Верашчака
492 subscribers
8.19K photos
1.34K videos
5 files
2.1K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Лёгкая Мова
ПРЫНÁДНЫ (prynadny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прываблівы, прывабны, спакусьлівы.

🔸️Вокны ў пакоі пана падлоўчага сьвятлелі прынадным бляскам. (Колас)
🔸️Так кружыцца маюць звычай
Часта чайкі над вадою
Над прынаднаю здабычай. (Крапіва)
🔸️Яша крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясьцінку. (Мележ)

#словы_П
#Літаратура

Дух Бацькаўшчыны

Адкуль бярэцца ён? З травы і зёлак,
З лясоў, што засланяюць небасхіл,
З крыніц бруістых, з тоняў у азёрах,
З крыжоў збуцьвелых і з саміх магіл.

Куды ні ступіш – скрозь і ўсюды чутна
Яго ўсяіснасць. Так задумаў Бог –
Каб, як бы ні было табе пакутна,
Свой родны край ты разлюбіць ня змог.


Ніл Гілевіч
#КухняБеларусі

Бульба па-вясковаму

Склад:
● бульба (2 кг),
● карп (900 г) (падыходзіць любая азёрная або рачная, але не марская),
● каўбаскі па-вясковаму (8–12, у залежнасці ад колькасці людзей),
● алей (150 г),
● перац,
● соль,
● молатыя спецыі, сухі кроп і кінза.

Гатаванне
На добра змазаную алеем бляху выкласці па цэнтры добра падсоленага і нацёртага спецыямі карпа. Астатняе месца закласці пасоленай, запраўленай спецыямі, нарэзанай на 4–6 частак бульбай.

Пагрузіць у бульбу па краях каўбаскі (каб не высахлі пры выпяканні).

Запякаць у смажыльнай шафе 50–60 хвілін. Гатовую страву пасыпаць кропам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ХвілінкаГумару

Той выпадак, калі сабака тутэйшы, а гаспадар яўна не беларус 😁

Хто зразумеў, што тут не так?
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Антанас Мацкявічус – адзін  з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Літве. Прыйшоў да думкі аб неабходнасці ўзброенай барацьбы супраць царызму, за ліквідацыю прыгонніцтва і перадачу зямлі сялянам. Вёў асветніцкую работу сярод сялян, прапаведаваў свае погляды. У жніўні 1862 года звязаўся з Каліноўскім і Серакоўскім. З пачаткам паўстання ў студзені 1863 года арганізаваў з сялян атрад у 250 чалавек, у сакавіку – маі  ўдзельнічаў з ім у баях у цэнтральнай Літве самастойна, потым у складзе злучэння Серакоўскага.

Браніслаў Станіслаў Мінейка – землеўласнік. Падчас паўстання належаў да «чырвоных» левай арыентацы.

Зыгмунт Станіслававіч Мінейка - кіраўнік паўстання  1863-1864 гадоў у Ашмянскім павеце. Ваенны, класічны археолаг, журналіст, палітык, палітычны актывіст, інжынер у цывільным будаўніцтве, афіцэр. У 1861 годзе прыняў ўдзел у польскіх маніфестацыях і агітацыі сярод сялян. Сярод іншага, Мінейка, пераапрануўшыся ў сялянскую вопратку, распаўсюджваў беларускі ананімны сатырычны твор «Гутарка старога дзеда». У гонар Мінейкі названа вуліца ў Ашмянах.

Працяг будзе...
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра святы з паганскімі перажыткамі.
На Купалу мы з суседзямі нават у гэтым годзе праз вогнішча скакалі 😂 дарослыя людзі называецца 😏

А вось пра оргіі і распусту не ведаю, на колькі гэта было праўдай 🤔 Аўтар сцвярджае, што такое было ў літоўцаў
Сустракай птушку 2025 года – вялікага грыцука, прыгожага і элегантнага!

👍 Зараз беларускія вялікія грыцукі (большие веретенники) зімуюць у Афрыцы, і шлюць табе адтуль прывітанне. Убачымся з імі вясной, калі яны вернуцца на свае месцы гнездавання.

І калі ты яшчэ ні разу ў жыцці не бачыў_ла гэтых чырванакніжных птушак, то пастарайся зрабіць гэта сёлета. 😉

А мы цягам года будзем расказваць шмат цікавостак пра іх.

З новым годам, сябра, годам вялікага грыцука! 🧡

#птушка2025года
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#КухняБеларусі

Сцулёк (У нас звалі сікун)

Склад:
● свежы свіны мачавы пузыр,
● мясны фарш,
● прыправы,
● соль.

Гатаванне
Свежы свіны пухір надзьмуць праз саломку, высушыць, перад напаўненнем, калі стаў занадта сухі, абліць кіпенем. У фарш пакласці ўсе прыправы, як на каўбасу, і соль.

Парэзаны рукамі фарш робіць сцулёк прадуктам класу люкс.

Ля гарляку пузыра зрабіць невялікі прарэз і напоўніць мясным фаршам як мага поўна, дзірку зашыць, абвязаць ніткай і добра падсушыць.
🔥🔥🔥 Кліп "Лазня" ад Драздоў першы ў трэндах Ютуба!

💪 Ведай нашых!!!
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Эдвард Баніфацый Паўловіч – беларускі мемуарыст, мастак і асветнік. У 1857 г. выйшла яго кніга пад назвай «Некалькі словаў літвіна», у якой адстойваў права беларускіх сялян на асвету. З 1859 г. Паўловіч ў Навагрудку пачаў працаваць выкладчыкам малявання ў мясцовай гімназіі. Заняўся антыалкагольнай прапагандай сярод мясцовых сялян, у справе чаго выдаў ліст, адрасаваны святарству, які быў надрукаваны ў 1859 г. ў пецярбургскім выданні «Слово». Свае погляды ў сялянскім пытанні друкаваў у парыжскім выданні «Wiadomości Polskie», варшаўскай «Gazecie Codziennej» і газеце «Kurier Wileński». Пры падтрымцы куратара наваградскіх школ Канстанціна Радзівіла заснаваў у Наваградку жаночы пансіён і нядзельную школу для сялян, а ў 1860 г. - аматарскі тэатр, дзе з’яўляўся адначасова рэжысёрам, дэкаратарам і акцёрам. Акрамя гэтага, Паўловіч разам з мясцовай шляхтай і мяшчанамі становіцца заснавальнікам Навагрудскай бібліятэкі, якая ўзнікла каля 1860 года. Свае намаганні накіроўваў на павышэнне ў сялянскім асяроддзі ўзроўню самасвядомасці. З пачаткам паўстання 1863 г. ўдзельнічаў у нарадзе навагрудскіх мяшчан, якія выступалі за вызваленне сялян з прыгону. Сабраў звесткі пра культурна-грамадскае і літаратурнае жыццё Беларусі 1840-1860-х гг., побыт беларусаў, пра беларускага паэта Францішка Савіча.

Працяг будзе...
Верашчака
#ГісторыяБеларусі #Паўстанне1863 #ЛюдзіБеларусі Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг. Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца. Эдвард Баніфацый Паўловіч – беларускі мемуарыст…
#ДумкіЎслых


🤔 Пры аналізе інфармацыі ў інтэрнэце першай справай стаўлю сабе пытанне: "Каму гэта выгадна і навошта?"
Дык вось, наконт таго ганення на падзеі і асобы паўстання 1863, якое пачалося прыкладна з 2021 года. Каму гэта выгадна і якая ў гэтага мэта?

Варыянт 1
Проста "падлавіць" на падмане апазіцыю і даказаць, што іх варыянт гісторыі маніпулятыўны. Калі мэта такая, то гэта смешна. -

Па-першае, гэта надае вес самой апазіцыі, ад якой засталіся адны ашмёткі на сённяшні дзень.

Па-другое, у маніпуляцыях гістарычнымі падзеямі цяпер натуральна можна вінаваціць і другі бок.

Варыянт 2
Спробы дагадзіць саюзніку і падцерці "непрыемныя" моманты гісторыі. Тут таксама бздур атрымоўваецца.

Па-першае, выглядае гэта як "падлізванне", прычым не цалкам саюзніку, а той плыні ў яго палітычным руху, якую можна назваць белай, або антысавецкай.

Па-другое, гэта супярэчыць нашай уласнай "чырвонай" ідэалогіі і парушае заяўленні аб шанаванні савецкага перыяду нашай гісторыі.

Па-трэцяе, у людзей, якія крытычна мысляць і могуць пашукаць розныя крыніцы інфармацыі, а не ўжываць толькі тое, што нясуць прапагандысты, проста губляецца давер да апошніх.

Ну і чацвёртае, на мой погляд самае важнае. Саюзнік - справа часовая, сёння саюзнік адзін, заўтра ён можа быць другі. І калі мы пад кожнага пачнём сваю гісторыі крамсаць, то проста страцім павагу да сябе. Ды і самі сябе страцім.

На мой погляд, вучыцца трэба ў савецкіх гісторыкаў і ў савецкай ідэалогіі, якія сумелі захаваць і павагу да нацыянальных герояў усіх народаў і рэспублік, і супярэчнасці па трактаванню падзей знялі, і давер у людзей да інфармацыі быў непарушальны.

👉 Спадарства, прытрымлівайцеся інфармацыйнай гігіены і збірайце інфармацыю з розных крыніц. Не давярайце ўсялякім псеўда-гісторыкам і рацыяналізатарам!

Зоя С
#ДумкіЎслых
#Паўстанне1863

Разважанне пра паўстанне 1863г

Ухіл на нацыянальныя інтарэсы таго паўстання істотна перабольшаны. Усё ж, як ні круці, паўстанне адбывалася пад польскім сцягам - у той час па-іншаму і не магло быць.

Але пры гэтым агучваліся прагрэсіўныя на той час мэты - сацыялістычныя ідэі, роўнасць для кожнага грамадзяніна, незалежна ад паходжання, нацыянальнасці і веравызнання, зямля - сялянам, права народаў на самавызначэнне, федэратыўная пабудова дзяржавы.

Мала хто з хэйтараў паўстання адзначае яўны падзел паўстанцаў на белых і чырвоных, што вельмі важна. Нават тагачасныя расійскія гісторыкі адзначалі гэты факт.

Ну, а самога Каліноўскага ў параўнанні з многімі яго паплечнікамі сапраўды можна назваць героем.
Ён дастойна прыняў сваё пакаранне, з гонарам, і не адрокся ад сваіх ідэй і намераў, пры гэтым адмовіўся ад свайго шляхецкага паходжання: "у нас няма дваран, у нас усе роўныя".

Каліноўскі трохі апярэдзіў свой час, як паказала далейшая гісторыя
Верашчака
#ДумкіЎслых 🤔 Пры аналізе інфармацыі ў інтэрнэце першай справай стаўлю сабе пытанне: "Каму гэта выгадна і навошта?" Дык вось, наконт таго ганення на падзеі і асобы паўстання 1863, якое пачалося прыкладна з 2021 года. Каму гэта выгадна і якая ў гэтага мэта?…
#ДумкіЎслых

Тут супраць нацыянальных інтарэсаў выступаюць абодва бакі.

Адны, нацыяналісты і змагары, робяць акцэнт на нацыянальны і русафобскі ўхіл.

Другія, прарасійскія і праімперскія неазаходнерусісты - дзеля адданасці Расіі гатовыя ўтаптаць сваю гісторыю.

А ў выніку і адны, і другія займаюцца распальваннем варожасці паміж народамі на нацыянальнай глебе. І забываюцца пра іншыя важныя аспекты паўстання, выдзяляючы толькі русафобію і палонафобію з усяго кантэксту
#ЛюдзіБеларусі

☦️ 5 снежня 1104 года мяркуемая дата нараджэння Еўфрасінні Полацкай (мірское імя — Прадслава Святаслаўна).

Інакіня і асветніца перыяду Полацкага княства.

Пасля дасягнення паўналецця (12 гадоў) яна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пайшла ў манастыр. Пасля пасялілася ў келлі полацкага Сафійскага сабора, дзе ў храмавай скрыпторыі перапісвала, а магчыма, і перакладала кнігі, вяла актыўную міратворчую і асветніцкую дзейнасць.

Пабудавала на свае сродкі дзве царквы ў Полацку, заснавала пад Полацкам жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве (працавалі вучылішчы, бібліятэкі, скрыпторый, багадзельня, верагодна, іканапісная і ювелірная майстэрні).

Па яе замове Лазар Богша зрабіў крыж, вядомы як крыж Еўфрасінні Полацкай. Мужчынскаму манастыру падарыла выдатны твор візантыйскага мастацтва — абраз «Маці Божая Адзігітрыя Эфеская».

У 1167 годзе памерла ў Іерусаліме, здзяйсняючы туды паломніцтва, і была пахавана ў манастыры Святога Феадосія.
#СучаснаяБеларусь

"Белавія" - лідэр рэйтынгу пунктуальнасці Perfect Timing Awards 2024 ад міжнароднага аэрапорта Шарамецьева (Масква)

У рэйтынг увайшлі авіякампаніі з найбольш высокімі паказчыкамі за мінулы год.

Лідэраў вызначалі па такіх параметрах, як:
пункт пунктуальнасць прыбыцця і пасадкі,
пункт пунктуальнасць адпраўлення і ўзлёту паветраных судоў.

"Белавія" стала першай у намінацыі "Самая пунктуальная замежная авіякампанія з аб'ёмам звыш 1500 узлётна-пасадачных аперацый»

У цяперашні час з Шарамецьева выконваюць палёты 42 авіякампаніі па 150 напрамках.

Трымаем планку💙

Крыніца
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра паганскія перажыткі ў літоўцаў і беларусаў.
Апошняга паганскага ідала ў беларусаў бачылі яшчэ 170 гадоў таму назад.

Ну і хутка Каляды праваслаўныя 😁