Верашчака
492 subscribers
8.19K photos
1.34K videos
5 files
2.1K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
❤️❤️❤️ Самая вялікая праблема, што ў выпадку СМА збіраць грошы трэба за кароткі тэрмін. Прэпарат дапамагае толькі да пэўнай вагі цела дзіцяці.
Акрамя таго, сама хвароба развіваецца вельмі хутка, у дзяцей паступова атрафіруцца мышцы, у тым ліку мышцы сэрца і дыхальнай сістэмы.

Калі ў вас ёсць магчымасць дапамагчы, то вось рэквізіты дзетак

Рэквізіты Сашы Астрога

Рэквізіты Каці Вінаградавай

Рэквізіты Марата Дуброўскага

Дзеці павінны жыць!
#ЗробленаЎБеларусі

🔥 Вынікі народнага флэшмоба на цішотках "Mark Formelle"
Рэспект вытворцу за тое, што ён на хвалі падзей і падтрымлівае ініцыятывы знізу.

Калі згодныя - стаўце падабаечкі! 👍
#СучаснаяБеларусь

Трамп нарадзіўся ў Беларусі, а яго продкі ўжо некалькі гадоў жывуць пад Мінскам.

Сям'я навасібірцаў Алена і Уладзімір два гады таму пераехалі ў Беларусь. У пасёлку недалёка ад Мінска жывуць бацькі главы сямейства, і сібіракі вырашылі пераехаць да іх.

У лютым гэтага года ў іх з'явіўся першынец. Сям'я доўга думала, як назваць дзіця, але раптам вырашыла даць яму незвычайнае імя. Сына назвалі Трамп.


Крыніца
❤️❤️ Дарэчы, толькі што напісалі ў прыват у інстаграме.

Ведайце, што падтрымаць - гэта не толькі кінуць грошы. Гэты яшчэ і рэгулярна распаўсюджваць інфармацыю каб як мага больш людзей з ёй сутыкаліся. Нехта пройдзе міма першы, другі раз, а на трэці дапаможа.

Калі ласка, раскідайце пасты пра Кацярынку, раскажыце пра яе ў сваіх сацыяльных сетках. У дзяўчынкі сапраўды складаная сямейная сітуацыя і збор рухаецца вельмі марудна

Акаўнт Каці ў Інстаграм

https://www.instagram.com/katya_sma_kobrin?igsh=MXduamZ2Y2NnNDhsMw==
#АнекдотДня

Цэглу Дзюкава мусіць ніхто не купляе, просіць грошы. Грыыыышааааа, караууул! 🤣
Флэшмоб #беларусыговорят

Працягваем публікаваць цікавыя ролікі, створаныя беларусамі ў Дзень роднай мовы


Акаунт хлопца ў тыкток тут
Чужы. Рэжысёрская версія | Alien. Director's Cut | 1973

У далёкай будучыні грузавы касмічны карабель, які вяртаецца на Зямлю, перахапляе выходны з невядомай планеты сігнал. Экіпаж, у адпаведнасці з асноўнымі інструкцыямі, абавязаны знайсці і даследаваць крыніцу сігналу. Апынуўшыся на планеце, астранаўты паўсюль выяўляюць прадметы, па выглядзе якія нагадваюць гіганцкія коканы.

Пераклад і агучка: аматарскі шматгалосы закадравы

🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=386

IMDb (8,5/10): https://www.imdb.com/title/tt0078748/
Kinopoisk (8,1/10): https://www.kinopoisk.ru/film/386/

#жахі #фантастыка #трылер #агучка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Вітаначкі вам!

Баба Нюра (Ганна Клінцэвіч) у праграме "Новое утро РТР-Беларусь"
#ГісторыяБеларусі

27 лютага 1919 года ў Вільні адбылося сумеснае пасяджэнне ЦВК Беларускай ССР і ЦВК Літоўскай ССР; створана Літоўска-Беларуская ССР са сталіцай у Вільні; выбраны сумесны ЦВК (старшыня К. Г. Ціхоўскі) і створаны Савет Народных Камісараў Літоўска-Беларускай ССР (старшыня В. С. Міцкевіч-Капсукас).

У складзе навастворанай дзяржавы засталася тэрыторыя Віленскай, Мінскай, частка Гродзенскай і Ковенскай губерняў.

Новая рэспубліка стваралася як буферная дзяржава – прымежная зона паміж Польшчай і СССР дзеля прадухілення адкрытай вайны паміж імі.

Літоўска-Беларуская ССР праіснавала ўсяго некалькі месяцаў – з лютага 1919 году да ліпеня-жніўня 1919 году.
Афіцыйным «сконам» Літбела прынята лічыць 8 жніўня, калі польскія войскі, што занялі да таго часу амаль усю тэрыторыю Літоўска-Беларускай рэспублікі, захапілі Менск. Хоць фармальна дзяржава праіснавала до ліпеня 1920 года, калі адбылося паўторнае абвяшчэнне БССР.
Дом на Міцкевіча, 9 рэканструююць пад краму

Гэта суседні будынак з «Домам з цмокамі» ў Новым Свеце.
Ён стане будынкам адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння, з крамай нехарчовых тавараў і кабінетамі.

Вакол добраўпарадкуюць тэрыторыю: азеляняць, пракладуць дарожкі.
Ацяпленне зробяць ад гарадскіх цепласетак (пераважны варыянт) або ад міні-кацельні (электрычнай, газавай або на біямасе).

📍 Будоўля будзе ў зоне аховы гістарычнай забудовы і водаахоўнай тэрыторыі Гараднічанкі.

📅 Правядуць грамадскія абмеркаванні справаздачы аб уплыве на навакольнае асяроддзе (АУНА):
да лютага 2025 — падрыхтоўка справаздачы АУНА;
да красавіка 2025 — грамадскія абмеркаванні і сход;
да ліпеня 2025 — канчатковае рашэнне па праекце.

📒Будынак выкупіла фірма "Формула вады" ў 2020 г., як і Міцкевіча, 7. Умовы продажу забаранялі разбурэнне, пашкоджанне будынкаў, пагаршэнне іх тэхнічнага стану і навукова неабгрунтаванае змену параметраў, страту канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей, пагаршэнне іх успрымання, неабгрунтаваную змену архітэктуры фасадаў. Раней будынкі, якія лічацца сімваламі раёна ўнікальнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет, хацелі зносіць, але гараджане пратэставалі.
Іван Восіпавіч Ахрэмчык🎨

Народны мастак БССР, прафесар. Нарадзіўся ў Менску. Удзельнічаў у 1-й Мінскай мастацкай выставе ў 1921 г. Працаваў у галіне партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа, манументальнага мастацтва. Асноўныя творы - гэта карціны на гісторыка-рэвалюцыйную і ваенна-патрыятычную тэмы.
https://yangx.top/clipclubc/2050?single