Верашчака
481 subscribers
8.61K photos
1.4K videos
5 files
2.21K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Ці пазнаеце вы Гродна на гэтых малюнках XIX ст.? 😁
⭐️ Апошняе каляднае літаратурнае чаяванне

Музей Якуба Коласа запрашае на сустрэчу з Марыяй Міцкевіч.👍👍👍

Унучка Якуба Коласа Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, узгадвае славутага і любімага дзеда:
Які характар быў у класіка беларускай літаратуры?
Якія сямейныя традыцыі захоўвае сям’я да сённяшняга дня?

Вы ўбачыце ўнікальныя фатаграфіі Якуба Коласа з унукамі, пройдзецеся па тых самых пакоях са старых фота, а ў гонар навагодніх свят даведаецеся пра зімовыя сямейныя традыцыі паэта і ўбачыце сапраўдныя цацкі з ёлкі Якуба Коласа. Усё гэта і шмат іншых сакрэтаў вам раскажа падчас унікальнай экскурсіі-чаявання Марыя Міцкевіч.🔥🔥🔥

❗️Папярэдні запіс па спасылцы абавязковы

👉 Музей Якуба Коласа
28 студзеня ў 18.00
Кошт білета - 30 рублёў.
г. Мінск, вул. Акадэмічная 5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня, спадары і спадарыні!
#НамПішуць

Чытачка канала дасылае вам прывітанне з Мядзела.

Бераг возера Мястра ў сваёй зімовай зачараванасці.
Forwarded from STROJ
ПРЭМ’ЕРА💛

Першы выпуск пазнаёміць вас з чароўнай Алёнай Клімавай і яе творамі ў тэхніцы набойкі.

Далучайцеся да прагляду, гэта прыгожа!

Майстры – новы праект, прысвечаны беларускім творцам, чыя дзейнасць сувязаная з народнымі рамёствамі ды традыцыйнымі мастацтвамі Беларусі.

Сацсеткі праекта:
🔸Instagram
🔸TikTok
🔸YouTube
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Планы "чырвоных". Хто скажа, што яны былі не рэвалюцыянеры? Тым больш бліжэй былі да народа і лепш разумелі народныя настроі.

Замілоўваюць, канешне, словы аўтара пра царскі клопат аб дабрабыце "польскіх" сялян 😏
#МоваНашаРодная

"Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадовай пасады на Беларусі"

Я.Купала
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра дзейнасць падскарбія літоўскага Антонія Тызенгаўза ў Гродне, яго значэнне для горада і Рэчы Паспалітай увогуле.

Уся гэта гісторыя паказвае ўсю гніль і недасканаласць Рэчы Паспалітай, як дзяржавы, яе адсталасць ад тагачасных развітых дзяржаў.

Што можна вылучыць самае галоўнае з дзейнасці Тызенгаўза:
1. Будаўніцтва і стварэнне розных навучальных устаноў і вытворчасцей.
2. Стварэнне ў Гродне лепшага батанічнага саду, якога не было ні ў Варшаве, ні ў Вільні, ні ў Кракаве.
3. Стварэнне ў Гродне тэатра і балета, які пасля стаў асновай варшаўскага балета.
4. Планы заснаваць у Гродне акадэмію навук.

Забудовы Антонія Тызенгаўза захаваліся зараз у Гродне, пад Гродна і ў Паставах. У Гродне ў яго гонар названа плошча, а ў Кобрыне, здаецца - новая вуліца.

І як бачым, па сутнасці Гродна стала каралеўскім горадам у XVIIl ст., дзе скончылася гісторыя Рэчы Паспалітай.
У Беларусі знайшлі рэдкую птушку. У апошні раз у нас яе бачылі больш за 100 гадоў таму

Гаворка ідзе пра караткапальцага паўзунка. Птушку ў старым парку горада Высокае, на захадзе Брэсцкай вобласці, выявіў бёрдвотчар Яўген Місіюк, распавядае тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

У Еўропе пражываюць два віды паўзункоў. Звычайны сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, а вось караткапальцага ў апошні раз бачылі больш за 100 гадоў таму. Як піша «Дзікая прырода побач», адрозніць іх няпроста — птушачкі выглядаюць практычна аднолькава. Самы надзейны спосаб — гэта фатаграфія або галасавы запіс.

Яўген, у сваю чаргу, звярнуў увагу на доўгую дзюбу, западозрыў, што гэта караткапальцы паўзунок, і, як аказалася, меў рацыю.
🔥 Нарэшце толькі “Беларусь”

Днямі стала вядома, што скончылася доўгая спрэчка вакол рускамоўнай старонкі ў Вікіпедыі прысвечанай Беларусі - праблема была ў назве “Белоруссия” замест “Беларусь”.👍

Перашапачаткова за артыкулам пра беларускую дзяржаву была замацаваная назва «Белоруссия». Але аналіз апошніх гадоў паказаў, што назва «Беларусь» у рускай мове стала відавочна пераважаць ва ўжытку ва ўсіх сферах, нават у афіцыйных СМІ, якія былі найбольш кансерватыўнымі, то бок прыхільнікамі выключна савецкай “Белорусіі”.

Дзіўная дылема з улікам таго, што 34 гады таму 19 верасня 1991 г. выйшаў Закон «Аб назве Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі», паводле якога БССР на заканадаўчым узроўні змяніла сваю назву на «Рэспубліка Беларусь» (кароткая форма «Беларусь»).