеся сапраўдным шчытом, які аберагае родную Беларусь ад сучасных пагроз.

Жадаю вам сілы духу і добрага здароўя, а вашым блізкім — міру і дабрабыту.

zviazda.by
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Нясвіж, дзякуй! Два канцэрты, два аншлагі!
#турхатабацькоў #дразды #беларусь
Налібоцкая пушча пад мястэчкам Камень.
#ПобытБеларусі

15 лютага - Грамніцы

* Калі на Стрэчанні рана з’явіцца сонца, то будзе ранні лён.

* Калі на Грамніцы снег перамятае цераз дарогу, то будзе позняя восень.

* Калі на Грамніцы растане снег, то на Юр'я будзе трава.

* На Стрэчанне зіма на мароз ідзе, а сонца на лета.

* На Стрэчанні сняжок, вясной дожджык.

* Прагляне сонца скрозь хмары – на цяпло, а не прагляне – чакай моцных марозаў.

* На Стрэчаньне зіма з летам сустрэлася і з дарогі не зварочвае, а лета яе ў зубы б’е: зубы трашчаць, дзеці, збіраючы іх, пішчаць (это значит сосульки появились).

* Раніцай на Грамніцы выпадзе снег - чакай ранняга ўраджаю; у поўдзень – сярэдняга, да вечара – позняга.

* Калі вецер на Грамніцы дзьме, дык з дрэваў нячысьцікаў здымае, летам ураджай садавіны багаты будзе.

* Кармі на Стрэчанне курэй аўсом, вясной будзеш з яйцом.

* Святое Стрэчанне свечы сукае, лета сустракае.

* Грамніцы – хлеба палавіцы, а зімы трэццяя частка.

* На Грамніцы мяцеліца, вясна будзе позняй.
#ПобытБеларусі

Грамніцы

Паводле меркавання адных, назва паходзіць ад паганскага бога Грамаўніка (Грамоўніка), больш вядомага нам пад імем Пярун. Гэта бог веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыяюць усялякай расліннасці.

Паводле пераканання іншых, у гэты дзень Юр’я быццам бы выпрабоўвае свае стрэлы, кідаючы іх у нячыстую сілу. Таму 15 лютага можна пачуць і першыя грымоты.

А ўвогуле,  у народзе лічылі, што ў гэты дзень Зіма з Летам сустракаецца.
Як заўважалі нашы продкі, «калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я (6 мая) вол наесца травіцы»

Нашы продкі лічылі, што цёплыя Грамніцы абяцаюць такую ж вясну. А гэта цягне за сабой перасыханне зямлі і, як следства, нізкія ўраджаі. Таму і не зразумела, што лепш: каб певень усё ж напіўся з-пад страхі ці каб быў мароз…

У гэты дзень у цэрквах асвячаюць свечкі, якія называюцца грамнічнымі. Іх захоўваюць у хатах (а цяпер і ў кватэрах) цэлы год, бо лічыцца, што яны абараняюць жыллё ад перуна (навальніц з грымотамі).

Але калі зараз мы набываем гатовыя тонкія царкоўныя свечкі, дык раней нашы продкі рабілі напярэдадні свята і больш тоўстыя, а тады неслі іх на асвячэнне.

Людзі здаўна лічылі агонь свяшчэннай стыхіяй. Яго баяліся, яму пакланяліся,  ашчадна захоўвалі ў ачагу…
І полымя свечкі, як сцвярджаюць вучоныя, вельмі карыснае для здароўя. Апрача іншага, яно павышае энергетыку чалавека. Ля яго карысна знаходзіцца пры алергіі, гіпертаніі, неўрозах, дэпрэсіях, стрэсах. А калі глядзець на запаленую свечку перад сном, дык чалавек супакойваецца. Усё дрэннае, назапашанае за дзень, быццам згарае ў тым агні. І сон будзе больш моцным.

Апрача пералічаных народных прыкмет, у шэрагу мясцовасцяў Беларусі існавалі і свае, адмысловыя звычаі і абрады.

Галоўнае – гэты дзень не праходзіў незаўважаным. Пасля яго сяляне-мужчыны ладзілі ўжо сохі і бароны, рыхтуючыся да веснавых палявых работ, а сялянкі-жанчыны сядалі за кросны.
Калі мара доўга не збываецца, то гэта не ваша мара. Перамарце нанова!

🎨 Малюнак Светланы Пероцці