Верашчака
493 subscribers
7.7K photos
1.25K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Падарожжа
#Архітэктура

Бабруйская крэпасць у Магілёўскай вобласці, пабудаваная ў 1807-1836 гадах, лічыцца "старэйшай сястрой" Брэсцкай крэпасці і ўнікальным помнікам фартыфікацыйнага мастацтва XIX стагоддзя.

Яна была спраектаваная графам Карлам Опперманам па загадзе Аляксандра I і паспяхова вытрымала чатырохмесячную аблогу войскаў Напалеона ў 1812 годзе.

Унутры крэпасці знаходзіліся казармы, шпіталь, склады і нават сабор, а яе сцены мелі вузкія байніцы для абароны.

У XX стагоддзі крэпасць выкарыстоўвалася як турма і канцэнтрацыйны лагер, стаўшы сведкам мноства гістарычных падзей.

Сёння гэта аб'ект рэспубліканскага значэння, а таксама патэнцыйны кандыдат на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 🏰

Крыніца
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Адчысціла трохі беларускіх рамесленнікаў.
Хачу сказаць, што праўда назіраю сумную карціну. Калі ў той жа Расіі майстры паралельна з засваеннем нейкага рамяства вучацца прасоўваць гэта і прадаваць, то нашы ціхенька стаяць са сваімі латкамі на ўскрайку рынка і чакаюць калі ў іх нешта купяць за капейкі. Рэальна бачу такіх майстроў, якія прадаюць свае вырабы больш танна, чым тое можна купіць у краме!

Учора, напрыклад, жанчына прадавала снуд і шапку ручной вязкі за 50 рублёў.
Я лічу ў галаве: падатак 10% гэта мінус 5 руб. , ніткі 2 маткі па 10 руб. мінус 20 руб.

Вынік: за 25 рублёў яна сядзела вязала шапку і снуд. Ды гары яно гарам!

Карацей, крыўдна за сваіх людзей! І галоўнае - ніхто ім не дапаможа, пакуль самі не пажадаюць нешта змяніць!
А вы ведаеце, як знайсці цэнтр акружнасці з дапамогай такой лінейкі?))
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра беларускія прымаўкі і прыказкі. На старонках расійскага выдання мы бачым беларускую мову!
Шаноўнае спадарства, да Дня роднай мовы разыгрываем тры кнігі!

Тры кнігі – тры пераможцы! 🎉

Умовы конкурса:

1) Быць падпісаным на інстаграм @cslnasbhttps://www.instagram.com/cslnasb?igsh=aDZjY2M0NjFiOTcz
2) Быць падпісаным на тэлеграм канал https://yangx.top/cslnasb
3) Напісаць у каментарах “Мару пра кнігу” (у інстаграме @cslnasb пад гэтым пастом)

⚜️ Шчасліўчыкі будуць абраны з дапамогай генератара лічбаў – 22 лютага!
📝 Каментары будуць адкрыты да 21.02 21:00
📍 Падарунак зможам даслаць толькі па Беларусі

Усім поспехаў!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Закранула мяне гэта відэа сваёй шчырасцю і адкрытасцю.

І ведаеце што, гэта як прыклад узроўню ўнутранай культуры простага сельскага чалавека і "высокальтурнага гарадскога" з "правильной речью"

Ну, карацей, слухайце самі.

Відэа адсюль https://www.tiktok.com/@t.eventa?_t=ZS-8u07A8clcdM&_r=1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару

Алісу на мыла!
Нам патрэбна беларуская Алеся!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў

Што такое "бабіна каша" і як праходзіў у вёсках абрат хрэсьбінаў.

У майго сына на хрэсьбінах дакладна так і было. Праўда, так бабу старанна па вёсцы вазілі, што кульнулі трохі ў канаву 😁

Крыніца відэа тут
Купалаўскі тэатр запускае РОЗЫГРЫШ у INSTAGRAM!

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы тэатр хоча зрабіць для вас прыемны падарунак! Пераможца розыгрышу атрымае два квіткі на каханенькую-родненькую “Паўлінку”, паказ якой пройдзе 27 лютага (чацвер) а 19 гадзіне !

Умовы простыя:
1) быць падпісаным на старонку Купалаўскага тэатра ў інстаграм;
2) зрабіць рэпост паста сабе ў гісторыю з адзначэннем акаўнта;
3) у каментарыях пад пастом адзначыць сябра і напісаць ФРАЗУ або ЦЫТАТУ на беларускай мове, якая для вас гучыць асабліва💙

Колькасць адзначэнняў неабмежавана🥳: чым больш каментарыяў, тым большы шанец на перамогу.

Квіткі будуць разыграны ў прамым эфіры 2️⃣1️⃣ лютага, у Дзень роднай мовы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🔥 Гэта стыль, гэта клас!
Беларуская мова для нас!


Такой моладдзю можна ганарыцца!

Відэа адсюль https://www.tiktok.com/@katsiaryna_bel?_t=ZS-8u1kspzYW70&_r=1
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Які падарунак падыйдзе адміну Верашчакі?

Ну канешне, што-небудзь пра мову 😁