Forwarded from Сила Традиций
11 студзеня — Міжнародны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў, які нагадвае нам пра важнасць захавання прыроды і ўнікальных экасістэм 🌲 Беларусь славіцца сваімі выдатнымі прыроднымі рэзервамі, пра частку якіх мы і раскажам у гэтым пасце.
🦬 Белавежская пушча.
Белавежская пушча — гэта адзін з самых вядомых нацыянальных паркаў Беларусі і адна з апошніх велічных лясных экасістэм Еўропы. Тут жыве мноства рэдкіх відаў жывёл, уключаючы зубра, а таксама ўнікальныя раслінныя згуртавання.
🌊 Нацыянальны парк «Нарачанскі».
Нацыянальны парк «Нарачанскі» вядомы сваімі прыгожымі азёрамі і разнастайнасцю флоры і фауны. Гэта ідэальнае месца для актыўнага адпачынку: тут можна займацца рыбалкай, катаннем на лодках і шпацырамі па маляўнічых сцежках.
🌲 Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Гэты запаведнік быў створаны для абароны экасістэмы і біяразнастайнасці ў зоне, закранутай Чарнобыльскай катастрофай, і мае важнае значэнне для прыродаахоўных мерапрыемстваў у Беларусі.
🌳 Бярэзінскі біясферны запаведнік.
Гэта ўнікальная прыродная тэрыторыя, якая была створана для захавання і аднаўлення экасістэмы водна-балотных угоддзяў. Запаведнік адыгрывае важную ролю ў навуковых даследаваннях і экалагічнай адукацыі, прыцягваючы ўвагу як мясцовых жыхароў, так і турыстаў да пытанняў аховы прыроды і ўстойлівага развіцця.
🪵 Заказнік «Чырвоны бор».
Заказнік «Чырвоны бор» — гэта ахаваная тэрыторыя, вядомая сваімі сасновымі барамі і багатым жывёльным светам. Гэта месца папулярна сярод турыстаў і навукоўцаў, дзякуючы сваёй маляўнічай прыродзе.
Былі ў гэтых мястэчках? Раскажыце пра свой досвед у каментарыях!
Крыніцы фотаматэрыялаў:
tropinki.by
gp.by
narochpark.by
npbp.by
minpriroda.gov.by

#ГісторыяБеларусі
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Пра Статут 1588 года. Тут смела ў расійскім выданні тых часоў наша мова называецца беларускай.
Таксама ўзгадваецца пра самыя на той час крывавыя войны для краю - вайна РП з Расійскай дзяржавай 1655-1667 гг. і Паўночная вайна.

#ЗробленаЎБеларусі
Зраблю рэкламу нашаму брэнду. Сёння забрала касцюм з пошты - ён суперскі! Цёплы, утульны, акуратна пашыты, прыгожы і ... з беларускім матывам.
Дарэчы, назву брэнда змаглі пачытаць?😁
Калі што, то сайт тут

Forwarded from Кніжны клуб «Звязды»
🆕 «Бабіна лета»: апавяданні.
Рыгор Ігнаценка
6+
У зборнік увайшлі апавяданні на тэму роднай прыроды. Яны пазнаёмяць юнага чытача з багатым раслінным і жывёльным светам Беларусі, з прыкметамі розных пор года, а таксама з жыццёвымі прыгодамі, звычкамі насельнікаў нашых лясоў, палёў, лугоў.
Апавяданне «Бабіна лета» ўваходзіць у вучэбную праграму па прадмеце «Літаратурнае чытанне» для 4 класа.
📌 Гэтае выданне можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга» і інтэрнэт-краме «Оз.бай».
📌 Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.

#МоваНашаРодная
⭐️ Ад Раздва да Колядаў
Прапануем зірнуць на карту Беларусі, дзе адзначаныя розныя назвы, што выкарыстоўваюцца для абазначэння найлепшага зімовага свята.🔥

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі, спадары і спадарыні!
Спявае гурт "Арацэя"
Спявае гурт "Арацэя"
#Архітэктура
#ЗнікшыяПомнікі
Будынак першай электрастанцыі ў Мінску
Помнік прамысловай архітэктуры канца XIX стагоддзя
Знішчаны ў 2011 годзе
Падрабязна чытайце ніжэй 👇

Верашчака
#Архітэктура #ЗнікшыяПомнікі Будынак першай электрастанцыі ў Мінску Помнік прамысловай архітэктуры канца XIX стагоддзя Знішчаны ў 2011 годзе Падрабязна чытайце ніжэй 👇
🔌12 студзеня 1895 года у Мінску ўведзена ў эксплуатацыю першая электрастанцыя — комплекс збудаванняў аднаго з першых прамысловых аб’ектаў у горадзе.
Размяшчалася на правым беразе Свіслачы, побач з сучасным будынкам Беларускага дзяржаўнага цырка. Электрычнасць хутка апанавала ўсе сферы жыцця губернскага Мінска. На пачатак 1909 года электрычнай энергіяй карысталіся: 11 рэлігійных устаноў, 137 крам, 84 прыватныя кватэры, 16 фабрык, 8 клубаў і спартыўных таварыстваў, 7 тэатраў і кінематографаў, 19 банкаў, 6 цырульняў, 17 рэстарацый і гатэляў, 7 навучальных устаноў, 4 бальніцы і інш.
Пабудавана была дзякуючы Мінскаму губернатару графу Чапскаму ў 1894 годзе. Як бачна па фота цалкам ацалела ў гады вайны і нават была ў працоўным стане да 50-х гадоў. У працэсе пракладкі сталінскага праспекта, таксама была практычна не кранутая, прыбралі толькі трубы, якія сталі не патрэбныя, трохі перабудавалі фасад. Не кранулі станцыю, ні будаўніцтва будынка цырка па-суседству ў канцы 50-х, ні пракладка метро ў пачатку 80-х.з 50-х
Комплекс збудаванняў Першай мінскай электрастанцыі знаходзіўся ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі і адносіўся да 3-й катэгорыі матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей.
У сакавіку 2011 года электрастанцыю цалкам зруйнавалі дзеля пабудовы на гэтым месцы адміністрацыйнага будынка, які першапачаткова заявілі як гатэль «Кемпінскі»
Дакумент, які фактычна санкцыянаваў разбурэнне, падпісалі М. Ладуцька, В. Нікіцін, В. Кураш і І. Чарняўскі
#Архітэктура
#ЗнішчыныяПомнікі

Wikipedia
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь — спіс аб'ектаў архітэктуры, гісторыі, археалогіі, мастацтва, паркавыя комплексы, музейныя калекцыі і кнігі, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікай Беларусь. Матэрыяльныя гісторыка…
#КухняБеларусі
🎙 Госць радыё «Культура» – шэф-повар, гісторык беларускай і славянскай кухні АЛЕНА МІКУЛЬЧЫК.
Цудоўная змястоўная размова на беларускай мове!
▫️ Пралетарская і арыстакратычная гісторыі сялёдкі пад шубай
▫️ Кулінарныя рэвалюцыі еўрапейскай кухні
▫️Што такое боршч і чаму ў беларускім баршчы фасоля
На развітанне – рэцэпт «Лампапо».
Далучайцеся да размовы ТУТ

YouTube
Сусветная культура і гісторыя на вашай талерцы
Госця радыё «Культура» – шэф-повар, гісторык беларускай і славянскай кухні Алена Мікульчык:
- традыцыйныя і новыя стравы на навагоднім стале;
- кулінарныя рэвалюцыі;
- «свежыя» выданні Алены Мікульчык;
- на развітанне – рэцэпт «Лампапо».
Далучайцеся…
- традыцыйныя і новыя стравы на навагоднім стале;
- кулінарныя рэвалюцыі;
- «свежыя» выданні Алены Мікульчык;
- на развітанне – рэцэпт «Лампапо».
Далучайцеся…
#МоваНашаРодная
#КухняБеларусі
Не ведаю, як вам, а мне цікава і прыемна знаходзіць нашы аналагі нейкім замежным назвам і словам.
Слухаючы размову з Аленай Мікульчык даведалася, што французскія круттоны і італьянскія брускеткі можна называць па-беларуску цёплым словам КАНАПКІ
Цяпер сваім гасцям на закуску буду падаваць айчынныя КАНАПК! Смачнага ім!

#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Зыгмунт Баніфацый Рох Бярнардавіч Чаховіч-Ляхавіцкі – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг., бібліяфіл. У 1862-1863гг. – член Віленскага Камітэта Руху, пасля яго ліквідацыі – займае пасаду сакратара ў «Аддзеле кіраўнікоў правінцыямі Літвы». Прыхільнік жорсткай лініі К. Каліноўскага. У Малых Бяседах Зыгмунт Чаховіч стварыў вялікую бібліятэку. З Чаховічам пазнаёміўся малады Янка Купала, сям’я якога ў 1895-1904 гг. жыла непадалёку ў фальварку Селішча. У доме Чаховіча Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай (прысвечанай польскаму вызвольнаму руху), гутарыў з ім пра паўстанне 1863-1864 гг., карыстаўся яго багатай бібліятэкай. Пра сустрэчы з Чаховічам паэт пісаў у аўтабіяграфіях.
Тадэвуш Рыгор Удальрык Чудоўскі – адзін кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на Магілёўшчыне. Чудоўскі дапамог адкрыць у Горках падпольную народную школу, дзе навучанне вялося паводле беларускіх кніг, друкаваных лацінкай. Падтрымліваў здольную моладзь таксама і матэрыяльна, не шкадуючы на гэта ўласных сродкаў. Напрыклад, за яго кошт вучыўся ў інстытуце зямляк з Чэрыкаўскага павета Станіслаў Віскоўскі, які ў 1863 г. стаў адным з кіраўнікоў паўстання горацкіх студэнтаў. Чудоўскі, які вітаў адмену прыгоннага права ў 1861 г., задоўга да гэтага даў сваім сялянам волю.
Працяг будзе...

Forwarded from Спадчына
Падземны склеп касцёла ў Стоўбцах, у якім захоўвалася труна з целам Фабіяна Малішоўскага. Падмуркі капліцы касцёла, якую парафія плануе адбудаваць, раскрытыя ў час нядаўніх раскопак. Неверагодная захаванасць, застаўся і тынк, і арыгінальнае пакрыццё падлогі. Сапраўднае падарожжа ў часе 😮
Крыніца
#Стоўбцы #касцёлы #археалогія
Крыніца
#Стоўбцы #касцёлы #археалогія