Верашчака
481 subscribers
8.63K photos
1.4K videos
5 files
2.22K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Маленькі прынц сеў на камень і ўзняў вочы да неба.
— Хацеў бы я ведаць, — вымавіў ён, — дзеля чаго свецяць зоркі? Ці не для таго, каб рана ці позна кожны мог адшукаць сваю зорку?

wildberries | biblio.by | oz.by | alfavit.eu
Традыцыйна з нагоды Новага Года і Нараджэння Хрыстова ў Беларусі адбываецца ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльных прэмій "Беларускі спартыўны Алімп".

З прамовай выступае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
🔥🔥🔥 "Мы ўсё зробім у наступнай пяцігодцы, каб наша краіна назаўжды забылася пра праблему захавання сваёй дзяржаўнасці!

Наша краіна заўсёды будзе дзяржавай, насуперак усім тэндэнцыям на сусветнай арэне"


Першы - са сцэны Палаца Рэспублікі.

Крыніца
Перадзамча на паўвостраве Замак возера Мястра

Селішча ранняга сярэднявечча, якое размяшчаецца на ўсход і паўночны ўсход ад месца замка. Займае ўзвышанную ўсходнюю частку паўвострава. Падчас раскопак тут былі выяўлены сляды неалітычнай стаянкі: агнішчы, крамянёвыя ножападобныя пласціны і наканечнікі стрэл, ляпная кераміка. Вышэй залягалі напластаванні сярэдневечнага перыяду. Сярод знаходак 10-13 стагоддзяў — ганчарная кераміка, жалезныя нажы, дужка ад вядра. Матэрыялы 14-17 стагоддзяў — гліняны посуд, гаршковая кафля, жалезныя вырабы. Пастаяннае жыццё на селішчы спынілася ў пачатку 18 стагоддзя
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару

Нават не прыдумала, як падпісаць гэта відэа. Кідайце варыянты ў каментары 😁
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Віктар Вацлаў Стажэнскі (Старжынскі) – грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку 1860-х гадоў. 3 1861 года гродзенскі губернскі маршалак шляхты. Вёў перамовы з царскімі ўладамі наконт аўтаноміі Беларуска-Літоўскага краю, аднаўлення Віленскага ўніверсітэта. У час паўстання 1863-1864 гг. адзін з кіраўнікоў партыі «белых» у Беларусі і Літве. 

Юзаф Такажээвіч – польскі пісьменнік і публіцыст.  Прапагандаваў тэорыю абшчыннага сацыялізму А. Герцэна. Становішчу рускага і беларускага народаў прысвяціў артыкул «Рускае пытанне» (1868).

Рамуальд Людвікавіч Траўгут - генерал, удзельнік паўстання 1863-1864 гг., адзін з яго кіраўнікоў. З 1845 года служыў у расійскай арміі, удзельнік Крымскай вайны (1853-1856)У 1928 г. ў мястэчку Свіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 г.

Працяг будзе...
#СучаснаяБеларусь

Рэальныя праблемы, пра якія маўчаць прапагандысты:

📌 У 2024 годзе ў Беларусі працавала 3.721 установа дашкольнай адукацыі - гэта на 29 менш, чым у 2023-м.

📌 Агульная колькасць дзяцей, якія наведваюць дзіцячыя сады, таксама скарацілася. Калі ў 2023 годзе іх было 355,7 тысячы, то ў 2024 годзе — 338,3 тысячы дзяцей (менш на 17,4 тысячы, або на 4,9%).

📌 Таксама на 600 чалавек скарацілася колькасць педагагічных работнікаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі: з 55,7 тысячы чалавек у 2023 годзе да 55,1 тысячы чалавек у 2024 годзе.

📌 На пачатак 2024/2025 навучальнага года ў Беларусі налічвалася 2.848 школ з колькасцю навучэнцаў 1,1 мільёна чалавек. А ў 2023 годзе ў Беларусі працавала больш школ, але вучылася менш дзяцей: так, школ па ўсёй краіне было 2.872 (на 24 больш), а колькасць навучэнцаў — 1,09 мільёна чалавек.

📌 За год колькасць настаўнікаў у беларускіх школах скарацілася на тысячу - з 103,3 тысячы чалавек да 102,3 тысячы. Прычым на аднаго настаўніка ў гарадскіх школах прыходзіцца ў сярэднім 12 вучняў, а ў сельскіх — 6 вучняў.

📌 У 2024 годзе ў Беларусі дзейнічала 47 ВНУ - на два менш, чым у 2023 годзе. Навучалася там 224,2 тысячы студэнтаў, а ў 2023-м іх было 222,5 тысячы.

Крыніца
#ЛюдзіБеларусі

Адамам Ганорый Кіркор (1818–1886) - беларускі этнограф і гісторык.

Нарадзіўся у в.Слівіна Мсціслаўскага павета ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях. Быў членам Віленскай археалагічнай камісіі, кіраўніком Віленскага музея старажытнасцяў. У 1859 г. Кіркор заснаваў уласную друкарню. З 1859 па 1865 быў рэдактарам газеты "Kurier Wileński".

Пасля паўстання 1863-64 гадоў і далейшага ўціску працаваць у Вільні стала немагчыма (дзе тут прыхільнікі помнікаў Мураўёву?). Адам Кіркор пераехаў у Пецярбург, дзе, пры садзеянні Маўрыкія Вольфа, выдаваў газету "Новое время".

У 1872 г. ён з'ехаў у Кракаў (на той час у складзе Аўстрыі), дзе працягваў даследчыцкую і літаратурную практыку. У гэты час былі напісаны навукова-папулярныя нарысы па гісторыі Літвы і Беларусі, якія абагульнілі апошнія навуковыя здабыткі ў вывучэнні краю і склалі трэці том "Маляўнічай Расіі". Урыўкі з гэтага выдання мы зараз публікуем на нашым канале.
Трэці том "Маляўнічай Расіі" знаёміў шырокае кола чытачоў з культурнымі каштоўнасцямі і нацыянальнымі адметнасцямі Беларусі і Літвы, гісторыяй, мовай, міфалогіяй і літаратурай краю. Пры ўсіх тагачасных цэнзурных і ідэалагічных абмежаваннях трэба адзначыць далікатнасць аўтараў і рэдактараў у супярэчлівых пытаннях, цікавасць і павагу да чужых звычаяў і культур. Не дарэмна трэці том трапіў пад жорсткія нападкі з боку славянафілаў. І тут жа адзначым незадаволенасць выданнем польскіх інтэлектуальных колаў.

"Мабыць, я нікому не дагаджу – ні палякам, ні рускім – бо пішу з выключна літоўскіх пазіцый", – прызнаваўся А.Кіркор Ю.Крашэўскаму.

Паводле https://www.imago.by/news/461-kirkor.html
#Мір, від на замак
1925 / 2025

(фота: inst dar_tysh)
#Булгак
Ад нашых падпісчыкаў.

Адзін з маіх сыноў часова вучыцца ў расійскай школе ў 7-м класе. Зараз яны вывучаюць гісторыю Расіі. І вось, што сын расказаў.

На першых дзвюх фота тэкст з падручніка 2018-га года, на апошніх дзвюх - 2024-га года. Адчуйце розніцу! Размова там пра гісторыю ВКЛ, рускага, украінскага і беларускага народаў.

Што самае цікавае, настаўнік сам асабіста звярнуў увагу на гэтыя два варыянты падручніка па гісторыі, ведаючы, што ў класе ёсць два беларускіх вучня, такім чынам як бы выбачаўся. Павага такім настаўнікам і рускім братам! 💪

Вось такая палітыка да нашай гісторыі ў Расіі 🤷‍♂
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM