Верашчака
486 subscribers
8.41K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, спадарства!

Фолк-група "Росквіт"
#КухняБеларусі

Яешня духавая

Склад(на 6 порцый):
● яйкі (8 шт.),
● мука (6 ст. л.),
● малако (800 мл),
● соль,
● цыбуля (3 шт.),
● вяндліна (300 г),
● алей (50 г),
● масла сметанковае (50 г).

Гатаванне
Цыбулю нарэзаць саломкай, абсмажыць да залацістага колеру, дадаць вяндліну (саломкай), абсмажваць 2–3 хвіліны.

Атрыманую сумесь выкласць у ёмістасць для запякання.
Яйкі ўзбіць, дадаць малако, муку і соль. Усё гэта ўліць у ёмістасць для запякання, змяшаць з цыбуляй і вяндлінай. Запякаць у духоўцы 30 хвілін пры тэмпературы 190 °С.
💭«Кнігі як людзі: адны, ледзь дакрануўшыся да цябе, знікаюць назаўжды, іншыя, сустрэўшыся выпадкова, уваходзяць у тваё жыццё і застаюцца ў ім»

Іван Мележ
🌟📚 З нагоды 535-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны і 500-годдзя выдання апошняй надрукаванай ім кнігі «Апостал» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працуе кніжная выстава «Францыск Скарына – жыццё дзеля Слова».

📌 Экспазіцыя змяшчае звыш 150 даведачных, навуковых, навукова-папулярных, літаратурна-мастацкіх выданняў і ілюстрацыйны матэрыял, прысвечаны асобе Францыска Скарыны. Наведаць экспазіцыю можна па 6 красавіка.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў

Падрыхтоўка да Куцці

Пішыце, як у вашай сям'і праходзіць Бедная Куцця перад Калядамі?
#КухняБеларусі

У дапамогу вам
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Станіслаў Антоній Прушынскі, (Антоній Антоніевіч Прушынскі) – мінскі  фатограф. Адзін з пачынальнікаў беларускай фатаграфіі. У 1850-я гады меў дачыненне да дзейнасці Мінскага гарадскога тэатра, у 1856 г. выступаў на ягонай сцэне ў оперы Станіслава Манюшкі «Рэкруцкі набор». 9 лютага 1852 г. Прушынскі выканаў ролю «Караля Лятальскага» у часе прэм’еры спектакля «Сялянка» ў Мінску. У перадпаўстанцкі перыяд далучыўся да «чырвоных» Мінскага паўстанцкага камітэта.

Фелікс Ражанскі - беларускі паэт, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг. У 1861 г. увайшоў у Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю К. Каліноўскага. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні газеты «Мужыцкая праўда», вёў агітацыю сярод сялян. Аўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы…», «Ах ты, мая чарнабрыва…» і інш., успамінаў «3 Гродзенскага ваяводства» (1903), якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860-х г. на Гродзеншчьше, утрымліваюць важныя факты з біяграфіі К. Каліноўскага.
Паэтычную спадчыну Ф. Ражанскага апублікаваў Ігнацій Арамовіч, настаўнік Беластоцкай гімназіі і ўдзельнік паўстання, у кнізе «Летуценні: дзённік аб партызанскім руху ў Гродзенскім ваяводстве ў 1863—1864 гг.». У гонар Фелікса Ражанскага названая вуліца ў Вялікай Бераставіцы.

Працяг будзе...
#ЛюдзіБеларусі

80 гадоў з дня смерці Магдалены Радзівіл

Мецэнатка і дзяячка беларускага культурніцкага руху Марыя Магдалена Радзіві́л (дзяв. 3авіша) нарадзілася 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1861, Варшава — памерла 6 студзеня 1945, Фрыбур, Швейцарыя).

📌 Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газету «Беларус», таварыствы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш.

Падтрымлівала газету «Biełarus» (1913—1916).

У 1917 г. ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме.

Цікавы факт: у ліпені 2017 г. прах Магдалены Радзівіл быў вернуты ў Мінск і 17 лютага 2018 г. перапахаваны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску.
#ЛюдзіБеларусі

6 студзеня 1920 года нарадзілася Ганна Іванаўна Маслоўская, Герой Савецкага Саюза.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. у Чырвонай Арміі; трапіўшы ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі.

У 1942 годзе па заданні падпольнай арганізацыі ўладкавалася ў Паставах у швейную майстэрню, якая абслугоўвала гітлераўцаў. Збірала звесткі аб ворагу. З яе дапамогай падпольшчыкі знішчылі фашысцкага генерала фон Цуга.

Удзельнічала ў разгроме фашысцкіх гарнізонаў у Залессі, Лынтупах, Камаях, у падрыве трох эшалонаў ворага; знішчыла некалькі дзясяткаў салдат і афіцэраў праціўніка, вынесла з поля бою дзясяткі параненых партызан.

Пасля вайны стала прыёмнай маці 15 сірот, бацькі якіх загінулі ад рук фашыстаў.
Forwarded from Звязда
Завод па перапрацоўцы смецця адкрыюць у Мінску ў 2025 годзе ♻️

У новым корпусе прадугледзяць паўаўтаматычнае сартаванне смецця, што дасць магчымасць істотна скараціць эксплуатацыйныя затраты аб’екта.

☝🏻Дадасца амаль 500 працоўных месцаў.

zviazda.by
#ДумкіЎслых

Дарэчы, сёння дзяўчына прадавец ужо не перапытвала ў мяне што такое запалкі, а падала адразу. Прыемна

Мяккая беларусізацыя знізу працягваецца. Далучаймася!)))

Зоя С
#КанфесійныяПытанніВКЛ
#ГісторыяБеларусі

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Нажаль, кніга "Гісторыя рускай царквы" Мітрапаліта Макарыя заканчваецца на XVII ст. Можна сказаць, на самым цікавым. Таму будзем вывучаць гісторыю міжканфесійных пытанняў на нашых землях па іншых крыніцах.

Так, я знайшоў працу Філарэта Чарнігаўскага пад той жа самай назвай - "Гісторыя рускай царквы". Гэтая праца аказалася не цікавай, вельмі сціснутай. Самае цікавае на скрыне:

Да сярэдзіны XVIII ст. адукацыя царкоўных устаноў у Расіі абапіралася на Кіеўскую акадэмію, якая ў сваю чаргу была створана па ўзору польскіх навучальных устаноў. Пры гэтым амаль усе архіпастыры праваслаўнай царквы вучыліся менавіта ў Кіеўскай акадэміі.
Forwarded from Звязда
Вечарына беларускага нацыянальнага мастацтва пройдзе сёння ў Віцебску

Святочную праграму «Прыйшла Каляда — адчыняй варата!» падрыхтаваў ансамбль танца, музыкі і песні «Талака».

Напярэдадні Калядаў калектыў падорыць гледачам вечар беларускага нацыянальнага мастацтва. Хрысціянскія звычаі будуць цесна пераплецены з даўнімі абрадамі продкаў, у прадстаўленні ярка і вобразна раскрыецца дух беларускага народа.

🕰 Гледачоў запрашаюць у абласную філармонію на выступленне ў 19:00.

zviazda.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адкуль беларусы раней бралі разынкі і рыс, каб зварыць куццю?

А можа гэта быў не рыс і не разынкі!?
А тады што? Пішыце ў каментарах!)))
❄️ КАЛЯДНЫЯ ЦУДЫ

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на зімовых вакацыях дзетак да ўдзелу ў святочнай інтэрактыўна-пазнавальнай праграме “Калядныя цуды”!🎅🏻

Праграма прысвечаная традыцыям святкавання Калядаў на Беларусі. 👍👍👍

Удзельнікі даведаюцца, чаму ў гадавым коле народных абрадаў Каляды займалі першае месца, як варажылі, якія песні спявалі і якія стравы гатавалі на свята іх продкі. А яшчэ падчас праграмы будзе магчымасць патрапіць у “калядную майстэрню” і ўласнаручна зрабіць незвычайную елачную цацку-сюрпрыз.🔥🔥🔥

❗️Час працы: 3-19 студзеня.

❗️❗️Абавязковы папярэдні запіс: +375 17 363-56-21.

👉 Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
#ФальклорБеларусі
#ПобытБеларусаў

Народная прымаўка

Прыйшла Куцця - наеліся хаця!

Куцця завяршала калядны пост. І нягледзячы на тое, што гэта вячэра складалася выключна з посных страў, наядаліся дастаткова сытна, як кажуць, ад пуза.
А назаўтра раніцай з печы ўжо пахла мясам і каўбасамі