Верашчака
493 subscribers
7.7K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
А вы ведалі, што калісьці на тэрыторыі Беларусі існавала такое дзiва, як замкі на астравах?

Адзін з іх — на возеры Іказнь у Браслаўскім раёне. Сёння расказваем, калі ён з'явіўся, як выглядаў і чаму знік амаль без следу.
#ДумкіЎслых

Гэтыя пытанні качаюць ужо пяты год, а заўважылі толькі цяпер!?

Ну ладна, калі нарэшце ўбачылі што адбываецца, то нам застаецца толькі назіраць, што ж будзе далей. Хаця нешта мне падказвае, што далей такіх публічных заяў і пары артыкулаў у СМІ справа не зменіцца.

Зоя С

https://www.sb.by/articles/karpenko-grazhdanam-raskachivayushchim-yazykovoy-vopros-na-vyborakh-rekomenduyu-pounyat-ambitsii.html
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Ёсць прынцыпова розны падыход савецкіх гісторыкаў і гісторыкаў часоў Расійскай Імперыі да пытання ўтварэння ВКЛ.

Савецкія гісторыкі цалкам аддавалі перавагу літоўцам у стварэнні ВКЛ - літоўцы захапілі і заваявалі былыя рускія княствы.

Падыход расійскіх гісторыкаў да гэтага пытання - у тэксце вышэй...

P.S. Толькі зараз звярнуў увагу, што тэксты ў гэтым выданні напісаны Адамам Кіркорам. Тады гэта шмат чаго растлумачвае. Але, улічваючы, што сама праца была выдана ў часы Расійскай Імперыі, пакідаю свой тэкст такім як ёсць. А пра Адама Кіркора тады раскажам асобна, калі такая справа.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

💪 Разам мы сіла!
Ніжэй кіну вынік! Наша ўзяла!👇

Я ж кажу, што мяккая беларусізацыя знізу магчыма, пакуль мы не апусцім рукі!
А вы прымалі ўдзел у галасаванні?

Крыніца відэа ў тыктоку
Forwarded from БЧ. Official
Forwarded from Лёгкая Мова
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
АШЧАПÉРЫЦЬ (aščapieryć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Размоўнае слова: моцна абхапіць, абняць.

🔸️Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. (Мурашка)

#словы_А
#МоваНашаРодная

Адказ на з'яўленне аб тым, што беларуская мова годная толькі для сферы культуры, а для палітыкі павінна быць руская.

Поўная хрэнь! Мова наша беларуская годная для любой сферы жыцця. Адзінае, што гэтаму замінае - калі яе не ведаюць!

Зоя С
Ну якая мілата!
Назіраем гэта кіно далей!

Можна рабіць стаўкі хто каго! 😁

П.с.: скрын узяты на канале Бондаравай, да афіцыйных экстрэмістаў не хадзіла )))

Зоя С
#НамПішуць
#ХвілінкаГумару

Бондарава и ЦВК. 😁
#НамПішуць

Ад падпісчыка:

Можна шчыра і ўпэўнена казаць, што прыцягнуць гэткую цікавасць да выбараў змагла толькі БЕЛАРУСКАЯ РОДНАЯ МОВА. ❤️💚 Добры піар ход ад ЦВК!!! 😊😁😉

Наступны крок, агучванне вынікаў галасавання выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кіраўніком ЦВК І. В. Карпенка на беларускай мове. ❤️💚 А ў канцы, прывітанне "вамбатам" і падмігванне.... 😉
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзень добры!

Спявае Павел Яроменка
Талент зямлі беларускай!
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Міхал Яхім Цюндзявіцкі - удзельнік паўстання 1863-1864 гг., першая ахвяра царскіх карнікаў. У час службы ў войску Міхал увайшоў у рэвалюцыйную арганізацыю, па заданні якой пры канцы 1862 г. ўзяў адпачынак і накіраваўся ў вандроўку па вёсках Мінскай і Віленскай губерняў – заклікаць сялян да паўстання. Пераапрануты ў кажух, аб’ехаў шмат мясцін. 18 лютага 1863 г. ён наведаўся ў карчму каля вёскі Камень, дзе сабралася шмат народу на хрэсьбіны. Калі гаворка перайшла да тэмы ўзброенага выступлення, Цюндзявіцкі дастаў з кішэні брашуру на беларускай мове (хутчэй за ўсё «Мужыцкую праўду») і гучна яе зачытаў.

Яўстах Чарноўскі – удзельнік паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павета. Ва ўніверсітэце атрымаў наступную характарыстыку: «Ён, кажуць, мае вялікі ўплыў на сялян, якія яго любяць, таму што ён, апранаючыся ў шэры армяк, называе іх братамі. Наогул, як запэўніваюць, сяляне заходніх губерняў ахвотней слухаюцца студэнтаў, чым сваіх памешчыкаў альбо тамтэйшых жыхароў, кажучы, што студэнты і разумнейшыя за іх, апошніх, і лепш ведаюць аб здагадках і мерапрыемствах урада, жывучы большай часткай у сталіцах і вялікіх гарадах.»

Працяг будзе...
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Паўстанне1863

А.Р. Лукашэнка пра К. Каліноўскага

"Это был наш человек, нашего государства"....

Чаму прапагандысты вырашылі, што беларусы раптам возьмуць і адракуцца ад сваёй гісторыі, бо некаму так хочацца?.... Смешныя такія!
11 студзеня — Міжнародны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў, які нагадвае нам пра важнасць захавання прыроды і ўнікальных экасістэм 🌲 Беларусь славіцца сваімі выдатнымі прыроднымі рэзервамі, пра частку якіх мы і раскажам у гэтым пасце.

🦬 Белавежская пушча.
Белавежская пушча — гэта адзін з самых вядомых нацыянальных паркаў Беларусі і адна з апошніх велічных лясных экасістэм Еўропы. Тут жыве мноства рэдкіх відаў жывёл, уключаючы зубра, а таксама ўнікальныя раслінныя згуртавання.

🌊 Нацыянальны парк «Нарачанскі».
Нацыянальны парк «Нарачанскі» вядомы сваімі прыгожымі азёрамі і разнастайнасцю флоры і фауны. Гэта ідэальнае месца для актыўнага адпачынку: тут можна займацца рыбалкай, катаннем на лодках і шпацырамі па маляўнічых сцежках.

🌲 Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Гэты запаведнік быў створаны для абароны экасістэмы і біяразнастайнасці ў зоне, закранутай Чарнобыльскай катастрофай, і мае важнае значэнне для прыродаахоўных мерапрыемстваў у Беларусі.

🌳 Бярэзінскі біясферны запаведнік.
Гэта ўнікальная прыродная тэрыторыя, якая была створана для захавання і аднаўлення экасістэмы водна-балотных угоддзяў. Запаведнік адыгрывае важную ролю ў навуковых даследаваннях і экалагічнай адукацыі, прыцягваючы ўвагу як мясцовых жыхароў, так і турыстаў да пытанняў аховы прыроды і ўстойлівага развіцця.

🪵 Заказнік «Чырвоны бор».
Заказнік «Чырвоны бор» — гэта ахаваная тэрыторыя, вядомая сваімі сасновымі барамі і багатым жывёльным светам. Гэта месца папулярна сярод турыстаў і навукоўцаў, дзякуючы сваёй маляўнічай прыродзе.

Былі ў гэтых мястэчках? Раскажыце пра свой досвед у каментарыях!

Крыніцы фотаматэрыялаў:
tropinki.by
gp.by
narochpark.by
npbp.by
minpriroda.gov.by