#НамПішуць
Чытачка канала дасылае вам прывітанне з Мядзела.
Бераг возера Мястра ў сваёй зімовай зачараванасці.

Forwarded from STROJ
ПРЭМ’ЕРА💛
Першы выпуск пазнаёміць вас з чароўнай Алёнай Клімавай і яе творамі ў тэхніцы набойкі.
Далучайцеся да прагляду, гэта прыгожа!
Майстры – новы праект, прысвечаны беларускім творцам, чыя дзейнасць сувязаная з народнымі рамёствамі ды традыцыйнымі мастацтвамі Беларусі.
Сацсеткі праекта:
🔸Instagram
🔸TikTok
🔸YouTube

#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.
Планы "чырвоных". Хто скажа, што яны былі не рэвалюцыянеры? Тым больш бліжэй былі да народа і лепш разумелі народныя настроі.
Замілоўваюць, канешне, словы аўтара пра царскі клопат аб дабрабыце "польскіх" сялян 😏

#МоваНашаРодная
"Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадовай пасады на Беларусі"
Я.Купала
"Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадовай пасады на Беларусі"
Я.Купала
#ГісторыяБеларусі
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Пра дзейнасць падскарбія літоўскага Антонія Тызенгаўза ў Гродне, яго значэнне для горада і Рэчы Паспалітай увогуле.
Уся гэта гісторыя паказвае ўсю гніль і недасканаласць Рэчы Паспалітай, як дзяржавы, яе адсталасць ад тагачасных развітых дзяржаў.
Што можна вылучыць самае галоўнае з дзейнасці Тызенгаўза:
1. Будаўніцтва і стварэнне розных навучальных устаноў і вытворчасцей.
2. Стварэнне ў Гродне лепшага батанічнага саду, якога не было ні ў Варшаве, ні ў Вільні, ні ў Кракаве.
3. Стварэнне ў Гродне тэатра і балета, які пасля стаў асновай варшаўскага балета.
4. Планы заснаваць у Гродне акадэмію навук.
Забудовы Антонія Тызенгаўза захаваліся зараз у Гродне, пад Гродна і ў Паставах. У Гродне ў яго гонар названа плошча, а ў Кобрыне, здаецца - новая вуліца.
І як бачым, па сутнасці Гродна стала каралеўскім горадам у XVIIl ст., дзе скончылася гісторыя Рэчы Паспалітай.

Беларусь - сэрца славянскай Еўропы
Ігар Аляксандравіч Марзалюк
https://youtu.be/ZV_6nUmR9Rc?si=4iWt5vVmmtO2MBto

YouTube
"Можно спорить до хрипоты, но так оно было!" // Про белорусское Полесье, расселение славян и горшки
Где и когда возникли самые древние славянские поселения? Что такое зона славянской чистоты? Какие археологические памятники есть на территории белорусского Полесья и о чём они говорят? Об этом и не только рассказывает историк Игорь Марзалюк.
00:00 "Сердце…
00:00 "Сердце…
Forwarded from Onlíner па-беларуску
У Беларусі знайшлі рэдкую птушку. У апошні раз у нас яе бачылі больш за 100 гадоў таму
Гаворка ідзе пра караткапальцага паўзунка. Птушку ў старым парку горада Высокае, на захадзе Брэсцкай вобласці, выявіў бёрдвотчар Яўген Місіюк, распавядае тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
У Еўропе пражываюць два віды паўзункоў. Звычайны сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, а вось караткапальцага ў апошні раз бачылі больш за 100 гадоў таму. Як піша «Дзікая прырода побач», адрозніць іх няпроста — птушачкі выглядаюць практычна аднолькава. Самы надзейны спосаб — гэта фатаграфія або галасавы запіс.
Яўген, у сваю чаргу, звярнуў увагу на доўгую дзюбу, западозрыў, што гэта караткапальцы паўзунок, і, як аказалася, меў рацыю.

🔥 Нарэшце толькі “Беларусь”
Днямі стала вядома, што скончылася доўгая спрэчка вакол рускамоўнай старонкі ў Вікіпедыі прысвечанай Беларусі - праблема была ў назве “Белоруссия” замест “Беларусь”.👍
Перашапачаткова за артыкулам пра беларускую дзяржаву была замацаваная назва «Белоруссия». Але аналіз апошніх гадоў паказаў, што назва «Беларусь» у рускай мове стала відавочна пераважаць ва ўжытку ва ўсіх сферах, нават у афіцыйных СМІ, якія былі найбольш кансерватыўнымі, то бок прыхільнікамі выключна савецкай “Белорусіі”.
Дзіўная дылема з улікам таго, што 34 гады таму 19 верасня 1991 г. выйшаў Закон «Аб назве Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі», паводле якога БССР на заканадаўчым узроўні змяніла сваю назву на «Рэспубліка Беларусь» (кароткая форма «Беларусь»).

📃23 студзеня 1793 года адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй і Прусіяй.
Ён адбыўся ў перыяд пасля вайны прыхільнікаў Канстытуцыі і Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 года і быў праведзены паміж Расійскай імперыяй і Прусіяй.
Ратыфікаваны сеймам у 1793 годзе.
Па гэтым пагадненні Расія атрымала беларускія землі да лініі Дынабург — Пінск — Збруч, усходнюю частку Палесся, украінскія вобласці Падолле і Валынь.

Верашчака
Когда даже брошь не «украшательство», а манифест)
Падказалі, што такія брошкі прадаюць у музеі Якуба Коласа 😉
22 студзеня 1863 пачалося паўстанне на тэрыторыі Царства Польскага, Паўночна-Заходняга краю (Беларусь і Летува) і Валыні.
Працягвалася да восені 1864 года, скончыўшыся паразай паўстанцаў.
Прадстаўнікі нацыянальна-вызваленчага руху дзяліліся на два крылы:
"Белыя" - у асноўным сярэднія і буйныя землеўладальнікі, прадстаўнікі буйной буржуазіі, спадзяваліся дамагчыся поспеху шляхам перамоваў з царскім урадам і з дапамогай дыпламатычнай падтрымкі заходніх дзяржаў.
"Чырвоныя" - у асноўным прадстаўленыя беззямельнай і малазямельнай шляхтай, дробнымі чыноўнікамі.
У адрозненне ад Польшчы, вядучая роля ў падрыхтоўцы паўстання на тэрыторыі Беларусі і Летувы належала "чырвоным", у радах якіх былі пераважна шляхецкая студэнцкая і школьная моладзь, а таксама гараджане. Актыўную прапагандысцкую працу вялі студэнты Горы-Горацкага земляробчага інстытута (адным з нямногіх гарадоў, занятых паўстанцамі, былі Горкі).
Колькасць удзельнікаў паўстання на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Беларусі і на Валыні склала 77 тысяч чалавек.

#ДумкіЎСлых
Мяцеж рускага дваранства - Паўстанне дзекабрыстаў - працягваўся адзін дзень у адным горадзе і разглядаецца як гераічная старонка ў гісторыі.
Паўстанне беларускай шляхты працягвалася год, ахапіла ўсю тэрыторыю і ўсё сацыяльныя пласты насельніцтва і нам спрабуюць яго падаць як нейкі антыдзяржаўны бунт бандытаў.
Дзе аб'ектыўнасць і паслядоўнасць?
Зоя С.