Верашчака
493 subscribers
7.7K photos
1.25K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from STROJ
Вялікая гутарка з разьбяром💛

Завіталі ў госці да Уладзіміра і пагутарылі пра яго творчы шлях. Даведаліся, ці складана пачаць займацца дадзеным рамяством, якія інструменты і якое дрэва выкарыстоўвае майстар, а галоўнае, якую ролю грае колер у работах Уладзіміра.

Усе адказы ў новым выпуску!
Далучайцеся да прагляду, атрымалася даволі філасофскі!


Сацсеткі праекта:
🔸Instagram
🔸TikTok
🔸YouTube
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

У сучаснай беларускай мове ёсць словы, якіх зусім няма ў рускай і ўкраінскіх мовах або якія маюць там іншае значэнне:

адхлАнне ’кароткае аблягчэнне ад цяжкой працяглай працы, перадышка’

анігАдкі ’хоць бы што; спакойна, са спакойнай душой’

ашчапЕрыць ’моцна абхапіць, абняць’

завінУцца ’спешна і старанна пачаць рабіць

крАска ’кветка’

нЕруш ’што-небудзь некранутае’

ніштавАты ’досыць добры, нядрэнны; значны, немалы’

плЯга ’дажджлівае надвор'е, слата; няшчасце, бяда’

сёлета ’ў гэтым годзе’.....

👉 Запамінайце гэтыя выключна беларускія слоўцы і карыстайцеся імі ў сваім маўленні! Будзем беларусамі!

Крыніца: В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Пра адносіны польскіх дэмакратаў, партыі "чырвоных", да паноў. Паны і дваранства ўвогуле - гэта ворагі для "чырвоных".

І зноў пра раздачу зямлі сялянам.

І пра вядомыя словы Каліноўскага пра "сякеру над калыскай панскага дзіцяці".

Што гэта, калі не рэвалюцыйныя ідэі?
#СучаснаяБеларусь

Маладыя навукоўцы і стартапы: як Беларусь развівае інавацыі ў галіне звышцвёрдых матэрыялаў 🚀 👩 🔬

Важную ролю ў развіцці звышцвёрдых матэрыялаў і новых тэхналогій у Беларусі адыгрываюць маладыя навукоўцы. Яны не толькі ўносяць свежыя ідэі, але і ўдзельнічаюць у стварэнні стартапаў, якія актыўна распрацоўваюць і ўкараняюць інавацыйныя рашэнні.

Сістэма падтрымкі маладых навукоўцаў, стартапаў і інавацыйных праектаў дазваляе Беларусі хутка рэагаваць на выклікі часу і ўкараняць новыя ідэі ў вытворчасць.

Гэтыя стартапы могуць быць выдатным драйверам для эканомікі, забяспечваючы развіццё новых тэхналогій і стварэнне высокатэхналагічных прадуктаў.

Інжынірынгава-сэрвісны цэнтр па звышцвёрдых матэрыялах актыўна падтрымлівае таленавітых маладых спецыялістаў, даючы ім магчымасць працаваць над актуальнымі праектамі і рэалізоўваць свае ідэі.

Больш падрабязна пачытаць можна тут
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

КРАПЕЛЬ

Сёння ў нас сонца і капае з крапля.

Летам таксама гаварылі: "Не стаі пад краплём, вада за шыварат нацячэ"!

Пры моцным насмарку маглі сказаць: "З носа цячэ, як з крапля".

А як у вас называлі гэту з'яву? Пішыце ў каментарах
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесіцныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ, РП і РІ.

З працы мітрапаліта Іосіфа Сямашкі "Записки Иосифа, митрополита литовского".

Як бачым, уніяцкія цэрквы ў часы дзейнасці І.Сямашкі ўнутры выглядалі вельмі падобнымі да касцёлаў.

Але цалкам з дадзенага тэксту бачна, што працэс вяртання да праваслаўнага абраду ва ўніяцкіх цэрквах адбываўся далёка не лёгка і дакладна не дабраахвотна.
Forwarded from Я бачыў Бога (Smiiths)
Беларуская мова😎

🥰Праз час таго, як я пачаў вывучаць беларускую і пісаць на ёй, прайшло ўжо некалькі гадоў, і мне б хацелася напісаць пра мае думкі наконт мовы нашай.

😵‍💫Я перажыў некалькі этапаў жыцця з беларускай. Вядома, яна вельмі моцна паўплывала на мяне як асобу. Канструкцыя мовы змяніла мае думкі і стан гэтых думак. Быў час і я ненавідзіў мову, быў час калі я любіў яе мацней за ўсё. І зараз я прыйшоў да спакойных і ціхіх адносін з ею. Мне вельмі падабаецца назіраць, як развіваецца беларуская. Як многа творчасці, людзей і тэм ёсць на беларускай. Я не магу не цаніць кожнага з вас, што вы падтрымліваеце беларускую як чытачы.

😎Мне пашанцавала быць зацікаўленым гэтай культурай. Я памятаю часы, калі беларуская была толькі пра гісторыю і палітыку. І назіраць чым яна ёсць зараз вельмі прыемна. Вядома, гэта ўсё толькі пачатак і я маю веру, што яна будзе толькі развівацца далей.

🕺Для мяне беларуская стала стылем цяпла і мяккасці. Яна змяніла маю жорсткасць, стварыла больш месца для чалавечнасці. Беларуская мова — цуд, які запальвае нашыя сэрцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Верашчака
Беларуская мова😎 🥰Праз час таго, як я пачаў вывучаць беларускую і пісаць на ёй, прайшло ўжо некалькі гадоў, і мне б хацелася напісаць пра мае думкі наконт мовы нашай. 😵‍💫Я перажыў некалькі этапаў жыцця з беларускай. Вядома, яна вельмі моцна паўплывала…
#ДумкіЎслых

Перакінула гэты пост, бо ён адлюстроўвае мае ўласныя адчуванні.
Сапраўды, калі ты думаеш і размаўляеш цалкам па-беларуску, то нешта змяняецца ўнутры, змяняецца светаўспрыманне. Гэта немагчыма перадаць словамі, гэта трэба перажыць самому.

А яшчэ, беларускамоўны свет - гэта як нейкая асобная паралель, дзе людзі ўсміхаюцца адзін аднаму, дзякуюць, робяць падарункі, падтрымліваюць проста за тое, што чалавек побач гаворыць гэтак жа, як і ты. Нібыта паміж імі існуе асаблівая сувязь, нібыта яны сустрэлі свайго сярод мноства іншых. Неверагодныя адчуванні, паверце!

Зоя С
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ЗробленаЎБеларусі

Сапраўдны смачны беларускі сыр, а не гэтыя вашы ракфоры з плесенню!

Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐿 Вавёркі-палятухі могуць планіраваць у паветры, вядуць начны лад жыцця, а пры святле дня іх магчыма ўбачыць толькі летам.

Чаму палятуха на самой справе не вавёрка?
Чаму яна выбірае жыццё на дрэвах?
Навошта яна спускаецца на зямлю?
Дзе можна сустрэць палятуху ў Беларусі?

Пра гэтага дзіўнага “чырванакніжнага” звярка ў рамках нашага са @Smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” расказвае малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Дзмітрый Новікаў.

Чытай інтэрв’ю тут.

Або глядзі відэаверсію інтэрв'ю.

Відэа з фотапасткі, архіў ТАА "Дзікая прырода".
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МіфыЛегендыБеларусі
#ГісторыяБеларусі

Хто такі Кадук і што такое права кадука ў ВКЛ

Цікавы расповед ад бабы Іры ў тыкток
https://www.tiktok.com/@tetia_ira_razreshila?_t=ZS-8tdpk1QJahc&_r=1
Люты — месяц, насычаны значнымі падзеямі і традыцыямі, якія адлюстроваюць унікальную культуру і звычаі нашага народа. Для беларусаў гэта час, калі зіма пачынае ўступаць месца вясне 🌷

Глядзіце каляндар лютаўскіх свят у каруселі!

Таксама гэты месяц багаты на розныя прыкметы, якія беларусы перадаюць з вуснаў у вусны:
▫️ Калі люты марозны, вясна будзе дажджлівай.
▫️ Калі шмат снегу ў гэтым месяцы — чакайце добры ўраджай.
▫️ Калі на Грамніцы вецер паўднёвы, вясна наступіць рана.

А якія прыкметы і звычаі лютага вядомы вам? Дзяліцеся ў каментарыях!
#ЛюдзіБеларусі

📚6 лютага1800 года нарадзіўся (в. Янаўшчына, Пружанскі павет Гродзенскай губерні) Ігнат Рыгоравіч Кулакоўскі

Беларускі паэт, перакладчык, педагог. Член-карэспандэнт Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта, Віленскай археалагічнай камісіі, Лонданскага геаграфічнага таварыства, Таварыства даследчыкаў старажытнасцяў у Капенгагене і інш.

Ведаў лацінскую мову, санскрыт, французскую, італьянскую, іспанскую, чэшскую, нямецкую і шведскую.

Увайшоў у гісторыю найперш дзякуючы сваёй вялікай «Запісцы...» (1834) у Міністэрства народнай асветы, у якой патрабаваў увядзення выкладання «гісторыі краю, славянскай мовы і літаратуры», вывучэння «народных гаворак» у школах краю і стварэння спецыяльных падручнікаў для беларускага юнацтва.
На думку Кулакоўскага, гэтыя падручнікі павінны знаёміць вучняў з уласнай гісторыяй беларусаў.


Займаўся перакладамі, збіраннем гістарычных матэрыялаў.

Больш падрабязна пра Ігната Кулакоўскага тут
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

Няма ў літаратурных рускай і ўкраінскай мовах некаторых слоў, якія ў нарматыўных слоўніках беларускай мовы пададзены як дыялектныя:

вІскуцень ‘вісклівы, пранізлівы вецер’

дрЭнчыць ’не даваць спакою, турбаваць’

жУпіць ’размаўляць, гаварыць’

крУшня ’куча камення’

кулІда ’баханка’

пынІцца ’займацца гаспадарчымі справамі, упраўляцца’

скарАч ’ручнік з доўгімі махрамі’

скОчка ‘блыха’

цяпЕльніца ’невялікае вогнішча’

Атрымаўшы з часам статус паўнавартасных адзінак, гэтыя словы зробяць сучасную беларускую літаратурную мову яшчэ больш адметнай.

👉 Запамінайце і ўжывайце ў сваёй гаворцы прыгожыя і сакавітыя беларускія слоўцы!

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
#МоваНашаРодная
#УспаміныПраДзяцінства

ДРЫНДЫ

Перарыла ўсю Гуглу, пакуль знайшла карцінку гэтага прыстасавання для катання.

Мая любімая ў дзяцінстве прылада. Па ўкатанай дарозе з невялікай гары на дрындах каціцца можна даволі доўга. А па роўнай паверхні піхаешся нагой, як на самакаце.

Былі ў вас такія штукі? Як зваліся? 😁
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Аказваецца, у паўстанні дэкабрыстаў таксама былі вінаватыя палякі 😏
Знайшоўся каштоўны фотаздымак гаспадарчага двара Ілава, зроблены нямецкім лётчыкам у часы Першай сусветнай вайны

На аэрафотаздымку бачныя будынкі вінакурні, пабудаванай у 1832 годзе ў часы Акушкаў. Мяркуюць, што гэта другая па ўзросце вінакурня ў Беларусі пасля вінакурні ў Вольне (1830 г.). З 1948 годзе на гэтым месцы працуе спіртзавод. Сёння "Ілаўскае" — адно з самых вядомых вінавытворчых прадпрыемстваў Беларусі

Сканам падзяліўся Кастусь Шыталь