Верашчака
491 subscribers
8K photos
1.3K videos
4 files
2.05K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Брэсцкі замак — страчаная, але не забытая частка гісторыі.

Ён стагоддзямі быў ключавым абарончым пунктам, вытрымліваў аблогі і перажываў перабудовы, пакуль у XIX стагоддзі не саступіў месца новай Брэсцкай крэпасці.

Сёння мы ўзгадаем, якім ён быў і якую ролю адыгрываў у лёсе горада.
Forwarded from Верашчака
З першым сакавіка! З першым днём вясны ўсіх 🌷🌷🌷😍

У старажытнасці для першага месяца вясны (да 153 года нашай эры ён быў у многіх народаў Еўропы першым месяцам года) у славян было шмат назваў: сухый ці сухій, беразеньберезозолзимоборпратальніккапельнікпролетный.

У нас, беларусаў, і па сёння ў розных раёнах выкарыстоўваюць не адно, а некалькі слоў для назвы гэтага жаданага месяца: гракоўнікветраносвясеннік, шклярнікмарэц.

Агульнаўжывальнай і агульнапрынятай больш за сто гадоў з’яўляецца сакавік — дрэвы пачынаюць пускаць сок.

Спрычыніліся да яе стварэння выдаўцы беларускай газеты «Наша Ніва», якія ў календары за 1912 год падалі назвы месяцаў па-беларуску з адпаведнымі тлумачэннямі.

Народны паэт Беларусі Пімен Панчанка таксама пацвердзіў асаблівасць гэтага месяца: «Сакавік — з сакатаннем і сокам». Прыведзеная цытата не толькі дакладна адлюстроўвае сэнс наймення, але і ўказвае на адзін з любімых напояў беларусаў — бярозавік (сок з бярозы), які збіраюць па вясне ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❄️ Вясна ідзе, вясне дарогу!

1 сакавіка ў Кабыльніку
#МоваНашаРодная

Як пачаць гаварыць па-беларуску ў грамадстве калі вы ніколі раней гэтага не рабілі?

Як і ў любой справе, пачынаць заўсёды складана.
Па-першае, калі вы не размаўлялі, то натуральна што ў вас вельмі абмежаваны актыўны слоўнікавы запас
Па-другое, вы будзеце адчуваць псіхалагічны бар'ер, з'явіцца адчуванне, што на вас усе звяртаюць увагу, глядзяць неяк не так.

Рухайцеся з малога. Пачніце вымаўляць ветлівыя словы і фразы. Дзякуй! Калі ласка! Дзень добры! Да пабачэння! Прабачце!

Як толькі адчуеце, што комплексы наконт беларускіх слоў у вас знікаюць, рухайцеся далей, паступова ўводзьце новыя фразы ў сваю гаворку.

А самае галоўнае, адразу прыміце тое, што там-сям вам будуць рабіць заўвагі нейкія хейтары, або проста аматары выправіць чужыя памылкі. Не звяртайце ўвагі! Без памылак і перашкод не бывае вынікаў.

Жадаем поспехаў вам у авалоданні беларускім маўленнем! Бярыце прыклад з Ільі Шынкарэнка!

https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=ZS-8uIRcUp01Em&_r=1
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Пра амбіцыйныя планы паўстанцаў - узняць барацьбу ў вялікарускіх губернях, аж да Казані. Утапічна, але факт. І ўсё для простага народа і сялян, супраць прыгнятальнікаў. Гэта адзначалі і савецкія гісторыкі, той жа Смірноў.
😳 Жыхарка Краснаярскага краю загінула падчас конкурсу па паяданні бліноў, які праводзіўся з нагоды Масленіцы.

Інцыдэнт адбыўся ў Краснаярскім краі РФ. Жанчына падавілася блінамі.

Адзначаецца, што загінуўшая падчас конкурсу "запіхвала" ежу сабе ў рот і ў нейкі момант стала задыхацца.

Дзяжурныя ўрачы "спрабавалі дастаць бліны, але іх столькі было, што не паспелі".
Па словах сведкаў здарэння, да прыезду медыкаў ніхто з тых, хто быў побач, не змог аказаць дапамогу пацярпелай.

Брыгада ўрачоў хуткай дапамогі прыбыла з раённага цэнтра прыкладна праз паўгадзіны пасля выкліку. Да гэтага часу жанчына ўжо была мёртвая.

Крыніца
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесіцныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ, РП і РІ.

З працы мітрапаліта Іосіфа Сямашкі "Записки Иосифа, митрополита литовского".

І зноў барацьба з уніяцкай літаратурай, якой былое уніяцкае духавенства для зручнасці і па звычцы карысталася. Ну і нічога лепшага не прыдумалі, як проста паліць уніяцкія кнігі 🤷‍♂

Дзякуй богу, мітрапаліт усё разумеў і жорстка не караў.
#Літаратура

Сакавік

Калі зіма здалёку едзе
Са світай сіверных вятроў,
Тады ў бярлогах ўсе мядзведзі
Хаваюцца ад маразоў.

Там мякка, цёпла на галінах.
Як рай... Засуне лапу ў рот
Ды сніць пра спелыя маліны
І пра салодкі дзікі мёд.

Худыя, злосныя, нядужыя,
Пад лёгкі пошум баравы
Брыдзеце па вясновых лужынах,
Мядзведзі, вы або не вы?

У Налібоках, Белавежы
Вясною ранняй кожны год
Вас хіліць вецер моцны, свежы
І аглушае крыгаход.

А зайцы у вясновым хораме
Гаспадарамі ў гэты час.
Вялікія! О як жа сорамна
Бяссільнымі мне бачыць вас.

(1962)

Рыгор Семашкевіч
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзень добры! Сёння яшчэ цэлы выхадны наперадзе. Усміхайцеся!

Акаунт выканаўцы
https://www.tiktok.com/@boyfield?_t=ZS-8uKQdkFV5rb&_r=1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Спачатку падобныя ролікі ад дзяўчыны мяне ніяк не ўразілі, пакуль не глянула ў каментары.

Пад гэтым відэа 70 каментаў і яны ўсе па-беларуску!

Ну і хто там яшчэ будзе расказваць, што "белорусский язык никому не нужен"!?

https://www.tiktok.com/@vikabelarusova?_t=ZS-8uL9fn5gV3y&_r=1
Forwarded from Мінскія рэчы
Масленіца – гэта свята, здавалася б, спрадвечна народнае, сялянскае, але бліны на Сырны тыдзень гатавалі і ў гарадскіх даходных дамах, і ў загарадных сядзібах. Паглядзіце на варыяцыі стравы з «Журнала для хозяекъ» 1915 года: тут будуць і бліны з грачанай, рысавай мукі, і раскошны дэсерт з бліноў з мерэнгай, і бульбяныя бліны – не звычныя дранікі, а з пюрэ.

Падшыўку двухтыднёвага «Журнала для хозяекъ» за 1915 год у нашу калекцыю перадала рэдакцыя беларускага часопіса «Алеся». Гэтае выданне было заснавана ў 1924 годзе пад назвай «Работніца і сялянка» і працягнула справу дамскай перыёдыкі ў рэаліях БССР. У мінулым годзе часопіс адзначыў векавы юбілей.