Верашчака
493 subscribers
7.69K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Гісторыя Беларусі - праз гісторыю малой радзімы! Вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі праводзяць пленныя даследаванні ў такой галіне як "Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі" і супрацоўнічаюць з мясцовымі органамі ўлады ў справе захавання гістарычнай памяці

https://diatlovonews.by/hto-kurse-dzyatlava-mozha-stac-starejshym-na-pa-stagoddzya/
#ЛюдзіБеларусі
#Архітэктура

18 студзеня 1882 года нарадзіўся (м. Бельск Гродзенскай губерні) Іосіф Рыгоравіч Лангбард

Беларускі савецкі архітэктар, педагог.

У пачатку 1930-х Лангбард атрымлівае першыя буйныя замовы на будаўніцтва ў Беларусі. Першым праектам, рэалізаваным архітэктарам у Мінску, стала будаўніцтва каля 40 драўляных павільёнаў для Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі.

Пасля гэтага яго запрашаюць да праектавання забудовы цэнтральнай часткі горада. Лангбард прапануе макеты трох будынкаў: Дома ўраду, Тэатра оперы і балету і Дома Чырвонай Арміі (сучасны Дом афіцэраў).

Праект Дома ўраду быў падрыхтаваны і зацверджаны ў 1929 годзе, а з 1930 да 1934 года ён быў рэалізаваны. Перад ім быў пастаўлены помнік У. І. Леніну, распрацаваны Лангбардам разам з Ленінградскім скульптарам М. Манізерам.

За гэты ансамбль Іосіф Лангбард атрымаў званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
#КухняБеларусі

Мачанка грыбная

З чаго гатаваць:

100 г сушаных грыбоў,
2 цыбуліны,
1 ст. л. мукі,
1-2 ст. л. алею,
перац (па патрэбе),
соль (да смаку).

Як гатаваць.

Замачыць сухія грыбы на некалькі гадзін у халоднай вадзе, прамыць, заліць вадой, у якой яны мачыліся, папярэдне працадзіўшы яе. Адварыць і нашаткаваць саломкай.
На сухой патэльні падсмажыць муку, развесці невялікай колькасцю ахалоджанага грыбнога адвару. Змяшаць з асноўнай часткай грыбнога адвару, дадаць падсмажаную цыбулю, перац, соль. Атрыманым соусам заліць грыбы, давесці да кіпення.

Да грыбной мачанкі падаць звараную бульбу.

Смачна есці!
18 снежня – апошні дзень Каляд ці, як ў народзе казалі, Пабед-КалядаВадзяная калядаПіскуха і Пісаная каляда.

Пісаная каляда мае такую назву, таму што на будынках "пісалі хрэст", як бы "запісвалі Каляды". Рабілася гэта так: гаспадар дома ставіў крэйдай крыжыкі над варотамі, дзвярыма, вокнамі, над уваходам у хлеў. Праз два тыдні крыжыкі змывалі. Менавіта такім чынам напярэдадні Вадохрышча і пасля яго засцерагалі дом і гаспадарку ад уздзеяння нячыстай сілы.

Людзі вераць, што на Вадохрышча ўся вада абнаўляецца, бо сярод ночы на імгненне яна спыняецца нават у рэках і быццам "перакіпае", перанараджаецца.

Лічыцца, што яна дае ачышчэнне не толькі цялеснае (дзеля здароўя і прыгажосці), але і духоўнае, бо здольна змываць грахі.

Вадохрышча – свята народнага календара, звязанае з культам вады і яе асвячэннем. У хрысціянскай традыцыі ў гэты дзень адзначаецца Хрышчэнне Ісуса Хрыста у рацэ Іардан Іаанам Хрысціцелем.

Галоўнай падзеяй на Вадохрышча з’яўляецца асвячэнне вады ў царкве і вадаёмах.

Крыніца
Сустракаем Трэцюю куццю

У Беларусі 18 студзеня святкуюць Трэцюю куццю. У народзе яна носіць разнастайныя назвы, якія раскрываюць яе характар: АпошняяВадапоснаяХрышчэнскаяГалоднаяВадзяная і г.д.

Саму куццю ў гэты дзень часам называюць "вадзянка" або "вадзянуха".

Кажуць, што чым больш ясі, тым больш хочацца. Аднак, хоць у паветры яшчэ лунае прысмак калядных каўбас і мачанкі, усё ж дзень перад Вадохрышчам строга посны.

Так, у гэты дзень, калі не хварэлі, стараліся нічога не есці да вечара, каб перад вячэрай выпіць "свянцонай" вады і толькі пасля гэтага пачынаць есці.

Пры гэтым падчас Куццявой вячэры напярэдадні Вадохрышча не ўжываліся ў ежу мясныя, малочныя, рыбныя стравы, а таксама стравы якія ўтрымлівалі яйкі.

Абавязкова рабілі посную куццю, кашу з пшанічных круп, запраўленую алеем, таксама гатавалі стравы з агародніны, варылі густы аўсяны ці яблычны кісель.

Крыніца
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Яшчэ ў канцы XIX ст. прадбачылі вайну Расіі з Германскім саюзам. Але, здаецца, царскія ўлады тады не вельмі рэальна разглядалі верагоднасць такога развіцця падзей. А як паказала гісторыя, гэта ўсё ж адбылося - першая сусветная вайна, так ці інакш Расію ўцягнулі ў гэту вайну з немцамі.

Яшчэ тут цікавая інфармацыя пра заходнюю Ўкраіну, пра Галіцыю. Зараз прынята лічыць, што там жывуць самыя ярыя ўкраінскія нацыяналісты, самыя русафобы, прыхільнікі Бандэры. А яшчэ ў канцы XIX ст. мясцовыя русіны жадалі быць у складзе РІ і мелі вельмі складаныя адносіны з мясцовымі палякамі.
#Літаратура

* * *
Наступны дзень
І дзень апошні,
Як адгадаць,
Які з іх твой?
Лёс грузіць час
У воз парожні,
І цемра жмурыцца савой.

Наступны
Абяцаць ахвочы.
Скупы апошні,
Як праснак.
Лёс ад усіх
Хавае вочы.
Надзеяй снедае жабрак.

Маўчыць туга.
Плывуць аблокі –
Шлях іхні,
Як і твой,
Далёкі…


Рыгор Барадулін
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра Ўладзіслава Сыракомлю. Па сутнасці гэта тыповы прыклад светапогляду мясцовых "палякаў" тых часоў. Для вялікапольскіх палякаў, караняжаў, гэтыя палякі былі заўсёды літвінамі, "палякамі" другога гатунку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Батлейка Алеся Лася ў музеі Якуба Коласа

25 студзеня ў межах зімовага сямейнага фестываля адбудзецца паказ батлеечных інтэрмедый ад легендарнага Алеся Лася – этнографа, музыкі і мастака.👍👍👍

Батлейка – гэта беларускі народны лялечны тэатр, які быў вядомы яшчэ з XVI ст. і менавіта Алесь Лось стаяў ля вытокаў адраджэння беларускай батлейкі, як жанра народнага тэатральнага мастацтва ў 1980-х гадах. 🔥

Вас чакаюць традыцыйныя інтэрмедыі на аснове аўтэнтычнага матэрыялу. 👍👍👍

❗️Завітвайце, будзе цікава дзеткам і дарослым!

❗️❗️Пачатак а 16:00

👉 адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная квіткі ў касе музея.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі, сябры!

Спакойнай вам нядзелькі і добрага адпачынку!
​​#КухняБеларусі

​​Калядныя лазанкі

Лазанкі з макам і сухафруктамі – адна з абавязковых страў на Куццю.

Рыхтуюцца лазанкі ў нашай краіне, верагодна, з 16 стагоддзя. Іх назва паходзіць ад слова lasagne, што азначае Італьянскія макароны ў выглядзе прамавугольных лістоў. Паводле падання, Італьянка Бона Сфорца прывезла на нашу Радзіму з Італіі мноства страў, сярод якіх былі і лазанкі.

Інгрэдыенты:

1 ўпакоўка ванільнага цукру
100 г насення маку
4 лыжкі разынак
4 лыжкі мёду
4 лыжкі сечанага міндаля
1 лыжка апельсінавай цэдры
1 шклянку мукі
2 яйкі
Трохі солі

Прыгатаванне:

1. Заліце мак кіпенем і варыце 30 хвілін, дайце астыць.
2. Зліце ваду і добра здрабніце ў кавамолцы.
3. Бланшыруйце і зліце ваду з разынак і растапіце мёд.
4. Змяшайце мак з міндалем, апельсінавай цэдрай і разынкамі.
5. Да маку дадайце ванільны цукар і мёд. Яшчэ раз старанна перамяшайце.
6. Цяпер прыйшоў час локшыны. Усыпце муку ў міску, дадайце яйка і соль.
7. Замесіце цеста, раскачайце яго на кандытарскай дошцы і нарэжце невялікімі ромбікамі.
8. Варыць у злёгку падсоленай кіпячай вадзе каля 7-19 хвілін.
9. Добра зліце ваду з лазанак і змяшайце з макавай сумессю.
У Беларусі праваслаўныя вернікі 19 студзеня адзначаюць Вадохрышча Гасподняе, або Багаяўленне.

Прыкметы і абрады, якія праводзяцца ў гэты дзень, лічацца асабліва праўдзівымі.
Прадказваюць свой лёс у ноч на 19 студзеня вясковыя і гарадскія жыхары ўжо не адно стагоддзе. Ды і сама гісторыя Вадохрышча сыходзіць каранямі ў глыбокую старажытнасць.

У гэты дзень Царква ўслаўляе Ісуса Хрыста, які прайшоў абрад асвячэння вадой і прыняў веру. Хрышчэнне — адно з самых старажытных святаў. Раней яго адзначалі разам з Калядамі — 25 снежня. У нашы дні толькі ў некаторых краінах засталося гэта сумяшчэнне дат.

Напрыклад, індыйцы і армяне працягваюць святкаваць Богаяўленне 6 студзеня.

Біблія абвяшчае, што абрад хрышчэння над Ісусам правёў Ян Хрысціцель. Падчас абраду на Збавіцеля сышоў Святы Дух у выглядзе голуба, менавіта ў гэты момант нябесны голас абвясціў, што гэты чалавек – Сын Госпада, любімы і адзіны, які нясе свету добрую волю.
Як піць Вадохрышчанскую ваду

У Багаяўленне вадохрышчанскую ваду можна піць цэлы дзень. Але потым яе варта ўжываць нашча або па асаблівай неабходнасці (напрыклад, пры раптоўнай хваробе).

Акрамя таго, у дзень свята мы крапім святой вадой усё жыллё, у тым ліку і прыхожыя месцы, і тыя памяшканні, дзе жывуць нашы хатнія жывёлы. Можна акрапіць і офіс, і месца вучобы, і аўтамабіль.

А калі вы бачыце, што вады стала не так шмат, як хацелася б, — можна разбавіць яе простай чыстай вадой, і ўся яна будзе гэтак жа поўная боскай ласкі, як і раней, і гэтак жа не сапсуецца.

Таму зусім не варта надрывацца, выносячы з храма ў гэты дзень каністру на дзясятак-другі літраў. Дастаткова ўзяць невялікую бутэльку — і вады хопіць да наступнага Вадохрышча вам і вашым блізкім.

Але і цудоўнае захаванне вадохрышчанскай вады не гарантавана чалавеку, які не будзе ставіцца да яе поўна глыбокай пашаны.

Лепш пераліць ваду з пластыкавага посуду ў шкляную, і захоўваць яе побач з абразамі.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Апісанне асобы Канстанціна Каліноўскага. Такое адчуванне, што аўтар кнігі, прыхільнік царскай улады, захапляецца Каліноўскім і аддае яму павагу, параўноўвае пазітыўна з іншымі паплечнікамі Каліноўскага.

Ну, і я важны момант, калі вывучаюцца тыя падзеі - падзел паўстанцаў на "белых" і "чырвоных". Гэта вельмі істотны момант. Як бачым, нават царскія аўтары гэта адзначаюць, савецкія гісторыкі таксама, увогуле ўсе аб'ектыўныя гісторыкі. Толькі розныя "ідэйныя" гісторыкі, прапагандысты, рускія шавіністы і неазаходнерусісты чамусці гэты факт прапускаюць міма 😏
Forwarded from Звязда
🖼️ 150-годдзе Лейбы Альпяровіча адзначылі выстаўкай

▪️Сёння вядома болей як 50 твораў гэтага мастака. Лічыцца, што захаванае і ўратаванае — толькі пятая частка яго спадчыны.

▪️Жывапіс і графіка аўтара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім і Нацыянальным гістарычным музеях Беларусі, а яшчэ — у Адэскім мастацкім музеі.

▪️Гаворка пра Лейбу Альпяровіча — таленавіты творца жыў і ствараў на стыку эпох і ўспрымаецца сённяшнім гледачом найперш як сведка мінуўшчыны і адлюстравальнік яе павеву.

zviazda.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мядзельскі раён акунаецца. А вы як там?