Верашчака
493 subscribers
7.7K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

Леанід Мартынавіч Дайнэка нарадзіўся 28 студзеня 1940 г. у в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-ну Магілёўскай вобл. — памёр 21 жніўня 2019 г.

📌 Скончыў журфак БДУ, працаваў у "Маладосці" і "Мастацкай літаратуры". Дэбютаваў вершамі ў 1961 г.

📌 Аўтар кніг: «Галасы», «Бераг чакання», «Начныя тэлеграмы», «Мая вясна саракавая», «Вечнае імгненне», «Сняжынкі над агнём» вершы і паэмы. Аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца», раманаў «Людзі і маланкі» і інш.

📌 Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І. Мележа (1988) за раман «Меч князя Вячкі», Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей — за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака».
«Луч» выпусціў гадзіннікі, натхнёныя слуцкімі паясамі

У калекцыі пяць мадэляў. Кошт кожнай — 419 рублёў.

Усе мадэлі выходзяць разам з скуранымі папружкамі, якія ўпрыгожаны арыгінальнымі ўзорамі. Таксама да іх прыкладаюцца зменныя шаўковыя хусткі, выкананыя ў падобным стылі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Харошы тост, бярыце ў занатоўкі!

Фільм "Купальская ноч"

Белтэлефільм, 1982г, рэжысёр Валерый Басаў
#ЛюдзіБеларусі

29 студзеня 1878 года нарадзіўся (г. Мінск) Уладзімір Іванавіч Самойла, беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф.

Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску.
Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук».

Пры яго садзейнічанні ў газеце «Северо-Западный край» 28 мая 1905 года быў апублікаваны на беларускай мове верш Я. Купалы «Мужык» — першае выступленне паэта ў друку.
Forwarded from Верашчака
Апісанне бігаса ў паэме Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш"

Бігос варылі ў кацялках. Сказ многаслоўны
Не перадасць той колер, пах і смак цудоўны.
Пачуе мешчанін звон рыфмаў, слоў парадак,
А смак і застанецца толькі ў цьме здагадак.
Каб песні ацаніць літоўскія і стравы,
Здаровым трэба быць, вяртацца трэ’ з аблавы.

Ды і без тых прыправаў вельмі смачнай ежай
Бігос бывае. Ўраз з гароднінаю свежай
Капуста квашаная да яго бярэцца,
Што, згодна прыказкі, у рот сама кладзецца.
Закрытая ў катле з прыправамі і з мясам,
Гатуецца, пакуль уся не сойдзе квасам,
Пакуль агонь яе не змякчыць і не сцісне,
А з берагоў начыння з парай вар не свісне
І не напоўніцца паветра араматам.

Бігос гатоў. Стральцы бягуць і зухавата
З бадзёрасцю штурмуюць лыжкамі начынне.
Медзь звоніць, і бігос, як камфара, ўміг гіне.
Знік, паляцеў. І толькі пара ў нетрах чанаў
Бурліць, нібы ў патухшых кратарах вулканаў.


#КухняБеларусі
Forwarded from Верашчака
#КухняБеларусі

Як прыгатаваць бігас?

Бігас у кожным доме рыхтаваўся па-свойму, у адпаведнасці з хатняй традыцыяй.
Гэта і паляўнічы, і літоўскі, і сялянскі бігас, і мноства іншых рэцэптаў.
Гатавалі яго толькі з квашанай, з квашанай і свежай або толькі са свежай капусты.
Мы прапануем найбольш пашыраны варыянт бігасу з каўбасой, мясам і са свежай і квашанай капусты.

Для пачатку зварым хатнюю каўбасу, булён не выліваем, ён нам пазней спатрэбіцца. Пакуль каўбаса варыцца, возьмем вэнджаную грудзінку ці сала, нарэжам кубікамі і кінем у рондаль, каб вытапіўся тлушч.
Пакуль смажыцца мяса, зоймемся сушанымі ляснымі грыбамі. Жменю грыбоў пакласці ў міску і заліць іх кіпнем, пакінуць, пакуль цалкам не стануць мяккімі. Булён ад грыбоў таксама спатрэбіцца пазней.
Вяртаемся да каўбасы, прыгатаваную рэжам кольцамі і дадаем абсмажвацца да мяса.
Для больш насычанага смаку стравы нам спатрэбіцца цыбуля. Яе трэба пачысціць і вельмі тонка парэзаць на паўкольцы. Дадаем цыбулю да мяса і абсмажваем разам з ім. Куды ж без солі і перцу, дадаем прынады ў страву і перамешваем.

Не менш важным за мяса складнікам бігасу з’яўляецца капуста. Свежую капусту варта тонка нашынкаваць, а потым яшчэ і пасячы ўпоперак, каб кавалкі капусты сталі яшчэ меншымі. Капусту трэба заліць кіпнем на пару хвілін, затым сцадзіць і дадаць у рондаль са стравай.
Уздагонку за свежай капустай дадаем і кіслую, а для больш яскравага смаку яшчэ і пару лісткоў лаўрушкі. Страву трэба добра перамяшаць.

Настаў час грыбоў! Іх трэба дробна пасячы і дадаць у бігас, а за імі грыбны і каўбасны булён. Яшчэ раз добра памяшаць і тушыць 30 хвілін. Мяшайце час ад часу страву, бо яна мае ўласцівасць падгараць.

Пакуль страва тушыцца, падрыхтуем форму для падачы. Зрэжам з чорнага хлеба макаўку, выдалім мякіш з сярэдзіны і паставім хлебную форму ў духоўку ці печ, каб хлеб трошкі падсушыўся, хлеб тады не так хутка размокне ад налітай у яго стравы. Але страва не стане менш смачнай, калі вы падасцё яе ў звычайнай талерцы.

За 10 хвілін да гатоўнасці дадаць у бігас паўкеліха чырвонага сухога віна, ад высокай тэмпературы алкаголь хутка выпарыцца, затое страва займее апетытны колер, стане смачней, а водар будзе больш насычаны.

Падаем бігас у хлебнай форме, не зашкодзіць дадаць лыжку смятаны як упрыгожанне. Такой падачай вы здзівіце сваіх родных і сяброў нават падчас святочнай вячэры, а водар і смак стравы нікога не пакінуць абыякавымі. Смачна есці!

Нам спатрэбяцца:
Капуста свежая — 700 грамаў
Каўбаскі хатнія — 450 грамаў
Капуста кіслая — 300 грамаў
Цыбуля — 300 грамаў
Бачок вэнджаны — 300 грамаў
Каўбасны і грыбны булён — па 200 мл
Віно сухое чырвонае — 100 мл
Сухія грыбы — 100 грамаў
Перац — чайная лыжка
Соль — сталовая лыжка
Лаўрушка — 5 лісткоў
Хлеб чорны — бохан
Смятана — сталовая лыжка
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Затое ўсё чэсна 😁
Мураўёў, які "клапаціўся за беларусаў" па словах некаторых "ідэйных" гісторыкаў і прапагандыстаў.

Ну а далей пераходзім да разгляду працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западном России "...
Прыкладна такім будзе новы помнік у Лідзе! Сёння завяршыўся конкурс эскізаў помніка паэту Валянціну Таўлаю. Паказальна, што вынікі мы падвялі ў доме каля замка, дзе некалі жыў паэт.

З васьмі эскізных праектаў мы вызначылі той, што стварыў скульптар Сяргей Логвін. Па задумцы аўтара, Валянцін Таўлай трымае ў руках газету "Уперад" (цяпер "Лідская газета"). Праект яшчэ абавязкова будзе разгледжаны на рэспубліканскай мастацкай экспертнай радзе па манументальным мастацтве.

Помнік будзе служыць нам напамінам аб тым, што на нашай зямлі ёсць выдатныя асобы, якія ўзбагачаюць нашу культуру і гісторыю. Чакаецца, што скульптуру зробяць у бронзе, і яна стане ўпрыгожаннем паркавай зоны на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана. Адкрыццё новага помніка прымеркавана да правядзення ў Лідзе Дня беларускага пісьменства.
🌿 29 студзеня 1858 года нарадзілася Марыя Скірмунт-Твардоўская — аўтарка прац па батаніцы, складальніца шматлікіх гербарных збораў рэдкіх відаў раслін. Адна з першых жынчын (а можа і першая), якая прафесійна даследвала флору Беларусі.

Была дачкой Канстанціна і Габрыэлі Скірмунтаў, уладальнікаў маёнтка Шэметава. Тут прайшлі яе дзіцячыя і юнацкія гады, пачалося захапленне раслінамі, іх гербарызацыяй і вызначэннем.

Пасля заканчэння ў Кракаве курсаў па батаніцы, яна занялася скрупулёзным вывучэннем флоры травяністых раслін ў ваколіцах роднага маёнтка, пісала навуковыя працы. Кола яе пошукаў паступова пашыралася і з цягам часу ахапіла тэрыторыю ў межах сучасных Мядзельшчыны, Смаргоншчыны і Пастаўшчыны, азёраў Свір і Нарач. Пасля гэтага два дзясяткі гадоў яна даследавала тэрыторыю Палесся. Была пахаваная ў Пінску. Сабраны ёй гербарый захоўваецца ў Польшчы.
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Галаўныя ўборы беларусаў.

Вы б сабе які выбралі? 😁
#ПобытБеларусаў

Аблавуха

Мужчынская шапка-вушанка з меха (авечага, шага, вавёрчынага, заечага або трусінага), адкрытая зверху цёмным сукном.

Да асновы прышываліся 4 крылы -вухі, пярэдняе і задняе завязваліся ўверсе, а бакавыя пад падбародкам.

У Беларусі Аблавуху існавала да пачатку 20 стагоддзя.