Forwarded from Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
🎥Сёння мы адзначаем 140-годдзе з дня нараджэння заснавальніка беларускага ігравога кінематографа, выдатнага рэжысёра і сцэнарыста Юрыя Віктаравіча Тарыча!
🎬Адзін з самых значных савецкіх рэжысёраў першай паловы XX стагоддзя, гэты таленавіты майстар кіно пакінуў глыбокі след у гісторыі айчыннага кінематографа, падарыўшы нам незабыўныя фільмы, якія да гэтага часу хвалююць сэрцы гледачоў.
🎬Яго фільмы, такія як першая беларуская мастацкая кінастужка «Лясная быль», а таксама «Адзінаццатае ліпеня», «Да заўтра», «Нянавісць», «Шлях карабля» і іншыя сталі важнай часткай нашай культурнай ідэнтычнасці.
🎬Юрый Тарыч не толькі ствараў унікальныя гісторыі на экране, але і натхняў новае пакаленне кінематаграфістаў. Яго працы адлюстроўваюць багатую гісторыю і культуру Беларусі, а таксама ўздымаюць важныя сацыяльныя пытанні.
🎬Да юбілею рэжысёра ў Музеі гісторыі беларускага кіно з 26 студзеня пачне працу часовая экспазіцыя «Юрый Тарыч – заснавальнік беларускага ігравога кінематографа».

#ЛюдзіБеларусі
📚25 студзеня 1869 года нарадзіўся Адам Гурыновіч, беларускі паэт, фалькларыст.
Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах.
У паэзіі быў паслядоўнікам Францішка Багушэвіча.
Асноўная частка творчасці паэта — беларускія вершы.
Друкаваў таксама народныя песні, этнаграфічныя матэрыялы.
Праца Гурыновіча «Зборнік беларускіх твораў (165 песень і 37 загадак)» была надрукаваная ў часопісе Кракаўскай акадэміі навук.
Больш падрабязна чытайма тут 👇
https://zviazda.by/be/news/20190129/1548794624-budziu-ad-snu-byaspamyactva

Forwarded from Спадчына
У пракурорскай ходзе праверкі ў Глыбоцкім, Аршанскім, Полацкім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім раёнах выяўлены факты знаходжання асобных аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў неналежным стане,
«Неправядзенне работ па іх добраўпарадкаванні, непрыняцце мер па іх захаванню прывесці да іх поўнага разбурэння і страты».
У Віцебску, Аршанскім, Полацкім, Ушацкім, Лепельскім і Глыбоцкім раёнах зафіксаваны выпадкі невыканання патрабаванняў заканадаўства ў частцы афармлення пашпартоў на аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны.
Акрамя таго, пракуратура г.Віцебска выявіла факты размяшчэння на чатырох будынках горада, якім прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, сродкаў вонкавай рэкламы ў парушэнне ўстаноўленага парадку.
Шкада, што не называюцца канкрэтныя аб'екты. На пракурорскіх фота пазнаюцца толькі руіны царквы ў Межаве Аршанскага раёна.
#ахова #Межава #Віцебск
https://prokuratura.gov.by/ru/media/novosti/zashchita-sotsialnykh-prav-grazhdan/v-inykh-sferakh/organy-prokuratury-v210125/

#ГісторыяБеларусі
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Пра беларускіх багоў, міфічных персанажаў, назвы, якія ёсць толькі ў беларусаў.
І ўвогуле як рамантычна і прыгожа аўтар апісвае нашу краіну.
Цікава тут пра "старык". Сапраўды, напрыклад, мае продкі з Гомельшчыны старое русла Дняпра называлі старыком. А як у вашых мясцінах?

Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як простыя хлопцы з вёскі за тры гады плённай працы аб’ядналі нацыю! І пацвярджэннем таму-любоў усіх беларусаў і словы кіраўніка дзяржавы!! Мы ўсе разам робім адну справу!! #забеларусь #дразды #беларусь #хатабацькоў
Forwarded from Матуля Беларусь
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
25 студзеня - Бабін кут.
У праваслаўнай царкве ў гэты дзень шануецца памяць святой пакутніцы Таццяны Рымскай, якая жыла ў III стагоддзі.
У народным календары гэты дзень вядомы як бабін кут, што звязана з асаблівымі жаночымі абрадамі і звычаямі.
У сялянскім асяроддзі існавала павер'е, што святая Таццяна дапамагае тым, хто шчыра працуе і не баіцца лютых маразоў, падтрымліваючы стараннасць і стойкасць духу. У дамах менавіта да гэтага тэрміну асабліва ўважліва сачылі за станам пячнога ацяплення, запасаў корму і паліва, каб не апынуцца ў бядзе пры зацяжных маразах.
На Таццяну звычайна бывае мароз.
🌞Сонечна — рана прыляцяць птушкі з выраю.
🌨Ідзе снег — дажджлівае лета чакае людзей.
Сёння імяніны ў Аляксандра, Анатоля, Віталя, Рыгора,
Таццяны, Іллі, Пятра.

#ДумкіЎСлых
#ХвілінкаГумару
Калі на Таццяну ідзе снег - даждлівае лета
А калі ідзе дождж, то якое лета будзе? 😁

❤️ Спадарства, я тут убачыла, што наш таленавіты цудоўны спявак Андрэй Усанаў збірае сродкі на выпуск новага альбома беларускіх песень.
Але як аказалася, то большасць за беларускасць толькі на словах, а як датычыцца дакладных спраў, то "пастаю збоку".
Я думала, што такія зборы праходзяць хутка і вынікова, аказалася, уся падтрымка звычайна абмяжоўваецца дзясяткам чалавек....
Мусіць беларусы забыліся, што такое ТАЛАКА?
Карацей, калі вам падабаецца творчасць гэтага цудоўнага хлопца і вы маеце жаданне дапамагчы, то знаходзьце яго акаунт у тыктоку або Інстаграм па спасылках і пішыце ў прыват, ён кіне рэквізіты.
Не хвалюйцеся, вельмі прыемны чалавек у перапісцы.
https://www.tiktok.com/@usanoff86?_t=ZM-8tMgFtmSr93&_r=1
https://www.instagram.com/andrei_usanau?igsh=MWJhY2xmNHd4OGQwcg==

Forwarded from Дзікая прырода побач
🐺 Ваўкі граюць ключавую ролю ў прыродных экасістэмах.
Добрая навіна з Белавежскай пушчы!
Са снежня 2024 года па рэкамендацыі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, Камітэта міністраў Савета Еўропы і Камітэта Бернскай канвенцыі ў нацыянальным парку ўвялі бестэрміновую забарону палявання на ваўка на беларускай частцы трансгранічнага Аб'екта Сусветнай спадчыны "Белавежская пушча".
Гэтае рашэнне – важны крок да захавання прыроднай спадчыны і падтрымання балансу ў пушчанскіх экасістэмах. 🐾
🌲 Забарона ахоплівае цяпер 82,5 тысячы гектараў тэрыторыі. Гэта значыць, што да 58,3 тысяч гектараў запаведнай зоны, дзе паляванне было забаронена, дадалі 24,2 тысячы гектараў, дзе цяпер ваўкі могуць жыць адносна спакойна.
Нацыянальны парк мае плошчу ў 150 тысяч гектараў, і ў 2015-2017 гадах меў вопыт аховы ваўкоў на ўсёй тэрыторыі. Пушча мае з часоў СССР праблему перанаселенасці аленем. Капытныя вынішчаюць амаль татальна падрост і падлесак, будучыню пушчы. І толькі натуральныя драпежнікі, такія як ваўкі, маглі б эфектыўна як вырашыць гэтую праблему, так і падтрымліваць колькасць аленяў на нармальным узроўні. Спадзяёмся, што кіраўніцтва нацпарку пасля вывучэння сітуацыі прыйдзе да высноў неабходнасці аховы гэтага драпежніка на ўсёй тэрыторыі.
📷 Дзякуем за фота Таццяне Алешка.

Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сёння выглядае знутры касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Смаленску, пабудаваны нашым славутым беларускім архітэктарам і грамадскім дзеячам Лявонам Дубейкаўскім.
Храм узведзены ў 1896 годзе ў стылі неаготыкі. Да канца 1939 года каталіцкая абшчына горада была практычна знішчана, на наступны год касцёл быў зачынены. Да 2013 года будынак выкарыстоўваўся як фондасховішча архіва, а цяпер стаіць закінуты.
#Смаленск #беларусы #касцёлы

#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы
Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай
Акрамя такой відавочнай рэчы як наяўнасць у беларускім алфавіце ўнікальнай літары Ў, існуе нямала іншых адметнасцяў.
Напрыклад, заўсёды цвёрды гук "Р" (арэх, рака, серыя), у той час як у рускай і ўкраінскай мовах ён бывае як цвёрдым, так і мяккім.
З выняткам невялікіх абласцей на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе Беларусі, гэты гук заўсёды цвёрды і ў гаворках на тэрыторыі краіны.
Пісьмовыя помнікі фіксуюць зацвярдзенне "Р" ужо з канца XIV стагоддзя, хоць развівалася гэтая з'ява ў мове тагачасных насельнікаў краю, натуральна, раней.
* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.

#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.
1. Кіраўнікі паўстання мелі планы распаўсюдзіць рэвалюцыю і на рускія губерніі. Гэта, дарэчы, адзначалі і савецкія гісторыкі. Аднак тут можна пагадзіцца з аўтарам кнігі, што такія планы былі фантастычнымі ў тых умовах. Пры гэтым трэба адзначыць, што польскія і рускія рэвалюцыянеры мелі паміж сабой даволі блізкія сувязі.
2. Адметна бачна шавіністычная пазіцыя аўтара да польскага народу. Такое мы ўбачым яшчэ і ў Ратча.
3. Пазіцыя Серакоўскага па статусе сялян у новай Польшчы - свабода і незалежнасць.
4. Розныя шавіністы і "ідэйныя" гісторыкі часта прыводзяць такі аргумент, што сяляне сталі на бок царскіх улад і актыўна дапамагалі ім змагацца з паўстанцамі. Ці не пра раскольнікаў тут ідзе ў асноўным размова? Так, сапраўды, раскольнікі дапамагалі царскім войскам. Але, як бачым, царскія ўлады так баяліся свайго народа, тых жа сялян, што на ўсялякі выпадак гатовыя былі выкарыстаць войска нават супраць раскольнікаў.

У афіцыйны дзень выбараў на ўчастку сапраўднае свята. Нават буфет з булкамі працуе. Таму ніколі не хадзіла папярэдне галасаваць, сёння цікавей.
На выбары як на свята!
На выбары як на свята!
#ГісторыяБеларусі
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Пра народную памяць аб вялікім князе літоўскім Вітаўце.
Цікава, у нашых сучасных камуністаў Вітаўт таксама прыгнятальнік народа як Стэфан Баторый (як нядаўна аказалася)? 😏 Ці імёны ўсіх гэтых гістарычных герояў трэба выкрэсліць з памяці беларускага народа?

#ДумкіУслых
#АнекдотДня
Калі не хапае кантэнта і яго пачынаюць ляпіць з гаўна і палак
Паважаныя адміны "Шкваркі", вы б хоць трохі гісторыю пачыталі, а то па-вашаму беларусы пад Польшчай жывучы на веласіпедах каталася і жылі лепш, чым Еўропа.
Змагары і то такіх пастоў мусіць не пісалі! 😁
https://yangx.top/belshkvarka/149863