Верашчака
492 subscribers
7.95K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from STROJ
МУЗЕЙ ПІСАНКІ Ў САПОЦКІНЕ

Сапоцкінская пісанка ўражывае сваім колерам - чорным ці цёмнакарычневым.
Дадзеная традыцыя ўключана ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Сапоцкінская традыцыя ўяўляе сабой нанясенне на яйка пісаком вадкага воску. Фарбавальнік з натуральных інгрэдыентаў настойваецца напярэдадні на працягу некалькіх месяцаў. У яго дадаюць кавалачкі жалеза і воцату.

У дадатак музей мае два пакоі, прысвечаныя этнаграфічнай і архітэктурнай спадчыне рэгіёна.

Прыемны бонус - магчымасць набыць сапраўдную Сапоцкінскую пісанку ад мясцовых майстроў!

Інстаграм музея
па спасылцы.
Ніжэй прадстаўлены фраземы, якія адпавядаюць рускаму выразу «нести ахинею (вздор, ерунду)». Знайдзіце сярод іх лішнюю, якая мае іншае значэнне.

(Дадатковая інфармацыя з’явіцца пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
10%
Грушы на вярбе вярзці
13%
Рабой кабыле сон расказваць
12%
З дуба вецце збіраць
6%
Пра жураўля на хвойцы расказваць
59%
Даць перцу з імберцам
#ДумкіЎслых

Ну пацаны-дзяўчаты, чаму вы так здзіўлены, што "Царьград" рэпосцяць нашы турбікі, калі яго ва ўсю рэпосцяць нашы прапагандысты?
Больш таго, гэтыя ж прапагандысты папулярызуюць "творчасць" Саланевіча, антысеміта і фашысцкага прыслужніка.

Я не здзіўлюся, калі заўтра яны і Уласава расійскім героем выставяць, да гэтага засталося зусім мала.

А вы нешта хочаце ад неадукаваных састарэлых студэнтак! Не адтуль капаеце, мне здаецца, турбікі - гэта ўжо наступствы, вярхушачка, каўпачок, дымок над вогнішчам
#ДумкіЎслых

А яшчэ мне "падабаецца", як у некаторых артыкулах спрабуюць апраўдаць супрацоўніцтва з фашыстамі крыўдай на савецкую ўладу. Маўляў, асабістае гэта, "абідзілісь таварышы". Толькі давайце не будзем забывацца пра тых, хто нягледзячы на такія "абіды" ішоў у партызаны, збягаў на фронт і аддаваў свае жыццё за Радзіму! Як вы перад імі апраўдаеце сваіх Ільіных, Саланевічаў, Левашовых і іншую прафашысткую шваль!?

Зоя С
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Вядома, што чырвоныя планавалі карыстацца радыкальнымі метадамі і тэрорам.

Але тут незразумела, пра якое насельніцтва ідзець размова. І як больш суровае стаўленне да насельніцтва можа спрыяць маральнай перавазе над ім. Тым больш у тым выпадку, калі была зроблена стаўка на прыцягненне да паўстання сялян...
#ГісторыяБеларусі

Як з беларусаў рабілі палякаў

Такія старонкі гісторыі трэба ведаць, каб разумець, што толькі мы самі праз сваю самасвядомасць, праз захаванне ў сабе беларускасці, можам застацца тымі, хто мы ёсць. Ніякія "добрыя суседзі", ні злева, ні справа, нам не дапамогуць у гэтым!

Крыніца матэрыялу тут
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Нясвіж у XIX ст.
#ГісторыяБеларусі

⚔️ 3 сакавіка 1067 года адбылася бітва на рацэ Нямізе (прыток Свіслачы ў межах сучаснага Мінска) паміж войскамі паўднёварускіх князёў Ізяслава, Святаслава, Усевалада Яраславічаў і полацкага князя Усяслава Брачыславіча.

Прычына - намер кіеўскага князя падпарадкаваць Полацкае княства, якое да гэтага часу стала фактычна незалежным.

Выкарыстаўшы захоп і спусташэнне Усяславам Ноўгарада, войскі паўднёварускіх князёў захапілі Мінск. Бітва скончылася паражэннем войскаў Полацкага княства. Мірныя перамовы вынікаў не далі, Усяслаў быў узяты ў палон.

Першая згадка пра горад Мінск у летапісе.
Верашчака
#ДумкіЎслых Ну пацаны-дзяўчаты, чаму вы так здзіўлены, што "Царьград" рэпосцяць нашы турбікі, калі яго ва ўсю рэпосцяць нашы прапагандысты? Больш таго, гэтыя ж прапагандысты папулярызуюць "творчасць" Саланевіча, антысеміта і фашысцкага прыслужніка. Я не…
#НамПішуць

Нашы падпісчыкі даслалі цікавыя скрыны з сайта заходнерусістаў.

Думаю, не трэба тлумачыць ШТО нам сюды цягнуць гэтыя "русские господа" і якіх герояў!

Так што, не трэба тупых абшчэственніц кляваць, яны толькі хвост ад рыбіны.
НАША ГІСТОРЫЯ.
КРЭЎСКІ ЗАМАК : НОВАЕ !

"Усё ж, пад заваламі разбуранай вежы, мы знайшлі яго!
Заходні кут Трэцяй (Свідрыгайлавай) вежы !"


Сенсацыя ад беларускіх археолагаў у Крэва !

Падмурак вежы знайшлі яшчэ ў ліпені 2023 года. Кіраўнік раскопак пісаў:

«Праўдападобна, што менавіта ў гэтым месцы войскі князя Свідрыгайлы ў 1433 годзе прарваліся на замак. Вежа была пашкоджана і больш не аднаўлялася. Гэтае адкрыццё перакрэслівае меркаванне, якое панавала дзесяцігодздзямі: што Крэўскі замак быў дастаткова прымітыўны, трапецыя з дзьвюма вежамі. Высвятляецца, што структура замку была больш складаная і больш разгалінаваная».

Да гэтага было вядома толькі пра дзьве вежы Крэўскага замку: Княскую і вежу Вітаўта. Яны стаялі ў кутах замка і былі пабудаваныя на мяжы XIV і XV стагодздзяў. Першыя, яшчэ павярхоўныя знаходкі паказваюць, што ўяўленьні пра замак былі зусім не такімі, якім ён быў насамрэч.

#AlehDziarnovich